Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2000 годзе
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Мы ў СМІ (публікацыі) --



Не панабівайце сабе гузакоў, сучасныя паслядоўнікі Мураўёва-вешальніка!

    Сёлета ў другой палове мая адбыліся два вельмі непадобных форумы, якія атрымалі далёка не аднолькавую ацэнку грамадства. Першы з іх (афіцыйны) — другі Усебеларускі сход (18 мая), другі (грамадскі) —VII з'езд Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны(20 мая).
    На першы форум дэлэгаты з'язджаліся пад магутныя гукі фанфараў, мелі магчымасць прысутнічаць на багатым і разнастайным сваёй праграмай канцэрце, для ўдзелу ў якім была запрошана ўся краса нашага мастацтва. Не мелася ва ўдзельнікаў ўрадавага форуму ніякіх праблем і з набыццём і аплатай білетаў на транспарт, з жыллём і харчаваннем: усе выдаткі спаўна пакрываліся з беднай народнай кішэні.
    Зусім не з такой лёгкасцю дабіраліся і праводзілі свой час у беларускай сталіцы дэлегаты VII 3'езда ТБМ імя Ф.Скарыны. 3 прычыны нястачы фінансавых сродкаў бясплатны абед для гасцей быў больш чым сціплым. Наведванне канцэртаў за кошт ТБМ зусім не прадугледжвалася. Афіцыйныя газеты, радыё, тзлебачанне ні слова не прамовілі, што 20 мая ў Мінску сабраліся людзі высокага нацыянальнага гарту, каб знайсці шлях выратавання беларускай мовы ад поўнага заняпаду.
    Затое здоўга да адкрыцця так званага Усебеларускага сходу і па сёння афіцыйныя сродкі масавай іифармацыі так пачалі распісваць у самых вясёлкавых танах гэтую падзею, шматкроць перабольшваючы яе рэальнае значэнне, так не змаўкаюць і па сёння.
    Усім, хто знаёмы з матэрыялам таго сходу, наўрад ці трапіла ў галаву штосьці такое, чаго ён раней не чуў, не ведаў. Звыклыя агульныя фразы, якія дзяржаўныя асобы дэесяткі разоў агучвалі раней. Мне, напрыклад, зусім не верыцца, што правядзенне такога маштабнага і дарагога мерапрыемства паспрыяе рэальнаму павелічэнню нацыянальнага прадуктуу хоць на адзін-два працэнты, наблжэнню нашага нацыянальна-культурнага жыцця да прыродных каранёў. (Прынамсі, гаворка пра духоўнасць там і не ўзнімалася.)
    Мяне надзвычай устрывожыла, што ў выступленнях тых дэлегатаў нічога не гаварылася пра самую надэённую на сення праблему, ад вырашэння якой на ўсе сто працэнтаў залежыць, быць ці не быць беларусам самабытным народам. Такой праблемай я лічу беларускую мову, 6о за апошнія 5—6 гадоў заганная палітыка дзяржавы ў гэтым пытанні давяла наша роднае слова ледзь не да поўнага краху. Спадзявацца, што самую дарагую духоуную каштоўнасць беларускага народа — матчыну мову — можна выратаваць толькі высілкамі ТБМ імя Ф.Скарыны з яго жабрацкімі фінансавымі сродкамі, ніяк не даводзіцца. А нашы палітычныя стаўпы і прывязаная да іх частка інтэлігенцыі не дазволілі сабе хоць свова сказаць у абарону роднай мовы, аб неабходнасці забеспячэння яе фактычнага, а не намінальнага становішча даяржавай.
    Напярэдадні і ў час працы Усебеларускага сходу мяне не пакідала надзея, што сярод 2500 дэлегагаў знойдэецца хоць некалькі асоб, у душы якіх яшчэ не зусім патух нацыянальны агонь. І калі нават ніхто не выкажа сваёй заклапочанасці сённяшнім трагічным станам беларускай мовы, дык, можа, хоць будэе выкарыстоўваць яе для выказванняў па тых ці іншых праблемах. Але... На такое адважылася толькі адна (!) студэнтка з Магілёва. Шкада, не пачуў яе прозвішча. Але лічу: незалежна ад таго, якую пазіцыю яна эойме пазней, сваім выступам на роднай мове на гэтым спрэс рускамоўным форуме даяўчына, лічу, заслужыла права называцца гераіняй беларускага культурна-моунага Адраджэння пачатку ХХІ стагоддзя.
    А цяпер згадаем другі форум. Улічваючы свядомую антыбеларускую (ва ўсіх сэнсах, і перш за ўсё — моўным) палітыку дзяржавы, шчырым прыхільнікам беларускасці не застаецца нічога іншага, як цалкам узяць у свае рукі лёс неацэннага духоўнага капіталу Бацькаўшчыны — мовы. Яшчэ ніколі не назіралася такой заклапочанасці яе жабрацкім станам, незайздросным становішчам у грамадскім жыцці, такога моцнага жадання канкрэтнымі справамі пасадзейнічаць яе выратаванню, як на VII з'езде ТБМ імя Ф.Скарыны. Яго дэлегаты бралі актыўны удзел у абмеркаванні змястоўнага справаздачнага даклада старшыні Таварыства Алега Трусава за перыяд з красавіка 1999 па травень 2001 года. Ярка акрэслены пастановачны характар мелі даклады і выступы аб ходзе напісання праекта Стратэгіі развіцця беларускай мовы ў XXI стагоддзі. Вялікую зацікаўленасць у прысутных выклікала абмеркаванне тэксу "Дэкларацыі аб беларускай мове".
    Вось толькі шкада, што ў парадак дня не быў уключаны грунтоўны аналіз крайне крытычнага сучаснага стану беларускай мовы, у якім з усёй глыбінёй была б выкрыта непасрэдная віна за ўсё гэта самой дзяржавы. Гэта не дазволіла прыняць адмысловы з'ездаўскі дакумент, прызначаны для перасылкі ў вярхоўныя органы дзяржаўнай улады, перадачы ў афіцыйныя і незалежныя сродкі масавай інфармацыі.
    Хацелася б, каб падобных упушчэнняў пазбеглі арганізатары прызначанага на гэты год Трэцяга з'езду беларусаў свету - "Бацькаўшчына" і канферэнцыі педагагічнай інтэлігенцыі, прысвечанай дзесяцігодзю "Закона аб нацыянальнай адукацыі ў Беларусі". Што датычыцца дзесятай гадавіны "3акона аб нацыянальнай культуры ў Беларусі", адпаведныя дзяржаўныя структуры палічылі за лепшае наогул "забыцца" на гэты факт. Іх можна зразумець: зрабіўшы апошнім часам рашучы крэн у бок развіцця ў нашай краіне менавіта рускамоўнага пласту культуры, яны лічаць зусім непатрэбным узвышаць ролю нацыянальнага фактару ў духоўным жыцці нашага народа.
    3 радасцю адзначаю, што ў час правядзення VII з'езда ТБМ у канферэнц-зале Дома літаратараў не было вольных месцаў. А між тым на з'езд не з'явілася абсадютная большасць запрошаных афіцыйных асоб. Адны не дазволілі сабе такога з-за боязі трапіць у няміласць вышэйшага начальства, выдатна ведаючы пра іх пазіцыю наконт беларускай мовы. Другія — з-за таго, што і самі прытрымліваюцца такіх поглядаў. Ад уладных струкіур і дзяржаўных устаноў прысутнічалі толькі Уладзімір Ламека (ад Урада), Павел Латушка (прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў РБ), Аляксандр Падлужны (дырэкгар Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук РБ). Як бачым, зусім не той сацыяльна-палітычны і адміністрацыйны склад, што на другім Усебеларускім сходзе. Аднак сваім - нераўнадушным стаўленнем да карэнных нацыянальных інтарэсаў беларускага народа, вялікім жаданнем рашуча пераадолець прычыны, што вядуць да яе канчатковай культурна-моўнай русіфікацыі, з'езд ТБМ пакінуў далёка ззаду ўрадавы сход.
    Дзіву даешся, як толькі гэтай азбучнай, злементарнай ісціны не могуць зразумець высокаадукаваныя дэеячы рознага кшталту. Частка іітэлігенцыі замест таго, каб усяляк садзейнічаць трываласці нацыянальнага жыцця беларусаў, моўчкі назірае, як кіраўнікі дзяржавы вядуць народ не ўперад, а назад, рэаніміруюць палітычны рэжым, які быў закладзены душагубам беларускага народа, галоўным начальнікам Паўночнаочна-Заходняга краю Міхаілам Мураўёвым-вешальнікам пасля падаўлення нацыянальна-вызаваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага?
    Сучасным паслядоўнікам мураўёўскай практыкі па пераутварэнні нашага краю ў паўночна-заходні рэгіён Расіі хацелася б сказаць: не зрабілі яго такім (праўда, страшэнна пакалечылі!) да нас, не ўдасца падобнае злачынства і вам. Не набівайце гузакоў на сваіх галовах уласнымі рукамі!
Леанід ЛЫЧ,
доктар гістарычных навук, прафесар.

Уверх