Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2000 годзе
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- СМІ пра нас --




Забойства мовы - найвялікшае злачынства

    Старшыня грамадскяга яб'яднання "Таварыства беларускнй мовы імя Фрянцішка Скарыны" Алег Трусау сказаў на прэсканферэнцыі, што аб'яднанне імкнецца надаць беларускай мове рэальны статус дзяржаунай і абараняе канстытуцыйныя правы беларускамоўных грамадзян краіны. "Разам з тым мы зацікаўлены у тым, каб рускамоўныя грамадзяне адчувалі сябе ў Беларусі камфортна".
    ТБМ кіруецца жыццёвымі рэаліямі і вынікамі перапісу насельніцтва 1999 года, якія сведчаць аб тым, што 73,7 працэнта грамадзян прызнаюць беларускую мову роднай, а 36,7 працэнти штодзённа карыстаюцца ёю, у той час як для 24,1 працэнта насельніцтва роднай монай з'яўляецца руская.
    "Бясспрэчна і тое, што значная большасць насельніцтва з'яўляеіцца пасіўным носьбітам беларускай мовы, нягледзячы на вялікую да яе павагу", — падкрэсліў старшыня ТБМ. Ен выказаў шкадаванне, што ў дзяржаве, якая павінна быць асноўным гарантам роўнасці дзвюх дзяржаўных моў, насуперак волі большасці грамадзян, робіцца ўсё для таго, каб выцесніць родную мову з ужывання і зрабіць яе непатрэбнай.
    Пры гэтым Трусаў прывёў прыклад Францыі, у якой дзейнічае Закон аб чысціні мовы, які, згодна з заявай Вярхоўнага камісарыята па праблемах французскай мовы, "... з'яўляецца неабходнай зброяй у барацьбе за захаванне нацыянальнай культурнай самастойнасці, бо найвялікшае з усіх злачынстваў — гэта забойства мовы нацы".
    Нядаўна ТБМ выступіла з ініцыятывай выпрацоўкі Стратэгіі развіцця беларускай мовы ў XXI стагоддзі для яе захавання і распаўсюджання і запрасіла да супрацоўніцтва ўсе зацікаўленыя арганізацыі, установы, СМІ, а таксама ўсіх грамадзян краіны і беларусаў замежжа.
    Варыянты праекта Стратэгіі, накіды да яго і любыя канкрэтныя прапановы кіраўніцтва аб'яднання просіць паведамляць па тэлефоне ў Мінску 284-85-11, дасылаць з адзнакай "Стратэгія" на адрас: ТБМ, Ру-мянцава, 13, Мінск, 220005, або на электронны адрас камісіі аб'яднання па міжнародных сувязях — intern@tbm.org.by.
Марат ГАРАВЫ

Уверх