Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2000 годзе
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Афіцыйная перапіска --




Спадару Рыбакову Я, У.
Старшыні Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь

Паважаны Ягор Уладзіміравіч!

    Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны віншуе Вас з прызначэннем на вельмі высокую і адказную пасаду ў гэты нялёгкі і пераломны час для нашай Бацькаўшчыны.
    Спадзяемся, што Вы зробіце ўсё магчьшае для надання беларускай мове, мове тытульнай нацыі нашай краіны, рэальнага статусу дзяржаўнай беларускай мовы.
    ТБМ таксама хацела б даведацца, як Ваша шаноўнае ведамства збіраецца выконваць перадвыбарчую праграму А.Р.Лукашэнкі, дзе падкрэслівалася неабходнасць усталявання рэальнай роўнасці двух дзяржаўных моў. У сувязі з гэтьш просім адказаць на наступньія пытанні:
    - на якой мове вядзецца справаводства ў Вашай установе?
    - на якой мове праводзяцца працоўныя пасяджэнні і нарады?
    Дасылаем Вам прапановы па ўдасканаленні працы Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, якія мы з задавальненнем абмяркуем з Вамі пры асабістай сустрэчы.

3 павагай Старшьмя ТБМ
Алег Трусаў


Дадатак

    Улічваючы тое, што на тэрыторыі Беларусі прымаюцца шматлікія расійскія тэлеканалы (ад 2 да 7 у залежнасці ад рэгіёна), а таксама працуе цалкам рускамоўнае "Сталічнае тэлебачанне", вяшчанне адзінага беларускага тэлеканала складае каля 10-30% ад агульнага часу ў эфірнай прасторы. Такім чынам правы на атрыманне інфармацыі рускамоўным насельніцтвам цалкам забяспечваецца. Але беларускамоўнае не адчувае роўнасці дзвюх дзяржаўных моў і знаходзіцца ў дыскрымінацыйным становішчы. Трэба дадаць і тое, што ў наибольш дынамічным сегменце радыёпрасторы FМ-эфіры таксама бязмежна пануе руская мова ("Радыё-Альфа", "Радыё Бі-Эй", "Радыё Мір", "Радыё-Стыль", "Рускае радыё" і г.д.). Нават адзіная беларускамоўная станцыя "Сталіца" апошнім часам скарачае вяшчанне на беларускай мове і становіцца рускамоўнай.
    Прапановы па працы беларускага тэлебачання і распаўсюджванні FМ-сігналаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:
    1. Спыніць практыку выкарыстання журналістамі беларускай мовы ў якасці абразы апанентаў. Каб не даводзіць да распальвання міжнацыянальнай варожасці адхіліць ад працы ў эфіры журналістаў, якія спекулююць на моўным пытанні, а менавіта спадароў Мялешку, Казіятку, Новікава, Зімоўскага, а таксама аўтарскі калектыў перадачы "Тайныя спружыны палітыкі";
    2. Стварыць назіральны савет з прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі (прыкладам: Міхаіл Фінберг, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Содаль, Зінаіда Бандарэнка, Аляксей Дудараў і г.д.);
    3. Абавязкова рабіць перадачы для дзяцей на беларускай мове, а таксама паказваць дзіцячыя стужкі, дубляваныя па-беларуску.
    4. Узнавіць цыкл перадач культурнай і гістарычнай тэматыкі на беларускай мове;
    5. Усе стужкі, якія агучваюцца і ствараюцца за сродкі беларускай дзяржавы, дубляваць і агучваць па-беларуску;
    6. У аўтарскіх праграмах БТ, якія робяцца на рускай мове, абавязкова рабіць цітры па-беларуску;
    7. Узнавіць цыкл перадач "Гаворым па-беларуску" з прыцягненнем спецыялістаў ТБМ;
    8. Вырабіць шэраг рэкламных ролікаў, якія б прапагандавалі талерантнасць у адносінах да дзяржаўньіх моў і падвышалі імідж беларускай мовы як роднай мовы большасці жыхароў Беларусі;
    9. Распрацаваць сістэму зніжак для рэкламадаўцаў, якія жадаюць трансляваць рэкламу на беларускай мове;
    10. Забяспечыць трансляцыю рэкламы на расійскіх каналах толькі на беларускай мове;
    11. Рэгулярна праводзіць заняткі па культуры мовы сярод журналістаў тэлебачання, каб пазбегнуць шматлікіх памылак, што гучаць у эфіры БТ;
    12. У бліжэйшы час прывесці да парытэту колькасць рускамоўных і беларускамоўных FМ-станцыяў, распрацаваўшы шэраг мераў па заахвочванні інвестараў адкрываць беларускамоўныя станцыі;
    13. Для існуючых рускамоўных FМ-станцый распрацаваць адпаведную праграму па частковым пераходзе некаторых блокаў ці рубрык (навіны, аўтарскія праграмы, тэматычныя праграмы) на беларускую мову (унесці адпаведныя змены ў ліцэнзіі).


Старшыні Таварыства беларускай мовы
Трусаву А..А.


Паважаны Алег Анатольевіч!

    У сувязі з Вашай просьбай (ліст ад 22 кастрычніка 2001 года № 525) адказваю, што ў Белтэлерадыёкампаніі існуе рэальнае раўнапраўе дзвюх дзяржаўных моў: беларускай і рускай. Заканадаўча гэта было замацавана, як Вам вядома, пасля рэферэндуму, на якім беларускі народ пераважнай большасцю падтрымаў пазіцыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі па пытанню двухмоў'я.
    Справаводства ажыццяўляецца на беларускай мове. Што да пасяджэнняў і нарад, мушу яшчэ раз падкрэсліць: у Белтэлерадыёкампаніі законапаслухмяныя супрацоўнікі і ніхто нікому не забараняе размаўляць як на беларускай мове, так і на рускаймове.

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі
Я.У.Рыбакоў


Старшыні Белтэлерадыёкампаніі
Сп.Я.Рыбакову


Паважаны Ягор Уладзіміравіч!

    Дзякуем Вам за адказ на наш ліст. Аднак Вы не адказалі на прапановы па ўдасканаленні працы Вашай арганізацыі (гл. наш ліст ад 22.10.200г. № 525).
    У сувязі з тым, што прайшло больш месяца, прапануем разгледзіць іх аператыўна.
    Чакаем адказу.

Зпавагай,
Старшыня ТБМ Алег Трусаў



Паважанае спадарства.

    Удзячны вям за слушныя заўвагі, што закрануты ў пісьме. Яны будуць намі ўлічаны пры падрыхтоўцы праграм.
    Тым не менш, акрамя пералічаных вамі цыклаў, па Першаму Нацыянальнаму каналу выходзіць яшчэ шэраг перадач, якія агучваюцца на беларускай мове: "Ісеасць", выпускі "Навінаў", "Калыханка", "Спорт-кур'ер", "Тэленавігатар", "Песню бярыце з сабой", асобныя выпускі "Сустрэч у Траецкім", большасць сюжэтаў праграм "Планета АРТ" і "Добрай раніцы, Беларусь!" і г.д.
    Зараз вытворча-мастацкім саветам разглядаецца новы пакет праграм, пэўная частка з якіх будзе адпавядаць вашым затрабаванням.

3 павагай
Гінеральны дырэктар дырэкцыі праграм
А.М. Дамарацкі


ЯШЧЭ ПЕРАПІСКІ

Уверх