Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- ТБМ --



Алесь ЛОЗКА, старшыня РГА "Таварыства беларускай школы"

ЦІ ВЫКОНВАЕЦЦА ПРАГРАМА ВЫКАРЫСТАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ?


    Як вядома, зыходзячы з пасады міністра адукацыі Васіль Стражаў усё-такі знайшоў рашучасць прыняць 27 жніўня 2001 пастанову № 48, якая зацвердзіла доўгаабяца-ную "Праграму дадатковых мер па пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў сістэме адукацыі". Калі б у работнікаў усіх узроўняў яшчэ знайшлося б сумленне яе выконваць, мы дасягнулі б ужо цяпер неверагоднага ў справе паляпшэння стану беларускамоўнага навучання і выхавання. Магчыма, што яна засталася б нават невядомай, калі б не дзейнасць Таварыства беларускай мовы, якое яе ажывіла. І так атрымалася, што наступны экс-міністр Пятро Брыгадзін, застаўся ў памяці тым, што не толькі не выкарыстаў некаторыя спрыяльныя магчымасці, але і наадварот: (1) зачыніў адразу 152 школы з беларускай мовай навучання (такога гісторыя не ведала), (2) здзівіў цывілізаваны свет ліквідаваннем адзінага беларускамоўнага ліцэя еўрапейскага ўзроўню, (3) больш за ўсіх панізіў шкалу беларускасці ў адукацыі і (4) менш за ўсіх прабыўшы на гэтай турботна-адказнай пасадзе.
    Далей патлумачым пра некаторыя магчымасці. Згаданая праграма і абноўлены Закон "Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь" (31.01.02) юрыдычна пашырае магчымасці. У апошнім запісана: "Дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару мовы навучання і выхавання і стварае адпаведныя ўмовы для рэалізацыі гэтага права. Навучанню на беларускай мове, выданню літаратуры, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на беларускай мове аказваецца дзяржаўная падтрымка". Гэта вялікая падтрымка! "Другой асноўнай мове навучання" падобнага не гарантавана ў дакуменце, хаця ўсё адбываецца наадварот. З'явілася законная падстава стварэння ў ВНУ "беларускамоўных і рускамоўных груп (плыняў)" - арт. 32. Але і тут нічога на справе не зроблена.
    Нават не выкарыстана магчымасць таго, што беларускамоўныя сярэднія ўстановы пачалі рабіць свае самыя вялікія выпускі. Зразумела, што гэты поспех больш належыць мінуламу перыяду ўсталявання дзяржаўнасці беларускай мовы. Прыгадаем, што адзінаццацігодку летась закончыла 24688 беларусаў і беларусачак, гэта 28,2 % ад агульнай колькасці. Такога яшчэ не было і не хутка зноў паўторыцца. Разам з базавай школай - амаль 74 тысячы беларускамоўных выпускнікоў!
    Іншы раз спасылаюцца на недахоп грошай. Але ж яны былі і не малыя, зыходзячы з выказванняў міністра і іншых. Выдзялялася ў 1,5 разы больш, чым пазалетась. Брыгадзін быў гэтым задаволены, хаця мы і выказвалі сумненне. А дзе яны падзеліся? Згодна ж Асноўнага Закона краіны, навучанню на беларускай мове аказваецца дзяржаўная падтрымка, ды не якая, а прыярытэтная!
    А дзе падзеўся асобасны фактар? Нарэшце ж, галоўны апарат адукацыі ўзначаліў не фізік, а прадстаўнік гуманітарных навук, гісторык, які быў рэдактарам навучальнага дапаможніка "Беларусазнаўства" (Мн,.1997, 1998). Можа хоць згаданы курс аднавіў у ВНУ, які быў ліквідаваны папярэднікам? Не!
    Калі ўсё "не", то відавочна выснова пра тое, што кіраўнікі прызначаюцца для разбурэння: менш свядомыя для механічнага выканання пэўных загадаў, а спецыялісты і слабавольныя, што больш небяспечна, для таго ж, але яны ведаюць тыя месцы, дзе можна зрабіць для нацыянальнай асветы больш шкоды. Што, напрыклад, толькі азначае для асноўнага асветнага міністэрства не выкарыстанне беларускай мовы ў публічных выступленнях ?!
    Як і трэба было чакаць, агульны стан беларускасці ў адукацыйных установах за апошнія восем год мае самую нізкую прыступку. Калі ў 1996/97 н. г. у краіне навучалася 32.9 % школьнікаў, а ў самым адсталым рэгіёне Мінску - 15.4, то ў мінулым годзе адпаведна - 26.3 і 6.4 %. Хаця больш уражальную і красамоўную сітуацыю адлюстроўвае набор ў першыя класы, што гаворыць пра перспектыву. Больш за ўсе гады прымалася беларускамоўных вучняў ў 1993/94 н. г. - 76 % ад агульнай колькасці, нават у сталіцы - 58.6, а, напрыклад, у Мінскай вобласці - 92.6. "Брыгада" Брыгадзіна (зразумела, што сумесна з папярэднікамі) значна знізілі гэтыя паказчыкі: па Беларусі - 22.8, па Мінску - усяго толькі 2.9 %. Па многіх дадзеных (і не толькі ў адукацыі) апошнія месцы займаюць Мінск і Магілёўская вобласць. Узнікае пытанне: чаму на кіруючыя пасады прызначаюцца пераважна прадстаўнікі адсталых рэгіёнаў?
    Станоўчых прыкладаў мала, але іх таксама патрэбна назваць дзеля справядлі-васці. Параўнальна ў лепшым стане Мінская вобласць, у якой летась навучалася па-беларуску 47.9 % школьнікаў. У Клецку ўсе гарадскія школы маюць статус беларускіх, у Капылі і раёне - таксама, на Лагойшчыне з 28 дашкольных устаноў 21 беларускамоўная… Наогул, рэгіён больш сур'ёзна паставіўся да выканання міністэрскай праграмы. Гэта, у прыватнасці, адчуваецца нават па дасланых ў ГА "Таварыства беларускай мовы" раённымі аддзеламі адукацыі копіях праграм дадатковых мер па пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы. У многіх з іх запланавана адкрыццё эксперыментальных пляцовак па новай мадэлі дашкольнага навучання і выхавання "Этнасад".
    Далей звернем увагу на дашкольныя ўстановы, якія часцей ігнаруюцца ў аглядах агульнага стану навучання і выхавання. А там праблем яшчэ больш. Параўнайце хаця б са звесткамі аб мовах навучання ў агульна-адукацыйных школах. Калі ў цэлым па краіне ў беларускамоўных школах навучалася 26,3 % і прыходзілі ў першыя класы 22,8 %, то ў адпаведных дашкольных установах у два разы менш - 13,6%. Яшчэ большая розніца атрым-ліваецца ў сталічных установах: у школах - 6,4, а ў садах - толькі 0,5 % ад агульнай колькасці (у Мінску толькі два беларуска-моўныя сады). Зноў лепшы стан ў Мінскай вобласці: школы - 74,3%, сады - 57,1%, школьнікі - 47,9%, дашкольнікі - 28,9%.
    Акрамя таго, у міністэрскі загад №318 ад 31.07.03 увайшоў невялікі шэраг дашкольных устаноў толькі Брэсцкай і Мінскай абласцей, у якіх уводзіцца сацыяльна-педагагічная інавацыя "Этнасад" (навуковы кансультант А. Лозка). На нашу думку, добра і аператыўна зрабілі ў Мінскім абласным інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, арганізаваўшы ў верасні двухтыднёвыя курсы для кіраўнікоў беларускамоўных дашкольных устаноў па пытаннях этнапедагогікі. На іх навучалася 27 педагогаў з "Этнасадоў" і апорных устаноў па развіцці беларускай мовы і культуры. Асноўная іх мэта - фарміраванне паняццяў пра шляхі ўкаранення ў практыку сацыяльна-педагагічнай інавацыі "Этнасад", у якім лагічна спалучыліся б народна-традыцыйныя сродкі навучання і выхавання з сучаснымі еўрапейскімі педагагічнымі тэхналогіямі і методыкамі.
    Вучоба праходзіла пры актыўнай падтрымцы і дапамозе Таварыства беларускай школы і мела поспех. У дапамогу педагогам выпушчаны зборнік матэрыялаў, у які мусіць упершыню ў дзяржаўнай адукацыйнай сістэме ўключана Праграма дадатковых мер пасля больш чым 2-гадовага перыяду, калі яна была прынята. Да гонару ТБМ дакумент быў абнародаваны ў "Нашым слове" ў 2001 г.
    Поспех прысутнічае больш там, дзе адбываецца супрацоўніцтва дзяржаўных і недзяржаўных устаноў. Тут добры прыклад правядзення ў мінулым конкурса на лепшую беларускую школу (ТБШ, ТБМ, БДПУ) і інш.
    Прыгадваецца і сёлетні семінар у Навагрудку для настаўнікаў англійскай мовы, на які мы запрасілі ў якасці метадыстаў прафесараў з США. Як ні спрабавалі мясцовыя ўлады, кіруемыя загадчыкам аддзела адукацыі Алай Буйвал, ставіць перашкоды (адмаўленне ў памяшканні, выключэнне электраэнергіі, міліцэйскі пераслед і г.д.) карысная сустрэча ўсё-такі адбылася.
    Цяпер у нас наперадзе шмат працы ў гэты няпросты перыяд. ТБШ мяркуе больш актыўна дзейнічаць. Шукаем памяшканне для сталага офісу. Плануем штоквартальна выпускаць "Бюлетэнь ТБШ". І разам мы пераможам.