Мову - на дзяржаўны п'едэстал
Па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны створана і распачала працу Рабочая група па падрыхтоўцы Стратэгіі развіцця беларускай мовы ў ХХІ стагоддзі. Рэдакцыя гаэеты "Народная воля " з паразуменнем ставіцца да пачынанняў ТБМ і друкуе па дадзенай праблеме артыкул Леаніда Лыча ў надзеі, што ў яе абмеркаванні возьмуць актыўны ўдзел многія нашы чытачы.
Несумненна, праблема з беларускай мовай у Беларусі складаная і запушчаная. Але можна спаслацца на станоўчы (праўда, кароткі па часе) прыклад міжваеннай беларусізацыі. І тады так-сама нялёгка было з вяртаннем беларускай мовы на дзяржаўны п'едэстал. У апаратах дзяржаўных структур і грамадскіх арганізаішй было засілле рускамоуных чыноўнікаў, якім не хацелася пераходзіць на беларускую мову. Да таго ж сярод іх, не выключаючы нават і саміх беларусаў, было багата асобаў, заражаных рускім вялікадзяржауным шавінізмам.
Але ўлады тагачаснай маладой БССР усё ж у 1924 г. прынялі, без перабольшання, гістарычную пастанову "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі". Спачатку было нямала крыкуноў, якія ў штыкі прымалі адно з самых прынцыпова важмых палажэнняў пастановы: "3 прычыны значнай перавагі у БССР насельніцтва беларускай нацыянальнасці, беларуская мова выбіраецца як мова пераважная для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі". Але паступова ўсе супакоіліся...
Шмат праціунікаў у такой пазіцыі было б і сёння, улічваючы высокую ступень русіфікацыі ў краіне. Аднак логіка цывілізаванага развіішя патрабуе ад дзяржавы і грамадства надання беларускай мове менавіта такога прэстыжнага статусу.
Цяжкасці вырашэння дадзенай праблемы абавязваюць своечасова паклапаціцца аб стварэнні спецыяльнага органа ў складзе дзяржаўных уладных структур, які меў бы падначаленыя яму падраздзяленні на месцах. Між іншым, у перыяд нашай першай беларусізацыі такія функцыі выконвала — і з належным поспехам — створаная пры Цэнтральным выканаўчым камітэце (ЦВК) БССР Камісія па ажыццяўленні нацыянальнай палітыкі. Аналагічныя функцыянавалі пры акруговых выканаўчых камітэтах. Бягучая работа такіх камісій ускладалася на апараты адпаведных выканкамаў.
Падобную структуру дзяржаўнага рэгулявання нацыянальна-культурных, моўных працэсаў неабходна стварыць і сёння. Што ж датычыць міністэрстваў і ведамстваў, буйных прадпрыемстваў і арганізацыЙ, там абавязкі па ўкараненні ў іх дзейнасць 6еларускай мовы маглі б быць ускладзены на аднаго з намеснікаў першых службовых асоб.
Несумненна, ініцыятыву па ўзвядзенні беларускай мовы на дзяржаўны п'едэстал і наданні ёй законнага прыярытэту ў краіне павінны ўзяць на сябе вышэйшыя органы ўлады. Ім належыць падаць прыклад падведамасным падраздзяленням, як трэба ўводзіць беларускую мову ва ўсе сферы дэейнасці. Лічу патрэбным нагадаць, што менавіта вярхоўныя ўлады БССР у час міжваеннай беларусізацыі паставілі перад сабой задачу нязменна знаходзіцца на правым флангу адраджэнцаў. Тэрмін працэсу беларусізацыі быў вызначаны, дарэчы, надзвычай кароткім.
Ужо ў 1927 г. выконваць свае прафесійныя абавязкі на беларускай мове магло 80% ад агульнай колькасці работнікаў цэнтральных устаноў, 70% - у акруговых і раенных установах. Не сумняваюся, што нешта падобнае назіралася б і сёння, бо мала здойдзецца чыноўнікаў, якія з-за няведання беларускай мовы пагадзіліся б працаваць на больш нізкай і менш аплатнай пасадзе. Усё гэта трэба мець на ўвазе, вызначаючы тэрміны ўводу беларускай мовы ва ўсе віды службовага справаводства.
Пры забсспячэнні беларускай мове статусу не толькі юрыдычна, а і рэальна дзяржаўнай з усёй адказнасцю трэба паставіцца да правядзення такога роду мерапрыемстваў. Перш за ўсё ў дзяржаўным апараце і ў войску беларуская мова і павінна заняць пануючае месца, ёю абавязаны добра валодаць увесь кіруючы склад.
Пры вызначэнні дзяржаўнай моўнай палітыкі нам не грэх павучыцца ў іншых краін, якія сення займаюцца развязваннем вузлоў у дадзенай праблеме. Варта дзеля гэтага паслаць на вывучку нацыянальна свядомых палітыкаў і філолагаў у Іспанію, Францыю, Ірландыю, Канаду, а таксама ў шэраг краін Азіі і Афрыкі, дзе ў барацьбе з каланіяльнымі наступствамі велімі вялікую ўвагу надаюць вяртанню родных моваў у афіцыйнае жыцце.
Прыклад актыўнага і плённага ўдзелу дзяржавы ў вырашэнні моўнай праблемы далі ў канцы 60-х — пачатку 70-х гадоў XX ст. улады Канады і яе франкамоўнай правінцыі Каебек. Зразумеўшы, што роднай мове асноўнага насельніцтва правінцыі сур'ёзна пагражае англійская, у 1969 г. парламент прыняў "Закон аб афіцыйных мовах Канады" і "Закон аб развіцці французскай мовы ў Квебеку", у 1972 г. — "Закон а6 афіцыйнай мове", у 1977 г. — "Хартыю французскай мовы", на падставе якой былі створаны камісіі па тапаніміі, па ўкараненні французскай мовы на прадпрысмствах і г.д. Мэтанакіраваная, рашучая дзейнасць усіх афіцыйных структур знайшла падтрымку ў грамадстве і дапамагла французскай мове істотна паправіць сваё становішча ў правінцыі. Зараз яна пачувае сябе непараўнальна лепш, чым 30—40 гадоў таму. Гэта толькі ў нас з-за падтрымання дзяржавай выключна рускай мовы беларуская ўсе больш і больш хіліцца да заняпаду.
Варты запазычвання і вопыт баскаў Іспаніі. У самы горшы час менш за траціну іх валодала роднай мовай. Становішча істотна пачало паляпшацца пасля прыняцця дзяржавай у 60-я гады XX ст. адпаведных нарматаўных актаў, у т.л. і закона аб моўнай нармалізацыі. Прычым галоўная ўвага звярталася на рэгуляванне моўных працэсаў у органах адміністрацыі, адукацыі і сродках масавай інфармацыі; створаны служба па перакладэе афіцыйнай дакументацыі на баскскую мову, інстытут для падрыхтоўкі дзвюхмоўных чыноўнікаў і іншае. Праўда, канчаткова зняць з парадку дня праблему баскскай мовы пакуль яшчэ не ўпалося, але яе перспектывы куды лелшыя чым у 10-мільеннага 6еларускага народа.
Шмат пазітыунага ў вырашэнні моўнага пытання назапашана ў краінах, што ўтварыліся на руінах СССР. Варта найперш за ўсё паглядзець на блізкароднасны суседні украінсю народ. Нельга цурацца і вопыту аддалённай ад нас Кіргізіі, дзе вельмі эфектыўна працуе Лінгвістычная камісія пры Цэнтрвыбаркаме краіны. Без здачы экззмена па кіргізскай мове яна нікому не дазваляе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Калі б і ўлады Беларусі адважыліся на нешта падобнае, то ні папярэдні, ні сучасны склады парламенту Рэспублікі Беларусь не былі б гэтак адарванымі ад моўнага карнявішча тытульнага народа. Раней, нават у самыя неспрыяльныя савецкія часы, склад нашай вярхоўнай улады быў куды больш беларускамоўным, чым сучасны.
Каб надалей не мець такой недарэчнасці, трэба тэрмінова разгарнуць працу па ліквідацыі беларускамоўнай непісьменнасці сярод дэпутатаў усіх узроўняў. У выбарах у прэзідэнты краіны павінны мець права на ўдзел толькі асобы, што не проста з большага, а выдатна валодаюць беларускай мовай і ўсведамляюць, што без яе мы — нішто. Кожны з кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, як мінімум, палову сваіх афіцыйных перадвыбарчых выступленняў павінен весці на прыроднай беларускай мове. Каб людзі зразумелі, што да ўлады ідзе асоба са здаровай, а не дэфармаванай наиыянальнай свядомасцю.
Леанід ЛЫЧ
доктар гістарычных навук, прафесар