ЗАЯВА
Рады «Таварыства беларускай мовы Імя Францішка Скарыны»
Рада ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» з трывогай і абурэннем адзначае, што ў апошні час на дзяржаўным тзлебачанні з небывалымі дагэтуль настойлівасцю і паслядоўнасцю ідзе выцясненне з вяшчання нашай роднай мовы. Беспадстаўна скасавана навучальнае тэлебачанне, такое патрэбнае для вясковых шкся. Закрыты папулярныя перадачы «Роднае слова» і «Сядзіба». Спыніў выхад у эфір любімы мільёнамі аматараў беларускай песні тэлефестываль «Песню бярыце з сабой». Галоўная рэдакцыя літаратурна-драматычных праграм практычна наогул спыніла падрыхтоўку перадач, звязаных з гісторыяй Бацькаўшчыны, яе літаратурай і мастацтвам. Нават у традыцыйна беларускамоўных выпусках навін дыктары і журналісты дэманстратыўна пераходзяць на рускую мову. Новыя ж цыклы і праграмы, якія з'яўляюцца на БТ, амаль цалкам рускамоўныя.
Грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» лічыць гэткую практыку нядаўна прызначанага кіраўніцтва Нацьіянальнай тэлерадыёкампаніі грубым парушэннем Закона аб мовах, недапушчальным ігнараваннем правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь, 81,9% якіх у час апошняга перапісу насельніцтва абвясцілі сябе беларусамі, а 85,6% іх назвалі роднай мовай — беларускую.
Мы рашуча патрабуем спыніць гвалтоўную русіфікацыю тэлевіізійнага вяшчання ў нашай краіне, забяспечыць на практыцы мове карэннай нацыі яе дзяржаўны статус, вярнуць на блакітныя экраны любімыя гледачамі беларускамоўныя праграмы.