Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2000 годзе
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Стратэгія развіцця мовы --



А. Што такое Стратэгія?

    Стратэгія - гэта падрыхтаваны калектыўнымі намаганнямі дакумент, у якім выкладзены блізкія і доўгатэрміновыя задачы захавання і развіцця беларускай мовы.
    Стратэгія рыхтуецца Таварыствам беларускай мовы для Таварыства беларускай мовы. У Стратэгіі фармулююцца рэальныя задачы, якія Таварыства магло б выконваць ужо цяпер або - пры неабходным рэсурсавым забеспячэнні - праз нейкі час.
    Адначасова ў працэсе выпрацоўкі Стратэгіі Таварыства ўсталёўвае партнёрскія адносіны з рознымі арганізацыямі, установамі, партыямі, міністэрствамі, СМІ і г.д. для далучэння да справы выпрацоўкі Стратэгіі як мага больш шырокага інтэлектуальнага рэсурсу. У ідэале Таварыства хацела б, каб падрыхтаваная ім з удзелам шырокіх грамадскіх сілаў Стратэгія трансфармавалася б ў Стратэгію развіцця беларускай мовы для беларускага грамадства ў цэлым.
    Быўшы падрыхтаванай і зацверджанай, Стратэгія робіцца галоўным "ідэалагічным" і рабочым дакументам Таварыства мінімум на 20 гадоў. ТБМ мае кіравацца ў сваёй дзейнасці падрыхтаванай і зацверджанай Стратэгіяй. У працэсе рэалізацыі Стратэгіі пастаянна ажыццяўляецца кантроль за яе выкананнем. Канкрэтныя задачы могуць удакладняцца ў адпаведнасці з новым разуменнем.
    Праз 20 гадоў праводзіцца агульная праверка правільнасці вызначанай мэты і задач Стратэгіі, аналізуецца ступень выканання закладзеных у Стратэгію канкрэтных задач.

Уверх
НазадДалей