Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2000 годзе
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Кіраўнічыя органы --



Старшыня Таварыства беларускай мовы -
Трусаў Алег Анатольевіч


Нарадзіўся 7 жніўня 1954 года ў горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці. У 1976 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У перыяд з 1976 па 1992 гады працаваў у Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце ў якасці загадчыка аддзела комплексных навуковых даследаванняў. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1990 па 1995 гады - намеснік старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і ахове гістарычнай спадчыны. 1996 - сакавік 1998 года - дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага універсітэта культуры. Дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і музеязнаўства. З 1997 года - першы намеснік старшыні ТБМ. На VI з'ездзе ТБМ 17 красавіка 1999 г. абраны старшынёй Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Уверх