Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Моўны маніторынг--



2002  Чэрвень

    У суботу ўпершыню ў звыклы час на тэлеэкранах Літвы не было беларускай штотыднёвай праграмы "Віленскі сшытак". Гэтая праграма болей за дзесяць гадоў існавала на Літоўскім нацыянальным тэлеканале і вызначалася высокімі рэйтынгамі. Закрываючы беларускую ды іншыя аўтарскія праграмы, Літоўская тэлевізія спадзяецца вырашыць свае фінансавыя праблемы.
    Беларуская праграма "Віленскі сшытак", як і ўсе іншыя аўтарскія праграмы - як на мовах нацыянальных мяншыняў, так і на літоўскай мове - зьніклі з экранаў ЛРТ (Літоўскі нацыянальны тэлеканал) з 1 чэрвеня . Усе праграмы закрытыя на тры з паловай месяцы, а пасьля іх лёс будзе вырашацца. Спачатку меркавалася, што ў летні час беларуская ды ўсе іншыя праграмы будуць прынамсі зьяўляцца на экране ў паўторах, бо адміністрацыя нейкі час ня мае магчымасьці аплочваць стварэньне новых праграмаў. Але ад гэтай ідэі адмовіліся як канцэптуальна ня слушнай. Цяпер эфір Літоўскай нацыянальнай тэлевізіі - адзінага ў Літве публічнага тэлеканала - будзе запоўнены фільмамі і інфармацыйнымі праграмамі. Усе мовы нацыянальных мяншыняў перастануць гучаць увогуле.

Тацяна Поклад, радыё "Свабода" 03.06.02 г.

    Институтом социально-политических исследований при Администрации Президента в 2001 - 2002 гг. проведен ряд оперативных социологических исследований общественного мнения населения о белорусских СМИ.[…]
    Из моментов, которые не нравятся телезрителям БТ, следует отметить:
    - засилье рекламы - 13,7%;
    - звучание в программах и передачах белорусского языка с ошибками - 5%.

Газета "Советская Белоруссия" 05.06.02 г.

    Вынятка з рэзалюцыі круглага стала "БЕЛАРУСКАЯ МОВА. ІНТЭРНЭТ І КАМПУТАР":
    Мы, удзельнікі "круглага стала", канстатуючы ўваходжанне беларускага грамадства ў эпоху інфарматызацыі, пераход на кампутарныя тэхналогіі апрацоўкі тэкстаў, адзначаем. што на сённяшні дзень функцыянаванне беларускай мовы ў галіне дакументаабарачэння і сродкаў масавай інфармацыі не забяспечана лінгвістычнымі праграмнымі сродкамі праверкі арфаграфіі, рэферавання тэкстаў, пераносу слоў, машыннага перакладу. аптычнага распазнавання тэксту. Звятаем увагу на адсутнасць электронных даведачна-інфармацыйных рэсурсаў на беларускай мове.
    Зважаем, што ў краіне цалкам адсутнічае дзяржаўная палітыка, накіраваная на ўкараненне беларускай мовы ў інфармацыйных тэхналогіях, а таксама каардынацыя гэтай працы на нацыянальным узроўні.
    У сувязі з гэтым лічым неабходным прыняцце зацікаўленымі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі скаардынаваных дзеянняў па забеспячэнні паўнавартаснага функцыянавання беларускай мовы ў інфармацыйнай прасторы Беларусі.

Газета "Наша слова" 05.06.02 г.

Сяржук Кручкоў, намеснік старшыпі ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны"
    Як сябар грамадскай арганізацыі, якая абараняе права беларускамоўных грамадзянаў на атрыманне інфармацыі на сваёй роднай мове, хачу засяродзіць вашую ўвагу на тым, якое месца займае дзяржаўная беларуская мова ў сеціве тэлерадыёэфіру Беларусі.
    Усім нам вядома, якое становішча ў тэлерадыёэфіры займала беларуская мова ў часы існавання БССР. Штогод скарачалася калькасць перадач на роднай мове беларусаў. Сітуацыя рэзка памянялася падчас распаду СССР. На беларускім радыё родная мова гучала амаль 100 % эфірнага часу. А ў перадачах адзінага нацыянальнага канала выкарыстанне беларускай мовы займала каля 70% ад усяго часу вяшчання.
    На пачатку 90-х гадоў XX стагагоддзя пачаўся працэс рэфармавання тэлебачання. Паўсталі незалежныя тэлекампаніі "Свой круг", "8 канал", які таксама выкарыстоўвалі беларускую мову ў сваіх праграмах. Удзельная вага беларускай мовы ў тэлерадыёэфіры паступова падвышалася. Пры гэтым цалкам захоўваліся правы рускамоўнай часткі насельніцтва. Больш таго, у эфірнай прасторьі краіны у дадатак да раней існых 1-га і 2-га расійскіх каналаў (зараз ГРТ і РТР) э'явіліся НТБ і "Культура". У сувязі з гэтым узельная вага гучання беларускай мовы ў тэлеэфіры зноў зменшылася і склала ўсяго каля 30%. Пасля ж рэферэндуму 1996 года, калі рускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай, пачалі імкліва развівацца працэсы дэбеларусізацыі эфірнай прасторы. Так ужо ў 1999 годзе колькасць эфірнага часу, дзе выкарыстоўвалася беларуская мова на 1-ым канале беларускага радыё, скарацілася да 51%, а на другім канале да 49% (даследванне праводзілася Светлагоркай Радай ТБМ).
    3 гэтай нагоды 22 чэрвеня 1999 года Таварыства беларускай мовы звярнулася да генеральнага дырэктара праграм спадара В. Харытонава. У адказ на наш запыт нам паведамілі наступнае: "... радыёжурналісты вядуць усе свае праграмы толькі на роднай мове. Што тычыцца грамадзян рэспублікі, якія прымаюць удзел у прамых эфірных перадачах, то ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь яны выкарыстоўваюць сваё дэмакратычнае права і самі выбіраюць мову для зносін з журналістамі. Абсалютная большасць выбірае рускую мову.". На жаль, спадар Харытонаў не напісаў у сваім лісце, што на беларускім радыё аддана шчыруе так званы "фільтр па моўных прыкметах". І як толькі слухач у жывым эфіры звяртаецца на радыё па-беларуску, сувязь абрываецца "па тэхнічных прычынах". Так што грамадзяне змушаныя выбіраць рускую мову, каб іх пытанне прагучала ў эфіры. Працэс дэбеларусізацыі дзяржаўнага радыёвяшчання працягваецца і сёння. Лідарства тут належыць перадачам, якія ідуць у цыкле "Разговор по существу". У гэты перадачах неаднаразова мелі месца абразы ў адрас носьбітаў беларускай мовы. Грамадскія арганізацыі, якія абараняюць правы беларускамоўнага насельніцтва характыразаваліся, як "тэрарыстычныя банды". 30 красавіка 2001 года ў поле зроку вядоўцы патрапіла ТБМ і яго сябры. 3 гэтай нагоды мы запрасілі 25 траўня 2001 года запіс гэтай перадачы, на што атрымалі адказ за подпісам Ніны Чайкі наступнага зместу: "Вы просіце прадаставіць запіс радыёпраграмы "Размова па сутнасці" ад 30 красавіка 2001 года, дзе, на вашу думку, была ацэнка дзейнасці вашай арганізацыі і некаторых сяброў Рэспубліканскай Рады Таварыства беларускай мовы. Паведамляем, што праграма "Размова па сутнасці" гучыць у прамым эфіры, таму і запіс яе поалставінь вам не можам.
    Вельмі імкліва развіваецца сетка FМ-вяiчання, але, на вялікі жаль, з 8 існых радыёстанцыяў толькі адна працуе з большага на беларускай мове. Гэта дзяржаўнае "Радыё Сталіца". Няцяжка падлічыць, што беларуская мова ў FМ-эфіры Беларусі агулам гучыць недзе каля 12,5% часу. І гэта адбываецца ў краін, дзе беларусы складаюць 81,6% ад агульнай колькасці насельніцтва і 73,6% лічаць яе роднай. Забараняецца запатрабаваная ў грамадстве цалкам беларускамоўная станцыя "101,2". І кіраўнікі астатніх FМ-станцый разумеюць, што вяшчаць на беларускай мове небяспечна.
    Аналатічная сітуацыя з беларускай мовай назіраецца і на тэлебачанні. У лістападзе 1999 года былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі спадар Рыгор Кісель на ліст ТБМ з просьбай узнавіць цыкл навукова-папулярных і асветніцкіх праграм на беларускай мове адказаў: "Мы таксама лічым неабходным аднаўленне гэтых перадач на тэлебачанні. Але стварэнне новага цыклу... патрабуе шмат фінансавых затрат на неабходныя тэхнічныя сродкі, у якіх, на жаль, мы абмежаваны". У красавіку ж 2000 года, калі ТБМ звярнула ўвагу на тое, што беларуская мова ў агульным эфірным часе складае толькі 10,3%, намеснік старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Уладзімір Купрыенка запярэчыў, маўляў беларуская мова часам ужываецца ажно ў 10 (!) перадачах БТ.
    Сітуацыя не памянялася і за часам кіравання Віктара Чыкіна. Узровень ведання беларускай мовы журналістамі тэлевізіі апусціўся да узроўню "трасянкі" і спадар Чыкін выказваў думку пра неабходнасць сур'ёзнай падрытоўкі кадраў і спадзяваўся, што ТБМ "... прыцягне ўвагу кіраўнікоў (ВНУ аўт.), выкладчыкаў беларускай мовы да вострай патрэбы ў журналістах і настаўніках, якія ўзорна гавораць па-беларуску.". А на просьбу аднавіць нядзельны выпуск навінаў на беларускай мове тагачасны старшыня БТ параіў нам глядзець іншыя перадачы. А на заўвагу аб роўным статусе дзвюх дзяржаўных моў і нашым праве атрымліваць інфармацыю на роднай мове, зазначыў "...што беларускі народ на адпаведным рэферэндуме вырашыў размаўляць, чытаць, спасцігаць здабыткі сваёй і сусветнай культуры на дзвюх мовах."
    Ігнараванне і нават здзек э беларускай мовы дасягнулі свайго апагею напярэдадні і падчас перадвыбарчай прэзідэнтскай кампаніі. Рада Таварыства беларускай мовы выказвалася з гэтай нагоды ў сваёй заяве ад 3 лютага 2001 году. Мы накіроўвалі запыты ў Генеральную пракуратуру, бо ў шэрагу перадач тэлегледачам навязвалася думка, што беларуская мова ў параўнанні з рускай недасканалая і непаўнавартасная, а яе носьбіты, абавязкова, людзі "неблагонадёжные" і нават ворагі беларускай дзяржавы. У адной перадачы з цыклу "Права человека. Взгляд в мир" 19 жніўня 2001 г., якую вёў Яўген Новікаў сцвярджалася, што беларуская мова з'явіцца нібыта тым рычагом, пры дапамозе якога у Беларусі будзе ўчынена "кровавая бойня". 3 гэтай нагоды 23 жніўня 2001 года Сакратарыят ТБМ прыняў заяву "3 нагоды спекуляцыяў вакол моўнага пытання ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі Беларусі падчас прэзідэнтскай кампаніі".
    Палітыку звужэння эфірнай прасторы беларускай мовы працягвае і сённяшняе кіраўніцтва Белдзяржтэлерадыёкампаніі Беларусі. На нашыя прапановы па павелічэнні ўдэельнай вагі роднай мовы на БТ, з якімі мы звярнуліся ўжо да цяперашняга старшыні Ягора Рыбакова, атрымалі адпіску такога зместу: "...ў Белтэлерадыёкампаніі існуе рэальнае раўнапраўе дзвюх дзяржаўных моў: беларускай і рускай". А генеральны дырэктар дырэкцыі праграм спадар Дамарацкі У сваім лісце ад 8 снежня 2001 года паведаміў нам, што на БТ існуе ажно 9 (!) праграм, якія агучваюцца на беларускай мове, і што "Зараз вытворча-мастацкім саветам (Першага Нацыянальнага канала аўт.) разглядаецца новы пакет праграм, пэўная частка з якіх будзе адпавядаць вашым запатрабаванням". Нам вельмі б хацелася верыць, што гэта так і будзе. Але рэчаіснасць сведчыць пра другое. Напрыклад, нядзельная праграма "Панарама" пасля непрацяглай "беларускай адлігі" зноў пераведена на рускую мову.
    Дыскрымінацыя беларускай мовы навідавоку. Беларускім тэлегледачам навязваюцца шматлікія расійскія тэлеканалы (ад 2 да 7 у залежнасці ад рэгіёна). Вяшчанне адзінага так званага Першага нацыянальнага(?) тэлеканала, ў працы якога магчыма выкарыстанне беларускай мовы, складае каля 10-15% ад агульнага часу ў эфірнай прасторы. Да таго ж трэба дадаць і тое, што ў найбольш дынамічным сегменце радыёпрасторы FМ-эфіры таксама бязмежна пануе руская мова ("Радыё Альфа", "Радыё Бі-Эй", "Радыё Мір", '"Радыё Стыль", "Рускае радыё" і г.д.). Заўзажана, што адзіная беларускамоўная радыёстанцыя "Радыё Сталіца" скарачае вяшчанне на беларускай мовс. Такім чынам. права рускамоўных грамадзян на атрыманне інфармацыі забяспечваецца цалкам, а беларускамоўнае насельніцтва знаходзіцца ў дыскрымінацыйным становішчы. […]
    Безумоўна, наш дыялог з кіраўніцтвам краіны і тэлерадыёкампаніяй будзё доўжыцца, нягледзячы на тое, што ён нагадвае.гутарку нямога з глухім. Мы будзем адстойваць правы 73,6% грамадзян, якія згодна з перапісам насельніцтва Беларусі 1999 года лічаць сваёй роднай мову беларускую. І мы ўпэўнены, што ў цяпершіх варунках для пабудовы грамадзянскай супольнасці і захавання моўных правоў насельніцтва нашай краіны, неабходна стварэнне грамадскага тэлебачання. Але паколькі праца беларускамоўных электронных СМІ на тэрыторыі Беларусі немагчымая, ТБМ выступае з ініцыятывай заснавання незалежнага спадарожнікавага тэлеканала на тэрыторыі суседняй дзяржавы пры падтрымцы еўрапейскай супольнасці.

Газета "Наша слова" 05.06.02 г.

    Аглядальнік "Звязды" гутарыць з начальнікам упраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі РБ, кандыдатам педагагічных навук Тамарай КАРАСЦЯЛЁВАЙ:
    - Ці многія садкі вучаць і выхоўваюць дзяцей на роднай мове?
    - Сорак два працэцты. Гэта значыць 1826 устаноў, у асноўным вясковых. Яшчэ 6,5 працэнта працуюць на абедзвюх дзяржаўных мовах.

Газета "Звязда" 05.06.02 г.

    Фрагмент інтэрв'ю Рыгора Барадулiна Вiктусю СКРЫННIКАВУ:
    - Як вы ацэнiце сённяшнi стан беларускай мовы?
    - Вы знаеце, вялiкiя зрухi ёсць, таму што Лубянка позна спахапiлася, i нарасло многа нацыянальнай моладзi, i гэта ўсё разгортваецца зараз. I цяпер вынiшчэнне ўсяго беларускага - гэта рукамi як бы аднаго чалавека, але гэта не для яго. Гэтае рыхтуецца месца для некага... А пасля той прыйдзе з белакаменнай, i зноў вернуцца i Пагоня, i гiмн... А пасля зноў. I так усё жыццё кругамi жывем... Разумееце, вялiкадзяржаўны шавiнiзм - велiзарная сiла, нават мацней, чым КДБ. Я некалi напiсаў такi верш:
    Не верыць нi ў якiя лекi
    Стукач, хоць ад бяссiлля вые.
    Бо знае: органы бяспекi -
    Мацнейшыя за палавыя.

Газета "Витебский Курьер" 07.06.02 г.

    Нядаўна Юрый Бодня, адзін зь перасяленцаў з Казахстану, што жыве цяпер у райцэнтры Ветка, скардзіўся ў прэзыдэнцкай газэце "Советская Беларуссия", што кіраўнікі калгасаў і прадпрыемстваў ня надта ахвотна бяруць мігрантаў на працу. І гэта пры тым, што рабочых рук у забруджаных раёнах бракуе. А яшчэ абураўся мігрант патрабаваньнем ведаць беларускую мову:
    (Бодня: ) "Іншы раз даходзіць да абсурду: каб атрымаць грамадзянства, перасяленцу трэба здаць экзамэн на веданьне беларускай мовы".
    Аднак абсурд у тым, што ніякага экзамэну перасяленцы не здаюць, хаця беларускае заканадаўства і патрабуе ведаць мову ў межах, дастатковых для зносінаў. Адзінае, што робяць мігранты - запаўняюць анкету на беларускай мове ў пашпартна-візавай службе. Відаць, абурае і гэта.
    Намесьнік старшыні Хойніцкага райвыканкаму Віктар Васькевіч, якому даводзіцца непасрэдна мець справу зь перасяленцамі, лічыць так:
    (Васькевіч: ) "Які ён жыхар Беларусі, калі ён ня ведае беларускай мовы? Навошта ён патрэбны тут? Я прыеду ў Польшчу - павінен вучыць польскую мову, прыехаў ў Латвію - павінен вучыць іхную мову. А чаго ён прыехаў з Казахстану і ня хоча вучыць беларускую мову?"
    Ён перакананы, што за невялікім выключэньнем, прыяжджаюць у Беларусь далёка не найлепшыя прадстаўнікі краінаў СНД. Гэта, дарэчы, пацьвярджае і міліцэйская статыстыка. Летась з-за канфліктаў з законам дэпартавалі з рэгіёну 128 мігрантаў.

Казімер Яноўскі, радыё "Свабода" 11.06.02 г.

    Контракт, подписанный НГТРК с фирмой Kirch-Media на трансляцию чемпионата мира по футболу, послужил тому, что стране в очередной раз был продемонстрирован ужасающий уровень спортивного комментария на Белорусском телевидении.
    Напомним, что одним из обязательных пунктов договора с Kirch-Media было условие, что все комментарии к матчам звучат на белорусском языке. Не потому, что таким образом правовладельцы захотели поддержать родной язык белорусов. Вероятнее всего, они не очень надеялись на честность партнеров - в случае русскоязычных комментариев у правообладателей могли возникнуть сомнения, не будет ли продана "картинка", например, Узбекистану.
    Первая белорусская трансляция прошла внешне неплохо: Владимир Новицкий работал на своем привычном уровне. Но один он "амбразуру" из 40 матчей закрыть не может. А пригласить комментировать матчи, например, заместителя главного редактора газеты "Пресс-бол" Сергея Новикова руководство БТ нужным не посчитало. Второй матч комментировал Павел Булацкий, и вот здесь-то знатоки белорусского языка пережили настоящий шок. Это был первый в истории БТ случай комментария футбольного матча на чистейшей "трасянке". Г-н Булацкий был поистине великолепен, совершив за время трансляции матча Бразилия - Китай 29 (!) грубейших ошибок. Приведем лишь некоторые примеры "перлов": "відзіце, якая перадача", "бразільцы памылак не прашчаюць", "iгрок пераводзе мяч на іншы фланг", "апасная і небяспечная атака", "прыдае ўверанасці ў абароне", "мяч адскочвае ад ног, як ад дзеравянных", "не такі ўжо маленькі, як казалась", "з непрынуждзённасцю ў дзеяннях", "пользуясь хакейнай тэрміналогіяй", "мнагалікая і мнаганасялённая", "наверна, арбітр паказваў на цэнтральную точку на поле", "кітайцы апяць пачынаюць вазіцца ля сваёй штрафной", "шырокая атака палучылася". Это не говоря уже о том, что Лусио фигурировал в "комментарии" под фамилией Луисио, Рикардиньо получил новую фамилию Эмерсон, Жуниньо Паулиста стал Паулетой, а шведский судья Андерс Фриск был назван так, как было записано в протоколе, то есть Фриск Андерс. Честно говоря, после такого во всем мире мгновенно увольняют за профнепригодность да еще могут привлечь к ответственности за издевательство над государственным языком.
    Немногим лучше звучал комментарий Павла Баранова, который сводился к повторению словами траектории полета мяча. Плюс несколько "фишек": "расквет", "расквітненне", "Гомэс пастараўся, пастараліся і ўрачы", "папярэчны перавод"… А форвард сборной Коста-Рики Пауло Ваншоп стал таинственным Фанчопе. На фоне этих молодых "знатоков футбола" Владимир Новицкий выглядел мэтром и был искренне любим. Но во время комментария матча Россия - Япония и у него случился казус. Начал Владимир Николаевич по-белорусски, потом, представив гостя трансляции Людаса Румбутиса, мгновенно перешел на русский, но ровно через 25 минут неожиданно замолчал. После паузы вернулся к белорусскому и попробовал объяснить, что вопреки собственному желанию придется соблюдать условия, выдвинутые правообладателем трансляции. А потом еще чуть не попросил прощения у живущего много лет в Беларуси Людаса Румбутиса за неудобства, вызванные белорусским языком комментария.
    Кстати, на огрех Новицкому указали здесь же, в Минске, во избежание эксцессов, связанных с несоблюдением зафиксированного пункта контракта. Впрочем, в редакции спортивных программ корреспонденту "БДГ" сказали, что вариант, когда комментатор говорит по-белорусски, а пришедший к нему в студию гость - по-русски, возможен. А также заверили, что Павел Булацкий трансляции чемпионата мира комментировать больше не будет.

Марк Раговіч, "Белорусская деловая газета" 12.06.02 г.

    Кастусь Кашэль, жыхар менскага мікрараёну Малінаўка, зьвярнуўся з адкрытым лістом да міністра адукацыі Пятра Брыгадзіна. Cп.Кашэль хоча, каб ягонае дзіця вучылася ў беларускай клясе. Ён сабраў заявы бацькоў 16 будучых першаклясьнікаў, каб стварыць яе ў школе №218. Але на бацькоўскім сходзе завуч малодшых клясаў Ларыса Новікава адгаварыла палову бацькоў.
    Кастусь Кашэль ужо ня першы раз зьвяртаецца ў структуры адукацыі ў справе стварэньня беларускай клясы. Аднак адказы з гэтых структураў яго крайне дзівяць: раённы аддзел адукацыі адказаў, што беларуская школа ў раёне будзе абавязкова, а гарадзкі - што гэта магчыма толькі пры наяўнасьці 25 вучняў у клясе. Але ўпарты бацька не зьбіраецца здавацца. Копію свайго ліста ён зьбіраецца накіраваць у сядзібу ЮНЭСКА ў Парыжы.

Газета "Наша Ніва" 14.06.02 г.

    "Шануйце родную мову", - призывали наши классики, подчеркивая, что язык делает из населения народ. Сегодня, увы, многие из нас, прямо скажем, без уважения относятся к родному языку. И русский не очень знают, и белорусский игнорируют. И не надо здесь искать виноватых - каждый сознательный человек должен понимать сам - родной язык нужно ценить и уважать. Вот интересный, поучительный факт: на республиканской олимпиаде по белорусскому языку два года подряд первое место занимает литовец Павел Рааго.
    "Откуда такая любовь к языку?" - интересуюсь я. "Вядома, ад настаўнiцы. Да таго ж i мова прыгожая, але не кожны правiльна размаўляе на ёй", - отвечает Павел. "Паша, давай на русском, мне так проще". Павел согласился, но его учительница белорусского языка Анна Скопец сказала: "Прабачце, але я размаўляю толькi па-беларуску". Жаль, рядом не оказалось зеркала. Вероятно, я покраснела до кончиков волос. Признаться, мне стало стыдно за то, что я почти не знаю родного языка...

Марыя Кучарава, газета "Советская Белоруссия" 14.06.02 г.

Т. Цяцеркіна, С. Папкоў, В. Буйвал і іншыя
    Назвы беларускіх вёсак, што месцяцца абапал Слуцкай шашы, выклікаюць гонар і замілаванне кожнага чалавека, які любіць свой край: Лошыца, Сеніца, Скарынічы, Прылукі, Воўкавічы, Самахвалавічы, крыху ўбок - Каралёў Стан... […]
    На прыпынках аўтобусаў дагэтуль віселі густоўна аформленыя шыльды з назвамі тутэйшых вёсак. Што праўда, некаторыя з іх былі нядаўна пашкоджаныя невядомымі вандаламі. Але замест рэстаўравання іх раптам памянялі на новыя, рускамоўныя, да таго ж неэстэтычна аформленыя. Хто даў права самавольна мяняць спрадвечныя назвы, якія даў сваёй роднай зямлі беларускі народ?
    Гэта ёсць парушэннем Арт. 50 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а дзеянні асобаў, якія свавольна змянілі гістарычныя назвы беларускіх населеных пунктаў, падпадаюць пад Арт. 172-2 Адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
    Патрабуем неадкладна вярнуць беларускія назвы на шыльдах аўтобусных прыпынкаў у Менскім раёне.

Газета "Наша слова" 19.06.02 г.

Уладзімір Гук, Пінск.
    Часта даводзіцца бываць на розных мерапрыемствах у школах. I вось уражанні ад двух апошніх. Выпускны баль у школе. Урачыстая частка. Выступленні, віншаванні. I ўсё толькі на рускай мове. А трэба заўважыць, што вясковыя школы фармальна называюцца беларускамоўнымі. Усе прадметы павінны выкладацца на беларускай мове. У асноўным так яно і ёсць. Але толькі на ўроку настаўнікі стараюцца ўжываць родную мову. А як толькі зачынілі дзверы пры выхадзе з класнага памяшкання, пачынаецца руская мова. Калі яе так можна назваць. Чаму так атрымліваецца? Мусіць, уся справа ў тым, як да гэта адносяцца кіраўнікі адукацыі і ў першую чаргу школ. Парадаксальна выглядае факт, калі кіраўнік школы - сам выкладчык беларускай мовы. А ва ўсіх выпадках, акрамя ўрока, гутарыць на рускай мове.

Газета "Наша слова" 19.06.02 г.

    Депутат Палаты представителей Сергей Иванович Костян - человек неординарный.
    Как только он появляется у микрофона в Овальном зале, жди высказываний, которые не оставляют равнодушными ни депутатов, ни тем более журналистов. Человек старой советской закалки, он по сей день верен своим убеждениям, справедливо, кстати, полагая, что не все прошлое достойно забвения […]
    - Нашу встречу не могу не начать с вопроса, что заставило вас согласиться возглавить литературный холдинг "Литература и искусство", объединивший несколько "толстых" белорусских журналов. Ведь литераторы и журналисты - народ творческий, сложный в работе и общении. Почему вы проводите реорганизацию, ущемляя белорусский язык, ведь холдинг стал русскоязычным?
    - Я согласился на эту работу потому, что кто-то должен ее делать.
    - Это не ответ, а советская отговорка...
    - Хорошо, если точнее, то настало время решать вопрос об авторитете белорусской литературы. Я учился и воспитывался в белорусской школе еще до хрущевского "коммунизма", вырос на патриотизме литературы Купалы, Коласа, Богдановича, Бровки, Шамякина, Мележа...
    Но вы же знаете, что последнее время белорусский язык извращается, особенно на телевидении. Сами литераторы нигде не ставили вопрос о защите родного языка, никогда и ни на каком уровне. Кто-то должен был наконец этим заняться.
    То, что все литературные журналы будут переведены на русскоязычие, - ложь. На каком языке они выходили до этого, так все и останется. Ничего страшного не произошло!
    - А ушедшие в полном составе творческие коллективы?
    - Ну так замены же везде бывают. Не бывает вечных ни редакторов, ни депутатов, ни президентов. Все меняется, и это нормально.
    - Вы согласились со штатными изменениями согласно своему видению дальнейшего творческого процесса?
    - Дело в том, что я не успел начать какие-либо изменения, как они сами ушли. Заявив, что со мной работать не будут. Ну что ж, дело ваше. Они решили, что я против белорусского языка. Но я его прекрасно знаю и даже выступаю в палате. Да, на телевидении и радио - на русском. Но ведь каждый политик хочет быть услышанным и понятым не только в своей республике.

Святлана Мартаўская, газета "День" 20.06.02 г.

    Аляксавдар Падлужны, дырэктар Інстытуту мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук
    На паседжаньні круглага стала "Мова ў сродках масавае інфармацыі", 17 чэрвеня: "Фізыку ня трэба спрачацца, на якой мове вучыць. Гэта на раньніх этапах, калі пачалі разьбірацца, вось тады шум быў: як так, трэба і фізыку. і хімію - усё па-беларуску... Што там хімію выкладаць на беларускай мове? Там тэрміналёгія агульнанародная! Там няма слова жывога! Вот няхай і вучаць, на якой мове хочуць!.."

Газета "Наша Ніва" 21.06.02 г.

    Ліст ад Валянціны Епіфанавай з Тулы, з Расеі ў рэдакцыю радыё "Свабода":
    "Часта слухаю вашае радыё і атрымліваю асалоду ад мілагучнай беларускай мовы, якую я ў асноўным разумею. А вось што да зьместу вашых праграмаў, дык, прызнацца, да апошняга часу я не пагаджалася з вашай крытыкай Аляксандра Лукашэнкі.
    Узяць, да прыкладу, тое ж моўнае пытаньне. Мне здавалася: што кепскага ў тым, што Лукашэнка дамогся, каб у расейскай мовы былі такія ж правы, як у беларускай?
    Але нядаўна я ўпершыню ў жыцьці пабывала ў Менску і была проста ў шоку. Я не чакала, што беларуская мова ў вас у такім стане. Па-беларуску са мной не гаварылі ні ў крамах, ні ў кавярнях, ні ў райвыканкаме, ні ў школе - нідзе. Я пачувала сябе гэтак жа, як у роднай Туле. Што ж гэта за двухмоўе такое... І якія дзяржаўныя гарантыі для беларускай мовы?
    Увогуле, мне крыўдна за беларусаў, за тое, што яны дазволілі з сабой зрабіць. А ваша радыё я цяпер слухаю з асаблівым пачуцьцём, па-іншаму ацэньваючы многія з тых зьвестак, якія вы паведамляеце".

Радыё "Свабода" 21.06.02 г.

    Цяпер адмiнiстрацыйныя рашэннi патрэбныя нават для таго, каб адкрыць у сталiцы Беларусi гiмназiю з беларускай мовай навучання. Чакаецца, што яна ў хуткiм часе павiнна адкрыцца на базе 23-й мiнскай школы, калi нарэшце будзе прынята канчатковае рашэнне. Барацьба грамадскасцi за гэтае рашэнне заняла некалькi гадоў, пры тым, што паралельна ў гэты час у Мiнску адкрывалiся гiмназii з рускай мовай навучання - без анiякiх змаганняў грамадскасцi

Ларыса Цімошык, газета "Звязда" 21.06.02 г.

Алег Лойка, паэт
    Сёння - "дэмакратыя": шабляй не сякуць, шыбеніцаў не мосцяць, куляў не трацяць. Сёння адкрыта, на вачах усяго свету, бессаромна прымаюць такія дэкрэты, што, як труна, у якую ляжаш - не ўваскрэснеш. Згвалтавана Акадэмія, бо яна ўжо не Акадэмія, калі яе прэзідэнта акадэмікі не выбіраюць, а дзяржаўныя ўлады назначаюць. Русіфікаваны мой родны універсітэт: беларускамоўных патокаў няма ні на матфаку, ні на фізфаку (а яны былі!).
    У сярэдняй школе абавязковы экзамен па беларускай мове і літаратуры адмяняецца, а плануюцца падручнікі, што павінны спалучыць пад адной вокладкай літаратуры рускую і беларускую. У савецкі час было, што беларускую літаратуру выкладалі па-руску (як замежную, нямецкую ці французскую), але каб ад двухмоўя дайсці да адмаўлення беларускай літаратуры як такое, - такога яшчэ не было!

Газета "Народная воля" 25.06.02 г.


    "Шэсьць літаратурных часопісаў, якія атрымлівалі датацыі зь дзяржаўнага бюджэту, даўно перасталі задавальняць улады Беларусі", - заявіў Сяргей Законьнікаў - звольнены галоўны рэдактар самага буйнога ў Беларусі літаратурнага часопіса "Полымя" з накладам 3.000 асобнікаў. Зараз рэдакцыя ўяўляе сабой вартае жалю відовішча - з 11 супрацоўнікаў у рэдакцыі засталіся толькі 3. Асатнія пакінулі часопіс на знак пратэсту. Законьнікаў кіраваў выданьнем апошнія 15 гадоў, але гаворыць, што "такога беззаконьня й ціску ўладаў не адчуваў ніколі".
    На старонках часопісаў "Полымя", "Маладосць", "Нёман", "Крыніца", "Всемирая литература", а таксама газэты "ЛІМ" бесьперашкодна друкаваліся клясыкі беларускай літаратуры, якія рэзка крытыкуюць цяперашняе кіраўніцтва: Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч ды інш. "Улады вырашылі ўвесьці цэнзуру, прыкрыўшыся стварэньнем літаратурнага голдынгу. Замест самастойных у творчым пляне рэдакцыяў цяпер будзе група людзей на чале зь беспраўным рэдактарам, які павінен узгадняць зьмест нумара з уладамі", - прагназуе Законьнікаў.
    Вядомыя ў Беларусі літаратары вышлі са складу большасьці рэдкалегіяў і забралі свае рукапісы. На зьмену ім, гаворыць Законьнікаў, прыйдуць альбо ўжо прыйшлі адыёзныя аўтары. "Зараз там будзе друкавацца славянафільская, чарнасоценная нізкаякасная прадукцыя. Яны будуць змагацца з імпэрыялізмам і сіянізмам так жа, як змагаецца таварыш Касьцян", - выказаў меркаваньне Сяргей Законьнікаў, які ўжо пачаў збор сродкаў на новае недзяржаўнае літаратурнае выданьне.
    У што ператворацца дзяржаўныя літаратурныя выданьні пасьля сканчэньня рэарганізацыі, можна меркаваць па часопісе "Нёман". "Ніна Чайка - новы галоўны рэдактар выданьня - да апошняга часу вяла на рэспубліканскім радыё гадзінную праграму, частымі гасьцямі якой былі змагары з імпэрыялізмам і беларускай апазыцыяй. Яна абвяргае зробленыя 20 чэрвеня заявы прадстаўніка АБСЭ па СМІ Фраймута Дувэ (Freimut Duve) і заяўляе, што "ніякай пісьмовай забароны на публікацыю Быкава, Барадуліна й Гілевіча няма"."Я адчуваю, што й бедная Эўропа жыве ў мінулым", - лічыць Ніна Чайка.
    Спн. Чайка таксама паведаміла, што цяпер дзяржава будзе праводзіць у літаратурных выданьняў новую рэдакцыйную палітыку, "бо раней не было ніякай палітыкі". "Гэтыя часопісы - не ў свабодным палёце: яны цалкам жывуць за кошт бюджэту. І таму дзяржава мае права папрасіць ад гэтых выданьняў новага мастацкага ўзроўню".
    На пытаньне, ці магчыма пры "новым узроўні" друкаваньне аўтараў, якія крытыкуюць уладу, спн. Чайка адказала: "Мы будзем падказваць нашаму прэзыдэнту. А Быкава трэба падзяліць на пісьменьніка й палітыка. Пісьменьнік атрымаўся. Палітык - не". У той жа час Ніна Чайка паведаміла, што рэдакцыі "Нёмну" плянуе надрукаваць матэрыял Яўгена Росьцікава - карэспандэнта ў Беларусі вядомай расейскай газэты "Завтра", які прысьвяціў не адзін твор праслаўленьню Аляксандра Лукашэнкі. Акрамя таго, Ніна Чайка плянуе надрукаваць шэраг артыкулаў "наймагутнейшага аналітыка" Аляксандра Зімоўскага" - да апошняга часу сп. Зімоўскі быў галоўным прапагандыстам на БТ.
    Ганаровы віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру, паэт Рыгор Барадулін не зьдзіўляецца стаўленьню цяперашніх уладаў Беларусі да літаратурных часопісаў і да сябе асабіста. "Дзіўна, што гэтыя нэакамуністы калхознага разьліву пачалі зьнішчэньне літаратурных часопісаў толькі зараз". Ён ня ведае, ці існуе забарона ўладаў на публікацыю ягоных твораў у літаратурных часопісаў, але саркастычна заўважае, што "гэтым касьцянам і чайкам не патрэбныя ніякія пісьмовыя цыркуляры. Яны й самі зробяць усё ў найлепшым выглядзе". Рыгор Барадулін канстатуе, што на зьмену дзеячам, якія адраджалі нацыянальную культуры ў Беларусі, прыйшлі "малаадукаваныя людзі, у якім за плячыма няма ані гісторыі, ані культуры; ім не патрэбная нацыянальная культура". З жалем ён адначыў, што "беларускія ўлады ўзялі на ўзбраеньне досьвед 1937 году. Толькі пісьменьнікаў пакуль не расстрэльваюць. Агульная абстаноўка не дазваляе".

Радыё "Рацыя" 26.06.02 г.

Аляксандр Кулінковіч, фронтмэн групы "Нейро Дюбель"
    На данный момент, например, меня бесит то, что белорусские радиостанции и печатные издания раскручивают группы, не нуждающиеся в раскрутке. Тем же "Руки вверх" раскрутка не нужна, им и так хорошо. Сейчас ни одна станция ничего не делает для продвижения белорусских групп. Ведь если, пусть даже в каком-то приказном порядке, заставить БЕЛОРУССКИЕ станции крутить хотя бы десять процентов БЕЛОРУССКОЙ музыки, то ситуация бы в корне изменилась. Люди начали бы ходить на концерты, покупать записи... Но - никому это не нужно. Обидно, ведь у нас есть очень много талантливых групп, которым нужен лишь толковый промоушн, и они станут звездами. А пока так, сырьевая база.

Дзяніс Шаравар, "Свободные новости" 27.06.02 г.

Уверх
Папярэдні месяцНаступны месяц