Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2000 годзе
 - дзейнасць у 2001 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Мы ў СМІ (публікацыі) --



Выратаванне. Стратэгія афіцыйнага выкарыстання беларускай мовы ў XXI стагоддзі

    У практыцы цывілізаваных краін яшчэ не назіралася такога, каб у час, калі шмат якія народы вядуць змаганне за нацыянальна-культурнае адраджэнне, у ім не брала аніякага ўдзелу наша дзяржава, хаця ў яе не можа быць больш святога абавязку, як усяляк дапамагаць такому руху. Таму сёння многіх беларусаў моцна здзіўляе, чаму дзяржаўныя ўлады нашай краіны не толькі стаяць убаку ад яго, але нават сям-там чыняць сур'ёзныя перашкоды. Хочацца думаць, што гэтая супярэчная беларускаму начыянальнаму інтарэсу з'ява ўсё ж носіць часовы характар і мы неўзабаве станем сведкамі актыўнага ўдзелу ўладных структур у выратаванні роднай мовы тытульнай нацыі дзяржавы, як гэта было ў 20-я гады мінулага стагоддзя. І як у тыя гады, на беларускай мове запрацуюць усе органы ўлады і кіравання, а дзяржаўным дзеячам будзе ганарова карыстацца родным словам народа, які даверыў ім вырашаць свой лёс.
    Ад таго часу як пазначацца першыя пазітыўныя зрухі ва ўсталяванні беларускай мовы ўдзейнасці дзяржаўных органаў, міністэрстваў і ведамстваў, прадпрыемстваў і ўстаноў, намнога прасцей яе будзе ўкараняць ва ўсіх навучальных установах. А гэта архіважна ў справе нацыянальна-культурнага адраджэння любога народа. Як біялагічны стан нацыі залежыць ад вынікаў працы на збожжавых палетках,так этнакультурны стан яе вызначаецца нацыянальным фактарам у сістэме народнай адукацыі. Гэта добра ведалі яшчэ ў старажытнасці, і калі хацелі без праліцця крыві знішчыць той ці іншы народ, вучылі на чужой мове, усяляк стараліся адарваць іх ад уласнай культуры, пазбавіць гістарычнай памяці. Для беларусаў такія жорсткія выпрабаванні амаль бесперапынна доўжацца яшчэ з тых часін, калі яны разам з палякамі жылі ў складзе Рэчы Паспалітай, а пазней з рускімі - у царскай імперыі. Зараз, дзякаваць Богу, становішча карэнным чынам змянлася. Беларусь, як любяць заяўляць палітыкі, стала суверэннай дзяржавай і, ні ў кога не пытаючы дазволу, можа будаваць сістэму цароднай адукацьіі на собскім духоўным падмурку. Каб гэтую праблему дзяржаве даводзілася вырашаць з народам, асабліва палітыкамі і інтэлігенцыяй з трывалай нацыянальнай самасвядомасцю, асаблівых цяжкасцяў не існавала б. Зусім іншая справа, калі "суверэнная" Рэспубліка Беларусь атрымала ў спадчыну ад СССР моцна зрусіфікаваны народ. Але І ў такой сітуацыі ў нацыянальна-прагрэсіўных колах грамадства не павінны апускацца рукі. Галоўнае, каб самі дзяржаўныя органы сур'ёзна заняліся бела-русізацыяй сваёй дзейнасці, тады прасцей будзе скіраваць на такі шлях і адукацыю. Вельмі важна -тут ужо можна спаслацца і на айчынны вопыт міжваеннай беларусізацыі, -- каб перавод на беларускую мову ажыццяўляўся раўналежна ва ўсіх установах выхавання і навучання, пачынаючы ад дзіцячага садка і канчаючы інстьпутам ці універатэтам. Калі ж праціўнікам беларускай ідэі ўдасца пзўную частку найбольш зрусіфікаваных людзей прычыніць да нечага падобнага на лінгвістычныя забастоўкі, дык і ў такіх сітуацыях ёсць выйсце. Неабходна забяспечыць, як таго патрабуе майскі рэферэндум 1995 года, прапарцыянальнае выкарыстанне і беларускай, і рускай моў у педагагічным працэсе. Такім шляхам ужо прайшлі ці ідуць шмат якія народы свету.
    У гэтым сэнсе варта колькі слоў сказаць пра вынаходлівасць настаўнікаў з Каталоніі, аўтаномнай вобласці Іспаніі, якія паказалі і паказваюць сябе найбольш актыўнай часткай інтэлігенцыі ў .нялёгкім змаганні за нацыя-нальнае выжыванне. У мэтах хутчэйшага авалодвання школьнікамі роднай каталонскай мовай, якую пачала выцясняць іспанская, ім прапаноўвалі не толькі на пераменках, але і на занятках размаўляць паміж сабою ў форме каталонска-іспанскага дыялога ці пры адказе на пытанне педагога спачатку выкарыстоўваць адну, а потым і другую мову
    Развіццё мовы таго ці іншага народа моцна залежыць і ад яе месца ў такой прэстыжнай сферы дзейнасці чалавека, як навука. Сама логіка навуковага мыслення, наяўнасць багатай навуковай тэрміналогіі, неабходнасць гаварыць і пісаць пра з'явы высокай матэрыі не могуць не паўллываць на стан і развіццё мовы. Зразумела, дзеля выхаду на сусветную арэну, для прапаганды дасягненняў айчыннай навукі неабходна выкарыстоўваць і больш распаўсюджаныя ў свеце мовы, аднак мова карэннага насельніцтва краіны павінна ў поўным аб'ёме абслугоўваць унутраныя патрэбы навукі: ужывацца пры складанні ўсіх відаў службовай і навуковай дакументацыі, правядзенні пасяджэнняў вучоных і навуковых радаў, канферэнцый, сімпозіумаў, "круглых сталоў", арганізацыі мерапрыемстваў, звязаных з прафесійнай дзейнасцю навукоўцаў.
    Істотнае пагаршэнне моўнага становішча ў краіне цесна звязана з рэзкім звужэннем сферы выкарыстання роднага слова ў дзейнасці дзяржаўных ўстаноў культуры, а таксама непрафесійных мастацкіх калектываў. Асабліва выразна такое стала назірацца пасля майскага рэферэндуму 1995 года, які зрабіў зусім неабавязковым развіваць культуру Беларусі на яе роднай мове. Многія кіраўнікі дзяржаўнага сектара культуры лічаць, што дастаткова тут будзе і рускай мовы, якую зараз у нас лепш разумеюць за беларускую. Выходзіць, не марна на працягу больш як два стагоддзі стараліся і стараюцца русіфікатары, у тым ліку і з саміх беларусаў.
    Хоць многія элітарныя колы нашага грамадства вялікім прагрэсам называюць франтальнае выцяснекне беларускай мовы рускай, прычым нават і з прафесійна-культурнай дзейнасці чалавека, я ніяк ме магу пагадзіцца з такой памылковай і шкоднай высновай. Цвёрда перакананы: нішто не робіць дзеяча культуры такім непатрэбным надухоўнай ніве Беларусі, як невалоданне і невыкарыстанне роднай мовы. Як найстрашнейшае боскае пакаранне беларускага народа, гэтае зло з гадамі набывае ўсё больш і больш шырокія маштабы, як ніколі раней, прычыняе яму глыбокія раны. Дажыліся да таго, што нават абсалютная бальшыня высока ўганараваных дзяржавай дзеячаў культуры не ведае, цураецца новы народа краіны, хоць і мае тут сталую працу. Такога наслання я не пажадаў бы нават якому-небудзь нешматлікаму племені. А ў нас на Беларусі не без дапамогі саміх жа работнікаў культуры, якія ва ўсіх цывілізаваных нацый з'яўляюцца асноўнымі носьбітамі духоўных, моўных традыцын, штодня ўчыняецца адкрытае моўнае калечанне дзесяцімільённага народа. І каб апраўдаць такое злачынства, палітыкамі супольна з блізкімі з імі навукоўцамі прыдуманы і ўсяляк распаўсюджваецца на самым высокім дзяржаўным узроўні міф, што беларусы ёсць адзіны ў свеце народ, у якога не адна родная мова, а дзве: беларуская і руская! Таму апошняя можа панаваць і ў нашай прафесійнай культуры.
    Хутчэй за ўсё не па сваёй ініцыятыве, а ў выніку ідэалагічнага ўздзеяння многія прадстаўнікі прафесійнай культуры ўзялі на сябе зусім не ўласцівыя для іх функцыі: быць актыўньімі інтэгратарамі палітычнага аб'яднання Беларусі і Расіі ў адну саюзную дзяржаву. Вядома, для нацыянальна пасіўнага кампазітара, музыканта, артыста куды больш пажаданым з'яўляецца працаваць не накарысць уласнага народа, а дэманстраваць свой талент на як мага больш шырокіх расійскіх тэрытарыяльных прасторах, выконваць у арыгінале творы, што належаць народам з прызнанай у свеце культурай, чым выкарыстоўваць свой талент пераважна на прасцягах Беларусі. На такі высакародны нацыянальны ўчынак здольныя пайсці толькі асобы, якіх нават самыя магутныя сілы, высокія ганарары не ў стане вылушчыць з арганізма роднага народа.
    Сёння, як ніколі раней, на такіх асобаў у нас велізарны дэфіцыт. Амаль усе, што маюць хоць і самы мізэрны талент у той ці іншай сферы мастацкай дэейнасці, кінуліся пасля майскага рэферэндуму 1995 года шырыць, мацаваць рускую культуру на Беларусі. І самае парадаксальнае, такія разбуральныя працэсы ў духоўным жыцці Беларусі ўсяляк падтрымліваюць адпаведныя дзяржаўныя структуры, якія, наадварот, павінны былі б імкнуцца да ўмацавання ў ім нацыянальных асноў. Каб паспрыяць мастацкай інтэлігенцыі Беларусі ў правядзеннні актыўнай і буйнамаштабнай працы, скіраванай да яшчэ большай інтэграцыі яе насельйцтва ў рускую культуру, практычна ўсе чыноўнікі дзяржаўнай сферы культуры, пачынаючы ад дырэктараў дамоў і палацаў культуры і канчаючы апаратчыкамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, свядома ўхіляюцца ўжываць беларускую мову ў сваіх публічных выступленнях. Не выключана, што хтосьці гэта робіць і з прычыны няведання беларускай мовы. Таму вывучэнне, дасканалае авалодванне апошняй з мэтай зрабіць яе рабочай у дзейнасці дзяржаўных і недзяржаўных устаноўкультуры павінны разглядацца ў якасці асноўнай задачы іх кіраўнікоў. Трэба як мага хутчэй пазбавіцца ад такой адмоўнай і шкоднай з'явы, калі прафесійная, элітарная культура замест узбагачэння нацыянальных асноў духоўнага жыцця мэтанакіравана разбурае іх. Асабліва гэта кідаецца ў вочы ў час правядзення традыцыйных "Славянскіх базараў" у Віцебску. Мала хто з прысутных на іх гасцей застаецца з уражаннем, што гэтае славянскае свята адбываецца на беларускай зямлі. Сама логіка вымушае мову карэнных жыхароў зрабіць рабочай у час правядзення ўсіх мерапрыемстваў, звязаных з кірмашом. Яна ж з'яўляецца блізкароднаснай не кітайскай, японскай ці якім-небудзь іншым усходнім мовам, а знаходзіцца ў адной групе з усімі славянскімі мовамі, таму прыродныя носьбіты іх з ліку мастацкай інтэлігенцыі без перакладчыка зразумеюць нас. Нас ніхто не асудзіў бы і правільна зразумеў бы, калі б адным з патрабаванняў удэелу ў "Славянскім базары" было выкананне кожным артыстам адной беларускамоўнай песні.
    Вельмі хутка выпрацавалі "сваю" лінію ў паслярэферэндумны перыяд афіцыйныя і неафіцыйныя сродкі масавай інфармацыі, а таксама выдавецтвы. Выкарыстанне беларускай мовы ў іх дзейнасці апусцілася ніжэй за той узровень, на якім яно знаходзілася да так званага перабудовачнага часу. І адбылося такое пры самым актыўным удзеле дзяржавы. Будучы выхаванымі на рускамоўнай культуры, гэтыя новыя людзі, што з'явіліся апошнімі гадамі на тэлебачанні і радыё, у выдавецтвах, з зайздроснай актыўнасцю і хуткасцю ледзь не дарэшты вытурылі беларускае слова з сваёй дзейнасці. Ніколі яго стан не быў тут такім жабрацкім, як сёння. Не ведаю, па чыім прадпісанні, але нават традыцыйныя беларускамоўныя радыёперадачы зараз да такой стулені "ўпрыгожваюцца" цытатамі з літаратурных твораў рускіх пісьменнікаў, рускамоўнымі песнямі, прыказкамі і прымаўкамі, што, паслухаўшы іх (перадачы), больш уэбагаціш сябе здабыткамі рускай, чым беларускай культуры. Тым больш, што з 2001 года на нашых тэлеканалах з'явіўся яшчэ адзін рускамоўны канал.
    Надзейна служыць пасля 1995 года дзяржаўнай палітыцы русіфікацыі афіцыйны і ў значнай ступені неафіцыйны перыядычны друк. Калі першы прытрымліваецца такога курсу... па ўсім вядомых прычынах, дык другі з-за таго, што ў штаце працуюць пераважна ўзгадаваныя ў сем'ях і навучальных установах на рускіх культурнамоўных традыцыях журналісты. Гэта прывяло да ненармальных суадносін паміж выкарыстаннем беларускай і рускай моў у перыядычным друку, а тым больш - у дзяржаўным, які павінен мэтанакіравана вяртаць здэнацыяналізаваны народ да сваёй спрадвечнай мовы. Дзяржаўны друк свядома не дазваляе сабе такога, жадаючы ўсяляк дагадзіць афіцыйнаму курсу ў галіне нацыянальна-культурнага, моўнага развіцця краіны.
    Няўвязка атрымліваецца і з недзяржаўным друкам, хаця некаторыя прыцягнутыя сюды да працы журналісты займаюць, як правіла, зусім іншую, даволі прагрэсіўную пазіцыю па нацыянальным пытанні. Але ў пагоні за накладам, з мэтай хоць трохі палепшыць фінансавае становішча і недзяржаўны друк максімальна залаўняе старонкі сваіх газет і часопісаў матэрыяламі на рускай мове.
    Лічу неабходным звярнуцьувагу на вялікае нежаданне ці проста псіхалагічны страх рэдакцый дзяржаўных беларускамоўных газет і часопісаў прымаць ад аўтараў крытычныя матэрыялы па вострых і надзённых праблемах нацыянальнага і культурна-моўнага развіцця нашага народа ў мінулым і насучасным этапе. Каб не даць грунтоўна раскрыць іх і гэтым самым не выклікаць у народа сур'ёзнай заклапочанасці беззваротнай стратай сваёй этнакультурнай адметнасці, прапаноўваецца абмяжоўваць рамкі такіх артыкулаў максімум трыма старонкамі машынапісу. Затое артыкулы, якія не вымагаюць ад чытачоў глыбокага роздуму, а закранаюць другарадныя пытанні нашага жыцця, маюць прыстойныя памеры і часта друкуюцца з працягам. Таму па наяўнай колькасці чыста беларускамоўны ці гібрыдных беларуска-рускамоўных перыядычных выдан-няў у краіне ніяк нельга меркаваць пра рэальныя магчымасці яе насельніцтва ўдзельнічаць у абмеркаванні лёсавызначальных задач бела-рускага нацыянальна-культурнага адраджэння.
    Як ніколі раней, моцна збяднілася прысутнасць беларускай мовы ў візуальным афармленні ўсіх тыпаў населеных пунктаў, іх прадпрыемстваў і ўстаноў. Адарваныя ад духоўных традыцый Бацькаўшчыцы кіраўнікі вытворчасці і гандлю ўпарта не жадаюць, зусім усвядомлена ўхіляюцца выкарыстоўваць родную мову ў маркіроўцы сваёй прадукцыі і тавараў. А між іншым, ужыванне акурат у гэтых мэтах роднай мовы вельмі садзейнічае не толькі авалодванню ёю, але і папулярызацыі як унутры краіны, так і па-за яе межамі. I, наадварот, нічога пазітыўнага не здабыць народу, калі такога роду функцыі выконвае чужая для яго мова. Ужыванне ў практыцы выключна рускай мовы на паказальніках назваў гарадоў і вёсак, шыльдах прадпрыемстваў і ўстаноў, у тэхнічнай дакументацыі на айчынную прадукцыю, у наклейках на таварах, на вулічных транспарантах, у розных аб'явах і афішах фармуе ў нашых грамадзян погляд на сваю краіну як на нешта непаўнацэннае ў свеце, якая нават не можа візуальна вызначыцца у ім як пэўная самабытная тэрытарыяльная адзінка. Што ж датычыць гасцей, што прыбываюць да нас з-за мяжы, візуальнае афармленне тэрытарыяльнай прасторы Беларусі ўспрымаецца імі як неабвержны доказ адсутнасці ў апошняй свайго ўласнага нацыянальна-дзяржаўнага аблічча. Зразумела, якраз на такія наступствы ад істотнага абмежавання ўжывання мовы карэннага насельніцтва краіны ў візуальным афармленні яе прасторы і разлічваюць праціўнікі беларускай дзяржаўнасці. Яшчэ ніколі руска-моўныя шыльды, транспаранты, афішы, абвесткі так не лезлі сляпіцаю ў вочы, як сёння. Без самага шырокага выкарыстання ў гэтых мэтах беларускай мовы нельга прызнаць, што ў нацыянальнай палітыцы нашыя ўлады кіруюцца інтарэсамі тытульнага народа.
    Агюшнімі гадамі вызначыліся самыя прыязныя дачыненні паміж дзяржавай і кіраўніцтвам праваслаўнай царквы, як найбольш масавай у нас па колькасці вернікаў. Належныя ўмовы створаны для нармальнай дзейнасці і другой уплывовай у краіне хрысціянскай канфесіі - каталіцкай.Гэта адкрывае шырокія магчымасці для творчага супрацоўніцтва дзяржавы з праваслаўнай царквой і каталіцкім касцёлам у такой важнай слраве, як нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускага народа. Не трэба забывацца, што менавіта названыя хрысціянскія канфесіі найбольш за ўсё прычыніліся і прычыняюцца да асіміляцыі насельніцтва нашага краю. Час сплачваць яму даўгі і рашуча адмовіцца ад яг орусіфікацыі іпаланізацыі. А прымліваецца зусім не па-хрысціянску, што практычна ўсе высокія праваслаўныя і многія каталіцкія духоўныя асобы за працяглы час службы ў нашым краі не авалодалі мовай беларускага народа і карыстаюцца дзяржаўнымі мовамі суседніх яму краін. Такая моўная практыка ў набажэнстве характэрна толькі для каланіяльна залежных, а не нацыянальна вольных народаў. 3 ласкі кіраўніцтва праваслаўнай царквы яе ідэолагі праз дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі сваю рэлігійна-асветніцкую прапаганду і аптацыю вядуць выключна толькі на рускай мове, прычын часта свядома выказваюць памылковыя, абразлівыя думкі адносна самабытасці беларускага народа, яго культуры і мовы, ставяць пад вялікае сумненне існаванне ў мінулым бепарускай дзяржаўнасці і мэтазгоднасці яе захавання на сучасным этапе. Такая садружнасць свецкіх і духоўных уладаў Беларусі прыносіць непапраўную шкоду карэнным інтарэсам яе народа, перашкаджае мабілізацыі намаганняў па спыненні далейшага распаўзання русіфікацыі на прасторах нашай Бацькаўшчыны. Каб пасадзейнічаць ёй у гэтую невыносна цяжкую часіну, кіраўніцтва праваслаўнай царквы павінна карэнным чынам змяніць свае падыходы ў вызначэнні мовы набажэнства і рэлігійнай прапаганды. З улікам так моцна здэфармаванага нацыянальнага патэнцыялу беларускай культуры і мовы, у чым напрацягу больш за два стагоддзі самы актыўны ўдзел брала і праваслаўная царква, проста недаравальна, каб у час, калі на ўвесь рост стаіць пытанне быць не быць беларускаму народу самастойным этнасам, не гучала яго мова ў храмах гэтай самай масавай у нашай краіне хрысціянскай канфесіі. Кіраўнікам усіх хрысціянскіх веравызнанняў на Беларусі трэба трывала ўсвядоміць, што да таго часу, пакуль мова яе карэннага народа не загучыць у набажэнстве, яно не будзе адыгрываць на нашай зямлі пазітыўнай ролі ў духоўным сталенні грамадства. Сусветная практыка багатая прыкладамі актыўнага ўдзелу духавенства ў нацыянальна-культурным адраджэнні сваіх народаў. Недапушчальна, каб праваслаўная царква і каталіцкі касцёл у дачыненні да гэтай лёсавызначальнай праблемы беларускага народа і надалей праводзілі дэструктыўную дзейнасць. За яе давядзецца несці боскае пакаранне і высокім духоўным асобам.
    Такім чынам, непадэельнае панаванне рускай мовы ва ўсіх відах службовага справаводства, у адукацыі, навуцы, културы, сродках масавай інфармацыі, царкоўна-рэлігійным жыцці, візуальным афармленні населеных пунктаў, прадпрыемстваў і ўстаноў, а адсюль і ў міжасобасных зносінах людзей паставілі беларускую мову на яе этнічнай тэрыорыі на мяжу поўнага вымірання. Страшэнны заняпад нацыянальна-культурнага жыцця краіны абумоўлівае неа6ходнасць тэрміновай распрацоўкі і прыняцця на дзяржаўным ўзроні Стратэгіі выратавання і афіцыйнага функцыянавання беларускай мовы ў XXI стагоддзі. Яшчэ ніколі не існавала для ее такой сурёзнай пагрозы адмірання, як сёння. Ні дзяржаве без нацыянальна актыўнай часткі народа, ні апошняй без дзяржавы нельга выратаваць наш неацэнны скарб - беларускую мову. Дзеля гэтага патрэбна максімальнае напружанне ўсіх здаровых сіл грамадства, на бок якіх павінна рашуча стаць дзяржава. Сотні народаў свету праз свае агульныя намаганні змаглі ўхіліцца ад культурнамоунай асіміляцьіі, пабудаваць уласны дом, стварыць у ім усе ўмовы для прыстойнага нацыянальнага жыцця. Не верыцца, што такое непадуладна беларусам.

Леанід ЛЫЧ, доктар гістарычных навук, прафесар

Надрукавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 26 кастрычніка 2001 г.

Уверх