Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Моўны маніторынг--



2001  Лістапад


Зянон Пазьняк
    Функцыя нацыянальнай мовы ў нацыянальным грамадстве - усеабдымная ад духоўнага да эканамічнага выяўлення. Аднак не ўсюды яна выяўляецца непасрэдна. І ў гэтым хаваецца адна з цяжкасцяў у разуменні сутнасці нацыянальных каштоўнасцяў для саветызаванага чалавека.
    Найбольшая складанасць для новага беларускага Адраджэння заключаецца яшчэ і ў тым, што за сто гадоў моцна змяніліся ўмовы і адносіны ў Еўропе. Перыяд утварэння нацый якраз закончыўся ў першай чвэрці XX стагоддзя Нацыянальная ідэя ў міжнароднай свядомасці стала як бы неактуальнай, бо гэта ўжо пражыты і пройдзены этап. А значыць, аслабілася і гатоўнасць да міжнацыянальнай салідарнасці.
    3 80-х гадоў мінулага стагоддзя пашырылася ў свеце ідэя інтэрнацыянальнай дэмакратыі, уздымаецца на катурны міжнародная дактрына "правоў чалавека", узмацняюцца ліберальныя імкненні да інтэграцыі Еўропы і глабалізацыі свету. Міжнародныя дэмакраты і міжнародйыя лібералы працуюць разам над стварэннем новых дэмакратычных супер-імперый, супер-дзяржаў.
    Для прадстаўнікоў гэтай звышідэалогіі нашы, актуальныя для нас, нацыянальныя праблемы стогадовай даўніны, наша балючасць, наша роспачнае імкненне выкараскацца з той бяздоннай курапацкай ямы, куды пасадзілі наш народ нядобразычліўцы, наша старанне ўратаваць найперш нашу мову ды незалежнасць - усё гэта здаецца ім (шмат каму) анахранізмам. Бо ў іх мова, культура, незалежнасць - само сабой зразумелае, яны з гэтым нарадзіліся і думаюць, што ўсё гэта існуе натуральна, як горы, рэкі і даліны.
    Але ж у нас - не так. Мы мусім, паскорана мусім (!) прайсці этап дзяржаўнага ўсталявання нацыянальных каштоўнасцей і стабілізаваць нацыю разам з дэмакратыяй. Інакш у нас не будзе будучыні.
    Мы не можам ігнараваць аб'ектыўныя законы развіцця. Нам трзба дагнаць гісторыю. Мы маем на гэта найвялікшае права. Бо нас знішчалі, нам не давалі жыць.
    Побач з фактарам пераменаў, якія адбыліся на працягу XX стагоддзя і ўскладнілі беларускую палітыку, застаўся нязменны чыннік - Расія, з яе шавінізмам, імперскімі амбіцыямі і непрыхаванымі вялікадзяржаўнымі прэтэнзіямі на Беларусь. Гэты чыннік небяспечны. Калі б не ён, не карэляцыя і не ўзаемадзеяяне яго з пераменамі ў свеце, беларускіх праблем у такім выглядзе, у якім яны існуюць сёння, проста ўжо б не было.[...]
    Якая ж яна, наша святая для нас Беларуская Мова? Ці можна неяк глянуць на яе збоку, каб ацаніць аб'екгыўна? Як яна гучыць для іншых, як яе ўспрымаюць?
    Кожная свая мова для кожнага народа - найлепшая і найпрыгажэйшая. І гэта правільна. Бо ў мове выяўляецца сугнасць натуры народа, які яе стварыў, ввдаць яго душа, адбіваецца сваісты склад ро-зуму і манера мыслення, матэрыялізуюцца рытмы духу і цела (гэта значыць, тэмпераменту). Таму ў кожнай мове ёсць свой характэрны рытм, свая мелодыя і сваё гучанне, а лексіка падпарадкавана вобразнай сістэме ўспрыняцця свету людзьмі, якая ў розных этнічных супольнасцяў (першасных носьбітаў мовы) адметная.
    Гэтым тлумачыцца здзіўляючая для некаторых даследчыкаў з'ява, што разумовыя і творчыя здольнасці чалавека найлепш выяўляюцца ў роднай для яго мове Тут рэалізуецца сумоўе - гарманізацыя рыгмаў, распазнаўчых знакаў, найкарацейшых дарог паміж розумам, душой, тэмперамэнтам цела і мовай чалавека. Дасягаецца склад (камплект) аптымальнасці асобы.
    Гэта не толыа теарэтычныя разважанні. Там, дзе можна прааналізаваць з'яву на масавых прыкладах і ў шырокай практыцы, вынікі відавочныя. У пачатку 90-х гадоў, калі ўзнікла, нарэшце, магчымасць адчыніць беларускія школы ў гарадах і развіваць беларускае школьніцтва, то праз нейкі час было зафіксавана, што беларускія дзеці ў беларускіх школах лепш паспяваюць, лепш вучацца, лепш засвойваюць матерыял і лепш раэвіваюцца, чым беларускія дэеці ў такіх жа рускіх школах. Гэта натуральна Адбылася гарманізацыя сваістага складу мовы і чалавека, аптымалізацыя развіцця асобы. Карацей, сваё спаткалася са сваім. [...]
    Аказваецца, нацыянальная мова з'яўляецца не толькі галоўным чыннікам сацыяльна-палітычнага адраджэння нацыі, не толькі звязваючым элементам нацыянальнай культуры, але і фак-тарам найлепшага развіцця асобы чалавека, перашаснай умовай яго гарманічнага існавання.
    Аднак за 73 гады праводзімага гвалту над беларускай мовай за часы СССР, што афіцыйна прыкрываўся нібыта палітыкай білінгвізму ў Беларусі, сярод вялікай часткі насельніцгва стварылася вельмі некарысная з'ява для беларускай культуры, менавіта крэалізацыя (дэструктыўнае змешванне) беларускай і рускай моваў. У выніку шмат беларусаў (як правіла, людзей невысокага культурнага ўзроўню) гавораць цяпер на гэтакай збедненай "паўмове" ці на своеасаблівай піджын-рускай (гібрыднай) мове. (Успомнім "класічныя" прамовы Старшыні Вярхоўнага Савета Мікалая Дземянцея. Ёсць і свежыя прыклады.)
    Трынаццаць гадоў таму мне ўжо прыходзілася пісаць пра разбуральныя вынікі прымусовага дзвюхмоўя на Беларусі. (Радуга, - Таллшн, 1988, №4) Тады беларуска-рускі "піджын" я назваў беларускім словам "трасянка", не думаючы, што гаты тэрмін прыжывецца потым у паняццях пра мову. Цяпер я паўтару тут некаторыя палажэнні.
    Паўмова "трасянка" - галоўная прычына абмежаванага культурнага ўзроўню. (І цяпер мы разумеем, чаму. Крэалізацыя - гэта не ўзбагачэнне, а зніжэнне культуры мовы, якое адлюстроўвае ўпадак культуры асобы.) Культурны чалавек не размаўляе на крэалізаваным піджын. Таму сфера распаўсюджання "трасянкі" за савецкія часы - сярэднія і ніжнія стратыфафічныя сацыяльныя пласты. Грамадская лакалізацыя гэтай паўмовы, у сваю чаргу, забяспечвае рэпрадукцыю і сацыяльную ўстойлівасць "трасянкі", а значыцца, і нізкага ўзроўню духоўнай культуры, якая ў цэлым выяўляе туг тэндэнцыю да далейшага зніжэння. Яшчэ ў 60-80-х гадах стварыгася сітуацыя, калі прычына і вынік бескультур'я звязаны неразрыўна, гэта значяць, прычына (паўмова) выступае вй-нікам, а вынік - прычынай.
    Паўмоўе значнай часткі насельніцтва Беларусі вельмі згубна адбіваецца на развіцці культуры. Разумовая энергія народа траціцца і не атрымлівае развіцця. Прымусовы савецкі білінгвізм ігнараваў аксіёму, што без вызначэння прыярытэту чалавек не можа адначасна развівацца і існаваць у двух культурах. Дызарыентаваная асоба не атрымлівае паўнавартаснага духоўнага развіцця. Паўмоўны індывідыум не адчувае тонкасцяў духоўных сувязяў (што, дарэчы, засяроджана ў мове і выяўляецца праз гаворку), дрэнна думае абстракгнымі паняццямі, часта не ў стане тэарэтычна асэнсаваць з'яву, а калі і разумее больш складаныя дачыненні, то не ўмее іх выказаць, сфармуляваць і выразна растлумачыць субяседніку. Пачынаецца пакутлівы падбор слоў, неадэкватнае ўжыванне паняццяў, заіканне і спыненне на кожнай дрэнна дапасаванай фразе, "эканне", "мэканне" і гд. Тут праяўляецца не паталагічнае заіканне, а тармажэнне свядомасці, прыпыненне на кожным слове як вынік разбалансаванасці мыслення і моўнага выяўлення, як вынік неразвітых здольнасцяў аперыраваць паняццямі і невалоданне сістэмнай структурай мовы (бо ў "паўмове", між іншым, адзінай структуры няма).
    Паўмоўнае існаванне прыпыняе ўнутраны спантанны працэс культурнага развіцця чалавека, таму што тармозіць нацыянальнае самапазнанне (ідэнтыфікацыю) яго грамадскага, культурнага і духоўнага "Я".
    Аднак здольнасць да спажывання культуры пры гэтым застаецца. Толькі яна, гэтая здольнасць, змяняе арыентацыю з унутранага свету на знешняе асяроддзе, з акгыўнай пазіцыі на пасіўную (спажывецкую). У выніку ўзнікаюць умовы ддя развіцця і спажывання масавай культуры, эрзацу, сурагату, імітацыі духоўных каштоўнасцаяў.
    Шкоду, якую наносіць беларускай культуры паўмова "трасянка" (і ўвотуле, дэградацыя мовы, распаўсюджванне чужых слэнгаў, жаргонаў, вульгарызмаў, паняццяў і г.д.) ніхто не падлічваў, і, я думаю, не цмат хто разумее, бо, як мяркуюць, справа ў прычынах, і з імі трэба змагацца. Правільна. Але калі б так усё было проста, то трасянкавыя палітыкі не кіравалі б улацай у дзяржаве.
    Найлепшы сродак выратавання беларускай мовы - гэта паўсюдна пачаць на ёй гаварыць. Будзем гаварыць, і будуць нас паважаць.
Газета "Народная воля" 01.11.01 г.

    Народная артыстка Беларусі звольнілася з Дзяржаўнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга пад фармулёўкай "па асабістым жаданні". Аднак многія лічаць гэта вынікам ціску на вядомую тэлевядучую, якая апошнім часам адкрыта выступала супраць дзеючай улады. [...]
    Паводле некаторых крыніц, напісаць заяву аб звальненні Зінаіду Аляксандраўну папрасіў сам Фінберг - не толькі кіраўнік аркестра, але і дэпутат Савета Рэспублікі Нацыяльнага сходу Беларусі.[...]
    Яшчэ ў 1994 годзе народная артыстка мела неасцярожнасць зрабіць заўвагу Аляксандру Лукашэнку падчас яго першага візіту на БТ. Бандарэнка ў прысутнасці сваіх калегаў звярнулася да Лукашэнкі са словамі, што трэба любіць сваю мову і размаўляць на ёй. Аляксандр Рыгоравіч быццам бы пажартаваў і паабяцаў тэлезорцы прыслухацца да яе прапановы. Адзін з рэжысёраў тэлебачання, які сядзеў побач з Бандарэнкай, шапнуў ёй: "Ты падпісала прыгавор сваёй творчасці".
Марыя ЭЙСМАНТ, газета "Народная воля" 01.11.01 г.

    30 кастрычніка на сустрэчы з чытачамі ў Гомелі народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч акрэсліў ганенні на беларускую мову. Ён лічыць, што прымяняльна да Беларусі нельга гаварыць аб білінгвізме, паколькі тут няма раўнапраўнага існавання рускай і беларускай моў. Пацвярджэннем таму, зазначыў Гілевіч, можа служыць нават школьная праграма, дзе рускай мове аддадзена ў паўтара раза больш вучэбнага часу.
БелаПАН, газета "Наша свабода" 02.11.01 г.

    На зьезьдзе настаўнікаў ізноў прагучалі словы пра роўнасьць магчымасьцяў расейскай і беларускай моваў. Якая гэта роўнасьць, скажа любы, хто падлічыць долю людзей, беларускіх па культуры і мове, на розных пры-тупках сацыяльнае лесьвіцы. У заводзкіх цэхах, на калгасных па-летках, у студэнцкіх аўдыторыях адшукаеце шмат беларусаў. Знайдзіце ж хоць аднаго ў сілавых структурах, Адміністрацыі прэзыдэнта або ў тлустых шэрагах набліжаных да яе бізнэсоўцаў і гас-падарнікаў. Пераход на расейскую мову і расейскі кодэкс паводзінаў застаецца адной з умоваў доступу у лукашэнкаўскі аппарат. Такая гэта роўнасьць. Асаблівы цынізм - заяўляць адваротнае на зьезьдзе настаўнікаў. Пэдагогі з аднаго боку - праваднікі цяперашняе несправядлівае палітыкі фальшаваньняў і прымусу. 3 другога - ці не найбольшыя ахвяры несправядлівасьці цяперашняга ладу Убоства побыту, вечная галеча, поўная залежнасьць ад адміністрацыі, у весках амаль прыгон і нагуральная гаспадарка.
    Лібэралізацыя безь беларусізацыі толькі ўмацуе ў Беларусі няволю, несправядлівасьць і няпраўду. Не любыя рэформы карысныя. Адны адпавядаюць нацыянальным інтарэсам Беларусі ўсіх беларусаў, іншыя - толькі інтарэсам купы ўрадавых чыноўнікаў і гаспадарнікаў ды жменькі менскіх элітаў. Рэформы, скіраваныя на зьмену толькі формаў уласнасьці ў эканоміцы, пры захаваноні данейшага ўціску ўсяго беларускага, прывядуць 'да далейшай экспансіі расейскіх крымінальных і шавіністычных вартасьцяў. Больш за тое, лібэралізацыя безь беларусізацыі немінуча аслабіць дзяржаўнасьць Беларусі. Лібэралізацыя безь зьменны культурнай палітыкі - небяспека для краіны Мадэрнізацыя краіны не павінна прыйсьці з Усходу. Гэта затармазіла б разьвіцьце краіны на дзесяцігодзьдзі.
Газета "НашаНіва" 05.11.01 г.

    Алесь Лагвінец, выкладчык паліталёгіі на франка-беларускім факультэце ў менскім прыватным Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце, дабіўся, каб ягонае дзіця вучылася па-беларуску. Каб мець такую магчымасьць, ён вярнуўся на радзіму са Страсбургу (Францыя, Эльзас), дзе жыў зь сям'ёй доўгі час, навучаючыся і стажуючыся. Аднак, каб сын меў магчымасьць вучыцца, ён мусіць штодня вазіць яго з Сухарава ў Кунцаўшчыну, у 4-ю гімназію. Знайсьці беларускую школу бліжэй не атрымалася.
    Каб стварыць беларускамоўную клясу ў школе №211, блізка ад дому, Лагвінец сам разносіў абвесткі па школах Сухарава. Адгукнуліся бацькі толькі адной дзяўчынкі. Таму прыходзіцца дабірацца ў Кунцаўшчыну. Але дарога туды на грамадзкім транспарце займае аж 40 хвілінаў. Алесь Лагвінец зьвярнуўся да кіраўніка аддзелу адукацыі Менгарвыканкаму Міхала Ціцянкова з просьбай выдзеліць спэцыяльны аўтобус, каб вазіць дзяцей з розных мікрараёнаў у беларускую школу, раз няма магчымасьці атрымліваць адукацыю па-беларуску бліжэй. Ціцянкоў адказаў, што ва ўпраўленьні транспарту пакуль нічым дапамагчы ня могуць. 3 адміністрацыі Фрунзэнскага раену, куды пад аналяпчнай просьбай былі накіраваныя подпісы 20 бацькоў, чые дзеці таксама вучацца ў Кукцаўшчыне, адказу пакуль не прыйшло зусім.
    Патрабаваньне бацькоў законнае - калі дзеці мусяць кожны дзень езьдзіць у іншы канец гораду, каб вучыцца на роднай мове, выдзяляйце ім аўтобусік, як гэта робіцца для дзяцей з тых населеных пунктаў, дзе няма сваёй школы.
Людміла Гулюк, газета "НашаНіва" 05.11.01 г.

    Аб чым сведчаць сумныя лічбы і факты хаця б па нашым Слуцку. Калі шэсць гадоў таму ва ўсіх 19 дзіцячых садках горада меліся беларускамоўныя групы, а ў асобных нават усе, то зараз толькі ў сямі садках захавалася 27 беларускамоўных груп з ахопам 470 дзяцей. А вось у астатніх садках, за выключэннем №16, у 145 групах выхавацелі размаўляюць з выхаванцамі толькі па-руску А гэта - 2785 дзяцей. Зауважце розіцу, яна сумная 7:1 на карысць рускай мовы. І гэта - на спрадвечнай беларускай зямлі.
    І ўжо не дзіуна, што на гарадской нарадзе настаўнікаў дакладчык з аддзела адукацыі мусіў прызнаць: у многіх назіраецца "слабае веданне беларускай мовы і літаратуры". Што ж якое насенне - такое і племя.
Мікола КУТНЯВЕЦКІ, газета "Народная воля" 06.11.01 г.

    Месца вызначаецца па каэфіцыенту трансляцыі беларускіх інтарэсаў (КТБІ).
    КТБІ у друкаваным СМІ вызначаецца як адносіны плошчы беларускамоўнага тэксту да агульнай пдошчы выдання. Фотаздымкі залічваюцца ў беларускамоўны тэкст у выпадку калі падпісаны па-беларуску, альбо калі, непадпісаныя, адносяцца да беларускамоўнага тэксту. Для падліку КТБІ вымяра-юцца плошчы з нумароў выдання за тыдзень.
    Літаратура і мастацтва 1.000 Народная газета 0,276
    Наша Ніва 1.000 Белорусская лесная газета* 0,244
    Наша слова 1.000 Паляўнічы і рыбалоў 0,242
    Раніца 1.000 Слонімскі веснік 0,177
    Навінкі 1.000 Вдохновенне* 0,175
    Чырвоная змена 0,999 Рабочы 0,123
    Культура 0,998 Де-факто* 0,094
    Звязда 0,991 День* 0,089
    Голас Радзімы 0,952 Наша доля 0,083
    Настаўніцкая газета 0,808 Зямля і людзі 0,072
    Тыднёвік Магілёўскі 0,762 Рэспубліка 0,071
    Наша свабода 0,644 Магілёўскія ведамасці 0,047
    Пагоня 0,632 Беларускі час 0,045
    Сям'я 0,468 Веснік Магілёва 0,030
    Згода 0,411 Свободные новостн* 0,016
    Беларуская маладзёжная 0,389 Гаспадыня (часопіс) 0,009
    Народная воля 0,388 Могнлевская правда* 0,005
    Молодежный проспект* 0,344 7 дней* 0,003
    У гэтым, трэцім па ліку, рэйтынгавым лісце з'явіўся шэраг назваў газет, якія, па маім ранейшым меркаванні, не павінны былі б з'явіцца. А менавіта, газеты з рускамоўнымі назвамі. Раней, як зазвычай, яны не друкавалі матэрыялаў на беларускай мове. але сёння, пра гэтую з'яву ўжо можна гаварыць, як пра факт. Таму я вымушаны памяняць сваю думку, што звычайна газеты з рускамоўнымі назвамі маюць толькі нулявы КТБІ. Усяго я налічыў такіх газет восем і яны пазначаны зорачкамі пры назвах.(Інфармацыя паводле выдання "Беларускі інтарэс", № 3)
Газета "Наша слова" 07.11.01 г.

    На радыё "Свабода" напісаў школьнік Іван Пінчук зь мястэчка Ўзда Менскай вобласьці. Вось урывак зь ягонага ліста:
    "Пішу вам пасьля некаторых ваганьняў. Я - вучань дзясятай клясы. Мяне вельмі моцна абурае тое, што робяць з нашай мовай настаўнікі і ўсе, хто зьвязаныя так ці інакш са сфэрай адукацыі. Усе яны - расейцы, называюць беларускую мову калгаснай і лічаць брыдкім весьці свае прадметы па-беларуску. Нягледзячы на тое, што вучні ня хочуць быць маскалямі. Хоць, на вялікі жаль, такіх дзяцей, якія гатовыя сказаць пра гэта праўду, няшмат.
    У нашай клясе 22 вучні, зь іх 6 хлопцаў. Дык вось, некаторыя настаўнікі прапанавалі нам весьці свае ўрокі на расейскай мове. Большасьць - усе дзяўчаты і адзін хлопец - пагадзіліся з гэтым. Маю спробу даказаць, што гэта няправільна, яны дружна адхілілі, сказаўшы, што большасьць ня хоча навучацца на нашай мове, абразіўшы мяне ўсімі словамі, якімі толькі магчыма. На маім баку было, на жаль, толькі чатыры чалавекі.
    Далай-Лама сказаў: "Пытаньні маральнасьці павінны вырашацца не бальшынёю, а душою". Мне хочацца спадзявацца, што калі-небудзь яны гэта зразумеюць".
Радыё "Свабода" 09.11.01 г.

    Не буду казаць пра змяншэнне колькасці беларускамоўных школ і класаў (яно ўжо нагнала аскому), не гаворачы ўжо пра ўжыванне роднай мовы ў вышэйшых навучальных установах і справаводстве. Прынамсі, я не ведаю, каб яно вялося ў якой-небудзь установе ў нашым Маладзечне. Нават аб'явы на аўтавакзале, які славіўся сваёй беларускасцю, цяпер не заўсёды робяцца на роднай мове. Што тычыцца беларускамоўных шыльдаў, то, каб іх пералічыць, напэўна, хапіла б пальцаў адной рукі. Нават у такіх краінах, як Францыя і Германія, дзе нішто не пагражае знікненню роднай мовы, заканадаўча аформленыя акты, якія супрацьдзейнічаюць пранікненню іншаземнай абрэвіятуры ў надпісах на рэкламных шчытах, фасадах прадпрыемстваў і ўстаноў. Асабліва бязглуздым выглядае афармленне нашых спажывецкіх тавараў. Мяркую, што любы выхадзец з былога СССР, хоць і праз літару і, распазнае на нашых прылаўках беларускі кефір альбо малако і піва праз літару а. Асабліва вызначыўся Маліноўшчынскі спіртагарэлачны завод, які не толькі цураецца роднай мовы, але, мяркуючы па наклейках на бутэльках, перайменаваў спрадвечную назву вёскі Маліноўшчына ў Малінаўшчызну. Смешна выглядае, з аднаго боку, рускамоўны надпіс маладзечанскай вуліцы "Велики Гостинец", з другога боку - абоі (бел. шпалеры) па-беларуску. І такіх моўных недарэчнасцяў вельмі і вельмі шмат.
Алесь ЦАДКО, "Рэгіянальная газета" 09.12.01 г.

    Фрагмент ітэрв'ю мастацтвазнаўцы Юліі Андрэевай Кірылу Пазьняку:
    - А за Саюзам беларускіх опер шмат было?
    - Так. І ставілася іх непараўнальна болей, чымсьці зараз. Раз на два гады дакладна. Як толькі нехта з беларускіх кампазітараў пісаў оперу, яна адразу трапляла на сцэну. Многія з тагачасных беларускіх опер пісаліся на рускамоўныя лібрэта. Адна з апошніх - "Майстар і Маргарыта" Глебава. Усе чатыры оперы Картэса рускамоўныя. У тым ліку тая опера, што цяпер ідзе ў тэатры ("Візіт дамы"), і тая, якую яны плануюць да пастаноўкі ("Юбілей" паводле апавядання Чэхава).
    - У Оперным, кажуць, рыхтуюць усяго толькі другую беларускамоўную оперу - "Пані Ядвіга" ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Валерыя Раеўскага?
    - Беларускамоўныя оперы былі і раней - нават у 30-40-ыя гады. "Пані Ядвіга" - гэта другая опера Уладзіміра Солтана. Першая ягоная опера - "Дзікае паляванне караля Стаха" - цяпер ідзе раз на год. Паўнавартаснага жыцця не мае.
Газета "Наша свабода" 12.11.01 г.

    Фрагмэнт гутаркі старшыні ТБМ Алега Трусава з Вячаславам Ракіцкім:
    (Трусаў: ) Як толькі пачалася беларусізацыя на тэрыторыі БССР, адразу зьяўляюцца надпісы па-беларуску - напрыклад на Бабруйскіх могілках. Як толькі беларусізацыя спыняецца, тут жа вяртаецца ў надпісы расейская мова. У Заходняй Беларусі таксама, нягледзячы на польскі ўціск, зафіксавана даволі шмат надмагільляў 1920-30 гадоў, падпісаных па-беларуску. Нават у самы цяжкі час некаторыя людзі сьвядома йшлі на тое, каб напісаць колькі словаў на магіле родзічаў па-беларуску.
    Нядаўна я быў у Глыбокім, і мне паказалі два помніка надмагільных, дзе пахаваныя простыя людзі, якія памерлі ў 1969 годзе. Надпіс зроблены ад рукі па-беларуску. З памылкамі, але па-беларуску. Гэта гаворыць пра тое, што ня ўсе людзі адчувалі сябе небеларусамі. Наша зараз задача - каб гэтая традыцыя стала ўсеагульнай. Каб чалавек, які прыйдзе на беларускія могілкі, разумеў, у якой краіне ён знаходзіцца".
    (Ракіцкі: ) "Мне здаецца, што гэты працэс ўжо адбываецца. І ў авангардзе гэтага працэсу сёньня каталіцкі касьцёл. Зусім нядаўна мне давялося быць на пахаваньні ў Глыбоцкім раёне. Мяне вельмі ўразіла, што бабулькі (а гэта было каталіцкае пахаваньне) сьпявалі пераважна беларускія песьні, чаргуючы іх натуральна з польскімі. І калі прыехаў з Глыбокага ксёндз, зайшоўшы ў хату, нават без пытаньняў, ня ведаючы, што тут могуць быць сьвядомыя беларусы, ён адразу пачаў прамаўляць па-беларуску".
    (Трусаў: ) "Мы ніколі ня станем эўрапейскім народам, пакуль не прывядзем у парадак свае могілкі. Тое, што робіць каталіцкі касьцёл на Беларусі - гэта вельмі важная "кропка" нашага адраджэньня, бо мала напісаць па-беларуску, важна, каб і абрад, і казань любога сьвятара, незалежна ад канфэсіі, ішла па-беларуску.
Радыё "Свабода" 12.11.01 г.

    Победительницей конкурса красоты "Миcc Журавинка-2001" стала минчанка Мария Молочкo. [...] Учится Маша на первом курсе механикo-математическогo факультета БГУ. В качестве соответствующей ее внутреннему миру белорусской поговорки в "разговорном" конкурсе Маша выбрала: "На Бога надзейся, але сам не плашай", отметив, чтo, к сожалению, белорусским языком она владеет не очень хорошo.
Ганна Ждановіч, газета "Белорусский рынок" 12.11.01 г.

    Вышэйшы гаспадарчы суд пастанавіў закрыць незалежны беларускамоўны гарадзенскі тыднёвік "Пагоня". Судзьдзя Жандараў задаволіў пазоў Гарадзенскай абласной пракуратуры, якая некалькі месяцаў таму ініцыявала ліквідацыю выданьня "ў інтарэсах дзяржавы". За разглядам справы ўвесь гэты час сачыў наш карэспандэнт.
    "Гэтага ня можа быць!" - усклікнуў галоўны рэдактар "Пагоні" Мікола Маркевіч, калі судзьдзя Вышэйшага гаспадарчага суду Жандараў зачытаў пастанову: спыніць дзейнасьць юрыдычнай асобы і сродка масавай інфармацыі.
    За гадзіну да гэтага падчас выступу бакоў спадар Маркевіч падкрэсьліваў, што задавальненьне пазову Гарадзенскай абласной пракуратуры стане ганьбай для беларускай юрыспрудэнцыі і агідным фактам у гісторыі беларускай журналістыкі. Аднак спадар Жандараў да гэтых заклікаў не прыслухаўся.
    Мікола Маркевіч, выйшаўшы з судовай залі, дае першыя камэнтары для журналістаў:
    (Маркевіч: ) "Я думаю, што гэта палітычны заказ. Фактычна, на прыкладзе "Пагоні" адпрацоўваюцца варыянты, як эфэктыўна і эфэктна закрываць газэты, як зрабіць так, каб іншадумцы задумаліся, ці варта ім працягваць сваю дзейнасьць. Гэта страшная зьява. Гэта страшная зьява, якую я не магу нават асэнсаваць".
Ягор Маёрчык, радыё "Свабода" 12.11.01 г.

    Кіраўніцтва ТБМ накіравала прэзідэнту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаілу Мясніковічу прапановы па падтрымцы беларускай мовы ў камп'ютэрных праграмах. У лісце адзначаецца, што работа з дакументамі і тэкстамі, а таксама арганізацыя дакументаабароту ў любой сферы немагчымая без адпаведных камп'ютэрных праграмаў: "Арганізацыя электронных базаў дадзеных, архіваў і абароту дакументаў на сучасным узроўні немагчымая, пакуль няма лінгвістычнай падтрымкі нацыянальнай мовы ў адпаведных праграмах". ТБМ вядомыя некаторыя тэхналагічныя рашэнні, прапанаваныя аматарамі. Сярод іх - праграмы арфаграфічных карэктараў беларускай мовы для трох тэкставых рэдактараў, стварэння электронных слоўнікаў і лінгвістычнай падтрымкі пры сканіраванні беларускамоўных тэкстаў.
Марат ГАРАВЫ, газета "Наша свабода" 16.11.01 г.

    14 лістапада за некалькі гадзін да пачатку спектакля "Тутэйшыя акцёрам паведамілі, што яны могуць не прыходзіць у тэатр. Спектакль адмянілі. І хутчэй за ўсё назаўжды...
    Апошні раз твор Янкі купалы ў пастаноўцы вядомага рэжысёра Мікалая Пінігіна ў Купалаўскім паказвалі дзевяць месяцаў таму. Тэатральная эліта гаварыла, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў "Тутэйшых" асабліва настойліва рэкамендавалі не паказваць. Бо п'еса, на думку некаторых высокапас-таўленых чыноўнікаў, цалкам антынацыянальная.
    А спектакль быў касавым. Яго любілі і школьнікі, і пенсіянеры. "Под занавес" уся зала, не-залежна ад палітычных поглядаў, пляскаючы ў далоні, шчыра крычала "Біс!" і "Жыве Беларусь!".[...]
    У Міністэрстве культуры не змаглі пракаменціраваць сітуацыю з "Тутэйшымі". [...]
    Міністэрства культуры Беларусі, відаць, сення зусім не цікавяць трывогі і клопат Янкі Купалы за духоўную спадчыну беларускага народа і за яго нацыянальную свядомасць. У кулуарах міністэрства часта ўзгадваюць, што цяперашні міністр культуры Леанід Гуляка, калі працаваў у Савеце міністраў, амаль заўсёды размаўляў на беларускай мове. Аднак у міністэрстве ён паціху пачаў пазбаўляцца ад гэтай звычкі. Апошнім часам ягоныя публічныя выступленні на мове можна пералічыць па пальцах. Нават на нядаўнім фсстывалі "Залаты шлягер" у Магілёве міністр культуры Беларусі гаварыў па-руску. А першае беларускае слова на "Шлягеры" вымавіў расійскі спявак Ігар Карнялюк, які, у адрозненне ад некаторых важных асобаў, ганарыцца сваімі беларускімі каранямі. Між іншым, былы міністр культуры Аляксандр Сасноўскі нават у прысутнасці А.Лукашэнкі не саромеўся гаварыць на матчынай мове. Хаця ведаў, што некаторым гэта надта не падабаецца...
    У адказ на пытанне "Хто загадаў у тэатры Янкі Купалы забараніць Янку Купалу?" чыноўнікі Мінкульта адводзяць вочы ў бок ці пачынаюць нешта незразумелае плясці пра дэкарацыі, якія знянацку могуць зваліцца на галаву акцёрам...
Марына Коктыш, газета "Народная воля" 16.11.01 г.

    Калі трагічна склаўся лёс краіны, народа і яго мовы, то нацыянальная інтэлігенцыя, адукаваныя дзеці народа, абавязаны рабіць усё, што ад іх залежыць, каб выправць становішча, каб родная мова на роднай зямлі гучала на ўвесь голас, штодіённа і паўсюдна. Калі інтэлігенцыя настолькі амярцвела ад страху, што нават уласнага - ад бацькоў і роднай зямлі - голасу падаць не можа, дык якая ж гэта інтэлігенцыя?
Газета "Народная воля" 16.11.01 г.

    Ларыса Мурына, прафесар, заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь, дэкан філалагічнага факультэта БДУ.
    Помню времена "адраджэння", когда наш филологический факультет состоял всего из двух отделений - русского языка и литературы и белорусского языка и литературы. Ослепление национализмом было так велико, что люди, вместе работавшие годами на одном факультете, перестали друг друга понимать, даже здороваться. Нужно было много потрудиться, чтобы переключить мысли людей, увести их от экстремизма. И мы нашли выход - нужно было максимально расширить взгляды людей, раздвинуть горизонты их личностей. [...]
    Национализм, которым переболела часть наших педагогов и студентов, улетучился сам собой, ему просто не было места в нашем столь интернациональном мире, уже русский и белорусский языки не конкурировали между собой. У нас сегодня изучают 13 языков и культур. Широта взглядов и задач рождала иные цели.
Газета "Советская Белоруссия" 16.11.01 г.

    Фрагмент інтэрв'ю Рыгора Барадуліна Вячаславу Баламуту:
    - Дарэчы, суседнія - польскія палітыкі, што прыхільна ставяцца да нашага, блізкага Польшчы народу, усё часцей адзначаюць: шанца на спыненне русіфікацыі Беларусі ўжо не засталося...
    - Не варта гэтак песімістычна вызначаць наш лёс, спісваць Беларусь з рахункаў. Яшчэ раз пераканала мяне ў гэтым паездка ў Прынямонне, сустрэчы з чытачамі ў гарадскіх і вясковых школах. Ёсць у беларусаў шанц стаць упоравень з іншымі еўрапейскімі нацыямі. Мяркую па запісках, якія атрымліваў ад вучнёўскай моладзі. Усе запіскі былі на добрай беларускай мове. Раней таго не было. I пытанні школьнікі цікавыя задавалі, з дасведчанасцю пра грамадскае, культурнае жыццё, з клопатам пра лёс Бацькаўшчыны. Хоць і паціху, але даволі ўпэўнена беларусізацыя ідзе. Адраджэнне духу беларускага ніякай уладзе не спыніць. І гарантыя гэтаму - моладзь, якая ўсё больш цягнецца да беларушчыны.
    - А ветэраны, сталае пакаленне, для якіх нацыянальныя каштоўнасці і шэлега не вартыя?
    - У сённяшняй Беларусі мяжа дэмакратычных, нацыянальных нават цывілізацыйных ідэалаў сапраўды пралягла між пакаленнямі. Але не трэба ветэранаў перавыхоўваць. Няхай жывуць сабе сам-насам са сваімі марамі, перакананнямі. Іх жыццё не аднойчы прыціскала. Іх шанаваць і шкадаваш трэба.
    Настае час моладзі, час нацыянальнай эліты, час інтэлекту. У Мінску падрастае новае пакаленне беларусаў. У Гродне. У мястэчках, вёсках. І нічога дрэннага ў тьш няма, што беларускасць у маладзёжным асяроддзі становіцца своеасаблівай модай, прыкметай лучнасці з элітарнымі, на погляд юнакоў і дзяўчат, суполкамі. Пачуццё элітарнасці выратавала балтаў, літоўцаў. Выратуе, упэўнены, і нас. Такія вось высновы раблю са сваіх гродзенскіх сустрэч з чытачамі. На зямлі святога Губерта - у горадзе на Нёмане, які і геаграфічна, і гістарычна быў заўсёды звязаны з Еўропай. А еўрапейскія вятры і на ўсходзе не спыніць. Ні пры якім палітычным надвор'і..
Газета "Народная воля" 17.11.01 г.

    Кожны пяты (21%) апытаны сацыёлагамі жыхар Беларусі з'яўляецца пастаянным слухачом перадач першага канала Беларускага дзяржаўнага радыё.
    Такія звесткі апытання, праведзенага 17-31 кастрычніка гэтага года вучонымі Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Усяго былі апытаныя 1.200 жыхароў краіны ва ўзросце ад 18 гадоў.
    Па 15% рэспандэнтаў пастаянна слухаюць перадачы правадной сеткі Беларускага радыё і радыё "Сталіца".
    Па 13% - радыё "Бі-Эй" і расійскія радыёстанцыі. Кожны дзесяты рэспандэнт пастаянна цікавіцца радыё "Рокс" (11%) і перадачамі другога канала Беларускага дзяржаўнага радыё (10%). Прыкметную аўдыторыю пастаянных слухачоў па краіне збірае таксама "Альфа-Радыё" (8%).
Леанід Ігнацьеў, газета "Наша свабода"19.11.01 г.

    1 верасня 2002 года ў Мінску мае быць адчыненая беларускамоўная гімназія. Такое рашэнне сёлета 5 верасня прыняў Мінскі гарвыканкам. У рашэнні сталічных уладаў гаворыцца, што адкрыццё гімназіі з беларускай мовай навучання робіцца ў рамках пастановы Савета міністраў 28 жніўня "Аб зацвярджэнні праграмы дадатковых мераў па пашырэнні выкарыстання беларускай мовы ў сістэме адукацыі". Рашэннем мэрыя даручыла начальніку ўпраўлення адукацыі выканкама Міхаілу Ціцянкову да "1 лістапада 2001 года ўнесці прапановы па месцы размяшчэння гімназіі і яе профілю", а таксама "правесці неабходную арганізацыйную работу па стварэнні ўмоваў для адкрыцця дадзенай установы новага тыпу". Адкрыццё беларускамоўнай гімназіі - гэта беспрэцэдэнтны выпадак у Мінску за апошнія гадоў сем, калі пасля надання роўнага статусу беларускай і рускай мовам беларушчына выцяснялася з усіх сфераў жыцця.
    Ідэя з адкрыццём беларускамоўнай гімназіі доўга ішла да жыцця. Каардынатар камітэта Ігар Хляба гаворыць, што яшчэ ў 1999 годзе яны звярталіся ва ўпраўленне адукацыі Мінгарвыканкама, аднак толькі перад самымі выбарамі сталічныя ўлады рашыліся на адкрыццё гімназіі ў цэнтры Мінска. І.Хляба патлумачыў, што ўсе 11 беларускамоўных школаў сталіцы знаходзяцца на перыферыі: у Зялёным Лузе, Кунцаўшчыне, карацей, дзе заўгодна, але не ў цэнтры Мінска. Цяпер ужо вядома, што новая беларускамоўная гімназія размесціцца ў сярэдняй школе №23, якая знаходзіцца паблізу плошчы Якуба Коласа - зразумела, што сюды будучым гімназістам нават дабірацца выгадней, хоць бы і з акраінных раёнаў горада.
    Упраўленне адукацыі схіляецца да таго, каб зрабіць беларускамоўную гімназію з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. Мінскі гарадскі бацькоўскі камітэт беларускіх школаў і садкоў, не адмаўляючы такога варыянту, прапануе засяродзіцца на двух напрамках: гуманітарным ды матэматычным. Кваліфікаваных настаўнікаў дакладных навук можна пералічыць на пальцах, хаця адпаведныя спецыялісты, якія выйдуць са сценаў гімназіі, будуць запатрабаваныя і БДУ, і іншымі ВНУ краіны.
    Мінскі гарадскі бацькоўскі камітэт беларускіх школаў і садкоў ужо сёння мае вялікі спіс прэтэндэнтаў на паступленне ў гімназію. Аднак без моцнай матэрыяльна-тэхнічнай базы нават самыя лепшыя настаўнікі не змогуць даць прыстойныя еўрапейскага ўзроўню веды сваім выхаванцам. Відаць, гімназіі змогуць дапамагчы хіба што спонсары, неабыякавыя да беларушчыны, бо па ўсёй Беларусі школы маюць нікчэмную матэрыяльна-тэхнічную базу, а дзяржава нічым дапамагчы не можа.
Рыгор Буян, газета "Наша свабода"19.11.01 г.

Валерка Булгакаў, галоўны рэдактар часопісу "Агсhе"
    Забарона газэты "Пагоня" - гэта не асабістая ініцыятыва судзьдзі Жандарава, а воля най-вышэйшага беларускага кіраўніцтва. Гэтай забаронай яно выяўна паказала, што баіцца ня розных расейскамоўных газэт і газэтак зь лібэральнымі поглядамі, а выданьня, якое мае культуратворчае значэньне для цэлага рэгіёну Беларусі. На Гарадзеншчыне традыцыйная беларуская культура захавалася найлепш і адначасна рэйтынгі Лукашэнкі найменшыя. Беларускае кіраўніцтва гэтай акцыяй палітычнага запалохваньня спрабуе палепшыць там сваё становішча. I тым самым робіць культурнае злачынства нацыянальнага маштабу.
    Павелічэньне колькасьці і якасьці беларускамоўных лукашэнкаўцы ўважаюць за адзіную рэальную пагрозу для створанай імі дзяржавы. Калі беларускамоўныя беларусы дзякуючы ўласнай сыстэме адукацыі, СМІ і г.д. здабудуць палітычную ўладу ў краіне, адбудзецца рашучы пераварот у палітычным курсе дзяржавы. Маса лукашэнкаўскіх халуёў застанецца без ранейшай, звыклай працы. Таму лукашэнкаўцы ідуць на самыя гнюсныя захады: зьнішчэньне сыстэмы беларускамоўнай асьветы, закрыцьцё беларускамоўных СМІ, спыненьне датаванага дзяржавай кнігавыдавецтва на беларускай мове і г.д.
    Статус беларускамоўных беларусаў у лукашэнкаўскай дзяржаве падобны да таго статусу, які мелі ў Расейскай Імпэрыі "ўнутраныя ворагі" - "жыды і палякі". Калі нельга зьнішчыць іх фізычна, то трэба адсунуць на пэрыфэрыю культурнага, палітычнага і інш. жыцьця.
Газета "Наша Ніва" 19.11.01 г.

Алесь Летуценьнік
    Аднойчы ў фірмовым цягніку Горадня- Віцебск № 683-684 я выправіўся да правадніцы Натальлі Р. і папрасіў: "Зрабіце, калі ласка, тры кубачкі гарбаты". Адказаўшы на просьбу просьбай: "Што? Па-рускі гаварыце! У нас нікакіх гарбатых нет, толька роўныя!", - гэтая паважаная жанчына пачала ўжываць тактыку суцэльнага мяне ігнараваньня. Я вярнуўся ў купэ да калегаў-журналістаў і, узяўшы на ўзбраеньне фатакамэру й дыктафон, пачаў новы націск на ворага:
    - На якой падставе Вы адмаўляеце пасажырам у гарбаце?
    - Вы па-рускі разгаварывайце, Вы ў рускам поездзе едзіце!
    - У рускім? Калі я правільна прачытаў, тут на сьцяне напісана: "Беларуская чыгунка", а грамадзяне Беларусі могуць карыстацца любой зь дзяржаўных моваў.
    - Вы што, больна вумныя?
    - Мы гарбаты хочам.
    - Ну так пальцам пакажыця.
    - Калі Вы не разумееце па-беларуску, Вам няма чаго рабіць у беларускай чыгунцы.
    - Ну харашо, я увальняюсь.
    Прыняўшы правілы гульні й зразумеўшы, што гарбата сёньня будзе трафэем, мы вырашылі зьвярнуцца да начальства:
    - Скажыце, а хто начальнік цягніка?
    - У пятым вагоне.
    - А як яго зваць?
    - Ня знаю.
    - А ён вас ведае?
    - Ня знаю.
    Як высьветлілася пасьля, начальніца цягніка Інэса X. яе ведала й шчыра зьдзівілася:
    - У нас такога нет! Пейце чай хоць с утра і да ночы. Ана навернае думает, што Вы шуціце!
    Яна вырашыла граць ролкі пасярэдніка й растлумачыла сваёй падначаленай:
    - Ані разгаварывают па-беларускі. Гарбата - эта чай. Зьдзелай ім чай.
    Але пасьля начальніца паступова пачала прымаць бок правадніцы:
    - Ну, і Вы ж пайміце, што ана Вас проста не паняла. У нас нету сугуба этага чыста беларускага ізучэнія. У нас нет поезда такога, штоб усе чыста разгаварывалі па-беларускі.
    - Ня трэба размаўляць, няхай хоць разумеюць.
    - Ну, харашо, я скажу начальству, что-бы нас научылі разгаварываць па-польскі.
    - Навошта па-польску? Па-беларуску!
    - Ну я, ваабшчэта, не панімаю. Вы хто? Карэспандзенты? Зачэм, што вы сьнімаеце? Сколька людзей крымінал дзелает... Нічыво плахова вам ня зьдзелалі. Ана проста не паняла. Із-за этага нада сьняць? Вам проста праграму какую-та нада саздаць? Нада жа тожа людзьмі быць.
    - Мы хочам, каб у цягніках нармальна абслугоўвалі людзей.
    - Есьлі вам нужна толька праграма і зацапіцца... Нет, рабята, так ня нада! Ну ана ж ня поняла вас. Я ж вам гавару. Я лічна знаю эта слова, патаму што я езьдзіла на Вільнюс, чэразь Літву на Гродні, і ўсё было нармальна.
    Правадніца зрабіла гарбату, і перад тым, як даць грошы, я дадаў:
    - I вафлі.
    - Вот пачаму Вы тожа няправільна праізносіце? Пішыце, што вы няправільна называеця слава, называйце все слава правільна.
    - Але гэта па-беларуску - вафлі.
    - Вот несяр'ёзныя вы. По сколька вам лет?
    - Трыццаць адзін...
    - Ну і чаго вы так проціў настроены?..
    Але гарбату мы ўжо атрымалі, і далей спрачацца на гэтую вечнўю тэму было нецікава. Паразмаўляўшы зь ветлівасьці яшчэ хвілінку, мы накіраваліся дзяліць адбітыя ў ворага каштоўнасьці.
Газета "Наша Ніва" 19.11.01 г.

    24 лістапада 1997 г, гаспадарчы суд спыніў выхад газэты "Свабода". 12 лістапада 2001 г. такі самы лёс напаткаў газэту "Пагоня", 4 гады таму гэта ўспрымалася як грознае папярэджаньне, як прыкмета набліжэньня "новага 1937-га". Рашэньне ж тыднёвай даўніны хоць і выклікалі шок, разгляда-ецца хутчэй як чарговая рана - не сьмяротная, мо й не апошняя. Няма таго пачуцьця бвзнадзейнасьці, якое выклікала 4 гады таму кожная забарона, кожны разгон.
    Грамадзтва ўжо ня тое. Для яго свабода - гэта натуральны стан. Высокія чыноўнікі Міністэрства друку і тыя адкрыта пратэстуюць супраць забароны. Ніхто не палохаецца. Яшчэ аднаго паранілі, аднак ён ачуняе.
    Забарона падкрэсьліла значнасьць "Пагоні" ў найноўшай гісторыі Беларусі - насуперак непрыяцелям беларушчыны, якія даўно імкнуліся сьпісаць газэту з рахункаў, паставіць на ёй крыж як на "неканкурэнтаздольнай" проці расейскамоўнай "Биржи информации". Забарона, як гэта ні банальна гучыць, уводзіць "Пагоню" ў Пантэон. "Пагоня", заснаваная ў 1992, забароненая ў 2001", - напішуць праз 50 гадоў у чарговым выданьні "Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі", калі Гаспадарчы суд не скасуе свайго рашэньня. Калі скасуе, там будзе стаяць: "У 2001 спрабавалі забараніць".
    Забарона "Пагоні" паказвае і на месца ўсіх і ўсяго беларускамоўнага ў найноўшай гісторыі Беларусі. Якія ж мусілі быць сапраўдныя вынікі верасьнёўскіх выбараў у Горадні, калі так шпарка скінулі гарадзенскага мэра і спынілі выхад газэты, якая для ўсёй краіны была голасам Горадні! [...]
    Забараняюць беларускае. Газэты, кнігі, канцэрты, гурты, FМ-станцыі. Адным - лібэралізацыя, другім - прысуд, цэнзура, выгнаньне. Як жа моцна трэба баяцца беларускага, каб забараняць тыд-нёвую газэту з 7-тысячным накладам! Гэтак лякаюцца толькі таго, у кім чуюць сваю сьмерць.
Газета "Наша Ніва" 19.11.01 г.

Юлія Андрэева
    "Вы что, прикалываетесь, девушка?" - запытаўся ў мяне вясёлы мужчынскі голас, калі я патэлефанавала ў рэжысэрскую Нацыянальнага тэатру. Гэты чалавек (няйначай малады рэжысэр) папросту ня мог уцяміць, чаму гэта я размаўляю па-беларуску. Тое, што такога чалавека ўзялі ў Купалаўскі, - напэўна прыкол.
Газета "Наша Ніва" 19.11.01 г.

    Эпіскап гарадзенскі й ваўкавыскі Арцемі разам зь вернікамі й духавенствам эпархіі зьвярнуўся зь лістом да ярэя Яна Спасюка - сьвятара зь мястэчка Пагранічны Бераставіцкага раёну - з тым, каб ён пакаяўся за грахі.
    Ян Спасюк тры гады таму адышоў ад расейскае праваслаўнае царквы й стварыў у Пагранічным прыход Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Цягам гэтых трох гадоў ягоны прыход не рэгіструюць мясцовыя ўлады. Набажэнствы айцец Спасюк правіць у вайсковым намёце. І адзінае, чым яны розьняцца ад службаў у храмах расейскае праваслаўнае царквы, дык ужываньнем пад час набажэнстваў беларускае мовы, што якраз і ёсьць натуральным: на якой жа яшчэ мове нашым вернікам зьвяртацца да Бога...
    Калегі з РПЦ, аднак, заклікаюць сьвятара да пакаяньня. Ян Спасюк, у сваю чаргу, гэтаксама адказаў эпіскапу й ягонай пастве ў пісьмовай форме. У сваім дасланьні, напісаным, дарэчы, па-беларуску айцец Ян цытуе Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, у якой гаворыцца, што Беларусь ёсьць незалежнай дзяржавай. Затым аўтар пытаецца ў духавенства Расейскае праваслаўнае царквы: "А дзе наша незалежная царква?"
    Далей сьвятар Спасюк згадвае гісторыю Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы й даводзіць сьвятарнаслужкам: у 20-30 гады мінулага стагодзьдзя царква была дарэшты зьнішчана, а сьвятары яе пагінулі ў Сібіры.
    Напрыканцы айцец Спасюк зьвяртаецца й да Сьвятога Пісаньня - урэшце ён запраўды каецца: "Я магу прынесьці пакаяньне Богу й людзям, роднай матулі Беларусі". Сьвятар не аспрэчвае, што грэшны, але "самым цяжкім сваім грахом лічыць тое, што толькі ў 35 гадоў расплюшчыў духоўныя вочы, што ня стаў раней на шлях барацьбы за аднаўленьне Беларускай аўтакефальнай царквы, аднаўленьне беларускае культуры й роднае мовы".
Міхал Карневіч, радыё "Рацыя" 21.11.01 г.

    Сёньня завершыўся сямнаццаты зьезд Беларускага саюзу мастакоў.
    (Мастак Аляксей Марачкін): Я не магу пагадзіцца з тым, што прыкметы часу занадта адчуваліся на нашым зьезьдзе. І зноў жа, частка мастакоў, каторым ня тое, што чужая нашая беларуская культура - яны абыякава да гэтага адносяцца - і тут праявіла сябе. З другога боку, зьнешняя атрыбутыка зьезду мастакоў таксама насьцярожвае. Ну скажам, статут у адрозьненьні ад мінулых гадоў быў надрукаваны на расейскай мове, мандат, каторым мы галасавалі ўвесь час - таксама надрукаваны па-расейску".
Радыё "Свабода" 22.11.01 г.


Уверх
Папярэдні месяцНаступны месяц