Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2000 годзе
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Стратэгія развіцця мовы --



2.1 Групы насельніцтва, з якімі трэба працаваць

а) Дзеці.
    Чым раней чалавек пачынае вывучаць мову, тым лепей, і тым больш гэтая мова здаецца яму натуральнай. Дзеці звычайна не маюць забабонаў у адносінах да якой-небудзь мовы, і шырокая праца з імі закладае падмурак для звычак карыстання моваю на ўсё жыццё.
б) Маладыя людзі.
    Моладзь з'яўляецца найбольш актыўнай і дынамічнай часткай насельніцтва, якая ў меншай ступені залежыць ад негатыўных стэрэатыпаў у стаўленні да мовы і моўнай палітыкі. Праца сярод моладзі з'яўляецца найбольш эфектыўным шляхам да змянення стану беларускай мовы і яе статусу ў краіне.
в) Прадстаўнікі прадпрымальніцкіх структур.
    Прыватны бізнес ахоплівае ўсё большыя сферы нашага грамадства і важна, каб прадпрымальнікі бачылі выгоду ў выкарыстанні беларускай мовы не толькі пасіўна (надпісы, рэклама), а таксама як мовы абслугоўвання.
г) Грамадскія лідэры.
    Грамадскі сектар Беларусі мае ўплыў па ўсёй тэрыторыі Беларусі і, што важна, у правінцыі, дзе ён ахоплівае значную частку моладзі і можа рэальна дапамагаць маладым людзям у ажыццяўленні іх праектаў праз пасрэдніцтва беларускай мовы.
д) Службоўцы дзяржапарату.
    У нашым грамадтве важную ролю адыгрывае дзяржаўны апарат. Як вядома на працягу апошніх вякоў беларускі этнас развіваўся ў адсутнасці ўласнай дзяржавы. За стагоддзі існавання беларусы былі вымушаны выпрацаваць здольнасць прыстасоўвацца да знешніх абставінаў, заезджага чынавенства, якое як правіла не карысталася беларускай мовай. Мусіць дзякуючы гэтаму "прыстасаванству" беларуская мова змагла захавацца на пабытовым узроўні, але каб мова загучала шырака ў грамадстве неабходна каб беларуская мова стала і мовай "начальства". Выкарыстанне службоўцамі беларускай мовы павінна падштурхнуць насельніцтва да больш шырокага ўжывання беларускай мовы ў грамадзкім жыцці.
дж) Прадстаўнікі традыцыйных канфесій Беларусі.
    Рэлігійныя канфесіі традыцыйна маюць уплыў на пэўную частку насельніцтва, асабліва на людзей сярэдняга і сталага веку. Пазітыўнае стаўленне канфесій да беларускай мовы і яе выкарыстанне падчас службаў павінны даць пазітыўны вынік.
дз) Прадстаўнікі сілавых структур
е) Работнікі грамадскай сферы


    Дзяржаўнасць беларускай мовы не забяспечана механізмамі яе захавання і развіцця. Механізмы ж выцяснення беларускай мовы, пабудаваныя за мінулыя дзесяцігоддзі, працягваюць працаваць і цяпер.

Уверх
НазадДалей