Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- --



UNESCO,
Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Белдзяржпедуніверсітэт імя М. Танка, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры,
грамадскія аб'яднанні
"Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" і "Фонд імя Льва Сапегі"
пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай камісіі па справах UNESCO

Круглы стол:
"БЕЛАРУСКАЯ МОВА. ІНТЭРНЭТ І КАМП'ЮТЭР"

Мінск, 20 мая 2002 г.
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры, вул. Рабкораўская, 17

Р Э З А Л Ю Ц Ы Я

    Мы, удзельнікі "круглага стала", канстатуючы ўваходжанне беларускага грамад-ства ў эпоху інфарматызацыі, пераход на камп'ютэрныя тэхналогіі апрацоўкі тэкстаў, адзначаем, што на сённяшні дзень функцыянаванне беларускай мовы ў галіне дакумен-таабарачэння і сродкаў масавай інфармацыі не забяспечана лінгвістычнымі праграм-нымі сродкамі праверкі арфаграфіі, рэферавання тэкстаў, пераносу слоў, машыннага перакладу, аптычнага распазнавання тэксту; звяртаем увагу на адсутнасць электрон-ных даведачна-інфармацыйных рэсурсаў на беларускай мове.
    Зважаем, што ў краіне цалкам адсутнічае дзяржаўная палітыка, накіраваная на ўкараненне беларускай мовы ў інфармацыйных тэхналогіях, а таксама каардынацыя гэтай працы на нацыянальным узроўні.
    У сувязі з гэтым лічым неабходным прыняцце зацікаўленымі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі скаардынаваных дзеянняў па забеспячэнні паўнавартаснага функцыянавання беларускай мовы ў інфармацыйнай прасторы Беларусі.
    Звяртаемся да: Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Беларусі, Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу, Палаты Прадстаўнікоў Нацыяналь-нага Сходу, Міністэрства інфармацыі, Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Фонда інфарматызацыі, Міністэрства адукацыі з прапановай забяспечыць выкананне наступ-ных першачарговых захадаў:
    1. Заканадаўчым органам распрацаваць канцэпцыю асноўных кірункаў укаранення беларускай мовы ў інфармацыйнай сферы, прадугледзець дадатковае фінансаванне.
    2. Стварыць электронны фонд (корпус) беларускай мовы як сукупнасць слоўнікавых і тэкставых крыніц, арганізаваных у базу дадзеных, на аснове рас-працовак Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны, Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі, навукова-даследчай лабараторыі інтэлектуальна-інфармацыйных сістэм БДУ.
    3. Міністэрству інфармацыі Беларусі арганізаваць цэнтр па архівацыі электронных тэкстаў на беларускай мове, якія ствараюцца ў дзяржаўных выдавецтвах. Гэта дазволіць на дагаварной аснове выкарыстоўваць тэкставыя масівы ў распра-цоўцы праграмных прадуктаў і электронных лінгвістычных рэсурсаў.
    4. Прыярытэтнымі задачамі лічыць:
    a) Распрацоўку сістэмы карэкцыі арфаграфіі беларускіх тэкстаў, а таксама сістэм машыннага руска-беларускага і беларуска-рускага перакладу, рэферавання тэкстаў беларускай мовы на аснове праграмаў НДЛ ІІС БДУ і іншых распрацоўшчыкаў. З гэтай мэтай давесці распрацоўкі НДЛ ІІС БДУ да ўзроўню карыстальніцкага прадукту, забяспечыць іх распаўсюджанне і вызначыць дзяржаўныя ўстановы, адказныя за ўкараненне і апрабацыю першых версій распрацаваных сістэм.
    b) Лакалізацыю праграм аптычнага распазнаваня тэктаў. Прыняць прапанову кампаніі АВBYY увесці лінгвістычную падтрымку беларускай мовы ў праграмы для аптычнага распазнавання тэкстаў, у тым ліку FineReader.
    5. Вырашыць пытанне ўключэння лінгвістычнай падтрымкі беларускай мовы ў па-пулярныя праграмныя прадукты апрацоўкі тэкстаў (Microsoft ды інш.)
    6. Дзяржаўным выдавецтвам рэкамендаваць выданне электронных слоўнікаў, да-веднікаў, энцыклапедый на беларускай мове. Навукова-метадычнаму цэнтру ву-чэбнай кнігі і сродкаў навучання пры Міністэрстве адукацыі забяспечыць ства-рэнне беларускамоўных версій метадычных і навучальных камп'ютэрных праграм.
    7. Стымуляваць стварэнне інфармацыйных кантэнт-рэсурсаў на беларускай мове ў сетцы Інтэрнэт, а таксама сістэм індэксацыі і пошуку беларускамоўных рэсурсаў у Інтэрнэце.
    8. Органам дзяржаўнага кіравання Беларусі на працягу 2002 года забяспечыць афармленне ўласных інфармацыйных старонак у Інтэрнэце на беларускай мове.
    9. Міністэрству фінансаў Беларусі, Камітэту па навуцы і тэхналогіях, Фонду інфарматызацыі разгледзець, а Нацыянальнаму сходу падтрымаць, магчымасць дадатковага фінансавання распрацовак, якія вядуцца ў межах вызначанай тэма-тыкі.
    10. Звярнуцца да Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з прапановай стварыць пры Фондзе інфарматызацыі каардынацыйную раду з прадстаўнікоў дзяржаўных ус-таноў і грамадскіх арганізацый па пытаннях падтрымкі беларускай мовы ў інфармацыйных тэхналогіях.
    11. Правесці ў кастрычніку 2002 года чарговае пасяджэнне "круглага стала".

20 мая 2002 г.