Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Моўны маніторынг--



2002  Ліпень


Міхаіл Падаляк, рэдактар газеты
    Очевидно, что между активистами Фронта и основной массой населения нет понимания по ряду ключевых вопросов. В том числе по вопросу, какое государство надобно строить в Беларуси. Лидеры Фронта выступают за своеобразное национальное государство, в котором бы доминировала белорусская культура и язык. На первый взгляд, справедливейшее желание. Однако часть населения - прежде всего, освоившиеся здесь выходцы из РСФСР - категорически против этого, полагая, что белорусский национализм может проявиться в ряде дискриминационных законопроектов, ущемляющих права и свободы русскоязычных граждан. Налицо очевидное несоответствие того, чего хотят фронтовцы и что об их намерениях думают прочие белорусские жители.
Газета "Наша Свабода-Политика" 02.07.02 г.

    Што ні дзень, то ўсё болей пераконваешся: намаганьне як мага хутчэй "абрусіць" беларусаў, асабліва школьную моладзь, робіцца ледзь ня стрыжневай лініяй дзяржаўнай палітыкі. Мяркуйце самі: у 2001 г. у 8 з 13-ці слуцкіх школаў налічвалася 146 клясаў зь беларускай мовай навучаньня (усяго 3688 вучняў) і 300 расейскамоўных (7169 вучняў). Сёлета ж беларускіх клягаў ацалела толькі 80 - амаль удвая меней, а колькасьць вучняў скарацілася да 2140 чалавек. Гзта афіцыйная статыстыка. Да трох школаў (1-я, 2-я, 8-я), дзе даўно няма беларускамоўных клясаў, далучылася і 10-я, адна з самых буйных - на 1400 вучняў. Напалову скарацілі беларускамоўныя клясы ў 5-й, 7-й, 13-й школах, а ў 11-й - аж у пяць разоў, там засталося толькі 6 клясаў на 166 вучняў - з 1650, што наведваюць школу.
    Самае трывожнае, што на расейскую мову пераводзяць усе падрыхтоўчыя клясы, То бок яны будуць вывучаць усе прадметы толькі па-расейску, аж пакуль ня скончаць школу, як было ў 40-80-я. Для беларускай мовы і літаратуры застанецца сьціплы "куточак" у праграме, дый зь яго, як паведаміла нядаўна БелТА, хутка "зрэжуць" гадзіны.
    У гарадзкім аддзеле адукацыі матывацыю масавага пераводу падрыхтоўчых клясаў на расейскую "стезю" вытлумачылі проста: "Так захацелі бацькі - іхнае права". Ня верыцца, што ўсе 13 школаў наведалі гурты зацыкленых на непавазе да роднай мовы бацькоў. А калі так, то варта было б ім нагадаць пра пастанову Міністэрства адукацыі "Праграма дадатковых мер па расшырэньні сфэры выкарыстаньня беларускай мовы ў сыстэме адукацыі" ад 27 жніўня 2001 г. Аднак у Слуцку не сьпяшаюцца выконваць пастанову Міністэрства, дый самі настаўнікі ў школах ня выявілі прынцыповасьці й рашучасьці ў гэтай важнай справе - іх сёньня болей непакоіць затрымка заробку.
Мікола Кутнявіцкі, газета "Наша Ніва" 05.07.02 г.

Мiхась МАЛЬКО, навуковец
    Некаторыя палiтычныя колы Расii спрабуюць выкарыстаць для сваiх мэтаў беларускую апазiцыю. Але яны не задумваюцца над тым, што яна ўзнiкла толькi таму, што з прыходам да ўлады Лукашэнкi ў Беларусi пачалася новая хваля русiфiкацыi i пераследавання ўсiх тых, хто выступаў за стварэнне дэмакратычнай беларускай дзяржавы. I, як вынiк гэтай палiтыкi, у мiнiстры беларускага ўрада, напэўна, прызначаюць толькi тых, хто i слова сказаць не можа па-беларуску, але ўсiмi сваiмi паводзiнамi пацвярджаюць, што ён гатовы адрачыся ад усяго беларускага. У гэтых адносiнах Беларусь -- унiкальнае дзяржаўнае ўтварэнне. I адказнасць за стварэнне такой сiтуацыi, калi беларус на сваёй зямлi i яго мова ператварылiся ў нешта нечалавечае, цалкам нясе прэзiдэнт Беларусi А.Р.Лукашэнка. Разам з тым я ўпэўнены, што гэта сiтуацыя некалi зменiцца i ў Беларусi не будуць бачыць ворагам дзяржавы таго, хто ўмее пiсаць i чытаць па-беларуску. Я ўпэўнены таксама i ў тым, што беларуская апазiцыя знойдзе паразуменне з прыхiльнiкамi А.Р.Лукашэнкi, калi яна ўбачыць, што Аляксандр Рыгоравiч з'яўляецца патрыётам Беларусi, а не "матухны Расii", якая ўжо гатова саслаць яго ў Тмутаракань.
Газета "Народная Воля" 05.07.02 г.

Мікалай Пінігін, рэжысёр
    Я бы хотел видеть свою родину европейской страной. С европейской демократией, с бережным отношением к своей национальной культуре. Страной, ни с кем не враждующей и ни с кем не конфликтующей. Если пропадет белорусский язык, в мировом поле культуры станет на один цветок меньше. Представьте, если исчезнет василек или ромашка из флоры. Мелочь? Но они, эти цветики, звенья какой-то серьезной ботанической цепочки, которая без них станет, возможно, потихоньку разрушаться. Так и с языком: белорусский - часть мировой лингвистической культуры.
Газета "Советская Белоруссия" 06.07.02 г.

Таццяна Нікалаенка, выпускніца мінскай СШ N137
    С этого года выпускные экзамены по белорусскому языку и литературе в средней школе сдавать было вовсе необязательно. По желанию, так сказать. Но какие же мы белорусы, если отказываемся от своего исконного - языка?
    Я сама говорю и думаю по-русски: повлияли жизнь в столице и воспитание в русскоязычной семье. Но для обучения в школе выбрала белорусский, поскольку восхищаюсь его мелодичностью и мягкостью. Не я первая открыла, что язык - часть менталитета народа. Типичные черты белоруса - гостеприимность, трудолюбие и "памяркоўнасць", как очень метко характеризует его мой родной язык.
    Белорусскую речь поэты нередко сравнивают с журчанием ручья или шелестом листьев. Однажды, беседуя со своим другом из Дублина, я обратилась к нему сначала по-русски, потом - по-белорусски. Брайну больше понравилось белорусское звучание.
    Мне кажется, нам всем нужно с любовью, патриотизмом, если хотите, относиться к родному языку. Тогда будет легче развивать культуру и увеличивать национальное достояние.
Газета "Советская Белоруссия" 06.07.02 г.

    2 июля, в канун Дня Независимости Лукашенко в четвертый раз за время своего восьмилетнего пребывания у власти заговорил по-белорусски. Честно говоря это звучало даже непривычно.
Газета "Наша Свабода-Политика" 09.07.02 г.

    Яшчэ пры канцы мінулага году беларускамоўная радыйная сетка ў блізкім замежжы выглядала даволі шырокай. Яна была пабудаваная як з дапамогаю дзяржаўных структураў у межах клопатаў пра нацмяншыні, так і дзякуючы намаганьням прыватных асобаў ці калектываў.
    Сёлета становішча стала імкліва мяняцца. Спачатку зьніклі з эфіру з-за недахопу сродкаў перадачы радыёстанцыі "Балтыйскія хвалі" ў Вільні, з 1 чэрвеня спыніла з той жа прычыны працу ў эфіры Радыё "Рацыя" у Варшаве і Беластоку, 3 чэрвеня прыйшла вестка аб закрыцьці быццам бы толькі на летні пэрыяд беларускай праграмы на Літоўскім тэлебачаньні, а цяпер вось чарга дайшла і да Радыё "Палёнія".
    Што ж застаецца ? У Польшчы - 15-хвілінная штодзённая беларуская праграма на Радыё ў Беластоку. У Літве - праграма "Віленскі сшытак" на Літоўскім Радыё, ёсьць таксама грамадзкая тэлевізійная беларуская студыя ў Вісагінасе. У Латвіі - беларуская праграма на Латыскім Радыё. Аднак і некаторыя зь іх маюць праблемы.
    Паслухаем Іну Аляшкевіч зь Вільні, якая працуе ў праграме "Віленскі сшытак".
    (Аляшкевіч: ) "Перадача ў нас выходзіць кожны тыдзень, 20 хвілінаў. Раней было 30 хвілінаў, але цяпер скарацілі, з пачатку гэтага году. Абумоўлена дрэнным эканамічным становішчам, тым, што не хапае грошай.
    Недзе год таму быў сход на Радыё, там абмяркоўвалася пытаньне аб тым, чаму дзяржава павінна аплочваць перадачы нацыянальных мяншыняў, казалі, што іх павінны ўтрымліваць грамадзкія аб'яднаньні гэтых мяншыняў".
    А вось што сказала спн. Іна ў якасьці былой слухачкі перадачаў зьніклага Радыё "Балтыйскія хвалі":
    (Аляшкевіч: ) "Радыё, якое можна было слухаць, кожны раз новыя навіны, было шмат цікавых і вельмі карысных перадач. Я ведаю, што "Балтыйскія хвалі" слухалі ў Беларусі даволі актыўна, было шмат водгукаў, званілі людзі, пасылалі лісты".
    Пагрозу закрыцьця перацярпела і беларуская радыёпраграма ў Латвіі, якая выходзіць раз у месяц па 30 хвілін. Пра гэта нам паведаміў Вячка Целеш, заснавальнік і былы старшыня беларускай суполкі "Сьвітанак", якая спрычынілася некалі да адкрыцьця праграмы.
    (Целеш: ) "Латыскае радыё таксама спрабавала ў мінулым годзе скараціць перадачы ўсіх нацыянальных таварыстваў напалову, у тым ліку і нашую. Але Асацыяцыя нацыянальных мяншыняў у Латвіі падняла гэтае пытаньне нават у сойме, мы адстаялі гэтую праграму. Яны таксама зьбіраліся трансьляваць праграмы толькі на Рыгу - бо зараз яны ідуць на ўсю Латвію, - але таксама гэта не ўдалося".[…]
    Мы патэлефанавалі ў Беласток сп. Яўгену Вапу, старшыні Беларускага саюзу ў Польшчы, які да таго ж працаваў на Радыё "Рацыя". Ён лічыць, што перапыненае з чэрвеня вяшчаньне іхнага Радыё ўдасца аднавіць.
    (Вапа: ) "Спадзяемся, што нашае Радыё будзе існаваць. Гэта ёсьць адна з каштоўнасьцяў дэмакратыі, калі ў эфіры могуць гучаць розныя погляды, розныя галасы. Яны даюць шанец на тое, каб людзі маглі ў сьвеце выбіраць тое вяшчаньне, якое адпавядае ім".
    Мы запыталі ў сп. Вапы, ці не зьвязаныя, на ягоную думку, усе гэтыя праблемы, пра якія тут гаворым, з агульнымі тэндэнцыямі, што сёньня назіраюцца ў эўрапейскіх краінах у адносінах да чужынцаў - да тых самых нацмяншыняў. Аднак ён выказаў схільнасьць лічыць прычынаю эканамічныя складанасьці, якія перажываюць многія краіны.
    (Вапа: ) "Беларуская меншасьць у Польшчы, ці ў Літве - гэта не чужынцы, гэта ёсьць карэнныя жыхары. Заўважаюцца зараз у Эўропе пэўныя працэсы пры тым крызысе, які адбываецца ўвогуле, выяўляюцца імкненьні на ўсім ашчаджаць. Вядома, што найпершай лёгкай справаю ёсьць скараціць тыя пазыцыі бюджэту, якія тычацца расходаў на культуру. Гэта відавочна было ў Польшчы ў мінулым годзе і зараз, фінансаваньне нацыянальных мяншыняў праз дзяржаву значна паменшылася.
    Але вядома, што існаваньне электронных мэдыяў у сёньняшні момант - гэта ёсьць наша права, каб мы мелі такі доступ. Заўважаем зараз наступствы таго, што панізіліся наклады газэтаў і часопісаў, таму менавіта электронныя СМІ галоўным чынам даюць магчымасьць людзям атрымаць уяўленьні пра сьвет.
    На Беласточчыне беларускае Радыё "Рацыя"- гэта тое, што на працягу апошніх больш як двух гадоў дазволіла нам у вялікай ступені ўзбудзіць да дыскусіі пра беларускасьць тысячы слухачоў".
    Аднаўленьне дзейнасьціі Радыё "Рацыя" цікавіць сёньня беларусаў у Польшчы і ў самой Беларусі.
    (Вапа: ) "Вядома, яно было чутнае і ў Беларусі на сярэдніх і на кароткіх хвалях. Далей працуе наш сайт Радыё "Рацыя" ў Інтэрнэце. Мы штодзень атрымліваем словы падтрымкі, салідарнасьці за тое, каб Радыё "Рацыя" было зноў у эфіры. Да нас ідуць лісты і зь Беларусі, і з Польшчы, званкі тэлефонныя з пытаньнем, калі нас будзе чуваць у эфіры.
    Калі больш беларускага слова ў эфірнай прасторы - гэта большыя магчымасьці, каб беларусы маглі выбіраць для сябе інфармацыю і ейны характар.
    На жаль, калі глянуць на статыстычныя параўнаньні, то беларускага слова ў эфіры не зашмат, і таму зьяўленьньне кожнага паўнавартаснага радыёвяшчаньня - гэта радасьць, і звужваньне гэтай прасторы ёсьць фактам, які засмучае".
Радыё "Свабода" 09.07.02 г.

    "КАЛЯ 6 ТЫСЯЧ МОВАЎ У СЬВЕЦЕ ЗНАХОДЗЯЦЦА ПАД ПАГРОЗАЙ ЗЬНІКНЕНЬНЯ" - зазначыў генэральны дырэктар ЮНЭСКА Каітыра Мацуура, выступаючы ў Доме літаратара на міжнародным сымпозыюме "Разнастайнасьць моваў і культураў у кантэксьце глябалізацыі". Беларускія ж пісьменьнікі казалі пра рэальную пагрозу растварэньня беларускай мовы й літаратуры ў другім этнасе.
    Генэральны дырэктар ЮНЭСКА Каітыра Мацуура прыехаў на міжнародны сымпозіюм "Разнастайнасьць моваў і культураў у кантэксьце глябалізацыі" адразу пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнік ЮНЭСКА ў сваім выступе зазначыў, што ўрады ўсіх краінаў сьвету павінныя паважаць родныя мовы й вітаць лінгвістычную разнастайнасьць.
    (Мацуура: ) "6 тысяч моваў знаходзяцца цяпер у небясьпецы зьнішчэньня. Таму ў 1999 годзе ЮНЭСКА абвесьціла 21 лютага Ўсясьветным Днём роднай мовы, які адзначаецца цяпер штогоду. І гэта дапамагае ЮНЭСКА вітаць карыстаньне матчынай мовай".
    Паводле спадара Мацууры, Усеагульная дэклярацыя ЮНЭСКА "Аб культурнай разнастайнасьці", якая была прынятая ў лістападзе 2001 году, гаворыць пра небясьпеку паглынаньня моваў і культураў малых народаў. Такая пагроза існуе і для беларускай мовы - падкрэсьліла ў сваім выступе старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Вольга Іпатава, гаворачы пра тое, што цяпер у Беларусі ня надта спрыяльны час для разьвіцьця нацыянальнай мовы й літаратуры.
    (Іпатава: ) "Літаратура перажывала розныя часы, але пагроза яе зьнікненьня, зьнішчэньня, растварэньня ў іншым этнасе яшчэ ніколі не была такой блізкай і актуальнай. Некалі Мікіта Хрушчоў, стоячы на прыступках беларускага ўнівэрсытэту, выказваў спадзяваньні, што беларусы стануць першым народам, які адрокшыся ад сваёй нацыянальнай мовы, абазначыць сабой наступленьне новай камуністычнай эры зь яе зьліцьцём усіх народаў у нейкі нечуваны й нябачаны ні кім іншым этнас. Беларуская інтэлігенцыя сёньня адчайна змагаецца за захаваньне беларускай мовы, мовы карэннага народу, якую ён пранёс па ўсіх пакручастых шляхах сваёй гісторыі".
    Адметна, што генэральны дырэктар ЮНЭСКА Каітыра Мацуура зьвязаў паслабленьне традыцыйных культураў з узроўнем дэмакратыі ў грамадзтве. Сёньня ж да кіраўніка ЮНЭСКА зьвярнуліся са зваротам прадстаўнікі 17 грамадзкіх аб'яднаньняў Беларусі - беларускага ПЭН-Цэнтру, ТБМ, БАЖ ды іншыя - у сувязі з "катастрафічнай сытуацыяй з выкарыстаньнем беларускай мовы ў электронных СМІ".
    "У інфармацыйнай прасторы Беларусі бязьмежна пануюць расейскія тэлерадыёкампаніі... У нацыянальных электронных СМІ скарачаецца час вяшчаньня на дзяржаўнай беларускай мове, - гаворыцца ў звароце. - 25 чэрвеня пачаў працаваць другі агульнанацыянальны тэлевізійны канал, які ў сваіх праграмах выкарыстоўвае выключна расейскую мову". Аўтары звароту прапануюць разгледзець лінгвістычную сытуацыю ў Беларусі на паседжаньні Генэральнай асамблеі ЮНЭСКА.
Радыё "Свабода" 09.07.02 г.

Дзмітрый Рагозин, старшыня камітэта Расейскай Думы
    Люксембургу гораздо выгоднее передать часть своих полномочий Евросоюзу, чем нести расходы, скажем, по созданию собственной армии и эмиссионного центра. Зачем, если все это можно сделать за счет более крупного соседа? Тем более если с ним нет никаких политических разногласий. А что касается нас (Расеі - заўв. склад.), то формулы (аб'яднання з Беларуссю - заўв. склад.) пока не существует. Или это теперешнее понимание союза как надстройки и над Россией, и над Беларусью - тогда совершенно непонятными остаются права обоих субъектов. Или же в качестве знаменателя берется государственность Российской Федерации и вырабатываются новые подходы с точки зрения того, что остается специфичного для Беларуси в рамках этого государственного образования: культура, национальный язык, свои преференции в экономике, в таможенной политике с учетом географического положения. Опять же непонятным остается вопрос белорусской армии. Что будет: армия в рамках российской армии или же единые вооруженные силы? Вот о чем следует сейчас говорить, если мы вообще говорим об интеграции. Мне кажется, что это приведет к экономическому успеху, но для принятия такого решения с ним должно согласиться большинство белорусов. Готовы ли они жить в таком вот большом государстве или предпочитают жить в маленьком гордом государстве с маленьким гордым вождем?
"Белорусская деловая газета" 10.07.02 г.

    Дзесяткi населеных пунктаў Вiцебшчыны цёпла вiталi на мiнулым тыднi шматлiкiя групы пiлiгрымаў, якiя пешшу рухалiся ў накiрунку старажытнага мястэчка Будслаў, каб там пакланiцца цудадзейнаму абразу Мацi Божай Будслаўскай -- заступнiцы Беларусi. […] Ва ўрачыстасцях удзельнiчалi вернiкi з усiх куткоў Беларусi, а таксама паломнiкi з Лiтвы, Латвii, Польшчы, Расii i Украiны. Выключна на беларускай мове праводзiлiся святыя iмшы, а таксама начное чуванне з удзелам моладзi i велiчная ўрачыстая працэсiя са свечкамi.
Газета "Народная Воля" 11.07.02 г.

    Беларуская лiтаратурная мова мае патрэбу ў пэўнай падтрымцы дзяржавы, лiчыць навуковец Роланд Марцi з унiверсiтэта Саарбрукена (Германiя). Такое меркаванне ён выказаў, выступаючы ў Мiнску на пленарным пасяджэннi мiжнароднага сiмпозiума "Разнастайнасць моў i культур у працэсе глабалiзацыi".
    Роланд Марцi адзначыў, што цягам мiнулага стагоддзя па сваiм становiшчы ў грамадстве беларуская лiтаратурная мова прыкметна саступала больш моцным - польскай i рускай - лiтаратурным мовам. "Рэформа беларускай мовы на пачатку 30-х гадоў, якая з'яўляецца яскравым прыкладам рускамоўнага засiлля ў краiне, прыкметна наблiзiла беларускую арфаграфiю да рускай", - адзначыў навуковец.
    Ён таксама звярнуў увагу на ўзмацненне ўплыву рускай мовы ў працэсе беларуска-расiйскай iнтэграцыi. "Гiсторыя засведчыла, што толькi пры палiтычнай падтрымцы дзяржавы слабыя мовы могуць вытрываць канкурэнцыю з уплывам больш моцных моў. Так што будучыня беларускай лiтаратурнай мовы ў Беларусi шмат у чым залежыць ад палiтычнай волi дзяржавы, якая з дапамогай заканадаўства можа даць роднай мове ўмовы станоўчай дыскрымiнацыi i ўзмацнiць яе нацыянальны характар на ўзроўнi лексiкi", - мяркуе навуковец.
    Старшыня Саюза пiсьменнiкаў Лiтвы Валянцiнас Свенцiскас, выступаючы на сiмпозiуме, адзначыў, што ў сучасным свеце, дзе ўсё залежыць ад чалавека, людзi штодзень павiнны размаўляць на роднай мове.
Марат ГАРАВЫ. газета "Народная Воля" 12.07.02 г.

    Паводле рашэння Нацыянальнай рады па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання, на працягу аднаго году тэлевізійныя каналы і радыёстанцыі Украіны мусяць пераійсці на вядзенне праграмаў уласнай вытворчасці на дзяржаўнай мове, то бок па-ўкраінску. У нас беларускамоўнасць тэлевізіі і радыё немагчымая хоць бы з прычыны ўзаконенага двухмоўя, якое насамрэч уяўляе сабой дамінаванне ў тэле- і радыёэфіры рускай мовы. На нашых FМ-станцыях беларускай мовы не чуваць і чвэрці працэнту вяшчальнага часу. І гэта выключна беларускамоўныя песні.
    Ды-джэі родную мову ігнаруюць цалкам. Ва Украіне мінулымі гадамі існавалі абмежаванні на эфір не па-ўкраінску. Гэта значыць, нейкі фіксаваны працэнт эфірнага часу мусіў быць украінскамоўным. Такія самыя захады робіць своеасаблівая моўная паліцыя, напрыклад, у Францыі. У Беларусі, улічваючы білінгвізм і дэбеларусізацыю грамадства, на першым этапе можна было б абавязаць усе радыёстанцыі не менш за 30% эфірнага часу вяшчаць па-беларуску.
    Тое самае мусіць тычыцца і тэлеэфіру. Насуперак сваёй назве, па-руску пачало выходзіць Агульнанацыянальнае тэлебачанне. Праўда, кіраўнікі АНТ абяцаюць, што беларуская мова на гэтым канале такі з'явіцца. Сталічнае тэлебачанне таксама выходзіць спрэс па-руску. Апрача праграмы "Відзьма-нявідзьма", скасаванай нядаўна з эфіру БТ.
    Дарэчы, што да беларускамоўя, то якраз Беларускае тэлебачанне і асабліва Беларускае радыё трымаюцца яго болей за ўсіх. Кіраўнік БТ Ягор Рыбакоў, які вучыўся на настаўніка беларускай мовы і літаратуры, часта публічна даводзіць, што ён увесь час стараецца павялічваць час гучання беларускай мовы на канале. Але беларускай мовы на БТ усё роўна меней, чымсьці рускай. Сітуацыя зменіцца, калі па-беларуску будуць весціся аналітычныя праграмы і дублявацца мастацкія фільмы.
    Што да якасці беларускай мовы на БТ, то гаварыць пра гэта можна толькі з сумам. Паглядзіце вечаровыя навіны, і вы знойдзеце там да паўсотні моўных памылак і недарэчнасцяў. А тое, як каментавалі на БТ матчы чэмпіянату свету па футболе, застанецца ў памяці гледачоў як прыклад звычайнай непісьменнасці! 3 вуснаў спартовага каментатара Паўла Булацкага, якога ў рэшце рэшт справядліва адхілілі ад каментатарства, наогул рэдкі сказ злятаў гладка!
Кірыла ПАЗЬНЯК, газета "Наша свабода" 12.07.02 г.

    О том, что нового подготовили для учеников, учителей и родителей чиновники образования, рассказал на недавней встрече с журналистами министр образования Петр БРИГАДИН. […]
    Сегодня в стране 61,5% школ с белорусским языком обучения. Это в основном сельские школы. В городе только в 4% школ обучение идет на родном языке.
    В новом учебном году около 50 сельских школ Беларуси прекратят свое существование. Закроются школы, в которых училось не более 10 человек. Первый раз в первый класс пойдет на 52 тысячи ребятишек меньше.
Марыя Эйсмант, газета "Народная Воля" 18.07.02 г.

    Урад пастанавіў, што ў новым навучальным годзе плата за карыстаньне школьнымі падручнікамі ўзрасьце ўдвая: дагэтуль бацькі аплачвалі 25% кошту кнігі, а цяпер будуць - 50%. […] Найдаражэйшы камплект - для 9-е клясы беларускамоўных школаў. Каштуе ён 9 тысяч 876 рублей. Усе беларускамоўныя камплекты даражэйшыя за расейскамоўныя. Быццам бы таму, што расейскія часткова закупляюць у Расеі, дзе падручнікі танныя.
Газета "Наша Ніва" 12.07.02 г.

    "Ваш старшыня Камісіі па адукацыі, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Катляроў прыводзіць факты, што 80% насельніцтва хочуць дзве мовы. Тады ўрад павінен рабіць усё, каб існавала беларуская мова", - заявіў прафесар славістыкі з Саарбрукену Роланд Марці. Ён жа прапанаваў тэрмін "станоўчая дыскрымінацыя" ў адносінах да пануючай мовы дзеля таго, каб даць выжыць слабейшай; гаворачы аб перспектывах двухмоўя, ён адзначыў, што "ў гэтым саюзе руская мова стане мацнейшай і зусім не выгаднай для беларускай".
    Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў абвергнуў факты, прыведзеныя І.Катляровым, і прывёў звесткі апошняга перапісу, якія яскрава пацвярджаюць, што беларусы ўсё болей адчуваюць сябе суверэннай нацыяй і разумеюць неабходнасць захавання сваёй роднай мовы. Яго падтрымаў і Рыгор Піўтарак, член-карэепандэнт Нацыянальнай акадэміі Украіны: "Цяперашняе цяжкое сіановішча беларускай мовы - часовае. У бліжэйшай будучыні пасля краху ідэі беларуска-рускай дзяржавы Прэзідэнт і дзяржаўныя чыноўнікі стануць болыпымі беларускімі патрыётамі, чым цяпер... Праз сто гадоў усе беларусы будуць гаварыць па-беларуску".
Газета "Наша свабода" 19.07.02 г.

Зміцер ПАДБЯРЕЗСКІ
    В самом начале концерта (на фестывалі "Славянскі базар" у Віцебску - заўв. склад.) мне послышалось, что в первом туре конкурсанты должны исполнить песни на национальных языках. Адомс из Латвии пел по-латвийски, армянка Лиана - по-армянски, Наталья Подольская из Могилева - по-русски. Не знаю, может, она и по паспорту россиянка, но тогда почему представляет Беларусь, где национальный язык, в отличие от государственного, как ни крути - белорусский? И если условия первого дня конкурса утверждены в Положении о конкурсе, то Подольскую следует с конкурса, извините, снимать - нарушение бесспорно. Я понимаю: для первого тура она выбрала песню московских авторов и спела ее, кстати, совсем неплохо, показав, что после участия в конкурсе "Золотой шлягер" действительно выросла как певица. Но вот в таких понятиях, как "национальное", до сих пор явно путается.
    Конкурс на сей раз на самом деле очень ровный (за единственным исключением) и сильный. Сразу четыре конкурсанта получили по 82 балла из 90 возможных, среди них - наша Александра Кирсанова, кстати, русская по национальности. Но она пела на белорусском. […]
    Этот концерт показал и то, что собственно белорусского на "Славянском базаре", увы, практически не осталось. Табло вещало по-русски, ведущие - тоже, ни один из участников конкурса не поблагодарил зрителей за поддержку по-белорусски. Видимо, они и сами не понимали, в какой стране выступали…
"Белорусская Деловая Газета" 24.07.02 г.

    В скором времени в Минске может закрыться кинотеатр "Смена". Этот далеко не лучший с точки зрения технического оснащения очаг культуры вместе с тем был единственным в столице, где очень много внимания уделялось развитию белорусской культуры и воспитанию молодежи. […]
    Да вряд ли можно согласиться с подозрениями Нины Мокрицкой (дырэктара кінатэатра - заўв. склад.), что начальство закрывает кинотеатр из-за его "белорусской направленности". (Там даже документы ведутся на "матчынай мове".) Но почему руководство УП "Киновидеопрокат" ведет себя как собака на сене, так и не понятно.
Валерый Ляўкоў, "Белорусская Деловая Газета" 26.07.02 г.

    Як зьмянілася за апошні час стаўленьне беларусаў да собскай мовы?
    Сяргей Дубавец, Вільня
    Сталы аўтар "Вострае Брамы" Зьміцер Бартосік выбраўся на галоўную вуліцу краіны, каб у размове зь мінакамі паспрабаваць убачыць увесь зрэз дачыненьняў беларусаў з сваёй роднай моваю. Галоўным вынікам апытаньня стаў агульны матыў, які так ці інакш праходзіў праз усе адказы.
    - Скажыце, Вы беларус?
    - Да.
    - Вы гаворыце па-беларуску?
    - Да нет вабшчэта. - А чаму Вы, беларус, не гаворыце па-беларуску?
    - Плоха ў школе учылся.

    - Вы беларус?
    - Да.
    - Вы гаворыце па-беларуску?
    - Ну кагда эта неабхадзіма. Пытаюсь успомніць усё, што знаў. Тагда, кагда са мной пытаюцца загаварыць на беларускам языке. Ну і кагда-та я пытался дзелапраізводства, лет восем назад, весьці на беларускам языке.
    - Дзякуй Вам.
    - Калі ласка.

    - Вы гаворыце па-беларуску?
    - Размаўляю.
    - А ці часта даводзіцца размаўляць па-беларуску?
    - Не, ня часта. Проста чуеш больш рускай мовы, чым беларускай. Больш размаўляеш па-беларуску ў тых выпадках, калі чуеш, што людзі кажуць па-беларуску. Таксама стараешся размаўляць па-беларуску.

    - Вы беларус?
    - Беларус.
    - Ці даводзілася Вам гаварыць па-беларуску?
    - Даводзілася.
    - У якіх выпадках.
    - Кагда ў дзярэўню еду. Тагда разгаварываю.

    - Вы беларускі?
    - Да.
    - А чаму не гаворыце па-беларуску?
    - Не знаю. Нам нравіцца наш язык. На рускам прошче.
    - Вы лічыце, што гаворыце на мове Пушкіна й Лерманатава.
    - Еслі чесна, я - украінка. Здзесь жыву.
    - А я руская. Паэтаму на рускам разгаваріваю.
    - А ці даводзілася чуць беларускую мову, жывую, на вуліцах?
    - Давольна часта.
    - І як вы да гэтага ставіцеся?
    - Еслі каму-та нравіцца, пускай абшчяюцца.

    - Вы беларус?
    - Да.
    - Ці гаворыце Вы па-беларуску?
    - Не гавару.
    - А чаму Вы не гаворыце?
    - А таму, што вы міня не навучылі.
    - А хто мы?
    - Вы. Це, хто жэлаеце, што б я гаварыл па-беларускі.
    - А што павінна быць, каб у Вас гэта жаданьне прачнулася?
    - О! Каб эта праснулася, нада з первава класа гаварыць па-беларускі.

    - Вы беларус?
    - Нет, я рускій.
    - А ці гаворыце Вы па беларуску?
    - Кагда пріезжаю к себе дамой, то на смешаном.
    - А чаму беларусы не гавораць па-беларуску?
    - Потому, што, наверно, не так давно это всё началось. Не прівыклі ешчё.

    - Ці гаворыце вы па-беларуску?
    - Нет вабшче-та. Всё панімаю, но не гавару. В застойныя времена, как іх называют, в брежнеўскія времена всех беларусаў называлі калхознікамі. І беларускі язык - адзін ілі два ўрока былі ў недзелю. Поэтому нашэ пакаленіе нікто пракцічэскі не гаваріт па-беларускі.
    - А як вы думаеце, гэтую сітуацыю можна выправіць?
    - Ну ў прынцыпе можна. Медведзя за ложку мёда учат на веласіпедзе ездзіць. І беларуса можна... любова челавека можна научіць, еслі эта прінцыпіальна важна.

    - Вы беларуска?
    - Да.
    - Гаворыце па-беларуску?
    - Ізредка. Таму, што нада разгаварівать ілі с малаком мацері, ілі нікак. А еслі бабушка кагда-та в своё время разгаварівала на беларускам, я помню как ана гаваріла красіва. То сейчас некоторые вешчі па радзіо і па целевідзінію вазмушчяют. Эта "апэратар", "Амэрыка", "даляры"... Я как паслушаю, это совершенно не певучій беларускій язык.

    - Ці гаворыце вы па-беларуску?
    - Размаўляю добра. Як прыходзіцца, тады й размаўляю. Гэта і з прафэсійнай дзейнасьцю зьвязана. Бывае, і дома размаўляем. Усяляк бывае...

    - Ці гаворыце вы па-беларуску?
    - Ізредка.
    - А чаму беларусы не гавораць па-беларуску?
    - Наверна, няма калі.
    - А Вашая думка?
    - Я думаю, што беларусы могуць гаварыць па-беларуску. Але яны ня маюць магчымасьці. Прышло эта ў прывычку гаварыць прошчэ. Зачем кавэркаць язык, кагда можна прошчэ сказаць? Прошчэ на рускам, канечна. Так, как прывыклі. Хаця я вырас у балоце. Дзецкіе годы прашлі ў партызанах. Усе размаўлялі на беларускай мове. Дзеці ўсе на беларускам очень харашо разгаварівают. Но ваабшче на рускам.

    - Вы беларус?
    - Нет. Я литовец. Но живу в Белоруси уже с 70-го года. Я люблю беларускую мову. Мои сыновья адмоўливались. Нет, - я говорю, - будете учить в школе как все. Надо уважать беларускую мову. По крайней мере я здесь живу. И я понимаю всё. Но трудновато, потому что дома говорим по-русски. А дети все умеют по-белорусски. У меня двое сыновей. А по-литовски не умеют..."

    - Расейская мова бліжэй ка мне. Таму, што я нарадзіўся як бы ў Савецкім Саюзе. Таму я размаўляю па-руску. Раней, калі я вывучаў беларускую мову на ўроках, у школе.

    - Не так харашо знаем, как хацелась бы. Я паддзержываю, што нада гаваріць чіста на беларускам языке. Но нас очень мала учілі в школе. І людзі в основном обшчаюцца толька на рускам языке. І еслі кто-то будет разговарівать на белорусском языке, это смотріцца как-то не очень. Людзі сцесняюцца этово. Я не знаю - почему. Но стыдзяцца говоріць на сваём радном языке. Хаця ні адзін народ не гаваріт на чужом языке в своёй стране. Нас как-бы взялі в плен і заставляют гаваріць на чужом языке. Мы уже самі паверілі в то, што эта наш радной язык".

    - Акруженіе заставляет. У меня есьць очень харошы знакомый. Дзіректар музея выяўленчага мастацтва. Прафесар. Он гаваріт толька на беларускам языке. А мне стыдна, кагда я не магу ему пряма атвеціць. Ілі разгаваріваць с ім на беларускай мове. Люблю беларускі язык, но не пріспасобілся.

    - Вы беларус?
    - Беларус.
    - На якой мове часьцей прыходзіцца гаварыць?
    - А мне бяз разьніцы. Ну лучша беларуская, канечна, рэч. Чаму? Таму што я беларус. Сама больш - трасянка ў нас, а не беларуская мова. Тое самае ў мяне. Мне даводзіцца размаўляць часьцей на рускай мове, але мне падабаецца беларуская мова. Я вывучаў гэтую мову зь першага па чацьверты клас. І я за то, каб усе людзі размаўлялі на беларускай мове. Калі будуць усе размаўляць, я, мабыць, тожа буду на ёй размаўляць.
    - А большасьць вашых знаёмых, як вы лічыце, пры нармальнай палітыцы, яны б з радасьцю перайшлі на беларускую мову, ці ўспрынялі б гэта ў штыкі?
    - З радасьцю.

    - Вы беларус?
    - Беларус. По праісхаждзенію, і па месту жыцельства/
    - Але не па мове?
    - Чаму не? І па мове таксама. Вельмі добра разумею. І крыху дрэнна размаўляю на беларускай мове. Бо ўспамінаю дзяцінства. Калі езьдзіў да бабулі на Случчыну. Два тыдні і потым ніякіх праблем не было.
    - А чаму беларусы мала гавораць па-беларуску?
    - Беларусы майго ўзросту - гультаі. 50 год размаўляць на рускай, а потым неяк ламаць сябе вельмі цяжка.

    - Скажыце, Вы беларуска?
    - Нет, украінка.
    - Калі-небудзь узьнікала ў вас патрэба перайсьці на беларускую мову?
    - Нет. Могу чітаць по-беларускі, дзеці ў меня учат беларускі. Оба медалісты. Оні ісьцінные беларусы, очень любят беларускую мову. Много кніг у нас на беларускай мове. Только я не выучіла за 20 лет. Но панімаю.

    - Вы беларус?
    - Нет, русский. Я офицер, здесь служил. И остался здесь жить в Белоруси из-за того, что мне люди нравятся. Я присягу принял на верность белорусскому народу. И не считаю, что я предал Россию. А если люди при мне разговаривают на белорусском языке, во мне нисколько это не вызывает какого-то неудобства.

    - Вы беларус?
    - Беларус.
    - На якой мове часьцей прыходзіцца гаварыць?
    - На беларускай толькі.
    - І не ўзьнікае ніякіх праблемаў?
    - Даўно такога не ўзьнікае.

    - Вы беларус?
    - Нет, русский.
    - Ці ўзьнікала калі патрэба пераходзіць на беларускую мову ці карыстацца ёй?
    - Я карыстаюся ёю. Я разделяю точку зрения, что в общем-то надо разговаривать по-белорусски. Живя в Белоруссии.

    - Вы беларус?
    - Беларус.
    - А на якой мове часьцей прыходзіцца гаварыць?
    - На рускай.
    - А чаму.
    - А жыў у Расіі, служыў у Расіі, вяваў у Расіі. У Мінску не разгаварываюць па-беларуску. К сажаленію. Красівая мова. І нада што б яна была. І прагнаць цех, хто мешает.

    - На якой мове часьцей прыходзіцца гаварыць?
    - На рускай. Прывычка й акружаюшчіе. Магу й на беларускай. Ня вельмі добра, але магу. Лічу, што гэта праблема. Трэба, каб больш гаварылі па-беларуску. Але складаецца такая сітуацыя, што беларуская мова застаецца недзе ў самым нізе. І руская вылазіць наперад. Гэта павінна на дзяржаўным узроўні вырашацца. Бо ў нас заўсёды рабілася так... лічылася, што беларусае - гэта ўсё нейкае дрэннае. Невыразнае. Трэба на дзяржаўным узроўні гэта рашаць.

    - Вы беларус?
    - Да, беларус.
    - На якой мове часьцей даводзіцца гаварыць?
    - Часьцей на беларускай... Я шучу. Часьцей на рускай.
    - Чаму?
    - Таму, што ўсе тут гаварят на рускам язые. Раз усе, значыць і я.
    - Ніколі не ўзьнікала патрэбы перайсьці на беларускую?
    - Патрэба толькі тагда, калі прыходзіцца размаўляць з такімі, як Вы. Жаданьня не было ніколі. Бо руская мова бліжэй да мяне па духу. Бікоз... Ізвініце. Відзіце, я перехажу на беларускі язык, для меня он уже как інастранный...

    - ... І па-руску, і па-беларуску. Я валодаю добра й той, і другой моваю.
    - А па-беларуску ці часта даводзіцца гаварыць?
    - Амаль кожны дзень. З вамі я размаўляю па-беларуску, таму што Вы размаўляеце па-беларуску. Калі чалавек будзе размаўляць па-руску, і я буду па-руску. Для мяне ніякай праблемы няма. Мы зь дзяцінства гэта ўмеем, і нас вучылі гэтаму. Разумееце? Дзеці мае таксама размаўляюць і па-руску, і па-беларуску. І яшчэ на якойсьці другой замежнай мове. На нямецкай. ангельскай.

    - Вот мы ездзілі січас в Расію аддыхаць. Вот там как раз разгаварівалі на беларускам, патаму што ані нічево на беларускам вабшче не панімают. Ну і інцересна была, што мы два языка знаем, і это совсем другой язык.

    - Усе размаўляюць... Працэс беларусізацыі пайшоў. Усе рускамоўныя пачалі вывучаць мову. А потым ён у адваротным накірунку амаль што... Таму трэба неяк па-іншаму вырашаць. Не так, як левыя радыкалы гэта прапануюць. Крыху мяняць трэба ў сучаснай палітыцы адносна мовы. Гэта складанае пытаньне і яго на вуліцах не вырашаюць. Праўда ці не? […]
    Знаны амэрыканскі прафэсар і літоўскі паэт Томас Венцлава вярнуўся з паездкі па Беларусі ў Вільню і даў інтэрвію літоўскай газэце "Рэспубліка", дзе, паміж іншым, гаворыць і пра нашу моўную сытуацыю. Венцлава таксама зрабіў у Беларусі важнае адкрыцьцё. Цытую: "У нечым мне давялося зьмяніць сваё меркаваньне. Мне здавалася, што справа беларускае мовы і нацыянальнай самасьвядомасьці праіграная, што беларусы, як даўнія прусы, сыходзяць з гістарычнай арэны. Нічога падобнага. Вядома, там болей расейскага друку, ён таньнейшы, яго падтрымлівае дзяржава. Але шмат і беларускага, у ім можна знайсьці шмат цікавага, чаго няма ў расейскай прэсе. Усё важнае ў культурным жыцьці гэтай краіны адбываецца па-беларуску. І гэта, відаць, надоўга. У найбліжэйшае стагодзьдзе гэтая мова будзе існаваць і, бадай, стане мацнейшай. Цяперашні рэжым парадаксальна гэтаму спрыяе".
Сяргей Дубавец, радыё "Свабода" 28.08.02 г.

    Гімназія зь беларускай мовай навучаньня пачне дзейнічаць у Менску ад 1 верасьня. Адпаведнае рашэньне прыняў Менгарвыканкам. Гімназію ствараюць на базе сталічнае сярэдняе школы №23. Але ад пачатку школьнага году навучальная ўстанова толькі часткова будзе адпавядаць назьве.
    Інфармацыйныя стэнды фае школы №23 аформленыя па-беларуску. Тут маюць дзесяцігадовы досьвед навучаньня на беларускай мове, але ня ўсіх, а асобных клясаў. Гімназічнымі лічацца клясы сярэдняга зьвяна, дзе вучацца дзеці між пачатковым і ліцэйскім узростам. У 2002 годзе з 400 сярэднеклясьнікаў толькі чвэрць будзе вучыцца па-беларуску. Тлумачыць дырэктарка гімназіі Ніна Нікіціна:
    (Нікіціна: ) "Гэты працэс разьлічаны на чатыры-пяць гадоў. На наступны год ізноў ідзе набор у чацьвертыя клясы беларускае мовы навучаньня. І паступова так і ператвараецца: уся гімназія зь беларускай мовай навучаньня. Яшчэ раз падкрэсьліваю - паступова". […]
    Спадарыня Нікіціна кажа, што як дырэктарка, ня мае псыхалягічных праблемаў з бацькамі, што да беларускае мовы навучаньня. Паступіць у гімназічныя клясы ўважаецца прэстыжным.
    (Нікіціна: ) "Галоўным павінен быць зьмест. Каб гэта была гімназія, у якой усё, што ёсьць лепшае ў Беларусі, было тут. Мне здаецца, што ўсё гэта ад нас вельмі залежыць, як мы да гэтага ставімся. Я казала й казаць буду: размаўляць па-беларуску для беларуса ня мусіць быць вялікім гераізмам. Гэта павінна быць нормай, мне здаецца".
    Апрача беларускае гімназіі, менскія ўлады плянуюць адкрыць яшчэ чатыры новыя гімназіі: з паглыбленым вывучэньнем францускае мовы, фізыка-матэматычную, з эканамічным і з эстэтычным ухілам. Усе з дамінаваньнем расейскай мовы навучаньня.
Севярын Квяткоўскі, радыё "Свабода" 31.07.02 г.

    Сёння газета "Советская Белоруссия" адзначае 75-годдзе. Напярэдаднi гэтага значнага юбiлею мы сустрэлiся з галоўным рэдактарам "СБ" Паўлам ЯКУБОВIЧАМ:
    - У гады вайны "СБ" выходзiла на беларускай мове. Цi ставiцца пытанне аб тым, каб адна са старонак сённяшняй газеты была беларускамоўнай?
    - Наш прынцыповы падыход такi: публiкуем матэрыялы на мове арыгiналу. Прапанаваў Дранько-Майсюк матэрыял пра трагiчныя старонкi з жыцця Янкi Купалы - матэрыял адразу быў апублiкаваны... Некалькi разоў я спрабаваў пашырыць ужыванне беларускай мовы ў газеце, але сутыкнуўся з велiзарнай абыякавасцю людзей, якiя шмат гавораць пра беларусiзацыю, а на справе... З вельмi паважанымi людзьмi дамовiўся аб вядзеннi рубрыкi "Родны склон". Яны прынеслi тры матэрыялы, а на чацвёртым... "выдыхлiся". На вялiкi жаль, праблема тых, хто за мову гатовы "легчы пад таварняк" (хаця гэтага не патрабуецца), - што далей дэкларацый многiя з iх не iдуць... Я лiчу сябе патрыётам Беларусi i хачу, каб у "СБ" друкавалiся сур'ёзныя, глыбокiя пiсьменнiцкiя матэрыялы (непалiтызаваныя) - канешне, наколькi грамадска-палiтычная газета можа гэта сабе дазволiць...
Таццяна ПАДАЛЯК, газета "Звязда" 31.07.02 г.

    Тема исторической памяти и национальной идентичности в последнее время стала модной в университетских кругах Западной Европы. Многие студенты Института политических наук французского Гренобля, например, увлечены этой проблемой. Одна из них - третьекурсница Мелен Костис - решилась на изучение такой загадочной для французов страны, как Беларусь.[…]
    Насколько могу судить по прочитанным французским книгам (к сожалению, мои знания русского не позволяют мне читать русскоязычную литературу), по рассказам белорусов, которых я знаю, у меня сложилось впечатление, что белорусы и русские - одно целое. Общие язык, культура, история, религия...
    Я не вижу как таковой белорусской идентичности, хотя, конечно, присутствуют ее элементы, в частности, белорусский язык, униатство. И об этом я говорю в своей работе. Она еще не завершена, и я не знаю, удастся ли мне ее закончить, потому что не уверена, найду ли я в конце концов ответ.
"Белорусская деловая газета" 31.07.02 г.

Уверх
Папярэдні месяцНаступны месяц