Аберагаць дзяцей ад прагляду інфармацыйных
і аналітычных праграм Беларускага тэлебачання,
якія разбураюць дзіцячую псіхіку, заклікала, бацькоу
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. У адпаведнай заяве,
прынятай ТБМ з нагоды ўвядзення ў навучальных установах палітінфармацый,
падкрэслена: аднаўленне інстытута палітычнага інфармавання ў навучальных
установах садзейнічае выхаванню не сацыяльна арыентаванай,
а палітызаванай асобы. У якасці контрзахаду ТБМ прапануе незалежным СМІ
завесці пастаянную рубрыку «Да палітінфармацый», у якой
праўдзіва асвятляліся б актуальныя праблемы гісторыі, палітыкі, культуры.
Радыё Рацыя