![]() |
-- Стратэгія развіцця мовы -- Ад Рабочай групы па падрыхтоўцы Стратэгіі развіцця беларускай мовы ў ХХІ стагоддзі
Рабочая група рэкамендуе да друку на старонках газет першы варыянт праекта Стратэгіі, падрыхтаваны творчым калектывам у складзе С. Запрудскага, А. Анісім, У. Кошчанкі, С. Кручкова, А. Мальдзіса, А.Таболіч, Г. Цыхуна.
Рабочая група і самі ўкладальнікі не лічаць, што пададзены праект уяўляе сабой канчаткова апрацаваны, "кананічны" тэкст, у якім бездакорная структура, належным чынам дапасаваны розныя раздзелы, праведзена добрая рэдактарская праца, захаваны ўніфікаваны падыход да афармлення. Стратэгія ствараецца ў Таварыстве ўпершыню, таму працэс яе падрыхтоўкі нялёгкі і марудны. Укладальнікі адчуваюць патрэбу ўзгаднення выкладзеных імі пазіцый з шырокай супольнасцю. Нягледзячы на магчымыя недахопы прапанаванага тэксту Рабочая група бачыць у ім багаты матэрыял для асэнсавання і абмеркавання і, жадаючы актывізаваць дыскусію напярэдадні з'езда, рэкамендуе яго да друку. СТРАТЭГІЯ
Падрыхтавалі: С. Запрудскі, А. Анісім, У. Кошчанка, С. Кручкоў, А. Мальдзіс, А. Таболіч, Г. Цыхун.
развіцця беларускай мовы ў ХХІ стагоддзі (Праект) Змест: Уводзіны А. Што такое Стратэгія? Б. Цяперашні стан беларускай мовы В. Мэты і задачы Раздзел І. Павелічэнне колькасці носьбітаў беларускай мовы 1.1 Сфера адукацыі 1.2 Курсы беларускай мовы Раздзел ІІ. Забеспячэнне магчымасцяў для ўжывання беларускай мовы 2.1 Групы насельніцтва, з якімі трэба працаваць 2.2 Сферы і спосабы ўздзеяння Раздзел ІІІ. Паляпшэнне стаўлення да беларускай мовы 3.1 Акалічнасці, якія абумоўліваюць стаўленне да мовы 3.1.1 Ступень ужывальнасці мовы ў грамадстве 3.1.2 Трывалы імідж мовы і яе носьбітаў 3.1.3 "Бягучы" імідж мовы і яе носьбітаў 3.2 Юрыдычная падтрымка/забеспячэнне мовы 3.3 Змена звычак моўнага ўжывання Раздзел IV. Рэсурсавае забеспячэнне. *Заўвага: Фармальныя патрабаванні да ўкладання Стратэгіі У канчатковым выглядзе любы пункт-напрамак будзе ўключаны ў Стратэгію ў тым выпадку, калі ініцыятар(ы) яго далучэння падасць (пададуць) пры ім наступныя суправаджальныя графы: 1. Механізм рэалізацыі. У ёй будзе тлумачыцца, хто і пры дапамозе якіх дзеянняў будзе рэалізоўваць дадзены пункт. 2. Неабходнае рэсурсавае забеспячэнне. У ёй будзе тлумачыцца, якія людскія. арганізацыйныя, матэрыяльныя, фінансавыя і часавыя рэсурсы патрэбны для выканання дадзенага пункта. 3. Канкрэтныя задачы/праекты. У ёй будуць называцца а) зусім канкрэтныя ("інструментальныя", прамежкавыя) задачы/праекты, якія павінны быць ажыццёўлены для забеспячэння выканання дадзенага напрамку, і/або б) канкрэтныя задачы/праекты, якія будуць выкананы як вынік дзейнасці ў дадзеным напрамку ў цэлым. Наяўнасць гэтых запоўненых граф дазволіць у будучыні адабраць для рэалізацыі першачарговыя і непершачарговыя праекты, а таксама скласці лагічны і выразны план дзейнасці Таварыства. Свае заўвагі і дадаткі просім дасылаць на адрас ТБМ (220005, Менск, вул. Румянцава, 13; факс 284-85-11) з пазнакай "Стратэгія" або на электронны адрас камісіі па міжнародных сувязях (intern@tbm.org.by). |
|||