![]() |
-- Стратэгія развіцця мовы -- 1.2 Курсы беларускай мовы
Пераважная большасць пасіўных носьбітаў беларускай мовы саромеецца карыстацца беларускай мовай з цэлага шэрагу прычынаў, але галоўнай з'яўляецца адсутнасць практыкі штодзённага карыстання. Прагрэс можа быць дасягнуты і ў працы з дарослым насельніцтвам. Дарослыя, якія жадаюць вывучаць беларускую мову, павінны забяспечвацца такой магчымасцю ў поўным аб'ёме. СПОСАБЫ ЎЗДЗЕЯННЯ: · Распрацоўка шэрагу падручнікаў для розных катэгорыяў навучэнцаў з улікам прынцыпаў сучаснай методыкі і сучасных тэхналогій. · Ва ўсіх курсах прадугледжваць знаёмства навучэнцаў з гістарычна-культурнай спадчынай беларусаў. · Пры арганізацыі курсаў у рэгіёнах ладзіць сустрэчы слухачоў з прадстаўнікамі беларускай эліты - пісьменнікамі, паэтамі, мастакамі. · Распрацаваць механізмы самафінансавання курсаў беларускай мовы ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. ![]() Назад Далей
|
|||