Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2000 годзе
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- СМІ пра нас --



ТБМ набіраецца аптымізму

    Учора, 20 траўня, у сталічным Доме літаратара прайшоў сёмы з'езд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
    Сходы ўтворанага ў 1989 годзе ТБМ заўсёды выклікаюць досыць вялікую цікавасць, бо яно ёсць адной з самых буйных грамадскіх арганізацыяў у Беларусі (больш за 9 тысячаў сябраў), а моўная сітуацыя ў краіне застаецца заняпаднай.
    Не стаў выключэннем і гэты з'езд. Апрача дзвюх сотняў дэлегатаў амаль з большасці рэгіёнаў Беларусі, удзел у ім узяло багата самых розных гасцей. Ад дзеячаў культуры да палітыкаў. Многія з іх у розны час сталі сябрамі Таварыства беларускай мовы. 20 траўня ў зале Дома літаратара, як і на іншых з'ездах арганізацыі, звыкла было бачыць багата пісьменнікаў: Уладзімір Някляеў, Вольга Іпатава, Кастусь Тарасаў, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Арлоў, Генадзь Бураўкін і Ніл Гілевіч, першы і другі старшыні ТБМ. Дарэчы, трэці па ліку старшыня ТБМ Алег Трусаў 20 траўня быў пераабраны яшчэ на адзін тэрмін.
    На з'ездзе прысутнічалі таксама кіраўнікі роднасных Таварыству беларускай мовы арганізацыяў - Алесь Лозка ад Таварыства беларускай школы і Радзім Гарэцкі ад Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Не абмінулі сваёй увагай з'езд і палітыкі. Ад КХП-БНФ быў зачытаньі вітальны ліст ад Зянона Пазьняка, Аляксей Кароль вітаў ТБМаўцаў ад Сацьіял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), Вінцук Вячорка - ад БНФ. Ён, у прыватнасці, назваў Таварыства беларускай мовы за ягоную актыўную дзеинасць у справе беларусізацыі «адным з беларускіх шчупакоў, якія трохі ганяюць імперскага карася». Да гэтых палітыкаў далучыліся мажлівыя кандыдаты на прэзідэнта ад апазіцыі. Сямён Домаш, якога ў гэты дзень не было ў Беларусі, перадаў свае вітанні лістом, а Павел Казлоўскі і Міхаіл Чыгір прамаўлялі ў Доме літаратара нажывую. Такая ўвага не дзіўная. Нядаўна ТБМ звярнулася да патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцтва з заклікам не толькі ўжываць у сваёй перадвыбарнай кампаніі беларускую мову, але і гаварыць пра ейныя праблемы і шляхі вырашэння. Прыкладам, пра неабходнасць стварэння Беларускага нацьіянальнага універсітэта з беларускамоўным выкладаннем усіх дысцыплінаў (у падтрымку гэтай ідэі ТБМ сабрала ўжо 50 тысячаў подпісаў грамадзянаў). М.Чыгір у прамове запэўніў, што «змены ў стаўленні да беларускай мовы могуць адбыцца сёлета». Прычым, хто б ні стаў прэзідэнтам. Натуральна, выключаючы Лукашэнку.
    Яркімі і трохі нечаканьмі эпізодамі на з'ездзе ў часе прамоваў сталі выступы прадстаўніка Федэрацыі анархістаў Беларусі і асабліва намесніка главы пасольскай місіі ЗША Джона Кунстатара. Амерыканец здзівіў усіх выдатаай беларускай мовай, прычым у варьіянце «тарашкевіцы». Прадстаўнік амерыканскай амбасады казаў пра тое, што беларусам ёсць усе шанцы, каб зрабіць існаванне і ўжытак беларускай мовы паўнавартасным і маштабным. Пры гэтым ён згадаў пра прыклад чэхаў, якія адрадзілі сваю мову са стану, шматкроць горшага за тое, што зараз робіцца з беларускай мовай.
    Потым многія паўтаралі, што калі ўжо амерыканцы гавораць па-беларуску, то тады ў беларускаи мовы лёс будзе усё ж такі шчаслівы. І наогул гэты з'езд ТБМ адрозніваўся ад папярэдніх тым, што гэтым разам тут панаваў аптымістычны настрой, месцамі нават занадта. Не, пра недастатковы статус мовы тыпульнай нацыі і пра ўпартае ігнараванне беларускай мовы чыноўнікамі па начальніцкім прыкладзе А. Лукашэнкі гаварылася. Аднак абышлося без плачу і жальбаў. І правільна, бо прасіць у цяперашняй улады - справа наколькі марная, настолькі і ганебная. Можна адно што патрабаваць.
    Учора дзяржава яшчэ раз выявіла сваё стаўленне да ТБМ і беларускай мовы. Запрашэнні ўзяць удзел у з'ездзе былі дасланыя ў два дзесяткі разнастайных дзяржаўных органаў. 20 траўня ў Дом літаратура не прыйшлі фактычна ніадкуль (шэраговьія прадстаўнікі Савета міністраў не ўлік). Запрошаныя Латыпаў, Сгражаў, Мясніковіч, Падгаины, Хвастоў і іншьія не 3'явіліся. Як кажуць, без каментарыяў. Можна зрабіць выснову, што Стратэгія развіцця беларускаи мовы на 21 стагоддзе, прынятая на з'ездзе, улады зусім не цікавіць, бо яна ёй проста не патрэбная.
Кірыла ПАЗЬНЯК
Уверх