Нацыянальны універсітэт і дзяржава патрэбны адзін аднаму
Ужо некалькі гадоў грамадскасцю Беларусі ўздымаецца праблема стварэння Беларускага нацыянальнага універсітэта. Але, як і ва ўсіх ідэй, у гэтай - вельмі няпросты лёс. Ёсць людзі, якія літаральна "гараць" ёю. Ёсць людзі, якія гатовыя былі б працаваць у гэтым універсітэце, а некаторыя ўжо зараз выношваюць канцэпцыю стварэння такой навучальнай установы. Ёсць нават пэўная зацікаўленасць дзяржавы ў з'яўленні БНУ. Бадай што ўсё есць, каб ідэя стала рэальнасцю. Але нешта не спрацоўвае...
Адказы на пытанне, чаму справа так марудна зрушваецца з месца, мы паспрабавалі знайсці ў Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Ф. Скарыны, які ўзначальвае Любоў Уладыкоўская-Канаплянік.
- Любоў Мікалаеўна, калектыў цэнтра падтрымлівае ідэю стварэння Беларускага нацыянальнага універсітэта. Якім вам бачыцца механізм яе рэалізацыі?
- Ідэя стварэння БНУ, дзе ўсе прадметы выкладаліся б па-беларуску, цяпер набывае асаблівую актуальнасць, аб чым сведчаць і вынікі апошняга перапісу насельніцтва. І калі ўзяць пад увагу, якія тэндэнцыі дамінуюць зараз у грамадстве, было б мэтазгодна, каб менавіта Міністэрства адукацыі ўзялося за ажыццяўленне гэтага пераспектыўнага і аб'ектыўнага неабходнага праекта. Са свайго боку Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя ф. Скарыны мог бы стаць базавай установай па распрацоўцы адпаведнай канцэпцыі. Падаецца, што менавіта па загаду Міністэрства адукацыі павінна быць створана рабочая група, якая падрыхтавала б неабходную дакументацыю, напрыклад, да мая 2000 года. Рабочая група — своеасаблівы часовы навуковы калектыў з адпаведным фінансаваннем, у састаў якога ўвайшлі б прадстаўнікі Грамадскага ініцыятыўнага камітэта па стварэнні БНУ.
— Але якім чынам гэта можа быць рэалізвана на практыцы?
— Зараз абмяркоўваюцца некалькі варыянтаў: ці гэта будзе цалкам новая ўстанова, ці яна будзе стварацца на базе існуючай ВНУ. У Міністэрстве адукацыі прэваліруе пазіцыя, згодна з якой трэба рэарганізаваць альбо Мінскі педагагічны універсітэт, альбо універсітэт культуры. Але у такім выпадку могуць узнікнуць новыя праблемы, таму што нацыянальны універсітэт — гэта не толькі пераход на беларускую мову, такое мы ўжо праходзілі. Нацыянальны універсгтэт мае на ўвазе новую дакументацыю, новыя вучэбныя планы, прыстасаваныя да нашых умоў, тут мусіць быць узмоцнены нацыянальна-культурны элемент у галіне агульнагумангтарнай падрыхтоўкі студэнтаў. Там павінны быць закладзены і хрысціянскія прынцыпы ў вучэбных праграмах, больш задзейнічаны стандарты заходнееўрапейскай адукацыі. І канешне, трэба абапірацца на нашы традыцыйныя набыткі ў гэтай галіне, бо беларуская адукацыя мае глыбокія карані.
Галоўнае, на што хацелася б звярнуць увагу: гаворка ідзе пра стварэнне асобнага элітнага нацыянальнага універсітэта, дзе была б прадугледжана падрыхтоўка спецыялістаў у галіне дзяржаўнага кіравання. Не толькі настаўнікаў ці культурных работнікаў, а нацыянальнай эліты, якая б мела права ўплываць на дзяруаўнае будаўніцтва.
Фінансаванне БНУ можна было б ажыццявіць часткова за кошт змяншэння кантрольных лічбаў прыёму у іншыя ВНУ. Мы лічым, што Беларускі нацыянальны універсітэт — справа дзяржаўная, бо яна працуе на нацыянальныя інтарэсы.
— Але рэарганізаваць існуючыя навучальныя установы, у якіх ёсць свая спецыфіка, не так проста...
— Гэтае пытанне не павінна разглядацца, нават уздымацца, без узгаднення яго з кіраўніцтвам тых ВНУ, з іх калектывамі. Фактычна атрымаецца так, што навучальная установа будае знішчана, прыйдзецца мяняць кадры (БНУ бачыцца як малаколькасны універсітэт з арыгінальнай канцэпцыяй). Паўстае пытанне: куды гэтыя людзі пойдуць? Акрамя таго, рэарганізаваная ВНУ рыхтавала спецыялістаў у адпаведнасці з дзяржаўнымі патрэбамі. І мноства іншых праблем. Адбудзецца грамадскі канфлікт — быццам бы гэта мы адных людзей наштурхоўваем на другіх. З самага пачатку прыйдзецца рабіць БНУ вінаватым у людскіх зламаных лёсах. А гэта гіроста недапушчальна.
Увогуле, на маю думку, у сталым калектыве карэнным чынам мяняць сітуацыю немагчыма. Пабудаваць новае прасцей, чым кардынальна рэарганізаваць старое. Такі падыход можа звесціся да прафанацыі ідэі, фармальнай справаздачнасці, што не вырашае праблемы.
— Вы закранулі праблему кадраў. Дяя такой навучальнай установы патрэбны і асаблівыя спецыялісты-выкладчыкі...
— Спецыялісты ёсць. Гэта тыя людзі, якія хочуць і могуць выкладаць па-беларуску. Тыя, якія не проста маюць прыхільнасць да Беларушчыны, а займаліся яе вывучэннем, з'яўляюцца прафесіяналамі і зараз працуюць у розных навучальных установах, дзяржаўных і недзяржаўных. Тыя, хто зараз адстойваюць мову, крычаць, што недастаткова ёй увагі на сваёй жа зямлі, дык давайце дадэім ім магчымасць зрабіць канкрэтную справу. Праўда стварэнне Беларускага кацыянальнага універсгтэта не здыме праблему беларусізацыі і стварэння беларускіх патокаў у іншых ВНУ.
Ларыса ЦІМОШЫК