Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2000 годзе
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- СМІ пра нас --




Хочам чуць у эфіры беларускае слова

    У сувязі з радыёперадачай "Разговор по существу", праведзенай 25 студзеня Н. Чайкай сумесна з рэдактарам часопіса "Всемірная література" Т. Бондар, а таксама многімі нішымі перадачамі, Віцебская абласная рада грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" лічыць неабходным адзначыць, што радыёэфір выкарыстоўваюць для дыскрэдытацыі беларускай мовы, нацыянальнай культуры. Ахайваюцца вядомыя пісьменнікі, дзеячы мастацтва - патрыёты Беларусі. Тых, хто не падтрымлівае палітыку А. Лукашэнкі, аб'яўляюць ворагамі беларускага народа. Дапускаюцца зняважлівыя выказванні ў адрас тых, хто выступае за незалежнасць Беларуі, за развіццё і пашырэнне ўжывання беларускай мовы, захаванне гістарычнай памяці. У многіх перадачах распальваецца міжканфесійная непрыязнь. Усё гэта выклікае справядлівае абурэнне значнай часткі грамадзян.
    Віцебская абласная рада Таварыства, у склад якой уваходзяць грамадскія дзеячы, настаўнікі, пісьменнікі, мастакі, журналісты, студэнты, работнікі культуры, выступае за наданне беларускай мове рэальнага статусу дзяржаўнай, за канстытуцыйнае права слухаць і глядзець на рэспубліканскім радыё і тэлебачанні предачы па-беларуску.
    Мы патрабуем ад кіраўніцтва Дзяржтэлерадыёкампаніі зрабіць адпаведныя высновы з данных перапісу насельніцтва 1999 года, калі 81 працэнт жыхароў краіны назваліся беларусамі, а 73,7 працэнта вызначылі для сябе беларускую мову роднай. Беларуская мова павінна займаць дастойнае месца на дзяржаўных тэле- і радыёканалах.
Іосіф НАВУМЧЫК
старшыня Віцебскай абласной рады
ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны"

Уверх