Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Моўны маніторынг--



2001  Люты


    Pэспубліканская нарада "Аб захадах па вырашэньні праблемаў культуры й мастацтва" прайшла у Менску . Нараду ініцыяваў А.Лукашэнка, і выглядала яна як перадвыбарчая сустрэча. […]
    З вуснаў А.Лукашэнкі не сыходзіла й тэма ягоных праціўнікаў, у тым ліку сярод дзеячоў мастацтва й культуры. Не называючы прозьвішчаў, ён абвінавачваў іх у перапісваньні гісторыі, непавазе да свайго народу, моўнай дыскрымінацыі ды іншых грахах.
    А.Лукашэнка ізноў падкрэсьліў, што расейская мова не чужая й беларусам, што дзякуючы ягонай палітыцы была захаваная ад разбурэньня беларуская літаратурная мова, пачалося пашырэньне сфэры выкарыстаньня беларускай мовы.
Валер Каліноўскі, радыё "Свабода" 01.02.01 г.

    На базе Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута будзе створаны беларуска-рускі універсітэт. Пагадненне аб гэтым падпісалі міністры адукацыі Беларусі і Расіі на сумеснай калегіі, якая прайшла ў Магілёве.
    Стварэнне сумеснай ВНУ, на думку спецыялістаў, паспрыяе інтэграцыйным працэсам. Цяпер Магілёўскі інстытут, які мае добрую навукова-адукацыйную і матэрыяльна-тэхнічную базу, яшчэ атрымае і дадатковае фінансаванне.
Казімір Юройць, "Настаўніцкая газета" 01.02.01 г.

    Выконваючым абавязкі прэзыдэнта Нацыянальнай акадэміі навук прызначаны Віктар Іпацьеў. Сам ён родам зь Сібіры, а бацька з Растова, - яны рускія людзі, і мовы беларускай ён ня ведае. Працуе ў Беларусі ўжо вельмі даўно.
Радыё "Рацыя" 02.02.01. г.

    Фрагменты з выступлення А. Г. Лукашенкі на нарадзе "Аб захадах па вырашэнні праблемаў культуры й мастацтва":
    В начале 90-х годов реальную власть в стране стала прибирать к рукам агрессивная кучка национал-радикалов.[…]
    Под крики "аб заняпадзе беларускай мовы" они начали разрушать сложившийся нормативный, единый литературный белорусский язык. Стали растаскивать его по регионам, по местечковым диалектам, засорять полонизмами и неграмотными переводами-кальками из других неславянских языков. Вместо живого народного языка, который энергично развивался почти целое столетие в Белорусской Советской Социалистической Республике, стали возвращать забытые исторические варианты.
    Мудро предупреждал против такой практики замечательный белорусский писатель Кузьма Чорны: "Мова - жывая iстота. Яна жыве з народам, а не iснуе". Яна жыве, а не iснуе. Но к этому предупреждению новые приверженцы революционных реформ не прислушались. Увы, ломать - не строить, ума здесь много не надо было.
    К счастью, в обществе победили здоровые силы, которые сумели противостоять разрушительным процессам. Сильная власть с четкой программой национального возрождения предприняла решительные шаги по консолидации общества и защите подлинных интересов народа.[…]
    Мы сберегли от разрушения единый литературный белорусский язык, его богатство и животворное наполнение из повседневной жизни народа.
    Работа академических институтов, филологических факультетов многочисленных вузов, издание энциклопедических словарей и справочников, книги, газеты и журналы, радио и телевидение - все это стимулирует расширение сферы и развитие белорусского языка. Эти и другие направления финансирует и поддерживает государство и руководство страны.
    Белорусский язык мы не позволили превратить в орудие политических разборок. Вопрос о придании статуса государственного белорусскому и русскому языкам решил народ самым демократичным образом - на всенародном референдуме. И это явилось наилучшим решением, потому что сняло политическую остроту в обществе.
    Веками так складывалось, что на нашей земле мирно и плодотворно уживались и уживаются два родственных языка. И ни один из них от этого не пострадал.
    Мы не позволили разрубить по живому кроветворную систему белорусско-российского духовного братства. Я всегда говорил, что русский язык для нас не чужой. На протяжении долгих лет мы вместе с братским русским и другими народами формировали этот язык. Мы вложили в него частичку своей души. И мы не имеем права и не должны отказаться от этого языка ради будущего своих детей и внуков. Иначе лишим их эффективного инструмента общения и добывания знаний.
    Кто-то, возможно, будет возражать и даже критиковать меня за то, что сегодня я выступаю на русском языке. Но это мое, как и ваше, право выступать на этом совещании на любом из двух государственных языков - на русском или на белорусском. Пожалуйста, говорите на том языке, на котором вам удобней и на котором вас понимают, если вы хотите, чтобы вас понимали.
Газета "Советская Белоруссия" 03.02.01 г.

    Што да дынамікі навучаньня на роднай мове, то міністр адукацыі Васіль Стражаў на сваёй прэсавай канфэрэнцыі ня здолеў прывесьці дакладнай статыстыкі:
    - Калі параўнаць з 90-м годам, то ў нас болей дзяцей вывучае беларускую мову. У параўнаньні з 95-м годам - паменшылася, але мне здаецца тут ня трэба рабіць нейкую трагедыю, бо ў 90-м годзе прыходзіла каля 19 працэнтаў у беларускамоўныя школы, а вось у нас праз год таму было каля 30 працэнтаў.
    Адказваючы на пытаньне пра даволі нізкі ўзровень выкладаньня беларускай мовы ў клясах з расейскай мовай навучаньня, міністр адукацыі зазначыў наступнае:
    - Тут трэба так падыходзіць - што лепей для дзяцей, каб яна выкладала на добрай беларускай мове, ці каб дзеці чулі тое, што трэба чуць ад настаўніка.
Ганна Соусь, радыё "Свабода" 03.02.01 г.

    На прэс-канферэнцыі намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта па друку Станіслава Нічыпаровіча былі агучаны наступныя лічбы. […]
    У 2000 годзе ў Беларусі было выпушчана 7686 кніг і брашур агульным тыражом 61,63 млн. экз. […] Дзяржаўнымі выдавецтвамі Беларусі за 2000 год выпушчана 722 назвы тыражом 9,75 млн. экз. […] На беларускай мове ў мінулым годзе выдадзена 761 найменне тыражом 5,92 млн. экз., што ў параўнанні з папярэднім годам больш па назвах на 15% і па тыражу – на 16%.
Таццяна Падаляк, газета "Звязда" 03.02.01 г.

    Проблема белорусского языка воспринимается властями достаточно своеобразно. По убеждению Лукашенко, насильственное навязывание белорусского языка - не самый лучший вариант популяризации белорусской культуры, поскольку (тут і далей цытаты з рэплік А. Лукашэнкі на нарадзе 1 лютага - заўв. склад.) "действие - противодействие, еще сильнее действие - еще сильнее будет противодействие. Не давите, не заставляйте, люди сами придут. Люди сами придут к тому, к чему они должны прийти! У плохого Лукашенко, ну, школы нет национальной и т.д., за его годы, сегодня, в прошлом году, как мне доложили, произошел кардинальный перелом, сочинения писали в два раза больше на белорусской мове, чем на русской. И не надо никого давить! Вот две темы или там три - выбирайте. Люди сами, дети наши, выбрали большинство, в два раза больше, белорусский язык. Только так мы можем решать вопросы культуры. Никакой здесь диктатуры быть не может!"
    Убежденность в том, что люди сами придут туда, куда должны прийти, вселяет оптимизм в свете предстоящих выборов. Но вопрос о белорусском языке на этом не был закрыт. Так как для Лукашенко есть авторитет, компетентный во всех вопросах, к которому он бесконечно готов апеллировать: "Петр Миронович Машеров, я знаю, очень, очень вiтаў беларускую мову..."
"Белорусская газета" 05.02.01 г.

    З адказу начальніка ўпраўлення адукацыі Мінгарвыканкаму М.С.Ціцянкова ТБМ:
    Упраўленне адукацыі Мінгарвыканкама паведамляе, што ў 2000/2001 навучальным годзе ў горадзе Мінску функцыянуе 11 беларускамоўных школ:
    СШ № 68, 131, г. 111 (Заводскі р-н), СШ № 89, 110 (Кастрычніцкі р-н), СШ № 60 (Маскоўскі р-н), СШ № 2 (Ленінскі р-н), СШ№ 72 (Партызанскі р-н), г.9, СШ № 190 (Першамайскі р-н), г.4 (Фрунзенскі р-н).
Газета "Наша слова" 07.02.01 г.

Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы
    Па-першае, трэба канчаткова равеяць міф пра выключную ролю рускай мовы ў Беларусі і пазбавіць яе месіянскай ды панславянскай функцыі. Разам з тым неабходна надаць больш увагі вывучэнню і пашырэнню ўкраінскай і польскай моваў як родных моваў нашых суседзяў.
    Па-другое, канкрэтна вызначыць межы і месца рускай мовы ў сістэме адукацыі, грамадскага кіравання, выдавецкай дзейнасці, СМІ ды іншых інфармацыйных сферах.
    У краіне, дзе беларусы складаюць амаль 82 працэнты насельніцтва, можа быць толькі адна дзяржаўная мова — мова тытульнай нацыі.
    Колькасць рускамоўных дзяржаўных устаноў не павінна сягаць за 15—20 працэнтаў, зыходзячы з колькасці рускага насельніцтва і грамадзян небеларускага паходжання, якія стала карыстаюцца рускай мовай. У дзяржаўных беларускамоўных навучальных установах, перш-наперш у школах, з першага класа можа вывучацца адна з еўрапейскіх моваў: англійская, нямецкая, французская ці іспанская, у залежнасці ад пажадан-няў бацькоў. 3 пятага класа бацькі і іх дзеці выбіраюць дадаткова яшчэ адну славянскую мову: украінскую, рускую, польскую, чэшскую ці балгарскую. Прымусовае вывучэнне рускай мовы трэба забараніць як імперска-савецкі перажытак. Несумненна, што сёння бальшасць выбяруць рускую мову, але ж знойдзецца і шмат ахвочых вывучаць якую з іншых славянскіх моваў.
Газета "Народная воля" 08.02.01 г.

Валерый ГРЫЦУК
    Калі мне, карэннаму беларусу, на судовым працэсе ў судзе Першамайскага раёна суддзя Лук'янчык забараніла карыстацца роднай мовай, я вырашыў абскардзіць гэтае відавочнае парушэнне заканадаўства. […]
    Аказваецца, законы ў нашай краіне пісаныя не для ўсіх. Інакш бы не "прасвятляў" мяне высокі начальнік — намеснік старшыні Вярхоўнага суда І.А.Міранічэнка наконт таго, што калі хочаш карыстацца ў судзе беларускай мовай — звяртайся са спецыяльным "ходатайством" на дазвол... Прыплылі, называецца! Прасі дазволу на тое, што і без таго гарантуецца законам. Выходзіць, гарантыя толькі на паперы.
    І што ж — я павінен рабіць выгляд, быццам усё нармальна, і адмахвацца ад міжвольнага пытання: а чаму гэта, калі дзве дзяржаўныя мовы ў нас раўнапраўныя, рускім у Беларусі ніякіх хадайніцтваў на карыстанне роднай мовай не трэба? […]
    Паколькі ўсе грамадзяне, без якіх бы то ні было выключэнняў, роўныя перад законам, то я звярнуўся. ў суд з зыскам супраць І.А.Міранічэнкі за нанесеную мне маральную шкоду.
Газета "Народная воля" 09.02.01 г.

Генадзь ДЫЛЯН, намеснік міністра адукацыі
    Праблема выкарыстання беларускай мовы ў школах, канешне, ёсць. Сапраўды, некаторыя статыстычныя даныя пра гэта сведчаць. Сёння ў Беларусі ўсяго 20,3 працэнта вучняў займаюцца па-беларуску. 73,4 працэнта гэтых вучняў жывуць у сельскай мясцовасці, і толькі 1,6 працэнта — жыхары гарадоў. Калі глядзець па школах, то 61,15 працэнта з іх у рэспубліцы працуюць па-беларуску. Ізноў-такі пераважная большасць школ з беларускамоўным выкладаннем — 83,6 працэнта — у сельскай мясцовасці, а ў гарадской — 3,3. Можна ахарактарызаваць сітуацыю па абласцях. Напрыклад, у Мінскай вобласці добрыя паказчыкі, але 76,5 працэнта дзяцей, якія тут вучацца на беларускай мове, ізноўтакі жывуць у вёсцы. У Гродзенскай вобласці 85,6 працэнта вучняў сельскіх школ атрымліваюць адукацыю па-беларуску. Гарадскіх школ, якія працуюць на беларускай мове, болей у Мінскай воблас-ці. А вось у Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях амаль што няма гарадскіх школ з беларускамоўным выкладаннем. Так, колькасць беларускамоўных школ сапраўды памяншаецца, і для гэтага ёсць прычыны. Часта самі бацькі, нават у сельскай мясцовасці, выказваюць жаданне, каб іх дзеці вучыліся па-руску, і гэтае жаданне звязана з тым, што ёсць складанасці з выкарыстаннем беларускай мовы ў вышэйшай школе, куды маюць намер паступаць Іх дзеці. […]
    Ёсць неабходнасць прывесці наша заканадаўства ў сферы адукацыі ў адпаведнасць з расійскім, якое таксама з часам мяняецца. Мы супастаўляем некаторыя стандарты адукацыі, змест адукацыі па асобных прадметах, акрамя таго, аднолькава з Расіяй мы вызначылі адукацыйныя галіны. Ёсць неабходнасць узгадняць асобныя моманты, тым больш што актыўна супрацоўнічаем па дамовах з расійскім міністэрствам адукацыі, навучальнымі ўстановамі. Яшчэ сумесна выпрацоўваем тэрміналогію ў пэўных напрамках, бо калі яна розная, могуць узнікаць непаразуменні. […]
    Мы разумеем, што беларускай мове трэба ўдзяляць больш увагі. Сёння ўжо ў міністэрства ёсць патрабаванне да ўсіх школ выкладаць гісторыю Беларусі на беларускай мове. Бо, напрыклад, я лічу, што амаральна вывучаць такі прадмет не на роднай мове. А калі некаму не падабаецца, то гэта ўжо іх справа: ва ўсіх школах ёсць такі прадмет як беларуская мова, таму ў межах падручнікаў гісторыі ні ў кога не павінна быць праблем.
    Так, у існаванні беларускай мовы ў сістэме адукацыі сёння ёсць праблемы. Канешне, трэба многае мяняць, але не адразу і не раптам, як гэта ўжо было, бо нічога добрага не атрымаецца. А каб усё-такі падтрымаць беларускую мову, распрацаваны праект праграмы дадатковых мераў па раз-віццю беларускай мовы ў сістэме адукацыі (гэты праект распрацаваны яшчэ ў 1999 годзе і з той пары нікім не разледжаны і не зацверджаны – заўв. склад.), ажыццяўленне якой паступова павінна палепшыць сітуацыю. Калі яна будзе прынята, а за ёй з'явяцца падобныя праграмы ў іншых міністэрствах і ведамствах, тады штосьці пачнё мяняцца ў адносінах да беларускай мовы ўвогуле.
Газета "Звязда", 10.02.01 г.

    Фрагмент інтэрв'ю старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Аляксандра ВАЙТОВІЧА:
    — Прэзідэнтам было абмеркавана пытанне наконт таго, каб законы ў Рэспубліцы Беларусь прымаліся адразу на дзвюх мовах. У нас жа паводле Канстытуцыі існуе двухмоўе: дзяржаўнымі мовамі з'яўляюцца беларуская і руская. Але на практыцы складвалася так, што пераважная большасць законаў прымаецца на рускай мове. І ў такім разе беларускамоўны варыянт закона не з'яўляецца правамоцным юрыдычным дакументам. ЁН фактычна існуе для таго, каб беларускамоўная частка грамадства магла азнаёміцца з ім і зрабіць для сябе нейкія высновы. У іншых краінах, дзе заканадаўча замацавана двухмоўе, законапраекты прымаюцца адразу на дзвюх мовах. Напрыклад, у Канадзе — на англійскай і французскай, у Фінляндыі — на фінскай і шведскай і г. д. Такі варыянт магчымы і ў нас. Для гэтага неабходна, каб законапраекты рыхтаваліся і прадстаўляліся ў парламент адразу ў двух варыянтах, каб парламентарыі маглі іх абмяркоўваць і прымаць адначасова. У такім ра-эе абодва варыянты будуць мець аднолькавую сілу, а грамадства і адпаведныя органы дзяржавы пазбегнуць юрыдычных цяжкасцяў з прымяненнем законаў.
    — Наколькі я зразумеў, прэзідэнт падтрымаў вашу прапаноеу.
    — Сапраўды, прэзідэнт рашуча выказаўся ў падтрымку праходжання законапраектаў у Нацыянальным сходзе адначасова на абедзвюх мовах. Акрамя таго, 7 лютага я меў неафіцыйную размову з прэм'ер-міністрам Уладзімірам Ярмошыным, дзе таксама было ўзнята гэтае пытанне. Падчас гутаркі, дарэчы, прысутнічаў і Старшыня Палаты прадстаўнікоў Вадзім Папоў. Дык вось Уладзімір Ярмошын сказаў, што ён не бачыць ніякіх праблем пры выкарыетанні практыкі адна-часовага прыняцця законаў на абедзвюх дзяржаўных мовах. Ён трымаецца таго ж пункту погляду: законапраекты павінны ўносіцца у парламент на дзвюх мовах. Да таго ж прэм'ер-міністр сказаў, што ён не бачыць і вялікіх матэрыяльных затрат пры выкананні гэтай канстытуцыйнай нормы. А якія тут могуць быць затраты? Хіба што паперы спатрэбіцца крыху больш.
    — Для таго каб падобны парадак пачаў выкарыстоўвацца, дастаткова вусных дамоўленас-цяў з прэзідэнтам ці спатрэбіцца эмяненне або прыняцце нейкіх нарматыўных актаў?
    — Гэта мы зараз і абдумваем. Будуць падрыхтаваны прапановы аб неабходнасці менавіта такога парадку прыняцця законаў. Юрысты прааналізуюць дакументы і скажуць, што неабходна мяняць.
    — Я некалькі гадоў з'яўляюся парламенцкім карэспандэнтам газеты і назіраю, як паступова беларуская мова знікае з парпамента. Выступленні дэпутатаў ці сенатараў па-беларуску — гэта вялікая рэдкасць. Я прыгадваю, што падчас першай сесіі Савета Рэспубпжі толькі Ядвіга Грыгаровіч гэтым выдэелілася. Вы не думаеце, што падобныя змены стануць падставай, штуршком, стымулам дпя парламентарыяў і яны часцей пачнуць ужываць беларускую мову, як падчас пасяджэнняў, так і ў нефармальных зносінах?
    — Я не магу адказваць за іншых, скажу толькі за сябе. Зразумела, калі ў нас будзе ісці аб-меркаванне законапраектаў на беларускай мове, то я буду на ёй размаўляць і адпаведна весці пасяджэнні.
    — Апяксандр Паўлавіч, на ваш погляд, якія ёсць магчымасці папулярызацыі роднай мовы?
    — Цяпер ідзе глабалізацыя, ад якой нікуды не падзецца. Гэты працэс уплывае і на тое, што мяняюцца функцыі моў. Так, глабалізацыю не могуць абслугоўваць тыя мовы, на якіх размаўляе невялікая колькасць людзей. Не будзе абслугоўваць працэсы глабалізацыі венгерская мова ці беларуская. На першыя пазіцыі выходзяць англійская мова, рабочыя мовы ААН, якія маюць сусветнае значэнне. На іх будуць публікавацца тый ж навуковыя дасягненні. Прабачце, калі мы будзем друкаваць навуковыя артыкулы па-беларуску, то хто іх будзе чытаць? Ці па-венгерску— у Венгрыі ж таксама 10 мільё-наў чалавек?
Газета "Звязда", 10.02.01 г.

    Аляксандар Дубко, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму, памёр увечары 4 лютага. […]
    Абласныя тэленавіны раптам перайшлі цалкам на расейскую мову. За ўвесь жалобны час не прагучала ніводнага беларускага слова. Гэтая акалічнасьць папросту кідалася у вочы. Можна падумаць, што беларуская мова не надаецца для падобных выпадкаў альбо што нябожчык быў небеларусам.
Сяргей Максімовіч, газета "Наша Ніва" 12.02.01 г.

    Зачынілі "Першацвет" (беларускамоўны часопіс, у якім друкаваліся маладыя аўтары – заўв. склад.), замест яго зараз паўстане расейскамоўнае выданьне...
Сяргей Мікулевіч, газета "Наша Ніва" 12.02.01 г.

    Міністэрства замежных справаў падтрымала прапанову Таварыства беларускай мовы аб выкарыстанні беларускай мовы ў афармленні тавараў, што імпартуюцца ў краіну. У прыватнасці, МЗС звярнулася ў міністэрства адукацыі з ініцыятывай унесці ў закон "Аб мовах" змяненні, якія абавязвалі б змяшчаць на таварах, што імпартуюцца ў Беларусь, надпісы і тлумачэнні на беларускай і рускай мовах.
    Каменціруючы гэтае рашэнне, кіраўнік справаў ТБМ Сяргей Кручкоў сказаў, што на працягу 2000 года ТБМ звярталася з падобнымі прапановамі да ўсіх пасольстваў замежных дзяржаваў, акрэдытаваных у Мінску, і "найбольш спрыяльны адказ, які выклікаў адпаведныя дзеянні, аб’яднанне атрымала з пасольства Германіі". Паводле ягоных словаў, нямецкія дыпламаты прапанавалі Гандлёва-прамысловай палаце ФРГ рэкамендаваць сваім таваравытворцам пры афармленні і ўпакоўцы тавараў, што экспартуюцца ў Беларусь, выкарыстоўваць як рускую, гэтак і беларускую мовы. "Адной з першых стала выкарыстоўваць абедзве дзяржаўныя мовы, прынятыя ў Беларусі, нямецкая фірма "May Milch Gmbx & Co. KG" з горада Эрфтштата", — сказаў кіраўнік справаў ТБМ. Як ён паведаміў, пасольства Польшчы таксама падтрымала прапанову ТБМ, аднак у сваім лісце звярнула ўвагу на тое, што пытанне ў большай ступені з’яўляецца справай дзяржаўных органаў Беларусі, якія не вылучалі падобныя прапановы перад замежнымі вытворцамі тавараў.
Марат Гаравы, газета "Наша свабода" 14.02.01 г.

    У тую ж суботу (10.02), калі нехта Казіятка прапагандаваў у "Панараме" артыкул лаўрэаткі Філарэтавай прэміі Ніны Яновіч пра беларускіх пратэстантаў як "сектантаў", дзе быў заклік да міністэрства адукацыі выхоўваць моладзь па-праваслаўнаму, "коль мы православная страна", яна надрукавала ў сваёй "Народнай" газеце чарговы опус.
    Гэтым разам ёй не дагадзілі ўжо... праваслаўныя! Праўда, не Маскоўскага патрыярхату, а Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, якую Яновіч назвала на старонках газеты "автофекальной", бо гэта "церковь оппозиции". А апошнім у пераліку грахоў гэтай царквы было тое, што ў Петра-Паўлавым саборы сталіцы ўжо ёсць беларускамоўная літургія. Яновіч жа хоча толькі "общий старославянский". Відавочна, слова "фекаліі" яна знайшла менавіта там.
Юры Свірко, газета "Наша свабода" 14.02.01 г.

А.КРУПСКІ
    Я рускі, больш за 10 гадоў жыву ў Беларусі. У 1994 годзе вывучыў беларускую мову і цяпер магу размаўляць і пісаць па-беларуску (праўда, слоўнік заўсёды пры мне). […]
    Я не разумею вышэйшае кіраўніцтва краіны: альбо яно зусім непісьменнае, малаадукаванае і не разумее, што робіць, альбо наадварот — спецыяльна глуміцца над беларускім народам, яго культурай, мовай, традыцыямі, гісторыяй. Гэтым самым робіцца чорная справа як адносна беларускага, так і рускага народа. Хіба вам, уладары-таварышы, не вядома, што вы фактычна нацкоўваеце адных на другіх? Нават у навагоднюю ноч мы чулі песні на роднай мове дзетак з другіх краін, а беларускіх дзетак чамусьці не было. Хіба вы не чулі, як з вас азербайджанскі міністр пасмяяўся: маўляў, вам "дороги не белорусские вечера, а подмосковные". І гэта праўда. Хіба вы не заўважылі, як выбухнула студыя авацыямі, калі, нарэшце, загучала беларуская песня, хоць у тую студыю гледачоў падбіралі чыкіны. Тым навагоднім "аганьком" вы самі абудзілі пратэст мільёнаў беларусаў.
    ...Пасля Новага года я паехаў па Мінску, каб купіць касеты сучасных беларускіх песень, якія мне вельмі падабаюцца. І што вы думаеце: нідзе не знайшоў. Затое розных нізкапробных, ледзь не з падваротні на рускай мове — колькі хочаш. Паехаў па магазі-нах, хацеў купіць хоць зборнікі са словамі сучасных беларускіх песень. Таксама няма. Што ж вы робіце, уладары? Гэта — вынішчэнне ўсяго беларускага. Вы самі правакуеце людзей на непрыязнасць да кіраўніцтва дзяржавы, гвалтам праводзімай ім русіфікацыі.
    Так, я рускі чалавек. Але не хачу, каб мае дзеці, унукі і праўнукі адчувалі сорам за палітыку сучасных беларускіх улад, які пад выглядам "славянскага брацтва" і "яднання з Расіяй" робяць шкоду ўзаемаразуменню і сяброўству розных народаў.
Газета "Народная воля" 15.02.01 г.

І.ПАШКЕВІЧ, дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
    Урывак са звароту да старшыні Палаты прадстаўнікоў Папова В.А.:
    Абставіны ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сведчаць аб тым, што ўжыванне (карыстанне) беларускай мовы тут зведзена да нуля. З'яўленне аднаго-двух законапраектаў на беларускай мове — хутчэй выключэнне з даўно ўведзенай нормы.
    У парушэнне Закона "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" Сакратарыят Палаты прадстаўнікоў распаўсюджвае законапраекты амаль засёды на рускай мове. Толькі на рускай мове дэпутаты атрымліваюць праекты пастаноў і распараджэнняў. Толькі на рускай мове вядзецца стэнаграма пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў.
    Такім чынам, у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу дапушчана абмежаванне на карыстанне беларускай мовай, што з'яўляецца грубейшым парушэннем Закона "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь".
    Прашу Вас як Старшыню Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу забяспечыць вы-кананне гэтага Закона ў сценах Парламента. У мэтах садзейнічання яго выканання дайце, калі ласка, даручэнне Сакратарыяту Палаты прадстаўнікоў на ўжыванне ў яго рабоце абавязковага двухмоўя; падрыхтрўку і прадстаўленне дэпутатам усіх законапраекгаў, пастаноў і распараджэнняў на беларускай і рускай мовах; вядзенне і прадстаўленне дэпутатам стэнаграм пасяджэнняў таксама на беларускай і рускай мовах.
    Лічу правільным, калі б суб'екты заканадаўчага права (Прэзідэнт, Урад) уносілі свае законапраекты ў Палату прадстаўнікоў таксама на беларускай і рускай мовах.
Газета "Народная воля" 16.02.01 г.

    Фрагмент інтэрв’ю Вольгі Мядзведзевай з экзархам Рускай праваслаўнай царквы Філарэтам:
    — Вяртаючыся да тэмы нацыянальнай самасвядомасці праваслаўных беларусаў, хацелася б ведаць: ці будзе павялічвацца колькасць богаслужэнняў на беларускай мове?
    — Ужыванне беларускай мовы за богаслужэннем патрабуе карпатлівай работы і вельмі асцярожнага, уважлівага падыходу. Ужо дзесяць гадоў у Беларускім Экзархаце працягваецца работа Біблейскай камісіі. Яе асноўная мэта — гэта не толькі пераклад Свяшчэннага Пісання і богаслужэбных тэкстаў на нацыянальную мову. Гэта таксама цяжкая лінгвістычная і навукова-багаслоўская работа па выпрацоўцы багаслоўскай лексікі беларускай мовы, свабоднай як ад русізмаў, так і ад паланізмаў. Вынікі гэтай работы сёння добра вядомыя ў Беларусі; выдадзены царкоўныя пераклады на беларускую мову Евангелляў ад Матфея, ад Марка, штогод выдаюцца беларускія царкоўныя календары, перакладзены і ажыццяўляюцца чынапаследаванні Таінстваў на беларускай мове, якая становіцца таксама і мовай пропаведзі.
    Але! На прыходскім узроўні ўсе гэтыя дасягненні выкарыстоўваюцца толькі са згоды прыхаджан і кліра. Аб насільнай беларусізацыі літургічнай і богаслужэбнай практыкі не можа быць і размовы, як, дарэчы, і аб катэгарычнай адмове выкарыстоўваць беларускую мову за богаслужэннем. У канчатковым выніку колькі будзе богаслужэнняў на беларускай мове, вырашае народ, які моліцца і які сёння зусім не маўчыць.
Газета "Звязда" 16.02.01 г.

І.ПАШКЕВІЧ, дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
    В принципе, Заметалин с первого дня невзлюбил Сосновского (былога міністра культуры – заўв. склад.). На планерках министр культуры говорил на белорусском языке, на многие вопросы у него было собственное мнение. А вице-премьер, курирующий национальные вопросы, не присутствовал ни на одном спектакле в театре Янки Купалы, ни на одном вечере творческой интеллигенции в филармонии. Я уже не говорю о встречах или беседах с артистами. Владимир Петрович появлялся только на правительственных концертах и только в том случае, если там был Александр Григорьевич...
Газета "Народная воля" 21.02.01 г.

    Фрагмент інтэрв’ю Марыі Яравенкі з прэзідэнтам "Згуртавання беларусаў свету" акадэмікам Радзімам Гарэцкім:
    — Как бы вы оценили работу белорусских диаспор по созданию национальной системы образования, сохранению белорусского языка и культуры за рубежом?
    — Я бы особо отметил достижения белорусских диаспор в США и Канаде. Они там выпускают свои газеты, у них есть свои церкви. Даже на кладбищах надписи на могилах выполнены на белорусском языке, чего практически не увидишь у нас. Но надо сказать, что такая мощная работа проведена в основном эмигрантами, которые уехали до и сразу после войны. Сегодняшние эмигранты больше занимаются коммерцией, своей хорошей жизнью и забывают о Родине.
"Белорусская Деловая Газета", 22.02.01 г.

    Фрагмент адкрытага ліста Юрыя Свірко да журналісткі з "Беларускага" тэлебачання Алены Ладуцькі:
    Нядаўна "Беларускае" тэлебачанне ў тваёй асобе раптам ненадоўга зноў загаварыла па-беларуску. Ты неяк здолела ўспомніць тую мову, пра якую нядаўна зусім забылася. Хаця твой любімы тэлегерой Аляксандр Лукашэнка нават Івана Шамякіна віншаваў з юбілеем па-руску. А ў гэтых выпадках БТ асвятляе дзейнасць правадыра "на мове першакрыніцы". [...]
    Нядаўна супрацоўнік радыё "Рацыя" Віктар Мухін патэлефанаваў табе ды пацікавіўся, чаму ты робіш свае рэпартажы не па-беларуску. І ты адказала, што тэксты сюжэтаў пра Лукашэнку пішаш па-руску, бо гэтак табе хочацца:
    "Право журналиста, наверное, на каком языке делать материалы. Мы делаем так, как считаем нужным, я думаю — это наше право. Когда как получается. Думаю, што я моваю валодаю дастаткова добра".
    Дзіўна толькі, што раней табе па-руску пісаць не хацелася. Ні на Беларускім радыё, дзе ты працавала ў даволі прагрэсіўнай рэдакцыі "Крыніца", ні нават у блочнай "Панараме", дзе ты вяла па чарзе з Дурамётавым блок міжнародных навінаў. Жаданне перайсці на рускую неверагодным чынам супала ў цябе са жнівеньскім загадам па АТН паведамляць пра Аляксандра Лукашэнку толькі па-руску.
Газета "Наша свабода" 23.02.01 г.

    Рада ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" з трывогай і абурэннем адзначае, што ў апошні час на дзяржаўным тэлебачанні з небывалымі дагэтуль настойлівасцю і паслядоўнасцю ідзе выцясненне з вяшчання нашай роднай мовы. Беспадстаўна скасавана навучальнае тэлебачанне, такое патрэбнае для вясковых школ. Закрыты папулярныя перадачы "Роднае слова" і "Сядзіба". Спыніў выхад у эфір любімы мільёнамі аматараў беларускай песні тэлефестываль "Песню бярыце з сабой". Галоўная рэдакцыя літаратурна-драматычных праграм практычна наогул спыніла падрыхтоўку перадач, звязаных з гісторыяй Бацькаўшчыны, яе літаратурай і мастацтвам. Нават у традыцыйна беларускамоўных выпусках навін дыктары і журналісты дэманстратыўна пераходзяць на рускую мову. Новыя ж цыклы і праграмы, якія з’яўляюцца на БТ, амаль цалкам рускамоўныя. […]
    Мы рашуча патрабуем спыніць гвалтоўную русіфікацыю тэлевізійнага вяшчання ў нашай краіне, забяспечыць на практыцы мове карэннай нацыі яе дзяржаўны статус, вярнуць на блакітныя экраны любімыя гледачамі беларускамоўныя праграмы.
Газета "Наша свабода" 23.02.01 г.

Алесь СЯДЗЯКА, старшыня Рады дырэктараў беларускіх школ г.Мінска
    Згвалціць школу без удзелу дырэктарскага корпусу было б немагчыма. На сваім уласным во-пыце ведаем, як прынцыповая пазіцыя кіраўніка школы можа садзейнічаць перакананню і настаўнікаў, і бацькоў, стварэнню адпаведнай грамадскай думкі, захаванню беларускай мовы навучання. Што ж вы, шаноўныя калегі, нарабілі! Нехта з вас спалохаўся заняць грамадзянскую пазіцыю, нехта абыякава, а то і свядома стаў хаваць беларушчыну. І гэта вялікая віна перад будучыняй нацыі і краіны. Толькі зразумейце: ніхто і нішто не вечна. Як не вечна гэтая ўлада. І вы на свае вочы яшчэ ўбачыце і адраджэнне беларускай школы, і вяртанне незалежнасці краіны, павагі да беларускага народа з боку іншых народаў Еўропы і свету.
    Адбудзёцца гэта з вашым удзелам або не — сапраўды ваш выбар. Летась толькі 4% вучняў падрыхтоўчых класаў Мінска атрымалі ў рукі беларускі лемантар. Ад вас залежыць, колькі такіх вучняў будзе сёлета. Гэта — справа вашага сумлення і адказнасці перад будучыняй краіны.
Газета "Народная воля" 24.02.01 г.

    ТБМ паведамляе, што ўжо двойчы звярталася да амбасадара Расіі ў Беларусі з просьбай зрабіць неабходныя захады, каб расійскія вытворцы выкарыстоўвалі на пакунках тавараў, што прадаюцца ў Беларусі, дзяржаўную беларускую мову. Расійская амбасада аніяк не адрэагавала. У прыклад расейцам ТБМ ставіць немцаў, якія такую ж самую просьбу ТБМ што да нямецкага імпарту палічылі слушнай, і тамтэйшая Гандлёва-прамысловая палата рэкамендавала нямецкім прадпрыемствам карыстацца ў тым ліку і беларускай мовай. А больш за ўсіх ТБМаўцаў сярод замежных фірмаў задавальняе іспанская фірма "Галіна Бланка", якая ўжывае беларускую мову як у тэкстах на пакунках сваіх "кубікаў", гэтак і ў рэкламе.
Кірыла Пазьняк, газета "Наша свабода" 26.02.01 г.

    У Мінску на частаце 98,9 FM-дыяпазона пачала вяшчанне расійская радыёстанцыя "Рускае Радыё". Праект ажыццёўлены пры ўдзеле беларускага "Радыё Рокс" і Рэспубліканскага радыёперадаючага цэнтра.
    Як паведаміла дырэктар "Радыё Рокс" Таццяна Сядова, праект адначасова мае камерцыйныя і творчыя мэты. "Радыё Рокс" вяшчае ў рэспубліцы з пачатку 90-х гадоў і з’яўляецца даволі кансерватыўнай і стабільнай станцыяй, якая не мяняе свой фармат. Разам з тым вельмі многія слухачы ў Беларусі хацелі б чуць больш рускамоўнай музыкі.
Аляксей Арэшка, газета "Наша свабода" 28.02.01 г.

Алег Трусаў, старшыня ТБМ
    Ігнараванне беларускай мовы на транспарце, у рэкламе, у напісанні шыльдаў, назвах вуліц, аб'ектаў культурнага, сацыяльна-бытавога прызначэння ды іншых не робіць гонару гораду (сталіцы Беларусі Менску - заўв. склад.), у якім паводле апошняга 1999 года перапісу насельніцтва 61,9% менчукоў лічаць беларускую мову сваёй роднай.
    Паважаны спадар Паўлаў (мэр сталіцы - заўв. склад.), просім Вас сілаю нададзенай Вам улады вярнуць на вуліцы і плошчы сталіцы Беларусі беларускую мову - яе душу і нацыянальную адметнасць. Гэта будзе спрыяць ператварэнню Менска ў горад еўрапейскага тыпу.
Газета "Наша слова" 28.02.03 г.

    "Сёньняшняе становішча беларускай мовы нагадвае сытуацыю з чэскаю ў ХІХ стагодзьдзі", - заяўляе адзін з папулярных часопісаў Чэхіі Cargo. У артыкуле "Расейская ці беларуская мова?" журналісты пішуць, што "беларуская мова стала мовай апазыцыйных інтэлектуалаў і выклікае нэгатыўную рэакцыю ўладаў.
Радыё «Рацыя» 28.02.01 г.


Уверх
Папярэдні месяцНаступны месяц