Зварот Рады ТБМ да кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
Шаноўнае спадарства!
Калі Вы хочаце прыцягнуць да сябе ўвагу 74% грамалзян нашай краіны, якія паводле апошняга 1999 года перапісу насельніцтва назвалі сваёй роднай мовай беларускую, то не цурайцеся выкарыстоўваць беларускую мову падчас перадвыбарнай агітацыі. Друкуйце на ёй свае ўлёткі і плакаты, шырока ўжывайце яе пры сустрэчах з выбаршчыкамі і выступленнях у сродках массавай інфармвцыі.
Мы прапануем Вам таксама ўключыць ў свае перадвыбарныя платформы тэзісы пра наданне беларускай мове рэальнага статусу дзяржаўнай мовы тытульнай нацыі і пра стварэнне Беларускага нацыянальнага універсітэта.
Нагадваем Вам, што 3700 грамадзян Беларусі адпаведна перапісу штодня размаўляюць па-беларуску, а за стварэнне БНУ з выкладаннем усіх прадметаў на беларускай мове падпісалася ўжа каля 40 тысяч нашых грамадзян.
Прынята на рэспубліканскай Радзе ТБМ 3 лютага 2001г.