Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Моўны маніторынг--



2002  Жнівень


    Фрагмент інтэрв'ю мастацкага кіраўніка тэатра імя Я. Купалы Валерыя Раеўскага Людміле Грамыцы:
    - Недавно на предложение российского продюсера иногда ставить в Купаловском театре спектакли на русском языке вы ответили определенно: "Невозможно, даже если умирать будем". Это потому, что вы патриот своего театра?
    - Не знаю, уместно ли здесь слово "патриот". Я бы сказал иначе: моя жизнь с Купаловским театром соединена пуповиной. Хотя не могу утверждать, что когда-то этот брак был заключен по обоюдному согласию. 30 лет назад я оставлял Таганку, переезжал из Москвы в Минск и не был в восторге от первого белорусского театра. Видел в нем много изъянов, но брал то, что предлагали. Позже с какими-то вещами я свыкся, а что-то пытаюсь переламывать всю жизнь.
"Белорусская Деловая Газета" 01.08.02 г.

Тацяна Поклад
    Віленскі пэрыяд гісторыі ВКЛ беларускія і літоўскія гісторыкі апісваюць па-рознаму, хаця абапіраюцца на тыя самыя факты. Афіцыйная літоўская гістарычныя канцэпцыя вялікіх князёў лічыць літоўцамі, акцэнтуе ўвагу на іх каталіцкасьці і каталіцкасьці самой Вільні, мову Вялікага Княства называе "канцылярскай мовай славянскага паходжаньня", ні ў якім выпадку не "беларускай" альбо "старабеларускай".
Радыё "Свабода" 05.08.02 г.

Станіслаў Шушкевіч, лідэр БСДГ
    Вся история Беларуси за последние 200 лет - это фактически история затаптывания в грязь всего белорусского. На этот счет есть исследование Леонида Морякова, который доказал, что отстрел интеллектуальных элит начался в XIX веке и не прекратился до сих пор. Людей, которые могут повернуть народ в нужном направлении, уничтожали либо физически, либо морально. Особенно популярен был отстрел пишущих на белорусском языке. В 30-е гг. в Беларуси расстреляли почти 400 писателей, в России - почти 400 и на Украине - почти 400. Но ведь Россия была в 15 раз по населению больше, а Украина - в 5 раз! Наша элита понесла серьезные потери. Сейчас остались лишь фрагменты той элиты. Беда в том, что они прекрасные интеллигенты, но очень слабые менеджеры.
"Белорусская газета" 05.08.02 г.

Ганна МЕЗЕНКА, Уладзiмiр ГЕНКIН, кафедра агульнага i рускага мовазнаўства Вiцебскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя П. М. Машэрава
    Адбываюцца змены ў сiстэме геаграфiчных назваў. Справа патрабуе пiльнай увагi, далiкатнага прафесiйнага ўмяшання.
    Асаблiва ўражвае, калi памылкi сустракаюцца ў энцыклапедычных выданнях. Так, у даведнiку "Беларусь" (Мiнск: Беларуская энцыклапедыя, 1995, с. 479) чытаем: "Мiёры, горад, цэнтр Мiёрскага раёна на беразе Мёрскага возера", хаця насельнiкi гэтага раёна заўжды карыстаюцца формай назвы - Мёры.
    Памылкi сустракаем i пры перадачы па-руску назваў Лоўжа, Бараўляне, Чарнорачча, Лёзна, якiя з дапамогай рускай арфаграфii перадаюцца як Ловша, Боровляны, Черноручье, Лиозно.
    Яшчэ адной вельмi адчувальнай праблемай з'яўляецца наяўнасць на карце Вiцебшчыны шэрагу штучных назваў. Гiсторыя большасцi з iх абмяжоўваецца чатырма дзесяцiгоддзямi, але яны, на жаль, адцiснулi старыя назвы населеных пунктаў. Новыя ж, што ўзнiклi ў 1964 годзе, не ўпiсваюцца ў нашу тапанiмiчную сiстэму, а пэўная iх колькасць наогул не ўспрымаецца ў якасцi беларускiх назваў, бо ўтвораны яны ад рускiх апелятываў - пасёлак Акцябарскi, вёскi Васточная, Каўровая, Лучазарная, Рамашкi, Рассвет, Рошча...
    На пачатку 90-х гадоў адзначаны спантанныя спробы адваротнага перакладу некаторых назваў на беларускую мову. Вынiк атрымаўся самы неверагодны. Чыгуначная станцыя з рускамоўнай назвай Красцьянка пачала ў некаторых дакументах запiсвацца як Сялянка.[…]
    Няўдалыя назвы i тыпу Кiраўскi, Луначарскае (i падобныя), бо ўтвораны яны ад прозвiшчаў рускiх дзяржаўных дзеячаў, якiя не мелi непасрэднага дачынення нi да Беларусi, нi да тэрыторыi Вiцебшчыны. Больш таго, iх палiтызаванасць не вытрымала iспыту часам. […]
    Як штучныя ўспрымаюцца назвы з кампанентам чырвоны: Чырвоны Бераг, Чырвоны Кастрычнiк i iнш. На жаль, да iх лiку ў вынiку "перакладу" на беларускую мову далучылiся i гiстарычныя назвы, што мелi кампанент Красны (у сэнсе "прыгожы"). Размешчаная на беразе аднаго з Браслаўскiх азёр вёска Краснагорка перарабiлася ў Чырвонагорку.
    Прыведзеныя факты яшчэ i яшчэ раз пераконваюць у неабходнасцi найхутчэйшага выдання даведнiка "Назвы населеных пунктаў Рэспублiкi Беларусь" па Вiцебскай вобласцi.
Газета "Звязда" 06.08.02 г.

    Судовы працэс за права запаўняць дакумэнты па-беларуску распачаўся ў Лагойску 6 жніўня. Мясцовы фэрмэр Лявон Валуй судзіцца з начальнікам лагойскага пашпартнага стала Аляксандрам Рымшам і зь міністэрствам унутраных справаў. […]
    (Судзьдзя Матвеенкава: ) "Справа па пазову Валуя Леаніда Пятровіча пра абарону гонару й годнасьці, і спагнаньне маральнае шкоды ў суме адзін мільён даляраў ЗША".
    Судзьдзя Матвеенка памылілася ў назьве валюты, да якой Лявон Валуй прывязаў суму пазову. Сам спадар Лявон тлумачыць, што абраў такую суму й назву валюты зь дзьвюх прычынаў. Па-першае, мяркуе, што ў эўропе мільён за абразу - нармальная рэч, а па-другое, хоча стварыць прэцэдэнт, каб надалей дзяржаўныя чыноўнікі прытрымліваліся закону "Аб мовах".
    Лявон Валуй вінаваціць Аляксандра Рымшу ў адмове прыняць анкеты для дазволу на выезд за мяжу, напісаныя па-беларуску.
    (Валуй: ) "Я напісаў усё па-беларуску, ён адмовіўся прыняць: "Перапішы на расейскай мове, альбо пакінь кабінэт".
    Так цьвердзіць спадар Валуй. Афіцэр лагойскага РУУС Аляксандар Рымша сьцьвярджае, што толькі параіў Валую абраць для запаўненьня анкеты расейскую мову. Ад гвалту са свайго боку спадар Рымша катэгарычна адмаўляецца. Суду былі прадстаўленыя дзьве анкеты. Першая зь беларускай, і другая - канчатковая - з расейскай вэрсіяй, у якой адна графа была запоўненая па-беларуску. Месца працы было пазначанае словамі "фэрмэрская гаспадарка".
    На думку судзьдзі Матвеенкавай, прысутнасьць у анкеце слова "гаспадарка" сьведчыць пра двухмоўнасьць дакумэнта, а значыць вінаваціць начальніка пашпартнага няма за што. Кажа прадстаўнік Лявона Валуя ў судзе Ўладзімер Лабковіч:
    (Лабановіч: ) "У судзе Лагойскага раёну слухалася беспрэцэдэнтная справа, якая можа ўвайсьці ў аналы абароны грамадзянскаіх гонару й годнасьці. Менавіта, як казалі клясыкі, "людзьмі звацца". У судзе мы бачым абсалютна цынічныя, на маю думку, паводзіны судзьдзі, абсалютна цынічныя паводзіны прадстаўнікоў органаў улады".
    Разгляд справы ўскладняецца тым, што ў часе спрэчкі пра мову ў кабінэце не было сьведкаў: адно Рымша й Валуй.
    (Валуй: ) "Гарантыя беспакаранасьці з боку ўлады, вось што рухае цяперашнім чыноўнікам".
    Лагойскі фэрмэр не сумняецца ў адмоўным рашэньні суду. Але верыць, што сам факт разьбіральніцтва можа чамусьці навучыць, калі ня ўсіх, дык хаця б раённых чыноўнікаў.
Севярын Квяткоўскі, радыё "Свабода" 06.08.02 г.

    Уладныя структуры ад часу правядзення "моўнага" рэферэндуму 1995 года не праяўляюць аніякакага клопату пра функцыянаванне беларускай мовы ў сферы кампутарных тэхналогій. У сувязі са зменамі, унесенымі ў Закон "Аб мовах у Рэспублікі Беларусь" функцыянаванне беларускай мовы сталася неабавязковым у справаводстве нават у сферы дзяржаўнага кіравання. Фактычна быў узяты курс на выкарыстанне гатовых распрацовак расійскіх навукоўцаў у галіне кампутарнага праграмавання, што па-іншаму, як "паразітаванне" на рускай мове, не назавеш.
    Але ж беларуская мова павінна паўнавартасна функцыянаваць у сусветнай кіберпрасторы, у чым выказвае сваё зацікаўленне і Генеральная асамблея ЮНЭСКА. А клопат пра яе функцыянаванне, як пра дзяржаўную мову, павінна ўзяць на сябе наша дзяржава - Рэспубліка Беларусь. Аднак сітуацыя выглядае так, што падчас імклівага развіцця інфармацыйных тэхналогіяў ва ўсім свеце перад беларусамі ўзнікла рэальная пагроза спынення развіцця мовы і страты набыткаў беларускай літаратуры. У выступленнях удзельнікаў "круглага стала" адзначалася, што да гэтага часу, напрыклад, у кнігавыдавецкай галіне адсутнічаюць элементарныя інстументы, а менавіта: сістэмы карэкцыі арфаграфіі беларускіх тэкстаў, няма лінгвістычнай падтрымкі беларускай мовы ў праграмах для аптычнага распазнавання тэкстаў, няма (я падкрэсліваю няма!!!) адзінага стандарту кадыроўкі беларускіх літар "Ў", "I", "'". Дарэчы, толькі па гэтай прычыне з 1 студзеня 2003 года ўлік у пенсійным фондзе плануецца ажыццяўляць выключна на рускай мове, і 4,5 млн. жыхароў Беларусі будуць пазбаўленыя магчымасці карыстацца роднай беларускай мовай у сістэме сацыяльнага забеспячэння.
    Удзельнікі "круглага стала" ("Беларуская мова і кампутар" - заўв. склад.) прынялі рэзалюцыю, якую Таварыства беларускай мовы накіравала разам з запытамі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністру Рэспублікі Беларусь, у Палату прадстаўнікоў, Нацыянальны сход Беларусі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, Нацыянальную акадэмію навук Беларусі. Кожная з гэтых устаноў можа і абавязана клапаціцца пра выкарыстанне беларускай мовы ў кампутарных тэхналогіях. На жаль, мы атрымалі адказы толькі з 2-х міністэрстваў - інфармацыі і адукацыі, з якіх вынікае, што шаноўныя дзяржаўныя ведамствы і не збіраюцца рабіць канкрэтных захадаў па ўкараненні беларускай мовы ў кіберпрасторы. Так Міністэрства інфармацыі не можа стварыць цэнтр па захаванні электронных тэкстаў на беларускай мове з прычыны адсутнасці механізаму перадачы гэтых тэкстаў і неабходных фінасавых сродкаў. У той жа час у Інтэрнэце на рэсурсе "Беларуская палічка" змешчаны тысячы тэкстаў на беларускай мове. І зрабіў гэта беларускі студэнт, які вучыцца ў Аўстрыі. Гэты студэнт коштам уласнай стыпендыі здолеў вырашыць фінансавы бок справы і знайсці механізмы перадачы тэкстаў прыватнымі выдавецтвамі. Дык няўжо Міністэрства інфармацыі не можа арганізаваць аналагічную працу хаця б з дзяржаўнымі выдавецтвамі. На жаль, у апараце Міністэрства інфармацыі няма кадраў, дасведчаных у кампутарных тэхналогіях. А Міністэрства адукацыі не можа падрыхтаваць адпаведных спецыялістаў, бо вывучэнне інфарматыкі, нават ў беларускіх школах, ажыццяўляецца толькі па-руску з выкарыстаннем нелакалізаваных да беларускай мовы праграм. Выйсце з гэтага становішча маглі б прапанаваць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Фонд інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, але, на жаль, нашыя запыты да гэтых устаноў засталіся без адказу. […]
    Вельмі вострыя праблемы ў сферы функцыянавання моў у сродках масавай інфармацыі ўзнялі 17 чэрвеня 2002 году ўдзельнікі "круглага стала" "Мова ў сродках масавай інфармацыі". Але "круглы стол" атрымаўся "паўкруглым", бо яго работу праігнаравалі прадстаўнікі парламенту, выканаўчай улады, Белдзяржтэлерадыёкампаніі, вядучых дзяржаўных інфармацыйных холдынгаў. У пасяджэнні бралі ўдзел прафесіяналы і грамадскія дзеячы, якім баліць за сённяшні стан дзяржаўнай беларускай мовы ў сучасных сродках масавай інфармацыі нашай краіны. Але іх слушныя думкі засталіся непачутымі тымі, хто ў адпаведнасці са сваёй дзяржаўнай пасадай павінен дбаць пра іх рэалізацыю. Прадстаўнікі дэпутацкага корпусу Беларусі (за выключэннем спадарыні Цыркун, якая, дарэчы, заўсёды выступала не па тэме "круглых сталоў", а разважала аб праблематыцы гендэрнай палітыкі ў Беларусі) цалкам ігнаравалі ўсе пасяджэнні, нягледзячы на тое, што настойліва запрашаліся да ўдзелу ў дыскусіях. […]
    Такі стан ў сферы электронных СМІ падказала Таварыству беларускай мовы і некаторым іншым грамдскім арганізацыям распачаць працу па стварэнні міжнароднага этнакультурнага беларускага спадарожнікавага тэлеканала. На нашу думку, гэты канал зможа задаволіць культурніцкія патрэбы беларусаў, якія жывуць па-за межамі краіны. А жыхары Беларусі атрымаюць магчымасць карыстацца аб'ектыўнай, пазбаўленай дзяржаўнай цэнзуры, інфармацыяй на роднай беларускай мове.
Газета "Наша слова" 07.08.02 г.

    Да 19 жнiўня ўключна прымаюцца заявы ад бацькоў, якiя пажадалi даверыць адукацыю свайго дзiцяцi беларускай гiмназii. У гэты дзень адбудзецца першы ўступны iспыт - дыктоўка на беларускай мове, 21-га - матэматыка пiсьмова, i 23-га - руская мова. Матэматыку можна будзе здаваць па выбару - на рускай альбо беларускай мове. […]
    Дырэктар гiмназii Нiна Iванаўна Нiкiцiна мае вопыт стварэння адукацыйнай установы новага тыпу. Дзевяць гадоў таму, будучы завучам, яна разам з Казiмiрам Фарынам адчыняла полiтэхнiчную гiмназiю №6. Сёння Нiна Iванаўна намерана выкарыстоўваць iдэi, якiя нарадзiлiся i былi правераны часам пры стварэннi першых гiмназiй у пачатку 90-х i ўлiчваць вопыт нацыянальных гiмназiй свету:
    - Мы знайшлi ў Iнтэрнэце ўсю магчымую iнфармацыю пра нацыянальныя гiмназii. Канешне, мы яшчэ знаходзiмся ў пошуку, але я ведаю адно: гэтую прастору напоўнiць класiчны змест класiчнай гiмназii. Гiмназiя адрознiваецца ад школы не толькi больш высокiм узроўнем адукацыi, але i большай увагай да выхавання дзяцей, асаблiвай атмасферай, традыцыямi.
    Па меркаванню дырэктара, для таго, каб задуманае атрымалася, неабходны тры галоўныя ўмовы: жаданне калектыву нешта зрабiць, давер бацькоў i давер гарадской i раёнай улады да iдэй настаўнiкаў. Пакуль у новай беларускай гiмназii ёсць i першае, i другое i трэцяе. За мiнулы год з 70 настаўнiкаў трыццаць чатыры павысiлi сваю квалiфiкацыю. Ёсць пажаданне бацькоў мець беларускамоўную навучальную ўстанову, да якой было б зручна дабiрацца з любога кутка горада. Гарадскiя ўлады ўжо выдзелiлi 400 мiльёнаў рублёў на капiтальны рамонт будынка.
    Да першага верасня будзе зменена дахавае пакрыццё, вокны, сантэхнiка, перабудаваны хол i ўваход. Да канца года запланавана закончыць першы этап рамонту, на якi выдаткаваны амаль мiльярд рублёў. У гiмназii з'явiцца новая мэбля, абсталяванне, пераўтворацца сцены i знутры. Гэтых грошай дастаткова, лiчыць кiраўнiцтва гiмназii, добра i тое, што сума не была ўзятая з галавы, разлiчаны i кантралюецца кожны рубель.
    - Гэта адзiная з сярэднiх навучальных устаноў сталiцы, якая знаходзiцца на цэнтральным праспекце, - падкрэслiла намеснiк кiраўнiка адмiнiстрацыi Савецкага раёна горада Мiнска Людмiла Шыпай. - Лагiчна i цудоўна, што гэта менавiта беларускамоўная гiмназiя. Адмiнiстрацыя раёна зробiць усё магчымае, каб Нацыянальная гiмназiя выглядала дастойна.
    У Савецкiм раёне Мiнска ёсць школы з беларускамоўнымi класамi, але няма нiводнай цалкам беларускамоўнай школы. Разам з тым, запэўнiў загадчык аддзела адукацыi Вiктар Коршыкаў, жаданне бацькоў у стварэннi такой навучальнай установы ёсць, таму адкрыццё гiмназii - вялiкая падзея для мiкрараёна.
    Гэта падзея значна большага маштабу. Старшыня Камiтэта па адукацыi i справах моладзi Мiнгарвыканкама Мiхаiл Цiцянкоў упэўнены, што лепшага месца для Нацыянальнай гiмназii не знайсцi, не толькi таму, што гэта цэнтр горада, паблiзу метро i моцныя транспартныя развязкi:
    - Гiмназiя з'яўляецца працягам Плошчы iмя Якуба Коласа, калi iсцi з Усходу, i пачаткам - калi iсцi ў адваротным напрамку. Гэта вельмi сiмвалiчна. Але не толькi вонкава будзе прыкметна гэтая навучальная ўстанова. Справай гонару лiчу для сябе дасягнуць, каб Нацыянальная гiмназiя склала канкурэнцыю лепшым рускамоўным гiмназiям Беларусi.
    Педагогi i чыноўнiкi разумеюць, што праблему беларускай мовы не вырашыць, стварыўшы самую найлепшую нацыянальную гiмназiю. Важна, каб валоданне беларускай мовай было запатрабаванае ў вышэйшых навучальных установах. Магчыма, стварэнне не проста "яшчэ адной", а унiкальнай беларускамоўнай гiмназii, якая задумваецца як узор нацыянальнай школы, паўплывае на тое, каб з'явiлася i беларускамоўная ВНУ.
    Пераход цалкам на беларускую мову ў новастворанай гiмназii будзе павольным. Сёння там захоўваюцца рускамоўныя класы, якiя iснавалi дагэтуль. Прымаюцца дзецi ў беларускамоўныя падрыхтоўчыя класы, якiя будуць знаходзiцца на базе садка. У гiмназiйныя пятыя-шостыя могуць паступаць дзецi як з беларускамоўных, так i з рускамоўных пачатковых школ. Педкалектыў ставiць мэту паступова навучыць дзяцей аднолькава свабодна валодаць абедзвюма дзяржаўнымi мовамi, акрамя таго, па выбару бацькоў, дзецi будуць паглыблена вывучаць нямецкую альбо англiйскую мову з 5-га класа. Дадаткова - адну са славянскiх моў. Перыяд адаптацыi да беларускай мовы - тры гады.
    - Мова не павiнна iснаваць дзеля мовы. Яна павiнна быць носьбiтам каштоўнасцяў культуры, навукi, носьбiтам духоўнасцi, - кажа Нiна Iванаўна. - Мне вельмi падабаецца тэрмiн "бiлiнгвальнасць", гэта нават не бiлiнгвiзм, а нешта больш шырокае. Калi дзецi не проста ведаюць абедзьве мовы, а лёгка, без псiхалагiчнага напружання i адчування дыскамфорту могуць карыстацца абедзвюма мовамi.
Вольга Мядзведзева, газета "Звязда" 08.08.02 г.

    Вывучаць родную мову альбо навучацца на ёй абітурыенты лічаць прэстыжным цягам некалькіх апошніх гадоў, аднак пытаньне пра стварэньне ў Беларусі нацыянальнага ўнівэрсытэту па-ранейшаму застаецца адкрытае.
    У кожнай з васьмі вышэйшых навучальных установаў, дзе існуюць філялягічныя факультэты, колькасьць жадаючых прафэсійна авалодаць беларускай мовай сёлета перавышала ахвочых вывучаць расейскую. Асабліва высокі конкурс быў там, дзе разам зь беларускай вывучаецца й замежная мова. Так, у менскім пэдунівэрсытэце конкурс на беларускую й ангельскую мовы склаў 9,5 чалавек на месца й стаўся самым высокім, шмат апярэдзіўшы іншыя спэцыяльнасьці. Найвышэйшы конкурс быў таксама ў Баранавіцкім пэдкаледжы. Але найбольш паказальнае стаўленьне да роднай мовы прадэманстравалі ўчорашнія школьнікі ў Берасьцейскім дзяржунівэрсытэце: заяваў на беларускую філялёгію тут паступіла 7,5 на адно месца, тым часам як на расейскую - 1,8. Як мяняецца конкурс год ад году, інспэктар Міністэрства адукацыі Ларыса Парфянцова назваць не змагла, але сказала, што ён стабільна высокі.
    (Парфянцова:) "На беларускую мову конкурс у апошнія 5-7 гадоў стабільна высокі. І нават тое, колькі й як яны здавалі мову, паказвае, што цікавасьць да мовы не прападае."
    Акрамя таго 43 адсоткі ад агульнай колькасьці абітурыентаў краіны скарысталіся правам выбару і іспыт з мовы -- абавязковы ў кожнай навучальнай установе -- здавалі па-беларуску. Прычым нездавальняючых адзнакаў на 2 адсоткі больш атрымалі тыя, хто выбраў расейскую мову навучаньня. Паводле кіраўніка галоўнай управы вышэйшай і сярэдняй адукацыі Віктара Цыбоўскага, студэнты таксама маюць права ствараць у сваіх інстытутах беларускамоўныя плыні й групы. Але назваць колькасьць такіх групаў у мінулым годзе чыноўнік ня здолеў. Ідэю адкрыцьця нацыянальнага ўнівэрсытэту ён увогуле лічыць неактуальнай. Гаворыць Віктар Цыбульскі.
    (Цыбульскі:) "Гэта настолькі неактуальнае пытаньне ў сыстэме культурнага разьвіцьця ўсёй плянэты! Чаму мы павінны прымушаць людзей навучацца на той мове, на якой мы вырашылі? Калі народ запатрабуе беларускай мовы, то будзем навучаць на беларускай. Але патрэбна, каб наступіў такі час".
    Тым часам паводле апошняга перапісу насельніцтва, 80 адсоткаў жыхароў краіны назвалі сябе беларусамі, а 44 зь іх і размаўляюць па-беларуску. Таму Таварыства Беларускай Мовы ня першы год намагаецца пераканаць чыноўнікаў у неабходнасьці нацыянальнага ўнівэрсытэту, а цяперашняе становішча беларускай мовы называюць дыскрымінацыйным як ў вышэйшай школе, так і ў грамадзтве ў цэлым. Гаворыць сакратар ТБМ Сяржук Кручкоў.
    (Кручкоў:) "На жаль, беларусы ў Беларусі ёсьць моўнай меншасьцю, бо ўсё адбываецца на расейскай мове і студэнты ня маюць магчымасьці навучацца на роднай мове. А дзе ж Канстытуцыя, якая гарантуе права навучацца на роднай мове? Такога права ў нас няма, і ніхто яго ня дасьць, пакуль мы самі не запатрабуем гэтага права".
Галіна Абакунчык, радыё "Свабода" 08.08.02 г.

    У хуткім часе ў Менску можа стаць меней адразу на два кінатэатры: "Зьмена" й "Сучасьнік". З такой прапановай да Менгарвыканкаму зьвярнулася ўнітарнае прадпрыемства "Кінавідэапракат", спасылаючыся на іхную стратнасьць. Але кіраўніцтва "Зьмены" актыўна супраціўляецца спробам закрыць кінатэатар, які зьяўляецца адным зь нешматлікіх асяродкаў беларускага культурнага жыцьця. […]
    Cытуацыя вакол "Зьмены" відавочна перасягае межы "гаспадарчага разбору": кінатэатар, кіраваны Нінай Макрыцкай, даўно зрабіўся асяродкам нацыянальнай культуры. Толькі сёлета тут адзначаліся юбілеі Браніслава Тарашкевіча, Рыгора Шырмы, Міхася Ткачова, Бялыніцкага-Бірулі, Янкі Купалы; праходзілі кінаімпрэзы, прысьвечаныя творчасьці Скарыны, Цёткі, Напалеона Орды... Гэта - бадай адзінае месца ў сталіцы, дзе можна паглядзець экранізацыі беларускае клясыкі: "Людзі на балоце", "Подых навальніцы" ды інш... "Гэта - тое, да чаго душа ляжыць", - тлумачыць Ніна Макрыцкая (дадаючы, што "Зьмена" дэманструе сваім гледачом і ўсё астатняе, што йдзе ў іншых кінатэатрах).
    Спн. Макрыцкая падазрае, што бальшыня праблемаў "Зьмены" паўстала менавіта з-за яе нацыянальнае зарыентаванасьці. […]
    Дарэчы, варта аддаць належнае тонкаму адчуваньню каньюнктуры з боку кіраўнікоў "Кінавідэапракату". Зь інфармацыі Ніны Макрыцкай, у іх плянах стаіць адкрыцьцё "залі расейскага кіно" ў кінатэатры "Цэнтральны", які знаходзіцца ў іх "на балянсе" й таму пасьпяхова рамантуецца.
Вольга Бабак, радыё "Рацыя" 11.08.02 г.


    У адпаведнасьці з пастановай Міністэрства адукацыі ад сёлетняга навучальнага году ў Беларусі скарачаюцца 100 школаў. Да 2004 году перастануць існаваць яшчэ 131 пачатковая й базавая навучальная ўстанова. Спэцыялісты заяўляюць, што гэта ёсьць новым наступам на сыстэму беларускамоўнага навучаньня, бо ўсе гэтыя школы - беларускія.
    Катастрафічнае скарачэньне колькасьці першаклясьнікаў і гэткі ж недахоп грошай на разьвіцьцё сярэдняй школы ў Міністэрстве адукацыі называюць асноўнымі прычынамі, зь якіх была распрацаваная дзяржпраграма аб укамплектаваньні пачатковых і сярэдніх школаў. Так, сёлета ў першы кляс пойдуць на 52 тысячы дзяцей менш, чым у мінулым годзе, а ў наступным школьнікаў чакаецца яшчэ менш. Усяго ж за тры гады ў Беларусі будуць скарочаныя 231 пачатковая й сярэдняя школа - усе беларускія. Гаворыць інспэктар галоўнага ўпраўленьня сярэдняй адукацыі Аляксандар Улога:
    (Улога: ) "У раённых цэнтрах такога не бывае - у асноўным гэта вясковыя школы. Вясковыя школы ў нас зь беларускай мовай навучаньня. А калі ў вёсцы зачыняецца пачатковая школа, то моладзі там не застаецца".
    Акрамя таго, за тры апошнія гады ў Беларусі былі пераведзеныя на расейскую мову навучаньня 101 беларуская школа. Так што сёньня па-беларуску навучаюцца толькі 27% ад агульнай колькасьці школьнікаў. Усё гэта адбываецца на тле дзяржаўнай праграмы аб пашырэньні сфэры выкарыстаньня беларускай мовы, распрацаванай Міністэрствам адукацыі ў мінулым годзе. Паводле гэтага дакумэнту, у кожным раёне гарадзкой і сельскай мясцовасьці павінны быць ня менш як адзін беларускі садок і школа. Аднак праграмы застаюцца на паперы, затое рэальным ёсьць наступ на беларускую сыстэму адукацыі.
Галіна Абакунчык, Радыё "Свабода" 12.08.02 г.

    В этом году правительство Польши впервые профинансировало белорусскую газету "Нiва" только наполовину. Сегодня это издание, которое выходит на территории Белосточчины уже в течение 56 лет, оказалось под угрозой закрытия. Увы, прогнозы неутешительны. С каждой переписью число белорусов, проживающих в Восточной Польше, будет уменьшаться в десятки раз и очень скоро растворится среди национального большинства...
Кацярына Ткачэнка, " Белорусская Деловая Газета" 13.08.02 г.

    Фрагмент інтэрв'ю дацэнта кафедры вышэйшай матэіатыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і электронікі Людмілы Майсені Кацярыне Ткачэнка:
    - В начале 1990-х только в МРТИ было 30 преподавателей, читающих различные дисциплины на белорусском языке. Сегодня их 4. И это типичная картина для всей Беларуси. Что заставляло преподавателей отказываться от чтения лекций по-белорусски?
    - Мне неизвестно ни одного примера, чтобы в Беларуси запрещали преподавать по-белорусски в вузах. Сворачивание процесса белорусскоязычного образования происходило вместе с изменением политической конъюнктуры. За этим стояло всего лишь нежелание некоторых преподавателей быть в определенном профессиональном тонусе. Ведь чтение лекций на белорусском языке требует более качественного преподавания, чтобы студенты, если не понимают чего-либо, не списали это на белорусский язык. Конечно, нельзя отрицать и вины государства. Если до 1995-го была небольшая поддержка - надбавка в 10 процентов от зарплаты, то вскоре и это прекратилось. Однако винить только государство в том, что белорусский язык ушел из вузов, по крайней мере, неразумно. Увы, очень часто многие демонстрируют свои демократические и патриотические взгляды лишь на кухне. Здесь все тот же вековой вопрос белорусской интеллигенции. И все же человек 25 по всей Беларуси читают лекции по высшей математике по-белорусски. В масштабах страны это очень мало, но другие естественные науки не могут похвастаться даже этим.
"Белорусская деловая газета" 15.08.02 г.

    Надышла чарговая рэформа адукацыйнай сыстэмы. Скарачэньне гадзінаў матэматьікі ды роднай літаратуры й мовы падаецца як клопат пра здароўе школьнікаў. Пра духоўны патэнцыял і будучыню нацыі няма мовы. Адзін клопат лра сёньня. Пра нас заўсёды клапаціліся: раней - партыя, цяпер - гэта прэрагатыва аднаго чалавека. Таму й панастваралі ад яго імя розных камісій па зьдзяйсьненьні клопату пра народ. Прыкладам, камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў у ВНУ. Важная, вядома, рэч - роўныя ўмовы для абітурыентаў. Але што выходзіць на самай справе?
    Усё пачалося з тэставаньня па матэматышэі ўвесну. Па-першае, абітурыент, прыкладам, з Глыбокага, які мусіць ехаць начным цягніком.у Віцебск на тэставаньне, адразу ж трапляе ў няроўныя ўмовы зь віцебскім шкаляром. Але хай сабе, прыехаў. Заходзіць нявыспаны ў аўдыторыю і атрымлівае тэст на мове, што пануе ў Віцебску. А ён навучаны той матэматыцы па-беларуску зь першай клясы. Добра яшчэ, калі настаўнік даваў пераклады адметных беларускіх тэрмінаў на расейскую. А калі не?.. Вось вам і роўныя магчымасьці. Далей - болей. Умовы тэсту былі надрукаваныя з двух бакоў аркушу: з аднаго,- заданьні, складзеныя ў Расеі, з другога. - беларускія. Некаторыя вучні ў стане стрэсу й не перагарнуді старонкі.
Янка Шкаляр, газета "Наша Ніва" 16.08.02 г.

    Апошнім часам СМІ прыводзяць шмат фактаў дыскрымінацыі рэлігійных і культурных правоў нацыянальных меншасьцяў у Расеі - як на побытавым, так і на деяржаўным узроўні. Скажам, каталіку ў гэтай краіне амаль немагчыма разьлічваць на дзяржаўную пасаду, а на Смаленшчыне, дзе ў 20-я гады існавалі дзясяткі беларускамоўных школаў, сёньня не існуе ніводнае клясы, дзе б вывучалася беларуская мова. Ці варта было б Аляксандру Лукашэнку падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным узьняць пытаньне пра правы этнічных беларусаў, у тым ліку на Смаленшчыне і Браншчыне? На гэтае пытаньне адказваюць прэзыдэнт Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" Анатоль Грыцкевіч, прэс-сакратарка А. Лукашэнкі Натальля Пяткевіч і памочнік кіраўніка дзяржавы Валеры Цапкала.
    Анатоль Грыцкевіч: Гістарычныя правы ў беларусаў ёсьць, бо Смаленская губэрня і частка Чарнігаўскай (цяпер - заходняя частка Бранскай) нават у энцыкляпэдычным даведніку Бракгаўза і Эфрона пачатку XX ст. названыя населенымі беларусамі. У Расейскай імпэрыі так лічылі. Ак.рамя таго, яны ўваходзілі ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г. Але мне ясна, што на перамовах у Маскве пра гэта Лукашэнка нічога ня ўспомніць.
    Натальля Пяткевіч: Я ня думаю, што гэтае пытаньне трэба ўздымаць на сустрэчы прэзыдэнтаў. Ёсьць дзяржаўныя органы, якія павінны вырашаць такія праблемы. Гэта можа быць вырашана на ўзроўні кампэтэнтных органаў, а не кіраўнікоў дзяржаваў.
    Валеры Цапкала: Я лічу, што ня варта гэтага рабіць. Я ня чуў, каб у Расеі была дыскрымінацыя беларусаў. У 1991 г. быў прыняты закон аб грамадзянстве - "нулявы варыянт", які падтрымалі ўсе дзяржавы СНД. У адпаведнасьці зь ім кожны, хто пражываў у той момант у той ці іншай дзяржаве, набываў яе грамадзянства. Праблемы былі толькі ў Латвіі і Эстоніі, дзе была дыскрымінаваная меншасьць. У Расеі такога не было. У дадзеным выпадку трэба гаварыць пра тое, наколькі дзяржава арыентаваная на вырашэньне гэтых праблемаў. У болыыай ступені тут патрэбна ініцыятыва саміх грамадзянаў. Калі ёсьць ініцыятыва зьнізу, напрыклад, патрэба беларускага школьніцтва для людзей, тады будзе і падтрымка расейскай дзяржавы. Бо мы ведаем, што такая патрэба была ў беларусаў Латвіі, Літвы. У Польшчы людзі самаідэнтыфікуюць сябе беларусамі, лічаць, што этнічная прыналежнасьць для іх важная, тады яны самі, эьнізу падымаюць гэтае пытаньне. Тады ёсьць і падтрымка ўраду. Калі ж патрэбы ў людзей няма, калі ніхто яе не сфармуляваў - няма сэнсу яе "цягнуць за вушы".
А.Т., газета "Наша Ніва" 16.08.02 г.

    Да 1 верасьня 2005 году на Меншчыне будуць зьліквідаваныя ўсе 25 пачатковых школаў. У гэтых школах выкладаньне прадметаў і выхаваўчы працэс адбываецца па-беларуску. Днямі зачыненая першая - у вёсцы Кастрыца Барысаўскага раёну. […]
    Былая дырэктарка Кастрыцкай пачатковай школы Тацяна Слайкоўская кажа, што многія настаўнікі, скарочаныя ў расейскамоўных гарадзкіх барысаўскіх школах, уладкоўваюцца ў дзіцячыя садкі, у тым ліку вясковыя, якія ў рэгіёне заўсёды былі беларускамоўнымі. Аднак новыя выхавацелі роднай моваю не валодаюць. Такое цяпер адбываецца і ў Кастрыцкім дзіцячым садку, якім загадвае Тацяна Слайкоўская:
    (Слайкоўская: ) "У нас садок беларускамоўны, але ёсьць праблема, таму што выхавацелі ў нас з гораду, выкладаюць на расейскай мове".
    Гэта, на думку загадчыцы садку, вельмі не пажадана, бо ў Жыцькаўскай сярэдняй школе, дзе будуць вучыцца дзеці з Кастрыцы, выкладаньне вядзецца па-беларуску.
Алесь Мікалайчанка, радыё "Свабода" 20.08.02 г.

    Гродненским журналистам, обвиненным в клевете на президента РБ, 24 июня судья Ленинского района г. Гродно Татьяна Климова вынесла приговор, который ограничивал свободу Н. Маркевича на 2,5 года, П. Можейко -на 2 года. Адвокаты журналистов подали кассационную жалобу в областной суд. В ней говорилось о многочисленных процессуальных нарушениях, а также о предвзятой трактовке закона о печати. Кроме того, как следовало из выступления в суде Н.Маркевича, Ленинский районный суд грубо нарушил и закон о языке. Его показания, отпечатанные на белорусском языке и переданные секретарю, не были приобщены к делу, вместо них там оказался некорректный и малопонятный рукописный перевод его выступления на русский язык. Редактор "Пагони" считает, что таким образом протокол судебного заседания был сфальсифицирован.
"Белорусская деловая газета" 20.08.02 г.

Сяргей Запрудскі
    На працягу апошніх 15-20 гадоў з'явілася гарадская моладзь, для якіх беларуская мова не родная, але мае вялікую каштоўнасць. Тыповы прыклад - Вінцук Вячорка. Для іх беларуская мова - знак вышэйшасці. Раней такога не было. І я лічу, што гэты пласт гарадской моладзі больш перспектыўны, чым вясковая моладзь, якая зазвычай стараецца ўсяляк пазбавіцца свайго натуральнага аблічча, аддаючы перавагу рускай мове. У пэўным сэнсе, я шкадую, што Савецкі Саюз занадта рана разваліўся. Наш нацыянальны рух у канцы 80-х яшчэ не паспеў узмацніцца. Яшчэ не было Закона аб мовах, але была даволі высокая грамадская цікавасць да беларускай мовы. У тую пару моўны рух папоўніўся вельмі многімі людзьмі, якія актыўна працуюць на ніве беларушчыны і сёння.
Газета "Наша слова" 21.08.02 г.

Уладзiмiр ШУЛЯКОЎСКI
    У вагоне метро з дынамiка нясецца добра пастаўлены дыктарскi голас:
    -- Асцярожна. Дзверы зачыняюцца. Наступная станцыя "Купалаўская".
    Праз iмгненне ўжо iншы голас:
    -- Асвабадзiце, пажалуста, дзверы ў трэцiм вагоне... Что я сказаў?! -- сярдуе машынiст. -- Асцярожна, следуюшчая станцыя...
    Сорам i ганьба! Не згодны? Нехта можа сказаць: дробязь... Мiж тым метро -- не прыватная крама, гэта твар горада. Няўжо так цяжка навучыцца нашым машынiстам вымаўляць правiльна дзве-тры фразы -- не па-кiтайску, не па-японску, не на абрыдлай трасянцы, якую яны памылкова лiчаць рускай мовай, а па-беларуску?
Газета "Народная Воля" 22.08.02 г.


    Фрамент інтэрв'ю дырэктара беларускай гімназіі № 23 Нікіцінай Н. І. Галіне Уліцёнак:
    - Среди причин нераспространенности белорусскоязычного школьного образования в городе чуть ли не на первом месте фигурирует боязнь родителей ограничить конкурентоспособность своего ребенка при поступлении в институт. Оправданны ли эти страхи?
    - Такие опасения имеют под собой определенную почву. Но только там, где сам учитель несет в класс подобную неуверенность, когда он недостаточно профессионален, чтобы на должном уровне организовать урок, вести преподавание своего предмета. Язык тут абсолютно ни при чем. Если родители видят высокое качество преподавания в школе, другие обстоятельства отходят на второй план. Мы выпустили белорусскоязычный 9-й класс и благополучно набрали такой же белорусскоязычный 10-й, где большинство детей намерено получать высшее образование.
    Я убеждена, сама дискуссия на эту тему носит надуманный характер. Взять хотя бы наших выпускников: они считают для себя престижным свободно владеть белорусским языком так же, как и русским, английским...
Газета "Советская Белоруссия" 27.08.02 г.

    16 гадоў таму ў Наваполацку і Менску адчыніліся першыя беларускія клясы. Сёньня, у адрозьненьне ад сталіцы, у горадзе вялікай хіміі вучняў у беларускія клясы не набіраюць.
    Першыя беларускамоўныя клясы ў Наваполацку былі арганізаваныя яшчэ ў 1986 годзе. Пры гэтым штогод іх колькасьць павялічвалася, і неўзабаве дзьве гарадзкія школы - 5-я і 9-я - былі абвешчаныя беларускімі. Здавалася, працэс беларусізацыі сярэдняй школы набыў незваротны характар, але гэта толькі здавалася. Сёньня беларускамоўных клясаў, а пагатоў і школаў, у горадзе няма, а тыя вучні, што пайшлі колісь у першыя клясы зь беларускай мовай навучаньня, беларускую мову чуюць толькі на ўроках мовы ды літаратуры. І тым ня менш, у афіцыйных справаздачах клясы гэтыя па-ранейшаму значацца як беларускія.
    Апошнім разам беларускамоўная кляса была набраная два гады таму - у сьценах сярэдняй школы №9. Што яна зь сябе ўяўляе, распавядае Людміла Мурашка - маці адной з вучаніцаў.
    (Мурашка: ) "Мы здавалі сваю дачку ў беларускамоўную клясу цалкам сьвядома, і марылі аб тым, каб наш дзіцёнак атрымаў беларускамоўную адукацыю. У сям'і нашай размаўляюць па-беларуску - гэта для нас традыцыйна і досыць важна. Але, як высьветлілася, беларуская кляса ў школе толькі намінальна беларуская, і розьніцца ад расейскамоўных толькі тым, што там на пару гадзінаў больш выкладаецца беларускай мовы. Астатнія ўсе прадметы выкладаюцца па-расейску. Гэта факт вельмі непрыемны, але, паколькі выбару няма, даводзіцца з тым мірыцца. І вельмі непрыемна чуць таксама, што бацькі, нібыта, не жадаюць даваць сваім дзецям адукацыю на беларускай мове. Наколькі мне вядома, калі 9-я школа была беларускай, там не было праблемы з наборам вучняў - навучэнцаў туды прымалі на конкурснай аснове".
Вінцэсь Мудроў, радыё "Свабода" 27.08.02 г.

    Сын Кастуся Кашаля Аляксей сёлета пойдзе толькі ў падрыхтоўчую клясу школы №218, што ў сталічным мікрараёне Малінаўка, але за беларускую мову навучаньня бацька змагаецца ўжо два гады - ад таго часу, калі для малога не знайшлося беларускай групы ў садку. Ён абыйшоў не адзін чыноўніцкі кабінэт, але летась падрыхтоўчая кляса ў школе (якая адкрывалася як беларуская) так і не была створаная. Сёлета адміністрацыя была вымушаная адкрыць такую клясу, аднак спадар Кашэль ня ўпэўнены, што ў ёй будзе захаваная паўнацэнная беларускасьць:
    (Кашэль: ) "У дачыненьні да маёй бацькаўшчыны поўная агрэсія - раённы аддзел адукацыі нібыта гарантуе, гарадзкі - афіцыйную адпіску дае: маўляў назьбірайце 22 чалавекі - бо ў нас вялікія цяжкасьці ў краіне - і плаціце гэтым выхавацелям, настаўнікам. Я сказаў, што я плаціць у Беларусі за беларускасьць ня буду, бо я падаткаплатнік. Я абыйшоў кватэры й сабраў 16 заяваў, але пасьля першага ж сходу 3 чалавекі адклікалі свае заявы, бо ідзе антыбеларускасьць.
    Нават цяпер ужо й нібыта кляса адчыняецца, а аб'ява пра гэта напісаная па-расейску. І я ведаю, што змагацца за беларускі рэжым давядзецца й надалей".
    Перашкоды ў справе адкрыцьця беларускіх клясаў бацькі сустракаюць штогод - кажа старшыня Менскай арганізацыі таварыства беларускай мовы Алена Анісім. І гэта пры тым, што ў законе "Аб правах дзіцяці" гаворыцца, што "...кожнае дзіцё мае права на атрыманьне бясплатнай адукацыі, у тым ліку і на роднай мове". Прычынаю парушэньняў ёсьць нежаданьне сыстэмы адукацыі працаваць у рэчышчы беларускай мовы навучаньня. Гаворыць Алена Анісім:
    (Анісім: ) "Бацькі паведамлялі такія выпадкі, што аддзел адукацыі абвяшчае, што такія або такія школы прымаюць дзяцей у клясы зь беларускай моваю навучаньня. Калі яны прыходзілі да дырэктароў, тыя казалі, што, маўляў, мы можам прыняць вашую заяву, але ...вы разумееце, што іх - адна-дзьве, і клясу мы адкрываць ня будзем... Сутыкнуўшыся з тым, што на паперы адно, а на справе - зусім іншае, бацькі вымушаныя аддаваць дзіцё ў любую школу незалежна ад мовы навучаньня. Такія выпадкі паўтараюцца штогод, і бацькі стамляюцца змагацца за тое, што дэкляравана законам і Канстытуцыяй. Сыстэма адукацыі ў нас на беларускую мову навучаньня не працуе абсалютна".
Галіна Абакунчык, радыё "Свабода" 27.08.02 г.

Валеры МАЗЫНСКI, выкладчык Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта культуры.
    Наведаў выпускны iспыт па сцэнiчнай мове ў каледжы мастацтваў, што насупраць Бальнiцы хуткай дапамогi. Даволi сiмвалiчнае месцазнаходжанне. На вучэбнай сцэне -- дзецi як дзецi: з усiх сiл стараюцца выяўляць свой талент, спавяшчаючы гiсторыi пра каханне такiх жа маладых, як яны зараз, равеснiкаў часоў дарэвалюцыйнай i паслярэвалюцыйнай... Расii. Усё -- па-руску, на расiйскiм матэрыяле, на творах рускiх аўтараў. "А ў нас увесь працес абучэнiя на рускам языке", -- ловiць мой погляд маладзенькая глядачка. "Мясницкая, Арбат, Калуга, чудесный малый, поручик, вывеска на Кузнецком, понимаю-с, голубчик" i г.д. -- вось кантэкст, у якiм пачуваюцца сцэнiчныя героi навучэнцаў беларускага каледжа. I тут жа ў праграмцы -- прозвiшчы выпускнiкоў; Гладкi, Гардзiеўскi, Карасевiч, Бусел, Малеж, Дземiдовiч, Мiхальчук, Майсейчык... Божухна! Ды няўжо гэтыя, яшчэ не сапсаваныя юначыя душы не адгукнулiся б на блiзкiя iхняму кантэксту жыцця творы Максiма Багдановiча, Максiма Гарэцкага цi Кузьмы Чорнага? А цi ведаюць гэтыя выпускнiкi -- заўтрашнiя творчыя супрацоўнiкi палацаў культуры i клубаў, што ёсць у НАШАЙ спадчыне Адам Мiцкевiч? Цi ён таксама пад забаронай? А мо гэтая "забарона" сядзiць у самiх студэнтах цi выкладчыках -- у маiх дарагiх, таленавiтых i паважаных калегах? Дык у якiм тады кантэксце жывуць самi выкладчыкi, акцёры i рэжысёры нашых, так бы мовiць, беларускамоўных тэатраў (а з iх, дарэчы, i складаюцца ў асноўным педагагiчныя кадры вышэйшых i сярэднiх навучальных устаноў культуры краiны)?
    Хочам годна жыць i каб нас паважалi? А хто гэта будзе рабiць за нас самiх? Хто вам давёў, шаноўныя калегi, што малады чалавек, якi прыехаў вучыцца са Старых Дарог цi Смаргонi на таго ж рэжысёра, акцёра цi менеджэра ад культуры, павiнен вывiхнуць у сваiм роце гукi "ч, дж, дз" на нешта такое, што ўсё роўна не стане падобным на гукi, вымаўленыя маскоўскiм хлопцам з Арбата. Хоць ты, беларус, тысячы разоў скажы "А он чин-чинарем шагал по Долгопрудному...", атрымаецца ўсё роўна, як у Аляксандра Рыгоравiча... Вы паслухайце, як гучыць са сцэн абласных рускамоўных тэатраў мова акцёраў, якiя нарадзiлiся i выраслi на Беларусi.
Газета "Народная Воля" 29.08.02 г.

Уверх
Папярэдні месяцНаступны месяц