Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2000 годзе
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- СМІ пра нас --




ТБМ дакарае расейцаў
    Таварыства беларускай мовы звярнулася з лістом да расіискіх стваральнікаў перадачы з ваколінтэграцыйным зместам «Мінск-Масква», якая нядаўна пачала выходзіць на беларускім і расіііскім тэлебачанні (спачатку яе паказваюцьу Беларусі, а некалькімі днямі пазней — у Расіі).
    У дасланым у беларускамоўным і рускамоўным варыянтах лісце гаворыцца, што арганізацыю непакоіць той факт, што праграма агучваецца выключна па-руску. ТБМ даводзіць пра дзяржаўнасць у Беларусі таксама і мовы тытульнай нацыі, пра вынікі перапісу насельніцтва 1999 года, калі амаль 74% беларускіх грамадзянаў назвалі сваёй мовай менавіта яе. ТБМ настойвае на тым, каб пры трансляцыі перадачы на тэрыторыі нашай краіны рабіўся яе пераклад па-беларуску: «Гэта будзе яскравым сведчаннем павагі і добрых адносінаў да беларускаи мовы. Мы лічым, што ў дэмакратычнай Расіі не павінна быць месца імперскім амбіцыям, і што ў выніку так званай інтэграцыі беларуская мова не апынецца пад забаронай, як гата ўжо было калісьці за царскім дый часткова за савецкім рэжымам».
    Разам з тым Таварыства беларускай мовы параіла аўтарам перадачы «Мінск-Масква» асвятліць у адным з выпускаў, як афармляюцца імпартаваныя ў Беларусь расійскія тавары. Гэтак ТБМ паведамляе, што ўжо двойчы звярталася да амбасадара Расіі ў Беларусі з просьбай зрабіць неабходныя захады, каб расійскія вытворцы выкарыстоўвалі на пакунках тавараў, што прадаюцца ў Беларусі, дзяржаўную беларускую мову. Расійская амбасада аніяк не адрэагавала. У прыклад расейцам ТБМ ставіць немцаў, якія такую ж самую просьбу ТБМ што да нямецкага імпарту палічылі слушнай, і тамтэйшая Гандлёва-прамысловая палата рэкамендавала нямецкім прадпрыемствам карыстацца ў тым ліку і беларускай мовай. А больш за ўсіх ТБМаўцаў сярод замежных фірмаў задавальняе іспанская фірма «Галіна Бланка», якая ўжывае беларускую мову як у тэкстах на пакунках сваіх « кубікаў», гэтак і ў рэкламе.
    Між тым у ТБМ кажуць, што гатовыя дапамагчы ў пісьменнасці і дасціпнасці перакладаў усім замежнікам, хто будзе мець ахвоту і прыстойнасць афармляць тавары, што увозцціа да нас, па-беларуску.
Кірыла ПАЗЬНЯК

Уверх