Першы намеснік старшыні ТБМ - Дзіцэвіч Людміла Мікалаеўна
Нарадзілася ў вёсцы Погіры Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці 4 лістапада 1953 года. У 1976 годзе скончыла філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1984 годзе - аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР. На працягу дваццаці гадоў працавала ў школе № 183, гімназіі № 5 г. Менска. Цяпер з'яўляецца выкладчыкам Беларускага універсітэта культуры. Працуе ў дзіцячым фондзе духоўнага і культурнага адраджэння "Сакавік", з'яўляецца намеснікам старшыні Таварыства "Беларусь - Ірландыя". Абрана намеснікам старшыні ТБМ на V з'ездзе 12 красавіка 1997 года. Пераабрана на другі тэрмін на VI з'ездзе ТБМ.
Намеснік старшыні ТБМ - Кручкоў Сяргей Мікалаевіч
20 тарўня 2001 году на VII з'ездзе ТБМ абраны намеснікам старшыні Таварыства.
У 1999 годзе абраны Рэспубліканскай Радай ТБМ старшынёй камісіі ТБМ па гукавым і зрокавым афармленні навакольнага асяроддзя. Рэгулярна друкуецца на старонках газеты ТБМ "Наша слова". Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні 6 з'езда ТБМ, навукова-практычнай канференцыі "Закон аб мовах - вынікі і перспектывы", з'яўляўся намеснікам старшыні аргкамітэта па правядзенні конкурсу на лепшую вясковую школу. З 1999 года з'яўляецца сябрам Рэспубліканскай рады ТБМ і сябрам пастаянна дзеючага органа ТБМ - сакратарыяту. З 1998 года па сённяшні дзень працуе кіраўніком справамі ТБМ. У 1994 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную палітэхнічную акадэмію. Пасля заканчэння навучання да 1998 году працаваў менэджарам у прадпрыемстве ТАА "ВялесХолдзінг".