![]() |
-- Кіраўнічыя органы -- Вышэйшым кіруючым органам Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны з’яўляецца з’езд, які склікаецца адзін раз на два гады. З’езд абірае Старшыню Таварыства, намеснікаў Старшыні, Рэспубліканскую Раду, Рэвізійную камісію і яе кіраўніка. Кіруючым органам ТБМ паміж з’ездамі з’яўляецца Рэспубліканская Рада Таварыства беларускай мовы. Рада збіраецца не радзей, як два разы на год. На паседжаннях Рады абмяркоўваюцца шляхі вырашэння статутных задач ТБМ, абіраецца Сакратарыят, ствараюцца іншыя рабочыя органы і камісіі, вырашаюцца іншыя пытанні дзейнасці ТБМ. Сакратарыят - выканаўчы орган, які працуе стала, выконвае пастановы і даручэнні з’езда і Рады, кіруе справамі Таварыства на падставе Статута. Першаснай структурай Таварыства з’яўляецца суполка ТБМ. Колькасць сяброў суполкі павінна быць не менш за 3 чалавекі. Суполкі аб’ядноўваюцца ў рэгіянальныя арганізацыі (раённыя ці гарадскія) і абіраюць сваіх прадстаўнікоў у склад рэгіянальнай Рады. У сваю чаргу рэгіянальныя Рады вылучаюць сваіх прадстаўнікоў у склад абласных Радаў ці ў Раду горада Менска. ![]() |
|||