Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2000 годзе
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- СМІ пра нас --



Сёння ў свеце размаўляюць на шасці тысячах моў

    Напярэдадні першага верасня ў апошнія гады звычайна «абвастраецца» моўнае пытанне. Сярод бацькоў (даволі часта прадстаўнікоў карэннай нацыянальнасці нашай краіны) разгараюцца дыскусіі на тэму трэба ці не іх дзецям вывучаць беларускую мову. У канцы жніўня-пачатку верасня магутную рэкламную кампанію, асабліва ў сталіцы, праводзяць арганізатары шматлікіх курсаў па выкладанню распаўсюджаных у свеце англійскай, нямецкай, французскай і іншых моў. Пры гэтым нярэдка абяцаюцца ўсім без выключэння выдатныя вынікі пры мінімуме намаганняў.
    У гэтай сувязі карысным здаецца позірк на стан моў у маштабах планеты. Цікавую спробу ў гэтым накірунку зрабілі эксперты ЮНЕСКО. Па іх падліках сёння ў свеце людзі размаўляюць прыкладна на шасці тысячах моў. І неверагодны факт — у сярэднім адна з іх кожны месяц прыходзіць у заняпад і з часам увогуле знікае.
    Усведамленне гэтых цяжкіх незваротных страт стала адной з галоўных прычын, якія прымусілі ЮНЕСКО ў лістападзе мінулага года на генеральнай канферэнцыі арганізацыі абвясціць Міжнародны дзень матчынай мовы. Упершыню ён адзначаўся селета 21 лютага.
    ЮНЕСКО шмат робіць для выратавання розных моў. І не толькі таму, што яны з'яўляюцца важнай часткай культурнага багацця чалавецтва. Мова — гэта люстэрка душы кожнага вялікага ці малога народа. Захаваць мову — значыць выратаваць народ ад духоўнай смерці.
    3 гэтай нагоды ЮНЕСКО параўнаўча нядаўна прыступіла да ажыцяўлення праекта Перыклес (Реrісlеs), які ўяўляе сабой эксперыментальную праграму па ўзняццю цікаўнасці маладых людзей да культур суседніх, блізкіх народаў, вывучэння іх моў. Невыпадкова праект быў запушчаны ў работу напярэдадні Еўрапейскага года моў, якім стане 2001 год. Першы этап праекта ажыццяўляецца ў памежным рэгіёне Люксембурга, Францыі і Германіі, дзе паміж жыхарамі існуюць надзвычай шчыльныя стасункі.
    Адна з мэт праекта — садзейнічаць вывучэнню моў суседніх дзяржаў у школах, каб у памежных рэгіёнах ім быў прыдадзены прыярытэт, а не папулярным міжнародным мовам, у першую чаргу, англійскай. На карысць гэтага гаворыць і тое, што ў час шматлікіх кантактаў прадстаўнікі малога бізнесу, дробныя гандляры, турысты з суседніх краін у пераважнай большасці гавораць паміж сабой на мясцовых мовах, а не, як чамусьці прынята лічыць, выключна на англійскай мове. Увогуле ў памежных зонах 98 працэнтаў стасункаў вядзецца на суседніх мовах.
    Англійская мова, на погляд экспертаў ЮНЕСКО, адчыняе дзверы далёка не ў кожным відзе працы. Англійская мова звычайна шырока выкарыстоўваецца дыпламатамі, у дзейнасці міжнародных арганізацый, у банкаўскім біэнесе і ў краінах, дзе гэтая мова з'яўляецца роднай.
    Такім чынам, насуперак прагнозам аб хуткім «захопе» англійскай мовай усёй планеты, мясцовыя мовы не здаюць свае пазіцыі. Наадварот, без іх ведання прадстаўнікам вялікіх транснацыянальных фірмаў вельмі цяжка прасоўваць свае тавары і паслугі ў неанглійскамоўных краінах.
    Другі этап моўнага праекта будзе праходзіць ва Усходняй Еўропе, побач з Беларуссю, але нашу краіну ён, на жаль, не закране. Што ж, будзем назіраць за ажыццяўленнем праекта ў Расіі, Украіне, Малдавіі, Румыніі і Польшчы.
Леанід ЛАХМАНЕНКА.
Уверх