Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2000 годзе
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- СМІ пра нас --




Кожны можа зрабіць сябе сам

    Упершыню ў Беларусі з 22 кастрычніка 2000 г. Грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны» арганізуе і праводзіць навукова-практычны семінар «Я магу жыць лепей» у Мінску, Брэсце, Віцебску, Магілёве, Баранавічах, Мозыры ды іншых буйных гарадах Беларусі.
    Семінар «Я магу жыць лепей» — гэта доўгатэрміновая праграма для паляпшэння жыцця канкрэтнага чалавека ва ўсіх сферах ягонай дзейнасці: сацыяльнай, фізічнай, духоўнай, фінансавай і г.д.
    Семінар ТБМ імя Ф.Скарыны ладзіць у межах шырокавядомага праекту адкрыцця ў Беларусі Беларускага нацыянальнага універсітэту, які павінен стаць асноўнай базай падрыхтоўкі нацыянальнай эліты.
    Галоўныя мэты і задачы семінару:
    — даць практычныя веды самым розным людзям, незалежна ад іхняга ўзросту, адукацыі і сацыяльнага стану, што дапаможа ім дасягнуць лепшых вынікаў у жыцці;
    — дапамагчы пазбавіцца пачуцця залежнасці, рамантычных спадзяванняў на чыюсьці бескарыслівую дапамогу;
    — выпрацаваць упэўненасць у сваёй здольнасці жыць лепей нават тады, калі стан грамадства гэтаму не спрыяе;
    — праз змену савецкага стэрэатыпу мыслення правесці папярэдні адбор адміністратыўнага персаналу, выкладчыкаў, аспірантаў, студэнтаў для навучання і працы ў БНУ і ягоных філіях у Бабруйску, Воршы, Лідзе ды Пінску.
    У аснову семінараў пакладзены арыгінальны падручнік, што быў напісаны выбітным прадстаўніком беларускай дыяспары ў ЗША і Чэхіі Вячкам Станкевічам. Дапаможнік улучае сусветнавядомыя прынцыпы самазагартоўкі і самаўдасканалення з мэтай радыкальнага паляпшэння сваёй жыццёвай сітуацыі, распрацаваныя заходнееўрапейскімі псіхолагамі і сацыёлагамі. Заняткі вядуць у зручны для слухачоў час (групы па 10-20 асобаў) дасведчаныя ў гэтай сферы дзейнасці навукоўцы, выкладчыкі, дзеячы культуры і мастацтва.
    Дзеля тэхнічнага забеспячэння семінару прадугледжаная частковая кампенсацыя выдаткаў. Але інваліды, адзінокія кабеты, што маюць дзетак, а таксама беспрацоўныя і студэнты атрымаюць палёгку.
    Працягласць аднаго семінару - 6 гадзінаў. Па завяршэнні слухачам дорыцца бібліятэчка кнігаў рознай тэматыкі ўлучна з падручнікамі Вячкі Станкевіча.
    Па арганізацыйных пытаннях звяртацца па тэлефоне: (8-017) 284-85-11 да кіраўніка справамі ТБМ сп. Сяргея Кручкова.

Уверх