Алег ТРУСАЎ
На якой мове будуць размауляць адукаваныя беларусы?
Такім пытаннем апошні месяц задаваліся сябры грамадскай арганізацыі "Таварыства беларускай мовы". Занепакоенасць станам беларускай мовы даволі часта выказваюць прадстаўнікі ТБМ, але апошнім часам такія размовы чуліся найчасцей, і цяпер пад увагай аказалася сістэма адукацыі, а калі больш канкрэтна - магчымыя змены ў законе аб адукацыі.
Яшчэ ў красавіку 2000 года на разгляд Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ўнесены праект закона Рэспублікі Беларусь аАб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь". Неўзабаве гэты праект Палата павінна разглядаць. Але як толькі пра гэта стала вядома, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны прыняло заяву, у якой выказваецца пратэст супраць зменаў у закон і магчымага пагаршэння стану беларускамоўнай адукацыі, а таксама фінансавы стан настаўнікаў. Гэта можа здарыцца пасля прыняцця паправак, якія плануецца ўнесці ў закон, які дзейнічае зараз, упэўнены старшыня ТБМ Алег Трусаў.
Чым занепакоена ТБМ і якія ёсць падставы для хвалявання, Алег ТРУСАЎ патлумачыў нашай гаэеце:
- Закон аб адукацыі, які дзейнічае зараз, быў прыняты Вярхоўным Саветам 12-га склікання яшчэ ў 90-м годзе ў часы Савецкага Саюэа. І тады Вярхоўны Савет СССР адзначаў наш закон як узорны і раіў усім іншым рэспублікам браць прыклад з Беларусі. Чаму ён быў добры? Мы ўпершыню далі вялікія правы недзяржаўнай сістэме адукацыі. Пасля гэтага закона ў Беларусі адразу ўзнік шэраг недзяржаўных вышэйшых і сярэдніх устаноў.
Па-другое, у ім быў ліквідаваны ўсякі нагляд партыйных органаў эа адукацыяй. Патрэцяе, ён даваў права на развіццё ўсіх формаў адукацыі на дзяржаўнай беларускай мове. Самае галоўнае - гэты закон гарантуе настаўшкам аплату не ніжэй за сярэднюю ў прамысловасці.
Іншая справа, што ён ніколі да канца не выконваўся. Што зрабілі гэтыя папраўкі? Па-першае, праект закона ў новым выглядзе прыніжае правы настаўнікаў - людзей, якія непасрэдна працуюць на адукацыю. Ён паэбаўляе іх магчымасці абараняць свае эканамічныя правы.
З'явіўся вельмі насцярожваючы пункт: гэты закон будзе рэалізоўвацца зыходзячы з магчымасцяў міністэрства адукацыі. А калі няма магчымасцяў? Але самае страшнае: выраз "беларуская мова" там ужываецца адзін раз. Гэты праект можа канчаткова пахаваць усю беларускамоўную адукацыю, паколькі па ім нічога не гарантуецца. Згодна з папраўкамі, ёсць момант звядзення беларусаў да нейкай супольнасці. Самае цікавае, што канчатковае знішчэнне беларускай мовы абыдзецца падаткаплацельшчыкам у суму каля сямі мільёнаў новых рублёў, у той час як няма чым плаціць заробкі настаўнікам. Адкуль узнікла гэтая лічба? Справа ў тым, што праекты законаў праходзяць экспертызу, у міністэрстве фінансаў падлічылі гэтую суму, яна нам стала вядома.
- Да кого вы звярталіся, каб звярнуць увагу на небяспеку для беларускамоўнай адукацыі, якая, на ваш погляд, можа з'явіцца?
- Мы рашуча пратэстуем супраць паправак у гэты закон. Таварыства беларускай мовы прыняло заяву э нагоды распрацаванага новага праекта і накіравала ў розныя інстанцыі: Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Канстытуцыйны суд і Савет Міністраў. Атрымалі розныя адказы, у тым ліку ад цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, які распрацоўваў гэты праект, адказ прыйшоў. У паперы, якую мы атрымалі адтуль, сказана: асноўнымі мовамі навучання з'яўляюцца беларуская і руская. Правільна напісана - на першым месцы беларуская. А далей пра яе нічога не сказана. Затое пункт "зыходэячы з магчымасцяў" гаворыць сам за сябе. Калі мы хочам адкрыць беларускамоўны клас, а нам скажуць, што для гэтага няма магчымасцяў - настаўнікаў альбо падручнікаў, - усё, клас не адкрываецца. Я ўжо не кажу пра тое, што ў Беларусі няма ніводнай цалкам беларускамоўнай вышэйшай навучальнай установы, атаксама спецыяльна-тэхнічнай.
Фактычна для беларускай мовы гэта труна з музыкай. Бо для беларускай мовы магчымасцяў ніколі не было, ні ў XX стагоддзі, ні ў XIX, нават у XVIІІ.
А вось вынікі апошняга перапісу насельніцтва, наадварот, сведчаць пра тое, што беларускамоўную адукацыю проста неабходна пашыраць. Чаму б не замацаваць у законе працэнтныя суадносіны беларускіх і рускіх школ і ВНУ ў адпаведнасці з перапісам? Рускую роднай мовай назвалі 24 працэнты грамадзян, разам з рускімі, а астатнія 76 працэнтаў роднай лічаць беларускую мову. І 37 працэнтаў жыхароў нашай краіны карыстаюцца беларускай мовай у штодзённым жыцці. Дарэчы, нават статыстычныя даныя з міністэрства статыстыкі і аналізу мы атрымалі на рускай і англійскай мове, а на дзяржаўнай беларускай - не было.
- Вы кажаце, што збіраецеся лрыцягнуць увагу грамадскасці да з'яўлення гэтага праекта. Але што можа сказаць грамадскасць пра праект, які не бачыла?
- Ёсць адзін, але вельмі важны нюанс. Калі прымаўся цяперашні закон аб адукацыі, то яго праект надрукавалі ў "Настаўніцкай газеце" і атрымалі безліч лістоў. Так было і з законамі аб бібліятэках, аб музеях.
Зараз, дарэчы, падрыхтаваны новыя папраўкі у закон аб бібліятэках, якія таксама ўразаюць правы бібліятэкараў. і яго таксама ніхто не бачыў. Успомніце, як у савецкія часы абмяркоўваўся закон аб мовах. Ён быў надрукаваны ў газетах, і прыйшло 14 тысяч лістоў грамадзян, многія заўвагі былі ўлічаны. Усе законы выносіліся на грамадскае абмеркаванне.
Зараз вырашаецца лёс соцень тысяч настаўнікаў, якім прыйдзецца працаваць паводле гэтага закона, а яны пра яго нічога не ведаюць. Няўжо народу, асабліва настаўнікам, не трэба ведаць аб тых зменах, якія прапануюцца? А потым будзе позна. Пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў па тэлебачанні не транслююцца. Адкуль людзі даведаюцца, што і як прымаецца? У газетах друкуюць толькі парадак дня і папраўкі, але так проста, без кантэксту, цяжка зразумець, чаго яны датычацца.
Нашу занепакоенасць ужо падзялнюць многія і настаўнікі, і вучні, ужо пачалі паступаць подпісы супраць змен у існуючы закон. У Віцебску таксама адбылося пасяджэнне абласной рады ТБМ, дзе настаўнікі Віцебшчыны прынялі зварот супраць гэтых паправак, які будзе накіраваны ў палату і сенат. Абласныя і рэгіянальныя нашы структуры пачалі пісаць пратэсты з патрабаваннем не чапаць той закон. Мы лічым, што ніякіх паправак не трэба, закон добры, а гэтыя сем мільёнаў, калі няма куды дзець, трэба аддаць настаўнікам. Дарэчы, зараз мы распрацоўваем стратэгію абароны і развіцця беларускай мовы ў XXI стагоддзі, я думаю, што да з'езда ТБМ, які плануецца ў маі, мы зробім свой праект закона аб мовах і прапануем яго ў Палату прадстаўнікоў, якая мае права заканадаўчай ініцыятывы. Наша задача - абараніць мову. Вельмі важна, каб яе ведалі і любілі дзеці - будучыя грамадзяне Беларусі. Вельмі важна, каб яны не страцілі магчымасць вучыцца на ёй.
Размаўляла Ларыса ЦІМОШЫК.
Сітуацыю каменціруе намеснік міністра адукацыі Генадзь ДЫЛЯН:
Праблема выкарыстання беларускай мовы ў школах, канешне, ёсць. Сапраўды, некаторыя статыстычныя даныя пра гэта сведчаць. Сёння ў Беларусі ўсяго 20,3 працэнта вучняў займаюцца па-беларуску. 73,4 працэнта гэтых вучняў жывуць у сельскай мясцовасці, і толькі 1,6 працэнта -жыхары гарадоў. Калі глядзець па школах, то 61,15 працэнта з іх у рэспубліцы працуюць па-беларуску. Ізноў-такі пераважная большасць школ з беларускамоўным выкладаннем - 83,6 працэнта - у сельскай мясцовасці, а ў гарадской - 3,3. Можна ахарактарызаваць сітуацыю па абласцях. Напрыклад, у Мінскай вобласці добрыя паказчыкі, але 76,5 працэнта дзяцей, якія тут вучацца на беларускай мове, ізноў-такі жывуць у вёсцы. У Гродзенскай вобласці 85,6 працэнта вучняў сельскіх школ атрымліваюць адукацыю пабеларуску. Гарадскіх школ, якія працуюць на беларускай мове, болей у Мінскай вобласці. А вось у Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях амаль што няма гарадскіх школ з беларускамоўным выкладаннем. Так, колькасць беларускамоўных школ сапраўды памяншаецца, і для гэтага ёсць прычыны. Часта самі бацькі, нават у сельскай мясцовасці, выказваюць жаданне, каб іх дзеці вучыліся па-руску, і гэтае жаданне звязана з тым, што ёсць складанасці з выкарыстаннем беларускай мовы ў вышэйшай школе, куды маюць намер паступаць іх дзеці.
Неабходнасць новага закона аб адукацыі выклікана тым, што ў апошнія гады ў грамадстве адбыліся змены, якія гэты закон павінен быў улічыць. і ў сістэме адукацыі многае мяняецца, і ўжо гады два мы адчувалі, што закон, які зараз дзейнічае, ужо састарэў. Напрыклад, актыўна развіваюцца новыя формы навучання, даволі вялікі перапік устаноў (ліцэі, каледжы і гэтак далей), дзейнасць якіх не агаворана ў тым законе. Акрамя таго, ёсць неабходнасць прывесці наша заканадаўства ў сферы адукацыі ў адпаведнасць з расійскім, якое таксама з часам мяняецца. Мы супастаўляем некаторыя стандарты адукацыі, змест адукацыі па асобных прадметах, акрамя таго, аднолькава з Расіяй мы вызначылі адукацыйныя галіны. Ёсць неабходнасць узгадняць асобныя моманты, тым больш што актыўна супрацоўнічаем па дамовах з расійскім міністэрствам адукацыі, навучальнымі ўстановамі. Яшчэ сумесна выпрацоўваем тэрміналогію ў пэўных напрамках, бо калі яна розная, могуць узнікаць непаразуменні.
Міністэрства адукацыі брала ўдзел у распрацоўцы гэтага закона, Прапановы, якія ўносіла міністэрства ў новую рэдакцыю закона аб адукацыі, пабудаваны на сучасным падыходзе да развіцця сістэмы адукацыі. Мы зыходзілі з сённяшніх рэалій. І змены ў законе прадугледжваюць тыя ж самыя магчымасці займацца на адной з дзяржаўных моў у нашай краіне і не павінны пагоршыць становішча беларускай.
На сённяшні дзень праект закона прайшоў усе неабходныя інстанцыі і знаходзіцца ў парламенце. Калі ў 1 -м і 2-м чытанні з'явяцца канструктыўныя прапановы, заўвагі, яны, спадзяюся, будуць прыняты.
Мы раэумеем, што беларускай мове трэба ўдзяляць больш увагі, Сёння ўжо ў міністэрства ёсць патрабаванне да ўсіх школ выкладаць гісторыю Беларусі на беларускай мове. Бо, напрыклад, я лічу, што амаральна вывучаць такі прадмет не на роднай мове. А калі некаму не падабаецца, то гэта ўжо іх справа: ва ўсіх школах ёсць такі прадмет як беларуская мова, таму ў межах падручнікаў гісторыі ні ў кога не пзвінна быць праблем.
Так, у існаванні беларускай мовы ў сістэме адукацыі сёння ёсць праблемы. Канешне, трэба многае мяняць, але не адразу і не раптам, як гэта ўжо было, бо нічога добрага не атрымаецца. А каб усё-такі падтрымаць
беларускую мову, распрацаваны праект праграмы дадатковых мераў па развіццю беларускай мовы ў сістэме адукацыі, ажыццяўленне якой паступова павінна палепшыць сітуацыю. Калі яна будзе прынята, а за ёй з'явяцца падобныя праграмы ў іншых Міністэрствах і ведамствах, гады штосьці пачнё мяняцца ў адносінах да беларускай мовы ўвогуле.