Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Моўны маніторынг--



2001  Травень


Старшыня Мазырскага гарвыканкама У. М. Патупчык
    У горадзе Мазыры створана сістэма арганізацыі работ па навучанню роднай мове. Гэта дзейнасць пачынаецца з дзіцячага садка. Бацькам растлумачваецца іх права ў выбары мовы навучання для сваіх дзяцей. Затым прапаноўваецца анкета з мэтай выяўлення жаданняў бацькоў па выбары мовы навучання. Так у 1999/2000 н. г. на аснове гэтай праведзенай работы быў выяўлены (па анкетах бацькоў) 1 чалавек Барабанава Яніна Андрэеўна, 1994 г.н., якая пражывае ў раёне СШ № 14.
    Не маючы магчымасці адкрыць падрыхтоўчы клас для навучання на роднай мове аднаго дзіцяці, адміністрацыя школы прапанавала бацькам гэтай дзяўчынкі дыферэнцыраваны кампанент ці індывідуальнае навучанне. Ад дадзенай прапановы бацькі адмовіліся. Пытанне адкрыцця падрыхтоўчых класаў з беларускай мовай навучання знаходзіцца на пастаянным кантролі аддзела адукацыі. У 2000/2001 н. г. пасля сур'ёзнай тлумачальнай работы пажадалі навучаць сваіх дзяцей на беларускай мове 9 бацькоў (уключаючы Барабанаву). У тым выпадку, калі гэтыя бацькі пацвердзяць намер павучаць сваіх дзяцей на беларускай мове перад пачаткам навучальнага года, аддзел адукацыі г. Мазыра адкрые падрыхтоўчы клас з навучаннем на роднай мове ў адной са школ горада (3 дазволу абласнога Упраўлення адукацыі).
Газета «Наша слова» 02.05.01 г.

    Моўная сітуацыя (у Акадэміі Навук – заўв. склад) выглядае так:
    1. Справаводства ў бальшыні Інстытутаў НАН вядзецца на расейскай мове, акрамя Інстытутаў гісторыі; мовазнаўства; літаратуры; мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру, дзе справаводства цалкам беларускамоўнае, у т. л. візуальная інфармацыя, шыльды. Часткова па-беларуску вядуцца справы ў Інстытутах геалагічных навук, эксперыментальнай батанікі, фотабіялогіі.
    2. Паседжанні Навуковых радаў, канферэнцыі, спецыялізаваныя семінары і вытворчыя нарады праводзяцца таксама на расейскай мове. Выключна беларускай мовай карыстаюцца толькі ў Інстытутах гісторыі; мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру; мовазнаўства; літаратуры. На дзвюх мовах (у бальшыні сваёй на расейскай і часткова на беларускай) яны праводзяцца ў Інстытуце геалагічных навук (у прыватнасці штогадовыя чытанні, прысвечаныя Дню нараджэння акадэміка Г. Гарэцкага).
    3. 3 1993 г., а ў Інстытуце гісторыі з 1991 г., гадавыя (пра навуковую і арганізацыйную дзеннасць) і кароткія заключныя справаздачы па закончаных тэмах рыхтуюуцца на беларускай мове - у 20 выпадках з 21. Толькі ў Інстытуце электронікі па-беларуску падрыхтавана адна заключная справаздача - у 1999 г. Поўныя навуковыя справаздачы па тэмах і праектах рыхтуюцца ўсюды па-расейску, акрамя Інстытутаў гісторыі; мовазнаўства; літаратуры; мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру (цалкам па-беларуску), а таксама Інстытута эксперыментальнай батанікі (ст. н.с. Я. Стэпановічам).
    4. За апошнія 5 гадоў на беларускай мове выйшлі з друку 37 манаграфій, падручнікаў, слоўнікаў і зборнікаў, у т.л. 29 (з 45 буйнейшых) - у Інстытуце гісторыі, 3 - у Інстытуце геалагічных навук, 2 - у Інстытуце эксперыментальнай батанікі (аўтары А. Лучкоў; Я. Стэпановіч), па адным выданні - у Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі (Р. Сачок і В. Каляда), заалогіі (В.Капліч), рыдыябіялогіі (Г.Гацко і Я.Канапля). Акрамя таго, падрыхтаваны ці знаходзяцца ў друку некалькі беларуска-іншамоўных слоўнікаў (па генэтыцы, геалогіі, фітацэналогіі).
    5. У перыядычным друку на беларускай мове друкуецца больш за палову (з блізу 2 тыс. штогод) артыкулаў і тэзісаў і ў абсалютнай бальшыні гуманітарнага профілю. Так, ільвіную долю пэрыядычных публікацый па-беларуску належыць Інстытуту гісторыі (напрыклад, у 1999 г. -большая частка з 724 артыкулаў). Асобныя спецыяльныя навуковыя артыкулы па-беларуску друкуюцца ў часопісах "Весці НАН Беларусі", "Літасфера", "Природные ресурсы". Беларус-камоўныя навуковыя тэзісы рыхтуюць адзінкі (у Інстытутах геалагічных навук, генэтыкі і цыталогіі, эксперыментальнай батанікі, тэхнічнай кібернэтыкі, матэматыкі, прыкладной фізікі).
    6. Без уліку філялогіі па іншых навуковых спецыяльнасцях, увогуле, на беларускай мове падрыхтаваны да абароны і абаронены 5 доктарскіх і 10 кандыдацкіх дысертацый. Сярод іх толькі дзве ў галіне біялогіі (Я. Стэпановіч і Л. Мішына), астатнія - па гістарычных спецыяльнасцях.
    7. Паволде агульных падлікаў беларускай мовай практычна валодаюць больш за палову навукоўцаў, але карыстаюцца публічна больш за 200 чалавек, што складае разам менш за 1,5%. У Інстытуце гісторыі гэты працэнт дасягае 70 - найвышэйшы ў сістэме Акадэміі. Ва ўстановах прыродазнаўчага і тэхнічнага профіляў паўсядзённа і афіцыйна ўжываюць родйую мову адзінкі. Сярод карыстальнікаў беларускай мовы няма дыферэнцыяцыі па службовай прыкмеце.
Язэп Стапановіч, газета «Наша слова» 02.05.01 г.

Белорусская деловая газета
    Объявлено (5 травеня падчас Дня друку – заўв. склад.), что отныне белорусские газеты будут продаваться в Ямало-Ненецком округе и в Башкирии. Вот будет смеху, если туда повезут прессу с «национальным колоритом»! В смысле — «беларускамоўную»...
«Белорусская деловая газета» 04.05.01 г.

Сяргей Дубавец, Вільня
    Заўважная ў Менску тэндэнцыя апошняга часу - апазыцыйныя акцыі па-расейску. Газэты, улёткі, налепкі, надпісы на платах... Там, дзе раней гаспадарыла беларушчына, цяпер нейк натужна і вінавата, быццам сябе саромеючыся, праяўляецца мова Лермантава і Пушкіна. Зьява ўсё больш прыкметная і адчувальная не ў кантэксьце палітыкі, а ў кантэксьце этыкі і эстэтыкі, нават літаратуры. Я спрабую ўявіць сябе на месцы менскага падпольшчыка, які ноччу фарбаю выводзіць на сьцяне рытарычнае пытаньне па-расейску: "Где Гончар?"[…]
    (З.Бартосік: ) З адвечным Купалавым пытаньнем "Чаму вам дзіка яго мова?.. Якой азваўся беларус", я вырашыў прайсьціся па некаторых рэдакцыях дэмакратычных газэтаў. Сьпярша завітаў у самы масавы тыднёвік "Свободные новости" да Аляксандра Ўліцёнка".
    (Уліцёнак: ) "Што да выбару мовы і стаўленьня да нашай пазыцыі з боку палітыкаў, з боку замежных нейкіх фондаў, што наладжваюць нейкія сэмінары, даюць нам магчымасьць пабачыць сьвет... То я хачу сказаць, што ніколі не сустракаўся з сытуацыяй, калі б вызначальную ролю ў прыманьні таго альбо іншага рашэньня мела мова. Вось мы, маўляў, каб мы былі беларускамоўнымі, то нам бы, напрыклад, не дазволілі зьезьдзіць у Англію, паназіраць за ходам выбараў у мясцовыя парлямэнты... Дарэчы, пра Англію. Падчас гэтай паездкі мы пабывалі і ва Ўэльсе, і ў Шатляндыі, і ў старай добрай Англіі, у самой непасрэдна. Тут цікава нагадаць пра Шатландыю. Гэта ж вельмі самабытная такая нацыя, самабытная культура, якая разьвіваецца ў англамоўным рэчышчы. Там суцэльная ангельская мова - газэты выдаюцца й людзі там размаўляюць... Але адначасова жыве мова шатляндзкая. І дух Шатляндыі, дух самастойнасьці, які там ёсьць. Гэта дух дакладна атаясамляючай сябе асобнай нацыі. Не англічанамі, а шатляндцамі. Ён настолькі выразны, што я ўвесь час задаваўся пытаньнем - а вось чаму ў нас, калі мы жывем у рускамоўным асяродзьдзі. У нас дух беларушчыны занядбаны. Мабыць, справа ў традыцыях. Мабыць, справа ў цяжкім лёсе нашага народу, нашай краіны. І ў рэшце рэшт - нашай дзяржаўнасьці. І я таксама думаю, што калі Беларусь захавае сваю незалежнасьць, яна здолее ўвайсьці ў эўрапейскі дом на першай пары нават рускамоўнай. Рускамоўная Беларусь у эўрапейскім агульным доме - гэтая карціна бачыцца мне рэальнай. Але я таксама думаю, што калі гэта будзе рэальны сувэрэнітэт, калі будзе ў нас рэальная незалежнасьць, справа пойдзе такім чынам, што ў рэшце рэшт беларуская мова, яна будзе набіраць свае абароты і мы атрамаем сытуацыю, якая будзе зусім непадобная на тую, што адбываецца сёньня. У мовы ёсьць, пры ўмове незалежнасьці нашай краіны, у беларушчыны ёсьць будучыня".
    (З. Бартосік: ) "А пры ўмове залежнасьці, значыцца, няма. Вось толькі куды падзець тую першую "Нашу Ніву". Ці хаця б "Свабоду", да былога рэдактара якой, спадара Герменчука я й накіраваўся. Цяпер ён рэдагуе часопіс.
    Часопіс "Кур'ер" вельмі прыгожае выданьне, якое прыемна ўзяць у рукі й адразу пачаць чытаць. Але мне, як беларускаму чытачу, не хапае беларускай мовы. Вы думаеце, што калі зрабіць яго хаця б 50х50 беларускамоўным, дык ён адразу напалову згубіць сваіх чытачоў? І ўпадзе наклад?"
    (І.Гермянчук: ) "Рэч у тым, што частка аўдыторыі наракае на тое, што замала беларускамоўных тэкстаў. Другая частка аўдыторыя кажа: як добра, што беларускіх тэкстаў няшмат. І таму тут нейкім чынам мусіш выбіраць балянс. Такія ўмовы дыктуе рынак. Такія ўмовы дыктуе чытач. Часткова нават такія ўмовы дыктуе рэклямадаўца. Напрыклад, у нас ёсьць некалькі рэклямадаўцаў, якія просяць ставіць іх рэклямныя модулі на рускамоўныя тэксты. Нават ёсьць такія нюансы".
    (З.Бартосік: ) "Чым выклікана іхнае жаданьне?"
    (І.Гермянчук: ) "Я думаю так, што рэклямадаўцы сыходзяць з таго, што рускамоўны тэкст незалежна ад яго прафэсійнай якасьці пачытаецца шырэй. Ну, часткова можна з гэтым пагадзіцца. Але зь іншага боку паўстае й праблема якасьці беларускамоўных тэкстаў. Я б з задавальненьнем друкаваў якасныя аналітычныя артыкулы на беларускай мове. Але яшчэ праблема і ў тым, што ў нас на мэдыйным рынку сярод журналістаў, з майго пункту гледжаньня, ёсьць толькі пара журналітаў-аналітыкаў, каторыя могуць якасна, зразумела, даступна, чытэльна напісаць па-беларуску.
    У свой час я выдаваў "Свабоду", ад пачатку 90-х гадоў, цалкам на беларускай мове, і нават "тарашкевіцай". І наклад дасягаў ледзь ня ста тысячаў. І, кажуць, вось аргумэнт, маўляў, паглядзі - на беларускай мове газэта мела й папулярнасьць, і чыталася. Але давайце ўзгадаем тыя часы, пачатак 90-х гадоў. Калі атмасфэра ў грамадзтве ў дачыненьні да беларускай мовы была дабразычлівая. Усе лічылі гэта прагрэсіўным. Што так мусіць быць. У сярэдзіне 90-х гадоў, пасьля рэферэндуму 95-га году вельмі рэзка зьмянілася стаўленьне да беларускай мовы ў грамадзтве".
    (З.Бартосік: ) "А ці не дапускаеце Вы думку вяртаньня тых шчасных часоў, калі можна друкаваць беларускамоўнае выданьне такім накладам? Ці мы гэтыя часы беззваротна праехалі. А можа мы іх не праехалі, а самі справакавалі, што немагчымае гэтае вяртаньне?"
    (І.Гермянчук: ) "Ну, я думаю, што такое рэзкае вяртаньне, якое адбылося адразу пасьля краху камунізму й распаду СССР, гэта адбылося на працягу літаральна года-двух, кагда ў грамадзтва зьявілася такая вельмі пэрспэктыўная атмасфэра й дабразычлівая атмасфэра для беларускай мовы, для беларускага адраджэньня, я думаю, што такі паварот цяпер наўрад ці магчымы. Я думаю, што гэта будзе адбывацца ўсё ж такі больш паступовым шляхам. І я думаю, што многае, канечне, будзе залежаць ад тых, хто піша й выдае па-беларуску. Я думаю, што будзе залежаць у большай ступені папулярнасьць у грамадстве беларускай мовы ад якасьці тых беларускамоўных прадуктаў. Я думаю, што якасны беларускамоўны прадукт будзе папулярызаваць беларускую мову значна больш і значна эфэктыўней, чым сотні тэкстаў на гэтую тэму. Праблема ў прафэсійнай якасьці гэтых беларускамоўных прадуктаў".
    (З.Бартосік: ) "Вы адзіныя, хто друкуеце каляровую на добрай паперы рэкляму. Там швэйцарскія гадзіньнікі, здаеца, так? Вы не спрабавалі пераканаць іх, што беларускі тэкст у такім аздабленьні шыкоўным, такая беларускамоўная рэкляма будзе значна выгадней адрозьнівацца й вылучацца сярод астатніх падобных рэклям глянцавых усялякіх "Плэйбояў" і гэтак далей? Ці іх немагчыма пераканаць?"
    (І.Гермянчук: ) "Пераконваць іх мы не спрабавалі. Хаця б па той прычыне, што, мяркуючы па нашых назіраньнях, калі б выданьне было цалкам беларускамоўнае, то наўрад ці б яны згадзіліся даваць рэкляму. Гэта адно. Другое, у іх ёсьць таксама свае стэрэатыпы. Яны як бы ня хочуць пазыцыяніраваць на рынку зь беларускамоўнымі слоганамі. Яны лічаць, што тут ёсьць, я так думаю, што яны лічаць, што тут можа быць нейкае палітычнае адценьне".
    (З.Бартосік: ) "У мяне няма падставаў сумнявацца ў шчырасьці словаў спадара Герменчука. Асабліва тых, дзе ён сам вырашыў за рэклямадаўцаў, якая мова будзе мець больш таварны выгляд. Але не пакідала ўражаньне, што шаноўныя рэдактары флагманаў незалежных палітычных СМІ шукаюць самі сабе апраўданьня. Таму я вырашыў пайсьці ў абсалютна непалітычную, цалкам несур'ёзную, "весьма мінскую" газэту "Отдыхай". Дагэтуль не заўважаў на яе старонках нашай мовы, але там сталі зьяўляцца вялікія й даволі зьмястоўныя інтэрвію з нашымі людзьмі. Напрыклад, з Валянцінам Тарасам ці Артурам Вольскім. Рэдактар "Отдыхая" Кацярына Высоцкая сустрэла мяне радасным паведамленьнем, што "гатовая дажэ дапускаць беларускую рэч в нашэ ізданіе". І што неўзабаве выйдзе вялікае інтэрвію з Рыгорам Барадуліным".
    - Гаворачы пра зьяўленьне беларускай мовы на старонках "Отдыхай", ты сказала слова "дажэ"-нават. Гэта што, анамалія? Беларускамоўнасьць пакуль што ня зьвязваецца з папулярнасьцю, камэрцыйным посьпехам і гэтак далей?"
    (К.Высоцкая: ) "Гэта першая ластаўка, першы крок. Але мы плянуем і надалей зьяўленьне такіх матэрыялаў на старонках нашага выданьня. Што тычыцца тваёй папраўкі са словам «нават». Так, хочам мы таго, ці не, але безумоўна камэрцыйны посьпех выданьню можа прынесьці расейская мова. Паводле ўсіх сацапытаньнях, расейскія выданьні, АИФ, Камсамолка й гэтак далей, займаюць першыя радкі ў рэйтынгах. Такая рэальнасьць. Але тым ня менш, я ўпэўнена, што на мясцовым рынку немагчыма й непатрэбна змагацца з расейскімі выданьнямі. Іх век, кароткі-не кароткі, але ён вызначаны. Да нейкага моманту яны будуць тут дамінаваць, безумоўна. Але настане той момант, калі ў краіне адбудуцца перамены. І беларускамоўныя выданьні паднімуцца. Таму мы ня хочам упусьціць гэты момант. Мы ня хочам застацца ў эшалёне з гэтымі расейскамоўнымі выданьнямі. Таму мы пачынаем частковае ўвядзеньне беларускай мовы".
    (З.Бартосік: ) "Як гэта ні дзіўна, але пазыцыя расейскамоўнай касмапаліткі Высоцкай падалася мне найбольш шчырай і дальнабачнай.
Радыё «Свабода» 13.05.01 г.

    Мінская гарадская Рада Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны зрабіла заяву паводле трансляцыі 8 траўня ажно па чатырох тэлеканалах святочнага канцэрта для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
    У заяве даводзіцца абурэнне тым, што на гэтым урачыстым мерапрыемстве не прагучала ніводнага беларускага слова і ніводнай беларускай песні. Сталічныя сябры ТБМ нагадваюць, што «ў гады Вялікай Айчыннай вайны менавіта беларускае слова натхняла народных мсціўцаў Беларусі на барацьбу, абуджала веру ў Перамогу над ворагам». На думку аўтараў пратэстнай заявы, арганізатары канцэрта «прадэманстравалі зняважлівыя адносіны да дзяржаўнай беларускай мовы, да ўсяго беларускага народа».
Мар’ян Карымонт, газета "Наша свабода" 14.05.01 г.

    Фрагмент інтэрв'ю Сяргея Шапрана з Вячкай Целешам, былым дырэктарам беларускай школы ў Рызе.
    — Если учесть ситуацию, в которой оказалась белорусская школа в Риге, получается, что и в Латвии не все гладко.
    — Безусловно. В начале 90-х, когда речь шла об «атмоде», о возрождении Латвии, и на первом месте стояли политические вопросы, нацменьшинства играли в этом процессе далеко не последнюю роль. Идею независимости и государственности латышского языка поддерживало в том числе и наше, белорусское, общество «Сьвiтанак». И на той патриотической волне многие вопросы можно было решить достаточно легко. Когда же положение стабилизировалось, во главу угла был поставлен вопрос денег. Конечно, в Латвии есть всевозможные фонды, но нет белорусского фонда, который целенаправленно поддерживал бы белорусское искусство и образование. Очевидно потому, что в самой Беларуси не так много людей, которые не только располагают капиталами, но и являются патриотами. Тем более что на меня чиновники в Беларуси смотрят по-особенному. Меня считают патриотом-демократом, стоящим на позиции, отличной от государственной. Вот если бы мы тут воспевали политику Лукашенко, может быть, нам кто-то материально и помог бы.
    — Вообще удивительно то, как с вами поступили, не продлив контракт на директорство. Вы же в 1997 году за особые заслуги перед Латвийской Республикой получили гражданство.
    — Очевидно, я слишком «многого» требовал. Что же касается гражданства, то чиновникам это безразлично. Будь ты хоть героем Латвии! Тут плюют на такие вещи, уж извините за выражение. Все решают деньги…
    — Директора в школе по-прежнему нет?
    — Уже выбрали. Им стала Анна Иване, выпускница филфака Белорусского университета. Она — женщина с мягким характером. А директор школы должен постоянно ходить по чиновничьим кабинетам и требовать, требовать... Ведь условия в белорусской школе ужасные. Она располагается в детском саду, причем занимает только один этаж. А чтобы сделать из детского сада школу, надо проводить реконструкцию всего помещения. Денег на это по-прежнему нет. И до сих пор нет спортзала, нормальных кабинетов, учительской... А чтобы учителя получали нормальную зарплату, в каждом классе должны учиться не менее восьми учеников. Мы же после одного переезда «потеряли» в двух классах половину учащихся. В связи с этим Рижская управа школ, не желая оплачивать полную ставку учителям, предложила: объединяйте классы (скажем, 1-й и 2-й, 3-й и 4-й и т.д.). Это полная глупость. Не в военное же время живем! Да и кто из учителей захочет работать на четверть ставки?!
    Я не требовал чего-то неположенного. У нас не частная, а государственная школа. И если, например, управа школ выделила деньги литовской и украинской школам, к слову, уже давно имеющим помещения, то нам такую помощь не оказывают. Почему? А потому что Беларусь — страна такая! На нее и в Латвии смотрят так же, как и во всем мире. Я уверен, что если бы Беларусь была нормальным, демократическим государством и занималась экономикой больше, чем политикой, тогда и латыши смотрели бы на белорусскую школу иначе.
«Белорусская деловая газета» 16.05.01 г.

    Круглянскі раён - адзін з тых адміністрацыйных адзінак Беларусі, дзе не шануюць матчыну мову. Аб гэтым, у прыватнасці, можна меркаваць па тым, што ўва ўсім раёне няма ніводнага беларускамоўнага класа ці дзіцячага садка.
    Амаль усе культурна-масавыя мерапрыемствы, якія праводзіць раённы Дом культуры ажыццяўляюцца на расейскай мове. І толькі ў самым пачатку гэтых мерапрыемстваў, хутчэй за ўсё для блізіру, 1-2 нумары гучаць на беларускай мове.
    Больш таго "дзякуючы" намаганням аддзелу культуры райвыканкаму амаль 100% афішаў і аб'яў пішацца не на мове тытульнай нацыі. 1 гэта адбываецца нават тады, калі пішуцца аб'явы па правядзенні беларускіх нацыянальных святаў і іншых падобных мерапрыемстваў
Святаслаў Маханёк, газета «Наша слова» 16.05.01 г.

Н.Климов, Мозырь
    Правда ли, что в больших городах православные церкви сегодня ведут службу по-белорусски? Православные испокон веку молились на церковнославянском наречии, специально предназначенном для богослужения. Кому и зачем это нужно? Как к этому относятся верующие?
    Церквей, где постоянно ведется богослужение по-белорусски, в Беларуси нет. Но в отдельных храмах на белорусском языке служится одна литургия в месяц и, по желанию верующих, могут быть отслужены молебны, панихиды, венчания. В частности, такой порядок есть в Святопетропавловском соборе в Минске и в Борисоглебской Коложской церкви в Гродно. По мнению настоятеля Борисоглебской церкви отца Александра Велисейчика, служение на живом белорусском языке говорит как раз о возрождении православных традиций, духа святителей Кирилла и Мефодия, которые, проповедуя в славянских землях, также перевели богослужебные тексты на живой тогда старославянский язык.
Алена Стаханіч, газета «Аргументы и факты в Беларуси» 16.05.01 г.

    VII Зьезд Таварыства беларускае мовы адбыўся ў сталічным Доме літаратара 20 траўня. Старшынём арганізацыі застаўся Алег Трусаў. Зьезд ТБМ ушанавалі сваёю прысутнасьцю патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты: Міхаіл Чыгір і Павал Казлоўскі, Сямён Домаш даслаў тэлеграму.
    П.Казлоўскі гаварыў пра значэннасьць беларускае мовы - неацэнны скарб усяго народу, а закончыў свой выступ усяго адным словам: "Спасибо!" Адзін з дэлегатаў Зьезду дасьціпна пракамэнтаваў: "А гэта ён сказаў ад сябе". Нягледзячы на заклік ТБМ да кандыдатаў у прэзыдэнты карыстацца ў агітацыі й публічных выступах роднаю моваю, усе яны вядуць сваю кампанію вылучна па-расейску. Вось як гэта аргумэнтуе экс-прэм'ер, сябра ТБМ М.Чыгір: "Кожны кандыдат мае дзеіць з пажаданьняў сваіх выбарнікаў, якія, на жаль, хочуць, каб зь імі гаварылі расейскаю моваю". Вінцук Вячорка, выступаючы на Зьезьдзе, задакляраваў, што пасьля перамогі на сёлетніх выбарах урэшце скончыць працу над зборам правілаў клясычнага правапісу.
Віктар Мухін, радыё "Рацыя" 20.05.01 г.

    У рамках праграмы выданьня перакладаў з францускай, цынічна названай «Багдановіч», францускае пасольства выпусьціла дзьве брашуркі Дэрыды і Вэйна па-беларуску і ўжо з дваццаць розных выданьняў па-расейску. Традыцыя пайшла яшчэ ад першага аташэ па культуры францус-кае амбасады мэсье Талстоя, нашчадка ягамосьці графа Лява Мікалаевіча, які наўпрост — як і належыць французу расейскага паходжаньня — адмаўляў існаваньне беларускай мовы й нацыі. Ну, дык жа бачылі вочкі, каго прызначалі!..
    Ды што казаць, калі нават Польскі інстытут працуе ў Менску, лічы — па-расейску. Відаць гэта па праграмках ягоных імпрэзаў.
    Прыкрасьці, прыкрасьці, прыкрасьці... Татальная русіфікацыя дзейнасьці замежных прадстаўніцтваў у.Беларусі павялічвае пачуцьцё ізаляцыі. Міжволі думаеш: а мо насамрэч у беларусаў няма сапраўдных саюзьнікаў у сьвеце?
    Амэрыканскае і польскае пасольствы — адзіныя, дзе ў першае дзесяцігодзьдзе беларускай незалежнасьці дыпляматы, прынамсі некаторыя зь іх, адчувалі сваім абавязкам вывучаць беларускую мову. І гэта было такім прыкладам для беларускае эліты.
    Ад эўрапейцаў беларускамоўныя ўжо шмат не чакаюць, але, калі й на прыёме ў амэрыканскай амбасадзе сутыкаешся ўсё з той жа мовай «міжнацыянальных стасункаў» з вуснаў амэрыканскіх дыпляматаў, перакладчыкаў, беларускіх супрацоўнікаў, дык тут ужо проста ня ведаеш, куды падзецца. Не, думаеш, ня можа быць. Буш, Паўэл, Козак і Кунстатэр проста нічога ня ведаюць, гэта чыноўнікі ім "мяшаюць", не даюць, сабатуюць... І сьмех і грэх.
    Падобная русіфікацыя дзйнасьці замежных прадстаўніцтваў у Менску дае карт-блянш нашым тутэйшым дыскрымінатарам.
    Чаму ж супрацоўнікі многіх прадстаўніцтваў замежных фундацыяў, якія мусяць займацца прамоцыяй дэмакратыі ў Беларусі, не зважаюць на базавыя нацыянальныя і моўныя правы прынамсі 37% насельніцтва краіны? Чаму яны не пільнуюцца, каб справы іхных кантораў вяліся на дзьвюх мовах? (Хоць маглі б і толькі па-беларуску — беларуская дэмакратыя ад гэтага толькі ўмацавалася б.) Які, папраўдзе, давер можна заваяваць, зьвяртаючыся да абарыгенаў на мове калянізатараў?
Барыс Тумар, газета «Наша Ніва» 21.05.01 г.

    Яркімі і трохі нечаканымі эпізодамі на з’ездзе (Таварыства беларускай мовы – заў. склад.) ў часе прамоваў сталі выступы прадстаўніка Федэрацыі анархістаў Беларусі і асабліва намесніка главы пасольскай місіі ЗША Джона Кунстатара. Амерыканец здзівіў усіх выдатнай беларускай мовай, прычым у варыянце «тарашкевіцы». Прадстаўнік амерыканскай амбасады казаў пра тое, што беларусам ёсць усе шанцы, каб зрабіць існаванне і ўжытак беларускай мовы паўнавартасным і маштабным. Пры гэтым ён згадаў пра прыклад чэхаў, якія адрадзілі сваю мову са стану, шматкроць горшага за тое, што зараз робіцца з беларускай мовай.[…]
    Учора дзяржава яшчэ раз выявіла сваё стаўленне да ТБМ і беларускай мовы. Запрашэнні ўзяць удзел у з’ездзе былі дасланыя ў два дзесяткі разнастайных дзяржаўных органаў. 20 траўня ў Дом літаратура не прыйшлі фактычна ніадкуль (шэраговыя прадстаўнікі Савета міністраў не ў лік). Запрошаныя Латыпаў, Стражаў, Мясніковіч, Падгайны, Хвастоў і іншыя не з’явіліся. Як кажуць, без каментарыяў. Можна зрабіць выснову, што Стратэгія развіцця беларускай мовы на 21 стагоддзе, прынятая на з’ездзе, улады зусім не цікавіць, бо яна ёй проста не патрэбная.
Кірыла Пазьняк, газета «Наша свабода», 21.05.01 г.

    Нядаўна мне давялося адпачываць у санаторыі "Белая Русь", які размешчаны на тэрыторыі Нацыянальнага парка "Нарачанскі". […] На будынку аўтобуснай станцыі вялікімі літарамі значыцца: "Санатормй "Нарочь". Акрамя раскладу руху аўтобусаў, усе звесткі і інфармацыя — выключна на рускай мове.
    Насупраць аўтобуснай станцыі, цераз шашу пачынаецца вуліца "Набережная", якая вядзе ў курортны пасёлак Нарач. У самым пачатку вуліцы з правага боку пад дрэвам бляшаны шчыт абвяшчае, што гэта "курорт Нарочь". Побач невялікая шыльда з раскладам і схемай руху маршрутнага таксі. І тут усе надпісы — толькі на рускай мове, карацей, нічога нацыянальнага...
    Гэтак жа — і на шыльдах уздоўж усёй доўгай вуліцы. А вось ля азёрнага берага невялікае кафэ з экзатычнай назвай "Розовый фламинго". […] Іду далей. Вось будынак, на ім абшарпаная шыльда "Центральная спасательная станцня озера Нарочь". Бачу дзве невялікія крамы: "Кулинария" і "Овощи—фрукты". […] Двухпавярховы будынак, на самым версе якога вялікімі літарамі напісана "КООП УНИВЕРСАМ". На другім, чатырохпавярховым будынку, чытаю: "Национальный парк Нарочанскнй. Гостиница Нарочь". Ды тут ужо, відаць, "аб'ядналіся" з Расіяй! Ды так "аб'ядналіся", што беларускім нідзе і не пахне.
Пётр Гарбуноў, газета «Народная воля» 22.05.01 г.

Валянціна Гракун, аграном, кіраўнік суполкі ТБМ г. п. Бешанковічы.
    "Великая и известнейшая" (па вызначэнню Н. Чайкі, вядучай перадачы "Разговор по существу" 1-й праграмы Беларускага радыё – заўв.склад.), Таіса Бондар (член Саюза беларускіх пісьменнікаў – заўв. склад.)!
    Выпадкова давялося паслухаць Ваша выступленне па радыё 26 студзеня, а потым і 14 красавіка разам з Савіцкім, Лукшам і інш.. Ужо адно тое, што Вы прынялі ўдзел у такой адыёзнай перадачы, як "Размова па сутнасці", дастаткова адмоўна характарызуе Вас: паважаныя людзі туды не ходзяць. Але вы дадалі да пачаткова заганнай характарыстыкі і свае адмысловыя якасці, перакрэсліўшы ў большасці сеядомых слухачоў ўсякі інтарэс да Вашай асобы і Вашай творчасці.
    На жаль, зараз толькі такія выступоўцы маюць доступ да СМІ. Сёння вы можаце паліваць брудам Васіля Быкава і Уладзіміра Арлова, можаце лічыць "совестью нации" Шамякіна і нават сябе - "вялікую ". Час расставіць усё на свае месцы. […]
    Самае абуральнае з Вашага выступлення - гэта Ваша мова: брыдкая сумесь беларускіх і рускіх слоў, густа засмечаная бясконцымі "так сказаць" і невыразнае вымаўленне. Так дрэнна не гаварыў яшчэ ні адзін з выступоўцаў па радыё. Нават неадукаеаныя даяркі ці часальшчыцы разўмаўляюць лепш. Вы зганьбілі ўсіх майстроў прыгожага пісьменства і ўсіх беларусаў сваімі думкамі і сваім агучваннем гэтых думак. Калі ўжо не ўмееце гаварыць, то і не лезьце лепш да мікрафона. Вы нагадвалі змяю на гарачай патэльні, якая шыпіць і пырскае слінай і ядам, пачуваючы сябе вельмі няўтульна. Салодкія хвалебныя словы вядучай наконт Вашых заслугаў гучалі на фоне Вашых слоў насмешкай і здзекам.
Газета "Наша слова" 23.05.01 г.

    Выступление депутата сейма (Польшчы – заўв. склад.) Яна Сычевского на Всебелорусском народном собрании, в котором он поливал грязью польскую демократию, называя ее "властью, осуществляемой под диктовку других государств", расхваливал белорусский режим, "не позволяющий разворовывать народное достояние", вызвало здесь (у Польшчы – заўв. склад.) соответствующую реакцию.[…]
    Известный белорусский писатель Сократ Янович заявил в "Газете Выборчей", что как депутат Сычевский имеет право высказывать самые субъективные оценки, но как представитель Польши и белорусского меньшинства в этой стране он не имеет права за границей делать подобного рода заявления, свидетельствующие об отсутствии гражданской и политической лояльности по отношению к своей родине. "Тем более, — подчеркнул Янович, — на Беларуси, власти которой отличаются своей антипольской позицией и в целом просоветским стилем. Сычевский должен отдавать себе отчет в том, кому на руку в Минске подобные речи польского парламентария, тем более депутата-белоруса, который не может не знать о политике руководства Беларуси, стремящегося к полной ее русификации и превращении страны в российскую провинцию".
Сямён Букчын, газета «Народная воля» 23.05.01 г.

    Домаш глядзеўся (падчас з’езду руху "Рэгіянальная Беларусь" - заўв. склад.) на трыбуне натуральна і свабодна. На пытаньне пра пэрспэктывы дзьвюхмоўя ён адказаў, што мы ня можам не лічыцца з тым, што ў краіне суіснуюць беларуская і расейская мовы, і доўга тлумачыў, што гэтыя дзьве мовы ў нас не адны і што чым болей моваў разьвіваецца ў краіне, тым мы робімся багацейшымі культурна.
Газета "Наша Ніва" 28.05.01 г.

    Зьезд Саюзу беларускіх пісьменьнікаў 29 траўня прыняў палітычную заяву:
    "Зьезд беларускіх пісьменьнікаў выказвае заклапочанасьць тым, што ў працэсе стварэньня агульнае Саюзнае дзяржавы ёсьць рэальная небясьпека страты сувэржнітэту й незалежнасьці Айчыны. Занядбаньне самабытнае мовы, культуры беларускага народу, уцягненьне нашае краіны ў ваенныя канфлікты ў іншых рэгіёнах сьвету".
Вольга Бабак, радыё "Рацыя" 28.05.01 г.

    У школах Беларусі пачаліся выпускныя экзамены. Аднак, сёлета, упершыню за апошнія дзесяць год, нашы выпускнікі не будуць рыхтаваць да экзамену па беларускай літаратуры прадмову Францішака Багушэвіча да ягонага зборніка "Дудка беларуская" і аповесць Максіма Гарэцкага "Ціхая плынь". Гэтыя творы проста былі выключаныя з экзаменацыйных білетаў, напэўна, за "непатрэбнасцю" ці можа яшчэ чаму?
    Што ж гэта за такая "непатрэбная" прадмова Багушэвіча? – запытаецеся вы. Адкажу – не памятаю, бо я вучыўся яшчэ ў савецкай школе, і там яна таксама была не ў пашане. А-а, гэта, здаецца, там, дзе Багушэвіч кажа, што "наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная… што мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая... Ці ж ужо нам канечне толькі на чужой мове чытаць і пісаць можна?" І заклікае: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы…"
    А у чым жа тады правінаваціўся Максім Гарэцкі? Дык ён надумаўся паказаць, як у пачатку ХХ стагоддзя расійскія ўлады выбівалі з беларускіх школьнікаў "мужыцкую" (беларускую) мову і прывівалі "правільную" або "панскую" (рускую). Школьны настаўнік, жыхар Магілёўшчыны, былы унтэр-афіцэр царскай арміі, які нахапаўся ў войску "правільнай" мовы, прыдумаў нават свой, асаблівы спосаб, як адвучыць маленькіх беларусаў гаварыць "па-мужыцку". На брусочку ён зрабіў дванаццаць нарэзаў і проці іх напісаў дванаццаць самых нялюбых яму слоў: "як, дык, хай, ці, ё, няма, трэба, добра, сёння, учора, дабрыдзень, казаў".
    Дык вось, у каго гэта "бірка" заставалася да абеду, таго ён пакідаў без абеду, а ў каго яна заставалася да канца дня, той заставаўся сядзець у класе да позняга вечара. Асабліва "панская" мова не давалася аднаму хлапчуку – Хомку, якога ў рэшце рэшт гэты настаўнік і ўвогуле выгнаў са школы. А стаўшы дарослым, Хомка трапіў на чужую яму "імперыялістычную" вайну, дзе і загінуў ад нямецкай кулі. Апошняя яго думка была: "За што
Зміцер Булай, газета "Наша свабода" 30.05.01 г.

    Інцыдэнт, што адбыўся з гуртам пісьменьнікаў, якія пасьля заканчэньня зьезду пілі піва ў парку Горкага, пацьвердзіў агульную тэндэнцыю да зьневажаньня асобы ў нашай краіне. Сьвяточны настрой беларускім творцам сапсавалі міліцыянты, а прысутныя ў парку людзі маглі назіраць, як на паэта, які хвілю таму чытаў вершы, гвалтам надзяваюць кайданкі. [...]
    Пра тое, што было ў парку, расказвае Антаніна Хатэнка.
    А.Х.: - Вялі гаворку, якая перамяжоўвалася то чытаньнем вершаў, то чытаньнем перакладаў на іншых мовах, то развагамі ўвогуле пра краіну, лёс, літаратуру.
    RR: - Гучала пераважна беларуская мова?
    А.Х.: - Не пераважна, а ўвогуле толькі беларуская мова.
    RR: - Але яна перабівалася перакладамі...
    А.Х.: - Так, гучала і мова французкая, і мова баўгарская, бо сярод нас быў перакладчык Лявон Баршчэўскі й ён цешыў наш эстэтычны слых перакладамі зь іншых моваў.
    RR: - Выглядае, што вельмі прыстойная кампанія сядзела за столікам...
    А.Х.: - Далей у парку знаходзілася кампанія, якая паводзіла сябе занадта гульліва.
    Антаніна Хатэнка знайшла далікатнае азначэньне той кампаніі на падпітку, якая павінная была зьвярнуць увагу міліцыянтаў. Але ахоўнікі правапарадку сачылі за іншым парадкам. Лявону Баршчэўскаму прыйшлі для апісаньня сытуацыі больш рэзкія словы.
    Л.Б.: - Побач з намі літаральна шалеў натоўп рускамоўны, лілі гарэлку ў стаканы, крычалі песьні, лаяліся нецэнзурна. А мы сядзелі каля піўнога ларка, узялі піва, у нас стаялі мінэральная вада й піва. Мы сядзелі размаўлялі спакойна, але мы гаварылі па-беларуску. І міліцыя зрабіла выбар.
    RR: - Гурт людзей, якія гавораць па-беларуску - не істотна, што яны гавораць, - уяўляюць небясьпеку?
    Л.Б.: - Натуральна. Рэч у тым, што міліцыянты былі вельмі маладыя людзі, і я адчуваю: яны атрымліваюць інструкцыю - калі людзі ў грамадзкім месцы гавораць па-беларуску, пільна прыглядацца. Калі ёсьць хоць якая зачэпка, забіраць. А зачэпка была: у нас піва стаяла на стале. Хоць гэта ж быў ларок піўны, тыя столікі пастаўленыя, каб людзі пілі піва.
    Паводле сьведчаньня Антаніны Хатэнкі, абсалютна нечакана да кампаніі падышлі тры чалавекі ў форме - міліцыянты й запатрабавалі паказаць дакумэнты. Пісьменьнікі зьдзівіліся й, падпарадкоўваючыся першаму парываньню, - адмовіліся, бо ня чулі за сабой ніякае віны.
    А.Х.: - І ўжо нашых адказаў далей ніхто ня слухаў. Пайшлі пагрозы й выклікі "Встать и за нами!". Запрацівіўся найболей Міхась Скобла, у ім узыграла наймацней годнасьць. Ён сказаў "Ня ўстану з гэтага месца й не пайду, бо нічога не парушаў". І менавіта на яго прыпала гэтакая доля - скруцілі рукі, каб надзець наручнікі, а пакуль скручвалі рукі, ён упаў на асфальт
    RR: - Гэта, заўважу, у прысутнасьці падлеткаў дый сталых людзей...
    А.Х.: - Я не адважуся перадаць іхную рэакцыю, бо быў нейкі шок і я не заўважыла, як рэагуюць. Мне здаецца, што павінныя былі заўважыць усе, бо я чыста па-жаночы ня вытрымала у той момант, калі Міхасю сталі скручваць рукі й практычна гвалціць. Я закрычала, што так нельга, на гэта-то вы, маўляў, ня маеце права - "патрабаваць дакумэнты патрабуйце, але цяпер адчапецеся ад чалавека". На што - сказаць, што абражалі, - перабольшу: не было лаянкі зь міліцэйскага боку, але была пагроза, што тое самае зробяць са мной - надзенуць наручнікі й павядуць.
    Быў выкліканы аўтамабіль, каб везьці іх некуды. Але пісьменьнікі самы пайшлі сьледам за міліцыянтамі ў апорны пункт аховы правапарадку №70 Партызанскага раёну. Міхася Скоблу, са скручанымі ў кайданкох рукамі, штурхалі паперадзе сябе міліцыянты.
    А.Х.: - І далей складалі пратаколы таксама са зьнявагамі, але гэта былі не так зьнявагі асабістага характару, як зьнявагі мовы, на якой мы гаварылі.
    RR: - Яны не хацелі складаць пратакол па-беларуску?
    А.Х.: - Найперш.
    Міліцыянты, у паасобку, участковы інспэктар Уладзімер Пыж, не жадалі разумець нічога, што ім кажуць па-беларуску. Апроч таго, была зробленая спроба падману.
    Л.Б.: - Я першы трапіў на допыт і мне прапанавалі пратакол пусты. Там былі запісаныя мае дадзеныя, але сутнасьць правапарушэньня й паказаньні не былі пазначаны.
    Лявон Баршчэўскі - не адно таленавіты перакладчык, але таксама й вядомы палітык. Сытуацыя зь незаконным затрыманьнем для яго ня новая. І таму ён проста закрэсьліў літарай Z усе пустыя графы. Чым разьюшыў спадара Пыжа.
    Л.Б.: - Калі я закрэсьліў, ён проста разьюшыўся, таму што я фактычна дэзавуяваў іхнае ліпавае затрыманьне. Таму што я разумею: калі б я не напісаў, яны маглі б туды напісаць што заўгодна, у гэтыя пустыя месцы. І пасьля таго, як яны заўважылі, што натрапілі не на прафана, яны мяне адпусьцілі.
    Зрэшты, усе пісьменьнікі, што патрапілі ў гэтую непрыемную сытуацыю, цьвёрда трымаліся сваіх элемэнтарных правоў і, на іхную думку, даволі грунтоўна патлумачылі міліцыянтам, што, згодна з Канстытуцыяй, маюць права гаварыць на дзяржаўнай мове. Але ці іхныя тлумачэньні пераканалі міліцыянтаў, - выклікае сумнеў. Бо акалічнасьці для нашае краіны традыцыйна-паказальныя: за ўжытковую прымаецца толькі руская мова ды хіба яшчэ гібрыдная "трасянка".
    Л.Б.: - Я якраз на зьездзе пісьменьнікаў выступаў, калі прадстаўнікі ўлады імкнуліся запэўніць, што ўва ўладаў добрае стаўленьне да беларускае мовы. Я прывёў прыклады, калі людзей за тое, што яны гавораць па-беларуску, могуць на вуліцы схапіць, зьбіць ці завалачы ў пастарунак. І ўсё спраўдзілася неўзабаве хутка.
Галіна Жарко, радыё "Рацыя" 30.05.01 г.

    Вытрымка з прывітальнага слова Джона Кунштадтэра, намесніка галавы місіі Злучаных Штатаў Амерыкі да VII з'езду ТБМ:
    Шаноўнае спадарства,
    Ад імя Амерыканскай амбасады я хацеў бы адзначыць, што гэта вялікі, неверагодны гонар - рабіць прамову на Сёмым з'ездзе Таварыства беларускай мовы. Ваша Таварыства ўвасабляе традыцыі гуманізму, якія робяць беларускую культуру такой высакароднай, неад'емнай часткай еўрапейскай цывілізацыі.
    Людзі добрыя, "Говорите по-человечески!"
    Няма неабходнасці абмяркоўваць цнатлівасць ды бескультур'е, што стаяць па-за гэтай фразай. Вы ўсе ведаеце шмат лепш за мяне, чаго каштуе такая пазіцыя.
    Хутчэй трэба высветліць, што рабіць з такім стаўленнем.[...]
    Перш за ўсё, у якіх умовах знаходзіцца беларуская мова. Давайце параўнаем. Ні адзін нармалёвы чалавек (магчыма, існуюць ненармалёвыя), ні адзін нармалёвы чалавек не спытаецца пра выкарыстанне Вацлавам Гавелам чэскай мовы. Чэская мова - звычайная еўрапейская мова, на якой размаўляюць 10 мільёнаў людзей, на якую ў шаснаццатым стагоддзі была перакладзена Біблія, мова з багатай літаратурай Адраджэння і гуманізму. Але да тысяча семсот дзевяностага года чэская мова была .скасаваная да некалькіх соцен слоў, што выкарыстоўваліся ў сельскай мясцовасьці: "вілы", "вядро", "салома". Спатрэбіліся мужныя, упартыя намаганні жменькі людзей, а потым некалькіх груп людзей, каб паступова, на працягу дзесяцігоддзяў, адрадзіць чэскую мову.
    Беларуская мова праходзіла праз перыяды ўціску, напрыклад, у 1933 ці ў апошнія некалькі гадоў. Але ваша мова ніколі не была ў такім заняпадзе, як чэская.
Газета "Наша слова" 30.05.01 г.

    Вольга Iпатава, старшыня Саюза беларускiх пiсьменнiкаў — Лiтаратурная рэдакцыя Беларускага тэлебачання некалi рыхтавала ў год 200 гадзiн мастацкага вяшчання. Цяпер яна наогул лiквiдавана.
Газета "Звязда" 31.05.01 г.


Уверх
Папярэдні месяцНаступны месяц