Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- ТБМ --



Справаздачны даклад старшыні Менскай гарадской арганізацыі ТБМ, намесніка старшыні па Менску і Менскай вобласці Алены Анісім на \/ІІІ з'ездзе ТБМ


    У сваім выступленні я хацела б спыніцца на дзейнасці Менскай гарадской арганізацыі ў справаздачны перыяд. Ёсць чым пахваліцца, ёсць чым ганарыцца, але ёсць над чым падумаць.
    За справаздачны перыяд шэрагі нашы выраслі, і нас стала больш за дзве тысячы. Тое, што нас шмат і сярод нас багата актыўных людзей, прадэманстравалі некаторыя кампаніі ў абарону мовы. Перш за ўсё хачу адзначыць капанію па вяртанні роднай мовы ў тэлефонным паведамленні дакладнага часу. Яшчэ адна кампанія, якая зараз выйшла за межы нашага грамадскага аб'яднання, уключэнне беларускамоўных музычных твораў у эфір FM-станцый. Самае важнае, я лічу, што правядзенне гэтых кампаній вельмі часта з'яўляецца ініцыятывай не кіраўніцтва арганізацыі, а менавіта ініцыятывай шэраговых сяброў. А гэта якраз і ёсць сведчанне і доказ мабільнасці, моцы арганізацыі.
    Паспяховай была праца Бацькоўскага камітэта і гарадской арганізацыі са сталічнымі ўладамі па адкрыцці гімназіі з беларускай мовай навучання ў цэнтры сталіцы.
    Праўда, трэба адзначыць, што прыкладаў такога плённага супрацоўніцтва няшмат. Нягледзячы на шматлікія лісты з подпісамі да кіраўніцтва СТВ, нам так і не ўдалося ні сустрэцца з кіраўніцтвам згаданага тэлеканала, ні адстаяць бясспрэчнае права беларускамоўных грамадзян чуць на СТВ родную мову.
    Самай цікавай, перспектыўнай, але надзвычай цяжкай і складанай аказалася справа заснавання нашай газеты "Новы час". Яе існаванне - гэта прыклад таго, як у няпростых умовах самая фантастычная ідэя можа рэалізавацца дзякуючы розуму, напружанай самаадданай і салідарнай працы розных людзей. І тут я хацела б сказаць словы падзякі асобным беларускім прадпрымальнікам, якія не афішуючы сябе, самым дзейсным чынам паспрыялі выхаду і станаўленню нашага выдання. Зараз мы ставім перад сабой наступную задачу - зрабіць нашу газету самай папулярнай на Беларусі. Але для гэтага высілкаў толькі рэдакцыі і гарадской арганізацыі не хопіць. Тут патрэбна дапамога ўсіх сяброў Таварыства. Дастаткова 1-2 сяброў у кожным рэгіёне, якія б займаліся прапагандай газеты, арганізацыяй сустрэч з рэдакцый і кіраўніцтвам ТБМ, і мы даб'ёмся таго, што менавіта наш "Новы час" стане голасам усяго грамадства, уплывовым, важкім голасам, да якога будуць прыслухоўвацца і з якім будуць лічыцца і прадстаўнікі розных устаноў і арганізацый, кіраўнікі палітычных партый і дзяржаўнай улады.
    На мінулым з'ездзе мне быў аказаны вялікі давер і ускладзены абавязкі намесніка старшыні ТБМ па Менску і Менскай вобласці. У гэтай якасці я прымала ўдзел у адной з абласных канферэнцый, а таксама двойчы выязджала ў Жодзіна на круглыя сталы з удзелам грамадскасці і ўладаў па праблемах адкрыцця беларускамоўных класаў і школ.
    Напрыканцы свайго выступлення я хацела б адзначыць наступнае. Як паказвае вопыт нашай дзейнасці, поспех прыходзіць тады, калі мы аб'ядноўваем наш розум, сілу і ідзем паступова, упэўнена, крок за крокам, да пастаўленай мэты. Таму лічу, што зважаючы на перспектыву, нам трэба распаўсюджваць свае ідэі і свой уплыў і шукаць аднадумцаў і паплечнікаў сярод лідэраў палітычных партый, іншых грамадскіх аб'яднанняў. Бо толькі праз узаемадзеянне розных сіл можна дабіцца дэмакратыі ў нашым грамадстве і толькі супольна можна пабудаваць прававую дзяржаву, у якой будуць паважацца ўсе правы грамадзян, асноўнае і найпершае з якіх - права на родную мову.