Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2000 годзе
 - дзейнасць у 2001 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- СМІ пра БНУ --




Мова павінна быць мэтай, а не гвалтам

Беларускі нацыянальны універсітэт: мара ці рэальнасць?

    Пра тое, што беларуская мова ў нашай краіне — пытанне палітычнае, так ці інакш мы ўзгадваем усюды, пачынаючы ад сямейнай кухні і закавчваючы кабінетам чыноўніка. Так склалася, што з палітыкай воляй-няволяй звязваюць і стварэнне Беларускага нацыянальнага універсітэта (БНУ). Камусьці магчымасць адкрыцця гэтай вышэйшай навучальнай установы з выключна беларускай мовай навучання падабаецца, камусьці — не. Аднак зараз, мабыць, упершыню за доўгі час існавання гэтай ідэі пра яе загаварылі больш сур'ёзна. Пацвярджэнне таго — з'яўленне Праекта Канцэпцыі стварэння Беларускага нацыянальвага універсітэта, які быў надрукаваны ў такіх дзяржаўаых і недзяржаўвых выданнях, як «Наша слова», «Пагоня», «Рабочы», «Беларуская маладзёжная», «Звязда», «Літаратура і мастадтва», «Народная воля». Але найбольш важнай і, шчыра кажучы, некалькі нечаканай падзеяй стала прапанова Таварыства беларускай мовы іыя Ф.Скарыны (ТБМ) — аўтара ідэі БНУ — абмеркаваць пытанне яго адкрыцця на адной з сустрэч удзёльнікаў грамадска-палітычнага дыялогу. Што з гэтага атрымаецца — пакажа час. А пакуль мы вырашылі пагутарыць з чалавекам, які мае да гэтай праблемы непасрэднае дачыненне, — старшынёй Таварыства беларускай новы імя Францыска Скарыны Алегам Анатольевічам ТРУСАВЫМ.
    — Ідэя стварэння вышэйшай навучальнай установы, у якой навучанне і справаводства вяліся б толькі на беларускай мове, — распавядае наш суразмоўца, — узнікла ў нас амаль тры гады таму. Праз некаторы час да ТБМ далучыліся Таварыства беларускай школы і Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф.Скарыны. Восенню мінулага года ўтварылася спецыяльная ініцыятыўная група, якая нарэшце распрацавала праект статута БНУ. Сёння мяркуецца, што універсітэт будзе мець філіялы ў беларускіх гарадах, насельніцтва якіх складае больш за 100 тысяч жыхароў і дзе адсутнічаюць іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Перш за ўсё — у Лідзе, Оршы, Пінску, Бабруйску.
    Пра гэта не толькі памятаюць — там ужо вывучаюць беларускую мову. А мы... мы ў гэтым сэнсе выглядаем не зусім прыгожа: краіна, якая гучней за ўсіх крычыць пра тое ж славянскае адзінства, надае мала ўвагі мове суседняй дзяржавы і важнага партнёра Беларусі на міжнароднай арэне — Украіны, рэдка дзе вывучае чэшскую, балгарскую ці сербскую, зусім ігнаруе славенскую... і грэбуе сваёй роднай — беларускай. Выпускнікам і без таго нешматлікіх беларускамоўных класаў і школ проста няма куды падзецца: амаль усе ВНУ, што прапануе ім наша сістэма вышэйшай адукацыі, з рускай мовай навучання. Або спыняйся на тым, што ўжо атрымаў, або мірыся з разнастайнымі, у тым ліку і псіхалагічнымі, цяжкасцямі. Валоданне беларускай мовай і ўжыванне яе ў паўсядзённых зносінах. Жорсткі конкурс чакае і абітурыентаў. Бо мяркўемы універсітэт зможа даць месца не больш як 3—3,5 тыс. студэнтаў. Такая малая іх колькасць абумоўлена як фінансавым бокам справы, так і тым, што рыхтаваць у БНУ будуць будучых навукоўцаў і кіруючыя кадры ў галіне палітыкі, культуры, адукацыі і гаспадаркі — нацыянальную эліту. А яна проста не можа быць шматлікай.
    — Аднак ходзяць чуткі, што ўжо зараз ТБМ збірае подпісы студэнтаў, якія гатовы перайсці вучыцца ў БНУ...
    — Гэта не зусім так. Зразумела, да нас паступаюць падобныя просьбы ад студэнтаў розных ВНУ. Аднак нават пры жаданні мы не зможам прыняць іх усіх: розніца ў навучальных праграмах не пакідае іншага варыянту. Праўда, для некаторых асабліва адораных студэнтаў можа быць зроблена выключэнне, але вучыцца яны пачнуць з першага курса. Здадзеныя ж у папярэдніх ВКУ экзамены будуць ім залічаны. Таксама БНУ мяркуе супрацоўнічаць з адзіным у нашай краіне цалкам беларускамоўным гуманітарным ліцэем імя Якуба Коласа, і 2 педкаледжамі ў Мінску, лепшыя выпускнікі якіх будуць аўтаматычна залічвацца ў шэрагі яго студзнтаў. Астатніх жа жадаючых паступіць у БНУ чакае звычайны конкурс сярод абітурыентаў. Такім чынам, праблем з выкладчыкамі і студэнтамі не прадбачыцца. Распрацоўваюцца і навучальныя праграмы, спонсары гатовы ўжо ў бліжэйшы час выдаць 20 падручнікаў, кожны накладам у 299 асобнікаў. Справа, як кажуць, за «малым» — вырашыць пытанне аб стварэнні БНУ палітычна.
    — Наколькі вядома, дагэтуль улады не звярталі асаблівай увагі на гэту праблему...
    — Часам ствараецца ўражанне, што чыноўнікі баяцца сустрэцца і пагутарыць з намі, бо добра ведаюць, што паводле перапісу насельніцтва, у 1999 годзе 85,6 працэнта грамадзян Беларусі назвалі сваёй роднай мовай беларускую і 41,3 працэнта прызналі яе мовай паўсядзённых зносін. 3 гэтай прычыны некалькі дзіўнай падаецца мізэрная колькасць беларускамоўных класаў, школ, адсутнасць ВНУ, дзе б навучанне цалкам вялося на нацыянальнай мове беларускага народа. Разам з тым, за стварэнне БНУ выказаліся амаль 30 тыс. грамадзян Беларусі і іншых краін. І мы рады ўжо таму, што аб праблеме беларускамоўнай ВНУ нарэшце пачалі гаварыць і на дзяржаўным узроўні. Так, 29 красавіка ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь адбылася нарада з прадстаўнікамі адміністрацый Беларускага дзяржаўнага універсітэта (БДУ) і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка (БДПУ), прысвечаная пытанню адкрыцця БНУ. Ніхто з ТБМ туды запрошаны не быў. Вердыкт, які вынеслі ўдзельнікі нарады, як і трэба было чакаць, адмоўны. Падстава — эканамічныя цяжкасці, хоць, паводле нашых падлікаў, на стварэнне Беларускага нацыянальнага унверсггата першапачаткова дастаткова вылаткаваць паўмільёна долараў. Гэта параўнальна невялікая сума. Узамен нам паабяцалі перавесці на беларускую мову навучання адну з ужо існуючых ВНУ (БДУ ці БДПУ). Наколькі гэта сур'ёзна, пакуль цяжка меркаваць. Але зразумела адно: ні гэтае рашэнне, ні прапановы стварыць БНУ шляхам рэарганізацыі (г.зн. закрыцця) адной з існуючых ВНУ, добрых вынікаў не дадуць. Бо ў той ці іншай ступені кожная з гэтых акцый азначае прымус, а мова павінна быць мэтай, а не гвалтам.


Р.S. "Мова павінна быць мэтай, а не гвалтам...". Цікава, што падобныя словы мне давялося пачуць і ад аднаго кампетэнтнага чыноўніка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У іх закладзена тая «залатая сярэдзінка», якую спакон вякоў шукае чалавецтва. Шкада толькі, што сярэдзінка гэтая, як і любая добрая ідэя, можа служыць розным, нават супрацьлеглым мэтам. Не хачу гэтым нікога абвінавачваць. Толькі... Вельмі хацелася б, каб ідэя Беларускага нацыянальнага універсітэта не ператварылася ў аднуз падста ўжорсткага супрацьстаяння.
Наталля ШЧАСНАЯ

Уверх