ТБМ паказалі кусочак сыру
У самы пік так званага грамадска-палітычнага дыялога, на ўрачыстай сустрэчы ягоных удзельнікаў 30 мая бягуча гагода з А.Лукашэнкам, апошні нечакана выказаў шкадаванне, што ў зале адсутнічаюць прадстаўнікі Таварыства беларускаи мовы, а, маўляў, неабходна абмяркоўваць стан беларускай мовы.
Па беларускай завядзёнцы адгукацца на любы выпадковы рух начальства Сакратарыят ТБМ неадкладна сабраўся і вырашыў паведаміць А.Лукашэнку спецыяльным Зваротам, што «Таварыства згоднае весці гаворку па гэтым пытанні і ужо двойчы накіроўвала лісты на імя Першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта спадара Русакевіча У.В., адказнага за правядзенне дыялога, з прапановай уключыць у пералік пытанняў, што выносяцца на абмеркаванне, на-ступныя: 1. Наданне беларускай мове рэальнага статусу дзяржаўнай; 2. Стварэнне Беларускага нацыянальнага універсітэта.
На жаль, адказу на гэтыя прапановы мы не атрымалі, як і на Зварот да кіраўніка дзяржавы удзельнікаў мітынгу, што ладзіла Таварыства 8 верасня 1999 года з патрабаваннем адкрыцця Беларускага нацыянальнага універсітэта.
Мы мяркуем, што наспеў час, калі кіраўніцтва беларускай дзяржавы гатовае весці дыялог па гэтых набалелых пытаннях. Каля 30 тысяч грамадзянаў, якія падпісаліся за стварэнне універсітэта, ўпэўненыя, што іх пажаданні будуць пачутыя...»
Закончваўся гэты зварот, як і мае быць, спадзяваннем, што дыялог прадстаунікоў ТБМ з кіраўніцтвам дзяржавы адбудзецца і станоўча паўрплывае на далейшы лёс беларускай мовы.
Паколькі слова «дыялог» набыло ў нас неикую казачную афарбоўку, а спадзяванні на пашырэнне кола ягоных суразмоўцаў наогул зачароўваюць высокіх ураднікаў, дык Адміністрацыя Прэзідэнта вырашыла спадзяванні ТБМ задаволіць, пра што і было паведамлена Сакратарыяту ТБМ лістом ад 21 чэрвеня. Дакумент варты цытавання, тым больш што падпісаны добра вядомай уплывовай асобай і напісаны ў беларускаи мове.
«... У адносінах да вашых прапапоў жадаю адзначыць, што лёс беларускай мовы - гэта справа не толькі ТБМ, але і ўсяго грамадспгва, а таксама яго лідэраў. Гэтую праблему трэба абмяркоўваць усебакова і ўсенародна, таксама як і пытанне аб стварэнні Беларускага нацыянальнага універсітэту.
Удзел у дыялогу лідэраў 112 палітычных і грамадскіх арганізацый, якія прадстаўляюць практычна ўвесь спектр беларускага грамадства, стварае для абмеркавання гэтай важнейшай праблемы найлепшыя ўмовы. А па ініцыятыве не меньш чым трох арганізацый магчыма стварэнне экспертнай групы ў рамках дыялога грамадска-палітычных сіл.
Мяркуем, што ўдзел у дыялогу адпавядае інтарэсам і рэалізацыі статутных задач вашага Таварыства, і выкарыстанне яго аўтарытэту для палітычных дэмаршаў лідэраў апазіцыі, на наш погляд, з'яўляецца па меншай меры контрпрадуктыўным. 3 павагай. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь С.А.Посахаў»
Цяжка гадаць, як адрэагуе на гэтаія дзіўныя прапановы ТБМ, але варта зазначыць, што абмеркаванне прадстаўнікамі 112 грамадскіх і палітычных арганізацыяў «у рамках дыялога» лёсу беларускай мовы выглядае наименш як кепска прыхаваны здзек. Прыкладам, як паставіўся б наскрозь расіискі чалавек С.Посахаў да таго, калі б у Маскве ў рамках дыялога абмяркоўваўся б лёс рускай мовы: забіць насмерць ці да паўсмерці? Нават калі б такое пытанне пра лёс рускай мовы на Беларусі вынесці на абмеркаванне ўдзельнікаў гэтага «дыялога». Колькі было б енкаў пра гвалт, пра абразы, нацыяналізм! А для беларускай, на меркаванне Памочніка, можна склікаць кансіліум. Як інакш разумець словы пра «экспертную групу»? Здаецца, такую экспертызу ўжо праводзіў адзін з галоўных удзельнікаў «дыялога» і даўно прыншоў да высновы, што на беларускай мове яму немагчыма ныказваць глыбокія думкі. Дык няўжо думкі здрабнелі? Ці проста трэба каб ТБМ пасядзела за сталом 113 членам, прывабленае спадзяваннямі на экспертаў, якія будуць вырашаць лёс такога унікальнага культурнага здабытку, як мова народа, які даў назву дзяржаве. Ці разумее Сяргей Посахаў, пад якімі цынічнымі словамі падпісваўся.
Канстанцін МАТУСЕВІЧ