Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2000 годзе
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- СМІ пра нас --



Калі мова будзе роднай...

    Магчымыя змены ў законе аб адукацыі, які дзейнічае зараз, узрушылі пэўную частку грамадства, занепакоеную станам беларускай мовы, асабліва ў сістэме адукацыі. У нумары за 10 лютага 2001 года «Звязда» ўжо ўзнімала гэтую тэму, азнаёміўшы сваіх чытачоў з пунктам гледжання Таварыства беларускай мовы і тых, хто непасрэдна займаецца выкананнем закона — прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі. «Звязда» прапануе выказацца з нагоды 3'яўлення новага праекта ўсім зацікаўленым асобам. А сёння мы працягваем тэму І знаёмім яшчэ з адным пунктам гледжання на праект Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон РэспублікІ Беларусь «Дб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь».
    Ахілесавай пятой нашай адукацыі з'яўляецца адначасова амаль поўнае выключэнне з педагагічнага працэсу на працягу ўжо некалькіх стагоддзяў роднага слова беларусаў. I, як вынік, сёння сярод палітыкаў і інтэлегенцыі, г.зн. тых катэгорый грамадства, якія ў найбольшай ступені ўплываюць на ўсе бакі жыцця краіны, мы не маем дастатковай колькасці людзей, што былі б у стане годна працаваць у беларускай культурна-моўнай стыхіі.
    Зусім не ставіцца мэтай хаця б крыху паправіць жабрацкае становішча беларускай мовы ў адукацыі ў новым «Проекте...». Фармулёўка першага абзаца яго 5-га артыкула «Основными языками обучения и воспитания в образовательных учреждениях республики являются белорусский и русский» нікога не абавязвае мяняць моўную палітыку ў гэтай важнай сферы на карысць роднага слова народа, назву якога носіць суверэнная Рэспубліка Беларусь.
    Усякія спробы нацыянальна-патрыятычных колаў грамадства павысіць ролю беларускай мовы ў выхаванні і навучанні маладых грамадзян краіны будуць рашуча і паспяхова адхілены спасылкамі папітыкаў, кіраўнікоў і педагогаў усіх тыпаў навучальных устаноў на дадзены закон.
    Нам пара нарэшце ў заканадаўчым парадку надзяліць родную мову беларусаў такім аб'ёмам функцый у сістэме народнай адукацыі, якім у гэтай сферы руская мова карыстаецца ў Расіі, польская — у Польшчы, нямецкая — у Германіі, балгарская — у Балгарыі...
    Дзяржаўныя органы Беларусі свядома павінны надаваць прыярытэтнае значэнне выкарыстанню ў народнай адукацыі беларускай мовы, бо пра функцыянаванне рускай мовы ў сябе дома ў гэтай сферы духоўнага жыцця паклапоціцца Расія, польскай — Польшча, украінскай — Украіна, літоўскай — Літва... Распрацоўшчыкі ж «Проекта...» наўмысна абышлі ў яго артыкулах 25, 29, 35, 39, 44, 55, 60, 65 моўнае пытанне, ні ў адным з іх не зафіксавана, што незалежна ад мовы навучання ўсе тыпы навучапьных устаноў абавязаны даць выпускнікам такі аб'ём ведаў па беларускай мове, якіх хапіла б для паспяховага выканання імі сваіх прафесійных функцый.
    Зусім не задавальняе змест трэцяга абзаца 5-га артыкула «Граждане имеют право на выбор языка обучения и воспитания в пределах возможностей, предоставленных системой образования».Гэтыя словы вельмі добра перадаюць сутнасць сумна вядомай практыкі партыйных і савецкіх органаў, якія з канца 50-х гадоў тонка выкарысталі ўжо даволі высокую ступень культурна-моўнай асіміляцыі беларусаў, амаль поўную незапатрабаванасць іх роднага слова ў грамадскім жыцці і пачалі рукамі маладасведчаных у складанасцях нацыянальна-культурнага пытання людзей ліквідаваць у гарадах і раённых цэнтрах, сельскай мясцовасці брларускамоўныя школы, а трохі пазней — увогуле вызваляць вучняў, у т.л. беларускай нацыянальнасці, ад наведвання ўрокаў беларускай мовы і літаратуры.
    Нашы навучальныя ўстановы, укараніўшы такую практыку, падрыхтавалі процьму людзей (на жаль, і з дыпломамі аб заканчэнні ВНУ), у якіх адмоўная рэакцыя на пачутае беларускае слова, якія не з'яўляюцца нават пасіунымі носьбітамі беларускай культуры і мовы. Усе нашы няўдачы з выхадам у канцы 80—пачатку 90-х гадоў на шлях нацыянальна-культурнага Адраджэння праваліліся толькі з-за супраціўлення яму ў першую чаргу адарваных ад сваіх гістарычных і духоўных традыцый беларусаў. Сусветная практыка, ды ў значнай меры і наша беларуская, поўная фактаў, што асіміляваная частка таго ці іншага народа, нават тытульнага, часта больш выступае супраць нацыянальна-культурнага адраджэння сваёй краіны, чым гэта назіраецца сярод яе этнічных меншасцяў.
    Дзяржава павінна ўзяць на сябе асноўны цяжар па планамерным павышэнні ў навучанні і выхаванні маладых пакаленняў краіны ролі беларускага нацыянальнага фактару, ідэалагічна рыхтуючы да такіх прагрэсіўных перамен усё грамадства. Яно адразу ж стане гарачым, шчырым прыхільнікам нацыянальнай сістэмы адукацыі, як толькі пачуе і ўбачыць, што органы дзяржаўнай улады, міністэрствы і ведамствы, прадпрыемствы і ўстановы запрацавапі па-беларуску, што ў краіне сталі стварацца беларускамоўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы і, у першую чаргу, Беларускі дзяржаўны нацыянальны універсітэт. Звужэнне сферы рэальнага ўжывання беларускай мовы дайшло да такіх пагражальных межаў, што выратаваць яе ад канчатковага вымірання можа толькі дзяржава. І пачынаць ёй трэба, зыходзячы з набытага сусветнай практыкай вопыту, у першую чаргу — са стварэння сапраўднай, а не сімвалічнай, паказной сістэмы нацыянальнай адукацыі.
Ефрасіння АНДРЭЕВА, доктар педагагічных навук, прафесар.
Леанід ЛЫЧ, доктар гістарычных навук, прафесар.

Уверх