Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- ТБМ --



Заява
дэлегатаў VIII З'ЕЗДА грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"
Шанаванне роднай мовы - адзін з найбліжэйшых шляхоў да дабрабыту і дэмакратыі


    Перад нашым народам зноў паўстаў маральны і палітычны выбар. Адны клічуць нас на Усход, другія заклікаюць рухацца на Захад, у дэмакратычную еўрапейскую супольнасць. Але мы жывем у сваёй краіне, на сваёй зямлі і павінны самі вырашаць уласныя пытанні.
    Апошнія сацыялагічныя апытанні сведчаць, што, каб жыць вольна, заможна і годна, большасць грамадзян Беларусі абіраюць свой шлях, звязаны з арыентацый на будучую аб'яднаную Еўропу.
    Але нешта нам моцна замінае, і ўжо шмат год стаім на месцы. Руху наперад перашкаджае наша непавага да сябе, да сваёй мовы і культуры. Носьбітаў гэтай непавагі можна бачыць на дзяржаўных трыбунах, на экранах тэлевізараў, яна праяўляецца на старонках дзяржаўных часопісаў і газет, у метро, на чыгунцы, у школах і ВНУ. Пакуль мы не палюбім сваё - сваю мову, сімволіку, традыцыі і культуру - зменаў да лепшага не адбудзецца. Мы ўжо выказалі сваю думку падчас перапісу насельніцтва ў 1999 г., калі амаль 7 мільёнаў грамадзян Беларусі назвалі сваёй роднай беларускую мову. Аднак трэба замацаваць сваю пазіцыю ў штодзённым жыцці.
    Дык давайце палюбім сваю родную мову і гісторыю, скажам свой шчыры дзякуй усім, хто гаворыць, піша і думае па-беларуску, запаўняе на роднай мове анкеты і бланкі, аддае сваіх дзяцей у беларускія школы і класы, чытае лекцыі і вучыцца па-беларуску ў ВНУ, выпісвае беларускамоўныя газеты і часопісы, набывае беларускія кнігі, аудыё- і відэакасеты, ужывае беларускую мову ў рэкламе і гандлі, у міжнародных і міжасабовых стасунках.
    Мы вітаем пазіцыю Еўрасаюза, дзе абвешчана роўнасць моў усіх удзельнікаў, незалежна ад колькасці насельніцтва той ці іншай краіны і дзе кожная мова з'яўляецца адначасова і нацыянальнай і агульнаеўрапейскай каштоўнасцю.
    Мы выказваем сваю шчырую ўдзячнасць амбасадарам ЗША, Германіі, Францыі, Японіі, Літвы, Кітая і Польшчы, якія ўжываюць беларускую мову ў сваёй працы, і заклікаем да гэтага ўсіх прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу.
    Мы раім сённяшнім уладам перастаць змагацца з беларушчынай, бо яна ўсё роўна выжыве і застанецца.
    Жыве беларуская мова! Жыве вольная, незалежная, дэмакратычная і заможная Беларусь!

12 кастрычніка 2003 г.