Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2000 годзе
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Стратэгія развіцця мовы --



Б. Цяперашні стан беларускай мовы

    Сучасная беларуская мова існуе ў 3-х разнавіднасцях: літаратурная мова, народна-дыялектная мова і змешаная мова на беларускай аснове. Усе людзі, якія карыстаюцца гэтымі разнавіднасцямі з'яўляюцца носьбітамі беларускай мовы. З аднаго боку, Таварыства спавядае талерантнасць у адносінах паміж носьбітамі ўсіх гэтых разнавіднасцяў. З другога, ТБМ падкрэслівае важнасць авалодвання літаратурнай мовай як мага большай колькасцю людзей.
    Прынцып талерантнасці пашыраецца і на падыходы да сучаснай літаратурнай мовы, у межах якой суіснуюць дзве традыцыі. Адна разнавіднасць беларускай літаратурнай мовы атрымала назву "тарашкевіца" (паводле імя аўтара "Беларускай граматыкі для школ" Б.Тарашкевіча), другая - "чарнушэвіца" (паводле імя народнага камісара асветы Дзм.Чарнушэвіча). Абодва тыпы беларускай літаратурнай мовы маюць паміж сабой вельмі шмат агульнага і адрозніваюцца нязначнай колькасцю рыс. Маючы вельмі неаднолькавае пашырэнне ў грамадстве, абодва варыянты беларускай літаратурнай мовы тым не менш маюць выразны грунт для ўжывання. Таварыства стаіць за недапушчальнасць распальвання канфрантацыі паміж прыхільнікамі абодвух варыянтаў.
    Згодна з дадзенымі перапісу 1999 года на беларускай мове штодня размаўляюць 37 працэнтаў жыхароў Беларусі. Можна, аднак, меркаваць, што сукупная колькасць носьбітаў беларускай мовы ў яе стандартызаванай і дыялектнай формах, а таксама тых, хто выкарыстоўвае змешаныя варыянты маўлення на беларускай аснове, сягае 7 - 8 мільёнаў чалавек, што складае 70 - 80 працэнтаў насельніцтва Беларусі. Падчас таго ж перапісу 74 працэнты (амаль тры чвэрці) грамадзян Беларусі прызналі беларускую мову сваёй роднай, і ў гэтым мы бачым вялікі патэнцыял для яе будучага развіцця.

Уверх
НазадДалей