Ці будзе на «імпарту» інфармацыя па-беларуску?
Магчыма, хутка на ўпакоўках імпартных тавараў, якія ластупаюць у Беларусь, з'явяцца надпісы на беларускай мове.
Прынамсі, з такой прапановай Таварыства беларускай мовы ў мінулым годзе звярнулася да ўсіх замежных пасольстваў у Беларусі. 3 14 пасольстваў замежных краін адгукнуліся 3.
Першым адказ прыйшоў з пасольства Германіі, якое звярнула ўвагу Гандлёва-прамысловай палаты сваёй краіны на існаванне дзвюх дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь. Гандлёва-прамысловая палата ФРГ у сваю чаргу рэкамендавала сваім таваравытворцам пры афармленні ўпаковак тавараў, якія экспартуюцца ў Беларусь, выкарыстоўваць не толькі рускую, але і беларускую мову. І некаторыя нямецкія фірмы з разуменнем паставіліся да такой рэкамендацыі. Напрыклад, кампанія «May Milch Gmbx & Co. KG», прадукцыя якой паступае на беларускі рынак, адна з першых стала выкарыстоўваць абедзве дзяржаўныя мовы, якія існуюць у нашай краіне.
Акрамя таго адказы на прапанову ТБМ прыйшлі яшчэ з пасольствау Чэхіі і Польшчы. Польскія дыпламаты па сутнасці пагадзіліся з прапановай і запэўнілі, што пойдуць насустрач, але ў той жа час звярнулі ўвагу на тое, што гэта пытанне ў большай ступені дзяржаўнае і займацца ім павінны пэўныя дзяржаўныя органы Беларусі.
І вось адказ на адлаведны ліст ТБМ атрымала з Міністэрства замежных спраў, якое падтрымала прапанову грамадскага аб'яднання. У адказе, прынамсі, сказана, што МЗС «лічыць мэтазгодным унясенне змяненняў у нарматыўна-прававыя акты Рэспублікі Беларусь дзеля распаўсюджвання беларускай мовы». Але менавіта Міністэрства замежных спраў і Ганцлёва-прамы-ловая палата Беларусі рэальна могуць давесці да гандлёвых партнёраў патрабаванне выкарыстоўваць беларускую мову ў афармленні тавараў, якія ўвозяцца ў нашу краіну.
Працэс гэты даволі складаны і цяжкі. Нават у суседняй з намі Польшчы ён яшчэ да канца не даведзены. Але з чагосьці пачынаць трэба. Пакуль што Міністэрства замежных спраў накіравала ў Міністэрства адукацыі прапанову аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублію Беларусь «Аб мовах» з мэтай размяшчэння на таварах, што імпартуюцца ў Рэспубліку Беларусь, надпісаў і тлумачэнняў на беларускай і рускай мовах.
Ларыса ЦІМОШЫК.