![]() |
-- СМІ пра нас -- ГОЛАС ДУШЫ гучаў на юбілейнай вечарыне народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. А ўлады юбілей не заўважылі.
Ушанаванне слыннага сына беларускай зямлі, выдатнага творцы і грамадскага дзеяча з нагоды яго 70-годдзя ладзіла Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, замоівіўшы папярэдне дзеля гэтага Тэатральную залу ў Чырвоным касцёле. Але наплыў жадаючых трапіць на вечарыну быу такім неверагодным (і гэта - пры поўнай адсутнасці рэкламы), што арганізатары сустрэчы нават разгубіліся: у набітае бітком памяшканне з цяжкасцю здолела ўціснуцца толькі невялічкая частка тых, хто прыйшоў павітаць любімага паэта. І тады шаноўны пробашч касцёла Святых Сымона і Алены ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнйк зрабіў неардынарны і адзіна магчымы крок: ласкава запрасіў юбіляра і яго шматлікіх прыхільнікаў з сутарэння наверх, у вялікую залу храма. І яна імгненна перапоўнілася, давялося расчыніць дзверы на вуліцу для тых, хто не змог трапіць нават сюды...
Такога свята, такога ўзрушэння, па агульным прызнанні, яшчэ не даводзілася бачыць і чуць. Пад зводамі святога Божага храма, дзе вядзецца набажэнства "Голас душы", гучаў голас глыбокай народнай любові да адоранага Богам мастака слова, які ўвесь свой талент, багаты плён шматграннай шматгадовай працы аддаў спаўна на алтар Беларусі, дзеля яе славы, свабоды і шчаснай долі. Дзеля таго, каб абуджаць у чалавеку самае высокае - адданасць Бацькаўшчыне, павагу да яе гераічнай гісторыі, багатай, мілагучнай нашай мовы, прагу духоўнага і прыгожага. ...Урачыстымі гукамі старажытнай сурмы, якая ўпершыню гучала ў гэтай зале, адкрылі свята знакаміты музыка Уладзімір Пузыня і яго сын Алесь. Велічныя акорды касцёльнага аргана, узнёслыя харавыя спевы, шчырыя словы прывітання юбіляру, мора кветак - усё спляталася ў дзівосную яркую сімфонію, галоунай тэмай якой было: шчаслівы творца, які здольны закрануць запаветныя струны ў чалавёчых сэрцах, і ў светлыя, і ў цяжкія для Радзімы часіны быць са сваім народам, разам з ім ісці да Беларусі. Магутная постаць волата нацыянальнай літаратуры і змагання за Будўчыню Айчыны - прыцягальны прыклад для ўсіх, у каго ў сэрцы гарыць той жа агонь. Пранікненыя віншаванні Нілу Сымонавічу адрасавалі гарачыя прыхільнікі яго творчасці і асобы: акадэмік Радзім Гарэцкі, намеснік главы місіі ЗША ў Беларусі Джон Кунштадтар (прычым - цалкам па-беларуску), сабрацці Ніла Сымонавіча па пяры, мастакі суполкі "Пагоня", шматлікія прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, шырокай грамадскасці. І - проста людзі, хто не ўяўляе сваё духоўнае жыццё без натхнёнага слова Сейбіта на ніве Прыгожага пісьмёнства. - У нашай сям'і, як, пэўна, у многіх і многіх, любяць вашы кнігі. Мае дзёці ганарацца знаёмствам з Вамі, шаноўны Ніл Сымонавіч, - сказала, звяртаючыся да паэта, Дюдміла Карпенка. - І мой муж Генадзь Дзмітрыевіч вельмі цаніў Ваш вялікі дар і Вашу мужнасць. Нехта з выступоўцаў назваў юбілейны вечар народнага паэта ў Чырвоным касцёле унікальным і гістарычным. І тут няма перабольшвання. Калі бываюць лавіна, шквал, абвал са знакам плюс, то гэта якраз той выпадак. Акіян цеплыні, удзячнасці, пяшчоты затапіў вялізную залу. І ўсё, што тут адбывалася, было пераканаўчым адказам тым, хто намагаецца пахаваць нашу мову і стварыць хлуслівы міф аб яе непрыдатнасці. Узнёслы голас паэта, які артыстычна чытаў свае цудоўныя вершы, патанаў у буры воплескаў... Яго душа і душа народа зліты ў адно. А вось тыя, што прыстаўленыя да ўладнага руля, самі сябе пазбавілі велізарнай радасці і засталіся на ўзбочыне адметнай падзеі ў культурным жыцці краіны, нават не заўважыўшы юбілей і не павіншаваўшы нашага жывога класіка. Шкада іх, убогіх. Што ж, яны самі адлучылі сябе ад прытожага і ўзвышанага, ад народа, імем якога клянуцца без меры. А для Паэта, які ніколі не прагінаўся перад уладай, такое ігнараванне толькі гонар. Гонар яго жыцця - натадяць нас светлай сілай, што ідзе ад Паэзіі, падуладнай толькі годасу Праўды і Сумлення. Светлана КЛІМЕНЦЕНКА ![]()
|
|||