Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2000 годзе
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Афіцыйная перапіска --




5 лістапада 2001г.
Спадару Вайтовічу А. П.
Старшыні Савету Рэспублікі
Нацыянальнага сходу Беларусі

Паважаны Аляксандр Паўлавіч!


    Выказваем Вам падзяку за клопат пра беларускую мову. Мяркуем, што Ваша размова з кіраўніком дзяржавы наконт неабходнасці прыняцця заканадаўчых актаў Беларусі, у тым ліку і на беларускай мове, прынясе плён.
    Нам вельмі імпануе Ваша пазіцыя ў адносінах да мовы нацыі нашай краіны, якую Вы выказвалі ў лісце на адрас ТБМ, калі займалі пасаду Прэзідэнта НАН Беларусі. Лічым, што беларускай мове павінны быць забяспечаны дзяржаўныя гарантыі далейшага развіцця.
    Накіроўваем Вам нашыя прапановы «Аб падтрымцы беларускай мовы ў кампутарных праграмах». Мы спадзяемся, што з Вашай падтрымкай яны могуць рэалізавацца у хуткі час.

    3 павагай
    Старшыня ГА «ТБМ імя Ф. Скарыны»
    Алег Трусаў

АДКАЗ

ДАДАТАК

Аб падтрымцы беларускай мовы ў кампутарных праграмах

Праца з дакументамі і рознымі тэкстамі, а таксама арганізацыя дакументаабарота ў кіраўнічай і гаспадарчай дзейнасці сёння немагчыма без адпаведных кампутарных праграм.
Сёння кампутар умее:
- Набіраць, правераць і друкаваць тэкст (тэкставыя рэдактары).
- Счытваць тэксты, надрукаваныя на паперы і перакладаць іх у электронны выгляд (праграмы аптычнага распазнавання тэксту).
- Пісаць пад дыктоўку (праграмы распазнавання голасу).
- Перакладаць з адной мовы на другую (машынныя транслятары).
- Агучваць электронныя тэксты (сінтэзатары рэчы).
- Ажыццяўляць дакументаабарот (захаванне, пошук і перасылка дакументаў).
- Выдаваць разнастайныя даведачныя звесткі (электронныя слоўнікі, даведнікі і энцыклапедыі).
Гэтыя праграмы лепш за ўсё распрацаваныя для англійскай, асноўных еўрапейскіх і рускай моў, прычым лакалізаваныя нацыянальныя версіі звычайна вырабляюцца трэццімі фірмамі на падставе адпаведных ліцэнзій фірм-распрацоўшчыкаў.
Арганізацыя электронных баз дадзеных, архіваў і дакументаабароты ў краіне на сучасным узроўні немагчымы, калі няма лінгвістычнай падтрымцы нацыянальнай мовы ў адпаведных праграмах.
Вось чаму ўсе краіны і народы прыкладаюць вялікія намаганні і ідуць на істотныя выдаткі, каб зрабіць так званыя лакалізаваныя версіі асноўных праграм, іншымі 'словамі, забяспечыць паўнавартасную працу з тэкстамі на нацыянальных мовах.
Беларусь не ўваходзіць у колькасць.150 краін, якія ў той ці іншай ступені вырашылі гэтую праблему.
Пры працы на беларускай мове кампутар можна выкарыстоўваць толькі як друкарскую машынку.
У ТБМ вядомыя толькі тэхналагічныя рашэнніі, прапанаваныя аматарамі. Гэта:
- арфаграфічныя карэктары беларускай мовы ( для 3 тэкставых рэдактараў);
- стварэнне электронных слоўнікаў (тлумачальных, двумоўных перакладных, энцыклапедычных);
- лінгвістычная падтрымка пры сканаванні беларускамоўных тэкстаў.
Для давядзення іх да паўнавартасных працоўных версіій патрэбныя адносна невялікія фінансавыя выдаткі.
Між тым, ужыванне толькі модуля электроннага арфаграфічнага карэктара пры падрыхтоўцы рукапісі да выдання, узнімае прадукцыйнасць працы наборшчыка - аператара ЭВМ і карэктара ў дзесяткі разоў і істотна зніжае колькасць памылак ў друкарскіх выданнях, што агульна па краіне можа даць значны эканамічны эфект і будзе спрыяць развіццю моўнай культуры.
Але ўкараненне гэтых аматарскіх распрацовак, хаця і здымае вастрыню праблемы, павінна разглядацца як часовая мера да таго часу, пакуль будуць лакалізаваныя такія праграмы, як Місrоsoft Оffісе 97 і вышэй, некаторыя іншыя.
Толькі для стварэння слоўнікаў і энцыклапедый існуе падрыхтаваная праграма (выкарытоўваюцца яе недакументаваныя магчымасці), і каб падрыхтаваць таварныя прадукты, патрэбна толькі ліцэнзія распрацоўшчыка. Лакалізацыя ж іншых праграм патрабуе значных фінансавых і творчых намаганняў.
Трэба звярнуць увагу яшчэ на адзін аспект: беларускія філолагі і лінгвісты некалькіх пакаленняў зрабілі вялікую працу, якая будзе добрай асновай пры распрацоўцы праграм, падтрымліваючых беларускую мову. Усё гэта было зроблена ў асноўным у дакампутарныую эру, колькасны ж скачок у развіцці кампутарных тэхналогій, звязаных з дакументаабаротам, з'явіўся ў 1998-200 Ігг. У шмат якіх выпадках сёння трэба толькі ўжываць гэтыя распрацоўкі ў новых тэхналогіях.
ТБМ гатовае скласці творчы калектыў і прыняць удзел у вырашэнні разгледзеных у дадзенай запісцы праблем пры йаяўнасці адпаведнага фінансавання. Але для паўнавартаснага іх вырашэння патрэбна сур'ёзная дзяржаўная праграма. \ яшчэ: гэтая праблема ў дадзены момант павінна вырашацца не як камерцыйная, а як культурная. Грамадскія выдаткі безумоўна, акупяцца, але не на рынку, а за кошт эканоміі працы усіх пішучых, выдаючых і працуючых з дакументамі. 1 не адразу, а разам з кампутарызацыяй грамадства.

Уверх