|

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
|
|
-- Мэты і задачы --
Асноўнай мэтай дзейнасці ТБМ з’яўляецца аднаўленне ў грамадстве стаўлення да роднай мовы як да нацыянальнай святыні, пашырэнне яе ўжытку ва ўсіх сферах жыцця Рэспублікі Беларусь, усебаковае развіццё і захаванне яе чысціні і самабытнасці, барацьба за забеспячэнне ёй статуса адзінай дзяржаўнай мовы.
Галоўнай задачай ТБМ з’яўляецца адраджэнне беларускай мовы ў дзяржаўным, грамадскім і духоўным жыцці народа Беларусі, а таксама:
- зберажэнне і развіццё нацыянальнай культуры і народных традыцый, гістарычнай памяці, фармаванне нацыянальнай свядомасці,
- барацьба супраць ўціску з боку ўлад на беларускую мову,
- аказанне неабходнай падтрымкі ў сферы нацыянальна-культурнага развіцця беларусам, якія жывуць за межамі Беларусі,
- прыкладае намаганні дзеля адраджэння ў Беларусі нацыянальнай асветы: дашкольных устаноў і школ усіх тыпаў, вышэйшых навучальных устаноў з выкладаннем усіх дысцыплін на беларускай мове,
- пашырэнне культурных сувязяў беларусаў з народамі свету дзеля прапаганды беларускай культуры і засваення здабыткаў сусветнай культуры.
|
|