20 мая у сталічным Доме літаратара (Фрунзе, 5) адббыўся VII з'езд грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны".
У з'ездзе ўдзельнічалі 190 дэлегатаў і больш чым 100 гасцей — дыпламатаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, палітычных партый і рухаў, канфесій і нацыянальнай дыяспары.
  У справаздачным дакладзе Трусаў паведаміў, што ТБМ за апошнія два гады вырасла ўдвая і зараз уяўляе сабой адно з самых масавых грамадскіх аб'яднанняў краіны, якое ўключае больш чым 9 тысяч чалавек і складаецца з 74 рэгіянальных структур. Самыя вялікія — Мінская гарадская, дзе ў 130 пярвічных арганізацыях налічіваецца каля 3 тысяч чалавек, а таксама Віцебская і Гродзенская абласныя арганізацыі.
  Паводле слоў старшыні, першая галоўная задача ТБМ — адкрыццё Беларускага нацыянальнага універсітэта з выкладаннем усіх прадметаў на роднай мове, што дазволіць забяспечыць умовы для атрымання непарыўнаи беларускамоўнай адукацыі. "Пад заклікам за адкрыццё БНУ сабрана больш чым 50 тысяч подпісаў грамадзян, і мы звярнуліся да ўсіх пзтэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты з прапановай уключыць гэты пункт у свае перадвыбарныя праграмы".
  На з'ездзе прынялі Дэкларацыю аб беларуокай мове. Гэты дакумент, які будзе накіраваны для падпісання; кіраўніцтву ўсіх партый і грамадскіх рухаў, паводле слоў Алега Трусава, абранага старшынёй ТБМ на чарговы тэрмін, павінен нагадаць грамадству аб ролі роднай мовы ў справе адраджэння беларускай нацыі.
Марат ГАРАВЫ.