Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Моўны маніторынг--



2001  Сакавік


    Фрагмент інтэрв’ю спевака Аляксандра Саладухі газеце "Народная воля":
    — Говорите, что ощутили себя белорусом, а песни все равно поете исключительно на русском языке...
    — В ближайшее время как раз собираюсь записать белорусскую песню. Надо быть ближе к народу. Ближе к своей земле. Мне Тамара Лисицкая еще четыре года назад сказала: "Куда ты рвешься, лучше быть первым здесь, чем сто тридцать седьмым Кемеровским в Москве". Но мне самому нужно было пройти через эту мясорубку. Иначе я бы просто не успокоился...
Газета "Народная воля" 01.03.01 г.

    Пры Лёнданскiм Скарынаўскiм цэнтры пачала працаваць беларуская школка для дзяцей. Першыя заняткi ў ёй адбылiся 24 лютага. Напачатку заняткi будуць праходзiць раз на месяц. Дзяцей ва ўзросьце ад пяцi гадоў будуць вучыць танчыць, маляваць i размаўляць па-беларуску.
    На першых занятках прысутнiчала каля дзесяцi чалавек - усе зь сем’яў, дзе хтосьцi з бацькоў беларус. Прычым, толькi некалькi зь iх - з самога Лёндану, астатнiя - зь iншых месцаў Англii.
Газета «Пагоня» 01.03.01 г.

    Раніцай 2 сакавіка, вяртаючыся на цягніку з Варшавы, сакратар управы Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ Алесь Чэхольскі быў затрыманы супрацоўнікамі мытні ў Брэсце. Мытнікі пратрымалі сп.Чэхольскага тры гадзіны ў мытнай зале, дзе зрабілі агляд ягоных рэчаў і канфіскавалі 745 асобнікаў часопіса "Беларускія ведамасці". Быў складзены пратакол, справа будзе перададзена ў суд. Часопіс кваліфікаваны як "матэрыялы, якія пагражаюць палітычнаму ладу Рэспублікі Беларусь".
    У сп.Чэхольскага склалася ўражанне, што ён знаходзіцца не на беларускай мяжы, сустракаецца не з беларускімі мытнікамі, а натрапіў на мытную службу Расійскай імперыі. На ягоныя патрабаванні звяртацца да яго на дзяржаўнай беларускай мове службовыя асобы рэагавалі адмовай у здзеклівай форме. Не было прадстаўлена аніводнага афіцыйнага дакумента, аніводнага бланку на беларускай мове. Калі мытнікі прапанавалі яму падпісаць дакументы, сп.Чэхольскі адмовіўся зрабіць гэта, матывуючы тым, што паперы запоўнены не па-беларуску. Дарэчы, службовыя асобы ўпарта не называлі свае прозвішчы і толькі з пратаколу стала вядома, што рабіу затрыманне старшы інспектар Сцяпан Васільевіч Кузьміч.
Прэс-служба Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ, газета "Народная воля" 06.03.01 г.

    Фрагмент інтэрв’ю са старшынёй ТБШ Алесем Лозкам:
    — Я ведаю, сітуацыя зусім нядаўна абмяркоўвалася на сустрэчы актыву ТБШ з дырэктарамі беларускамоўных школ Мінска. Аб чым гаварылі яе ўдзельнікі?
    — Мы паспрабавалі разгледзець праблему з розных бакоў. Пачынаючы з тых выпадкаў (спадзяюся, не шматлікіх), калі на дырэктара школы аказваўся адміністрацыйны ціск, і яму прама было сказана не набіраць дзяцей у беларускамоўныя класы, а набіраць у рускамоўныя. Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што тут многае залежыць ад грамадзянскай пазіцыі дырэктараў школ. Многія з іх не спалохаліся чыноўніка, які ў нацыянальнай дзяржаве праводзіць антынацыянальную палітыку, і змаглі захаваць беларускамоўныя школы, беларускамоўныя класа-камплекты, набраць новых вучняў.
    Падкрэслівалася, што паўнакроўныя беларускамоўныя школы павінны быць у кожным мікрараёне беларускай сталіцы, каб бацькі не бегалі ў пошуку іх па ўсім горадзе. Пакуль што з гэтым складана, асабліва ў новых мікрараёнах, у тых жа Сухарава ці Малінаўцы.
    Такая ж сітуацыя, калі не горшая, з дзіцячымі садкамі.
Газета "Звязда" 07.03.01 г.

    20% белорусов не знают русского языка Не прошло и полутора лет, как благодаря настойчивости Таварыства беларускай мовы были наконец "рассекречены" все результаты переписи населения Беларуси, проведенной еще в 1999 году.
    А "засекречивать" была причина - ну очень уж вразрез с проводимой тогда и теперь пропагандой звучат такие цифры: вместо предполагаемых до переписи 40% русских, якобы проживающих в Беларуси, их оказалось всего 11%, поляков вместо предполагаемых 20% - 4. И уж очень неожиданная для штатных пропагандистов цифра - 81% населения страны считает себя белорусами Открытием для них явилось и то, что 20% населения вообще не знает русского языка, 36,7% говорят дома по-белорусски, а 73,7% считают белорусский язык родным.
    Выходит, реальная жизнь не соответствует придуманной "демографической ситуации"? И сокращение количества белорусских школ и белорусских классов в русскоязычных школах ничем не оправданно? А сокращение белорусскоязычного вещания на БТ и радио вообще противоречит закону - даже тому, что был принят в результате непонятного референдума о двуязычии.
Алег Карповіч, газета "Свободные новости" 09.03.01 г.

    З адказу намесніка старшыні Мінгарвыканкама М. А. Пятрушына на заяўку аб правядзенні ТБМ пікета :
    У Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце разгледжана Ваша заява аб правядзенні пікета 13 сакавіка 2001 г. па вул. Макаёнка, 9 (на супрацьлеглым боку будынка) з мэтаю прыцягнуць увагу кіраўніцтва Беларускай нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі і тэлекампаніі СТБ.
    У адказ на заяву паведамляем, што пры разглядзе пытанняў, абгрунтаваных Вамі тым, што кіраўніцтва беларукага тэлебачання не звяртае ўвагу да роўнасці абедзвюх дзяржаўных моў, Мінгарвыканкам сцвярджае факт таго, што беларуская і руская мовы займаюць аднолькава роўнае значэнне. [...]
    Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт лічыць неабгрунтаваным правядзенне пікета ў згодзе з тымі пункгамі, якія Вы выказваене. і на гэтай падставе яго правядзенне з'яўляецца нямэтазгодным.
Газета "Наша слова" 14.03.01 г.

    Колькасць класаў і вучняў у горадзе Ліда па мовах навучання (польская мова вывучаецца як прадмет у адной школе). Клас Кол. класаў % Кол. вучняў %
    Мовы бел.-рус.-поль. бел.-рус.-поль. бел.-рус.-поль. бел.-рус.-поль.
    Падр. 18-51 26-74 330-991-66 25-75
    1 25-47 34,7-65,3 499-826-44 37,7-62,3
    2 23-34 40,3-59,7 449-766-66 37-63
    3 17-12 58,6-41,4 329-282-24 53,8-46,2
    4 43-42 50,6-49,4 952-980-72 49,3-50,7
    5 36-38 48,6-51,4 840-858-83 49,5-50,5
    6 40-33 54,8-45,2 985-796-70 55,3-44,7
    7 50-25 66,7-33,3 1223-497-67 71.1-28,9
    8 48-25 65,8-34,2 1215-621-90 66,2-33,8
    9 40-31 56,3-43,7 1036-590-90 63,7-36,3
    10 21-25 45,7-54,3 478-545-3 46,7-53,3
    11 11-34 24,4-75,6 241-703 25,5-74,5
    Усяго 372-396 48,4-51,6 8522-9050-618 48,5-51,5
Газета "Наша слова" 14.03.01 г.

    За неабходнасць паляпшэння становiшча мовы тытульнай нацыi выказваецца таксама старшыня Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу Нацыянальнага сходу доктар сацыялагiчных навук Iгар Катляроў. Гэтым пытаннем ён займаецца даўно: быў старшынёй Камiссii па правах чалавека i нацыянальных пытаннях у Вярхоўным Савеце 13-га склiкання, намеснiкам старшынi аналагiчнай камiссii мiнулага парламента i прымаў удзел у распрацоўцы канцэпцыi па адраджэнню беларускай мовы. Галоўны напрамак гэтай канцэпцыi -- маральнае i матэрыяльнае заахвочванне ведання мовы без прымянення "кнута" i з дакладным выкананнем правоў чалавека. Напрыклад, з дапамогай грашовых выплат адзначаць цудоўнае веданне i выкарыстанне мовы дзяржаўнымi чыноўнiкамi, супрацоўнiкамi ВНУ i iншымi. Гэтая канцэпцыя зараз знаходзiцца ў Камiссii па правах чалавека, але спадар Катляроў лiчыць мэтазгодным яе перадачу ў камiсiю, якую ён узначальвае, бо культура ад мовы неад'емлемая. Тое, што беларуская мова ў занядбалым стане i яе трэба падтрымлiваць, у спадара Катлярова няма нiякiх сумненняў.
    Згодзен з гэтым i першы намеснiк мiнiстра адукацыi Генадзь Дылян. Мiнiстэрства распрацавала праграму дадатковых мер па развiццю беларускай мовы ў сферы адукацыi, якая неўзабаве павiнна быць прынята. Плануецца паступовае пераадоленне адставання выкладання ў ВНУ ад школ. На першым этапе пашырэнне беларускай мовы ў педагагiчных вышэйшых установах, на другiм -- у гуманiтарных, на трэцiм -- у тэхнiчных. Акрамя ВНУ, працэс закране i ПТВ, i тэхнiкумы, i iншыя прафесiянальныя навучальныя ўстановы. Вынiкам павiнны стаць два навучальныя патокi -- беларуска- i рускамоўныя -- спачатку для 36,7, а потым для 73,7 працэнта навучэнцаў. Асноўная надзённая праблема -- знайсцi сродкi на пераклад каля 10000 рускамоўных дапаможнiкаў.
Інэса Багдзевіч, газета "Рэспубліка", 17.03.01 г.

    Около полутора лет по просьбе верующих в Борисоглебской Каложской церкви (Гродно) каждое первое или второе воскресенье месяца Божественная литургия проводится на белорусском языке.
    Кстати, то же происходит и в Свято-Петропавловском соборе в Минске. Началось все полтора года назад в день праздника Собора всех белорусских святых. Тогда была первый раз отслужена литургия на белорусском языке. После нее через весь город крестный ход пронес крест Евфросиньи Полоцкой до места будущей церкви в честь Собора всех белорусских святых. По желанию верующих на белорусском языке могут также совершаться молебны, панихиды и венчания.
Аляксандр Інін, газета "Рэспубліка" 17.03.01 г.

Янка Брыль
    Колькі нагаворана з іхняга і з нашага боку (Расеі і Беларусі адпаведна - заўв. склад.) пра неабходнасць аб'яднання, але ж ні слова - ні ў друку, ні па тэлевізары, ні па радыё - пра тое, што апаганьваецца, ліквідуецца мова нашага народа, найгоршым, найзлачыннейшым, як дагэтуль, чынам. Такое жахлівае "між іншым"!
    "Кнігарня пісьменніка". Завал літаратуры рускамоўнай і амаль нічога беларускага, Як выдаецца, так і прадаецца. Самасільна рыхтуемся да братняга ўз'яднання...
    На тэлеэкране, у перадачы "Роднае слова" - кніжны кірмаш. Цэлае мора-акіян кніг, кніжак, кніжачак, і ўсе такія шматколерныя, і ўсе на рускай мове!...
    Сціплы паэт-журналіст снуе ад стала да стала, службова, з мікрафонам пытаецца, а дзе ж такія на яшчэ адной, на карэннай дзяржаўнай мове?... І яму культурна, з падтэкстам адказваюць, што іх, маўляў, ніхто не пытаецца, што нашы людзі думаюць і гавораць, а значыцца і чытаюць па-руску...
Газета "Наша слова" 21.03.01 г.

    Пра выміранне нацыі, аб чым заяўлялася ў СМІ, сведчыць і школьная статыстыка. Усяго ў Беларусі 1498417 школьнікаў. 3 іх вучацца: па-беларуску % па-руску % па-польску % па-літоўску
    у 1999 -2000 н.г. 463371 30 1081798 70 874 0,1 76
    у 20002-2001 н.г 435012 29 1062424 70,9 903 0,1 78
    За кошт малалікіх пачатковых і базавых школ у вёсках атрымліваецца крыху большы працэнт адукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання, але і ён год ад году памяншаецца. Школы з беларускай мовай % з рускай мовай % з беларускай і рускай мовамі % з польскай з літоўскай
    у 1999-2000 н.г. 2847 61,7 1147 24,8 620 13,4 1 1
    у 2000-2001 н.г. 2822 61,9 1201 26,3 533 11,7 2 1
    Красамоўна сведчыць і наступная табліца пра змяненні ў сетцы школ (у дужках тут і далей падаецца 1999 — 2000 н.г.). з беларускай мовай навучання з рускай мовай навучання з дзвюма мовамі навучання
    г. Мінск Змен няма(+5) +13 (+17) -10
    Брэсцкая -4 (-8) +2 (+19) -7
    Віцебская -1(+3) +14 (+5) -17
    Гомельская -5 (-9) +4 (+16) -12
    Гродзенская +4 (-5) +4 (+3) -13
    Мінская -14 (-7) +12 (+7) -22
    Магілёўская -5 (-6) +5 (+4) -6
    Рэспубліканскія школы Змен няма Змен няма
    Разам -25 (-27) +54 (+117) -87 (-97)
    У цэлым колькасць беларускіх школ катастрафічна памяншаецца. Гэтая бяда-тэндэнцыя ўпершьюю напаткала вёску. У 1995 г. было афіцыйна пераведзена 108 школ на рускую мову навучання, у тым ліку 91 у вёсцы. Гэты ганебны працэс працягваецца і дагэтуль. Такім чынам, за шэсць гадоў энішчана 315 беларускіх школ.
    Цікавасць уяўляюць факты стану з беларускамоўным навучаннем у рэгіёнах Беларусі. Вось табліца размеркавання вучняў усіх класаў, якія займаюцца ў бягучым навучальным годзе ў параўнанні з 1999 — 2000 (у дужках). Усяго па беларуску горад сяло Усяго па руску герад сяло
    г. Мінск 8,4 (9,5) 8,4 (9,5) — 91,6 (90,5) 91,6 (90,5) —
    Брэсцкая 30,2 (30,7) 8,4 73,7 69,8 91,5 26,3
    Віцебская 24,5 (25,9) 5,5 73,5 75.5 94,5 26,5
    Гомельская 20,3(20,4) 2,7 65,7 79,7 97,3 34,3
    Гродзенская 48,3 (51,3) 31,9 90,4 51,2 67,5 9,5
    Мінская 52,6 (54) 31,7 83,4 47,4 68,3 16,6
    Магілёўская 21.6 (22,9) 1,3 77,4 78,4 98.7 22,6
    Рэсп. школы 63,4 (68,5) 63,4 — 36.6 36,6 —
    Усяго 29,0 (30) 12,0 (13,3) 77,2 (77,2) 70,9 (70) 87,9 (86,6) 22,7 (22,7)
    У афіццйным статыстычным даведніку Міністэрства адукацыі даюцца параўнанні з 1994—1995 змяненняў удзёльнай вагі вучняў, якія вучацца па-беларуску на працягу апошніх гадоў: 94/95 95/96 96/97 97/98 98/99 99/00 00/01
    г. Мінск 21,0 17,7 15,4 13,4 11,2 9,5 8,4
    Брэсцкая 44,0 39,2 35,7 33,4 32,0 30,7 30,2
    Віцебская 35,9 25,2 28,5 26,9 26,2 25,9 24,5
    Гомельская 43,4 26,1 23,3 21,9 20,7 20,4 20,3
    Гродзенская 50,7 51,0 50,8 51,3 51,5 50,3 48,3
    Мінская 54,6 55,3 55,8 54,5 54,4 54,0 52,6
    Магілёўская 34,6 27,5 23,8 22,6 22,1 22,9 21,6
    Не цяжка заўважыць, што на фоне агульнага падзення адноснай стабільнасцю і лепшымі вынікамі вылучаюцца Гродзенская і Мінская вобласці. Думаю, што гэта можна вытлумачыць тым, што насельнікі дадзеных рэгіёнаў характарызуюцца вышэйшай узрастаючай нацыянальнай свядомасцю. Тым больш, што ад Гродзеншчыны і Брэстчыны, якая займае трэцюю прыступку, рукой падаць да Еўропы. Пра тое ж нельга сказаць аб правінцыйнай Магілёўшчыне, што разам з Гомельшчынай топчуцца ў канцы.
    Вядома, найбольш тыповую і адносна аб'ектыўную характарыстыку стану разглядаемага працэсу, даюць звесткі аб наборы ў падрыхтоўчыя (першыя) класы. Толькі 28.608 (25,3%) першагоднікаў навучаюцца на роднай мове, 74 (0,1%) — на польскай, 6 — на літоўскай, астатнія (74,6%) — на рускай; у мінулым годзе было — адпаведна 32402 (26,2%), 122 (0,1%), 5 і 73,7%. Дынаміка прыёму для навучання на беларускай мове: 1994/1995 1995/1996 1996/1997 1997/1998 1998/1999 1999/2000 2000/2001
    г. Мінск 58,0 19,5 12,1 7,3 5,3 4,3 4,3
    Брэсцкая 79,5 37,0 30,5 27,3 24,8 29,0 28,8
    Віцебская 62,3 28,9 26,2 25,3 21,4 26,0 25,4
    Гомельская 82,8 26,1 22,6 22,1 16,6 20,4 19,4
    Гродзенская 86,9 61,4 50,8 44,1 37,2 37,0 34,1
    Мінская 91,3 67,8 61,4 52,9 45,2 44,1 42,8
    Магілёўская 65,1 25,8 22,9 23,0 19,9 22,4 22,3
    Неабходна зазначыць, што ў 129 сярэдніх, 38 базавых і 2 пачатковых агульнаадукацыйных школах 9206 вучняў вывучаюць родную мову нацыянальных меншасцяў, у тым ліку 8659 вучняў — польскую, 400 вучняў — яўрэйскую, 102 вучні — украінскую і 45 вучняў — літоўскую, як паведамляе раней названы афіцыйны дакумент. [...]
    Дзякуючы самаахвярнай працы педагогаў і бацькоўскан грамадскасці, у нас паступова і, магчыма, нечакана з'явіуся шэраг беларускамоўных адукацыйных устаноў — упершыню ў гісторыі Беларусі. Адзначыў сваё дзесяцігоддзе Беларускі дзяржаўны гуманітарны ліцэй (дырэктар У.Т.Колас). Гэта ў поўным сэнсе беларуская нацьганальная ўстанова. У беларускамоўным накірунку таксама працуюць калекгывы педагагічных вучылішчаў № 1 і № 2, Беларускі ліцэй мастацтваў, мастацгі каледж № 26.
    Паспяхова вядзецца навучанне па-беларуску ў СШ № 89 (дырэктар П.П.Мазалеўскі). гімназіі № 111 (дырэктар Т.І.Радзько), СШ № 60 (дырэктар Г.З.Дземідовіч), СШ № 72 (дырэктар А.М.Гарадовіч), гімназіі № 4 (дырэктарТ.М.Бандарэнка), СШ № 190 (дырэктар З.Я. Андрухова), гімназіі № 9 (дырэктар Л.М.Апалінская), СШ № 2 (дырэктар А.Г.Сядзяка), СШ № 68 (дырэктар Л.М.Будзіч), СШ № 131 (дырэктар Г.М.Мартыновіч), СШ № 110 (дырэктар Г.І.Герасімовіч) і інш.
Алесь ЛОЗКА, газета "Народная воля" 22.03.01 г.

    У суботу вечарам, пасля футбола, на экране (Беларускай тэлевізіі - заўв. склад.) з’явіўся адкормлены маладзён з беларускім прозвішчам Казіятка (мусіць, і сам быў некалі беларусам), ды пачаў фактычна даводзіць тэлегледачам, што наша мова непаўнавартая ў параўнанні да расейскай. А каб яму паверылі, выпхнуў на экран нейкага панурага небараку, выкладчыка тэхнічнай установы, каторы пад нос мармытаў наконт "інфармацыйных патокаў" у інтэрнэце, якія, быццам, амаль што напалову – на расейскай мове. Дык таму, маўляў, і нам трэба пераходзіць на расейшчыну.
Аляксандар Дубравін, газета "Наша свабода" 26.03.01 г.

    Бліжэйшым часам у правапісных правілах беларускай мовы, што трываюць з "наркамаўскай" рэформы 1933 года з удакладненнямі ад 1959 года, з’явіцца шэраг зменаў. Змены гэтыя даўно саспелыя і доўгачаканыя, бо робяць скажоную ў мінулым стагоддзі некалькімі моўнымі русіфікацыямі беларускую мову трохі больш беларускай.[...]
    У 1994 годзе папраўкі былі падрыхтаваныя (у тым ліку некалькі варыянтаў пашырэння ва ўжытку мяккага знака), але ў звязку са згортваннем адраджэнскіх працэсаў пасля першых прэзідэнцкіх выбараў адпраўленыя на дапрацоўку Інстытуту мовазнаўства. Той толькі ў 1999 годзе, прамарнаваўшы некалькі гадоў, паспешліва зрабіў і выдаў праект новых "Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі", прычым брашурай усяго на 300 асобнікаў і з процьмай памылак.
    Нават ва ўступе да самога праекта правапісных змяненняў гаворыцца, што яны "ахопліваюць мінімальную колькасць словаў". З найбольш значных мажлівых новаўвядзенняў трэба ў першую чаргу назваць напісанне "я" ў адлічэбнікавых прыметніках (васямнаццаты, сямнаццаты, дзясяты) і ў якасці злучальных літар у складаных словах (прыкладам, земляўборка). У словах іншамоўнага паходжання, што пачынаюцца на "у" і ідуць пасля галоснай, будзем пісаць як і ў беларускіх – "ў" (ва ўніверсітэце). А вось славутую праблему "мяккі знак" у Інстытуце мовазнаўства, здаецца, пахавалі.
    Днямі са справаздачай наконт гэтага правапіснага праекта ў прэзідыуме Акадэміі навук выступаў дырэктар Інстытута мовазнаўства Аляксандр Падлужны. Праз месяц будзе прадстаўленая канчатковая рэдакцыя. Абазнаныя мовазнаўцы кажуць, што гэта будуць касметычныя правапісныя папраўкі, якія зноў абмінуць публічнае абмеркаванне і будуць адразу спушчаныя да міністэрства адукацыі, верагодна, да канца гэтага года. Робіццца гэта дзеля таго, каб не дапусціць актывізацыі грамадскай думкі што да праблемаў рэфармавання беларускага правапісу.

    Мар’ян Карымонт, газета "Наша свабода" 26.03.01 г.

    19 сакавіка ў Менску затрымалі Андрэя Сінякова за тое, што ён гаварыў зь міліцыянтам па-беларуску.
Газета "Наша Ніва" 26.03.01 г.

Семен Домаш, прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі
    Нынешнее положение и статус белорусского языка могут вызывать по меньшей мере удивление. Вне всяких сомнений, каждый человек должен выбирать, на каком языке ему разговаривать. Другое дело, что в Беларуси нельзя подавлять белорусский язык, как это делается сейчас, в пользу любого другого языка. Впрочем, языковая проблема с подачи Лукашенко действительно приобрела угрожающие размеры. И нам придется выработать в обществе некий языковой консенсус. На мой взгляд, в условиях двуязычия не может быть привилегий у русского языка, но в то же время нельзя насильно насаждать и белорусский.
"Белорусская газета" 26.03.01

Жанна Краўцова, ИСПИ при Администрации Президента
    Недавно отношение граждан нашей страны к объединению Беларуси и России в единое Союзное государство изучалось в рамках социологического мониторинга "Общественное мнение о социально-политической ситуации в Республике Беларусь". Опрос был проведен Институтом социально-политических исследований (ИСПИ при Администрации Президента – заўв. склад.). […]
    Сужение сферы белорусского языка и национальной культуры также тревожит незначительный процент опрошенных - 5,6, из них рабочих - 4,9 процента, колхозников - 1,2, служащих - 6,3, руководителей - 5,7, пенсионеров - 5,3 процента.
    Несколько иначе думают студенты, среди них число обеспокоенных этой проблемой гораздо больше - 30,4 процента.
Газета "Советская Белоруссия" 27.03.01 г.

    "В программе Ю. Азаренка "Тайные пружины политики", которую Белорусская Государственная телерадиокомпания транслировала 15 и 17 марта, содержатся не соответствующие действительности сведения, порочащие мою честь, достоинство и деловую репутацию как гражданина, политического и общественного деятеля с позиции нравственности и законов нашей страны", — говорится в исковом заявлении, поданном генерал-полковником Павлом Козловским в понедельник, 26 марта, в суд Первомайского района г. Минска.[…]
    Напомним, что в своем очередном "шедевральном" произведении Азаренок и Чикин-Никольский обвинили Павла Козловского в коллаборационизме, в развале армии (в бытность Козловским министром обороны. — А.С.), в этнических чистках, обозвали унизительным словом "подельник", а "владение белорусским языком оценили как непростительный изъян генерала".
Аляксандр Сіліч, газета "Народная воля" 28.03.01 г.

Элеанора Язерская, рэжысёр і вядучая музычных праграм БТ
    Национального на Белорусском телевидении ничего нет. Любимое детище новых руководителей "Большой завтрак" ведет русская актриса, которая, простите, к этой программе никакого отношения не имеет. В том смысле, что она сама по себе, а программа — сама по себе. Я, например, предлагала Егору Хрусталеву на роль ведущей "Большого завтрака" пригласить одну из актрис театра имени Янки Купалы — Елену Сидорову или Наталью Кочеткову. Увы... Между прочим, хотелось бы знать, какой гонорар Елена Яковлева получает за участие в этой программе. Думаю, раз в пятнадцать больше, чем у той же Езерской или Хотенко...
Газета "Народная воля" 28.03.01 г.

Іван СІМАНЁНАК, г.Паставы, інжынер лясной гаспадаркі
    Тэлефонны званок са сталічнай установы, адказнай за дзяржаўную мяжу. Нейкі чыноўнік, не вельмі якасна вымаўляючы асобныя літары, просіць тэрмінова выслаць копіі службовых папер. Адказваю яму на той мове, на якой думаю. На роднай, беларускай мове тлумачу, пры якіх умовах змагу гэта зрабіць. Майму субяседніку паперы гэтыя, відаць па усім, патрэбны тэрмінова. Відавочна падлашчваючыся, ён пачынае ўжываць у размове асобныя беларускія словы. У паузе, дрэнна прыкрыўшы тэлефонную трубку, некаму там кажа: "Да с нацменом каким-то разговариваю!"
Газета "Народная воля" 28.03.01 г.

Андрэй Дынько
    Беларускамоўная „несавецкая" традыцыя дэкляруе сваю пераемнасьць з культурай дысыдэнтаў, эмігрантаў, незалежных культурных асяродкаў. Яна найчасьцей карыстаецца так званьм „клясычньм правапісам", або „тарашкевіцай", не прызнаючы зьменаў у літаратурнай норме, уведзеных у савецкі час. Сваю асноўную задачу яна бачыць у паскарэньні нацыятворчага працэсу.
    Беларускамоўная „паддзяржаўная" традыцыя гадуецца пад дахам створаных за сталінскім часам „творчых саюзаў" і кантралюецца арганізаваным за хрушчоўскім часам Міністэрствам культуры. Яна застаецца вернай „афіцыйнаму правапісу", або „наркомаўцы", уведзенаму ў сталінскі час. Гэтая традыцыя бачыць сваю задачу ў абслугоўваньні дзяржаўнай палітыкі, якой бы тая ні была.
    Расейскамоўная імпэрская традыцыя трымаецца расейскай нацыяналістычнай ідэалёгіі, існаваньне беларускага народу ня лічыць дастатковай падставай для самастойнага нацыянальнадзяржаўнага разьвіцьця, беларускую культуру ігнаруе. Для яе носьбітаў Беларусь — гэта памылка гісторыі, а Расея — скрозь, дзе гучыць расейская мова. Ва ўмовах шырокай экспансіі расейскай культуры носьбіты гэтай традыцыі пачуваюцца ў Беларусі камфортна.
    Самая маладая — расейскамоўная беларусафільская традыцыя. Яе носьбіты — беларусы ў сэнсе палітычным (яны стаяць на пазыцыі незалежнасьці Беларусі, для іх дарагія тыя ж гістарычныя сымбалі й міты, што й для беларускамоўных), але ў большасьці сытуацый яны аддаюць перавагу расейскай мове і культуры. У адрозьненьне ад імпэрцаў, яны не сумняюцца ў паўнавартаснасьці беларускай мовы, беларуская культура не выклікае ў іх адпрэчваньня, яны нават пагаджаюцца на дзеяньні ў яе падтрымку, але ў адраджэньне грамадзкай ролі беларускай мовы й культуры ня вераць і лічаць іх каштоўнымі музэйнымі экспанатамі, важнымі сымбалічнымі фігурамі, але ня болей. Лішне казаць пра прыцягальнасьць гэткай культурнай мадэлі для новаўтворанай беларускай чынавенскай і бізнэсовай эліты, часта расейскага паходжаньня. Уразьлівасьць гэткай пазыцыі — у яе дваістасьці і непасьлядоўнасьці. Слабасьць такога „крэольскага" сьветапогляду — у тым, што крэольская культура лёгка прыўлашчваецца і размываецца культурай мэтрапольнай. Красамоўны прыклад таму — творчасьць поп-гурту "Ляпис Трубецкой", яркага прадстаўніка крэольскай культуры.
Часопіс "Аrche", №1, 2001 г.

    Фрагмент інтэрв’ю Ніла Гілевіча супрацоўніку часопіса "Крыніца" Леаніду Галубовічу
    Л. Г.: Вы. адзін з тых, хто даастатку змагаўся за дзяржаўны статус нашай мовы ў Вярхоўным Савеце. Ці ўсе захады. і магчымасці былі выкарыстаны на той час нашай нацыянальнай грамадскасцю і элітай, каб беларуская мова не апынулася на задворках суверэннагажыцця беларусаў?
    Н. Г.: Тое, што сёння наша мова як і 20, і 30 гадоў назад зноў апынулася на задворках жыцця, тлумачыцца адным: крахам кволых пачаткаў дэмакратызацыі грамадска-палітычнага ладу ў суверэннай Беларусі. Для кожнага хоць трохі дасведчанага ў гісторыі беларускай мовы, у заканамернасцях існавання і развіцця нацыянальных моў увогуле, павінна было быць зразумела: дзяржаўнае двухмоўе ў Беларусі, узаконенае іх нібыта раўнапраўнае становішча ў краіне, на справе можа азначаць толькі адно: асуджэнне беларускай мовы на пагібель, асуджэнне беларускага народа на далейшую асіміляцыю — аж да трагічнага канца. Я пісаў тады і гаварыў дзесяткі разоў: ва ўмовах, якія склаліся ў нас да пачатку 90-х, беларуская мова ніколі не сканкурыруе - на роўных - з рускай. Спачатку ёй трэба даць 30-50 гадоў нармальнага развіцця ў якасці адзінай дзяржаўнай, каб яна запанавала паўсюдна гэтак жа натуральна, як, скажам, славенская ў Славеніі ці балгарская ў Балгарыі, — а вось тады ўжо можна хоць і пяць дзяржаўных моў уводзіць: тады ўжо будзе не страшна, бо ўжо ўвесь народ Беларусі стане беларускім народам, будзе дасканальна валодаць беларускай мовай, будзе лічыць за гонар карыстацца ёю, будзе ў чыста чалавечым плане адчуваць у душы вялікую асалоду ад гэтага. Як, напрыклад, адчуваем яе сёння мы з вамі. Значыць, віна грамадскасці, палітычнай і навуковай эліты ў тым, што яны не падтрымалі курсу на дэмакратызацыю, на суверэннасць і незалежнасць Беларусі і дапусцілі дзяржаўнае двухмоўе ўжо цяпер. У 1994 годзе сілаю неймаверных намаганняў удалося на Вярхоўным Савеце, пры прыняцці Канстытуцыі, правесці артыкул аб тым, што адзінай дзяржаўнай мовай у Беларусі ёсць мова беларуская. Гэта былі вялікая заваёва і вялікае свята для ўсіх, у каго пры слове "Беларусь" цяплела на сэрцы. На жаль, радасць аказалася нетрывалай, цягнулася нядоўга: праз год з гакам яна была зруйнавана. Зрэшты, зруйнаванне было легітымна (бальшынёй галасоў) закладзена тымі ж дэпутатамі, якія прынялі Канстытуцыю 1994 года, бо гэта яны прагаласавалі і за прэзідэнцкую форму кіравання, і за рэферэндум 1995 года. Як я тады крыкам крычаў-надрываўся: не рабіце гэтага, шаноўныя, не рабіце!.. Аднак жа ... Ну вось і маем.
Часопіс "Крыніца" №3, 2001 г.


Уверх
Папярэдні месяцНаступны месяц