Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Моўны маніторынг--



2001  Кастрычнік


    Светлагорск. Аддзел адукацыі ўпісаў у свае бугальтарскія кнігі нават кампутарную тэхніку, якую падаравалі ліцэістам розныя фундатары. Фармальна скончылася процістаяньне навучэнцаў ліцэю і выкладчыкаў з гарадзкімі ўладамі, якое цягнулася амаль увесь верасень.
    Рашэньне падпарадкавацца загаду аддзелу адукацыі і перайсьці са сваімі выхаванцамі ў ліцэйскія клясы сярэдняй школы №1 прыняў сход пэдагогаў гуманітарнага ліцэю.
    Пры гэтым выкладчыкі склалі шэраг прапановаў аддзелу адукацыі гарвыканкаму. Як паведаміў дырэктар ліцэю Тэльман Масьлюкоў, яны тычацца мажлівасьці больш поўнага захаваньня ліцэйскай адукацыі ў сярэдняй школе, прычым менавіта на беларускай мове.
Казімер Яноўскі, радыё "Свабода" 01.10.01 г.

    У Менску зьявіўся яшчз адзін беларускі садок — №60, на вуліцы Волаха. Ініцыятыва ператварэньня належыць уладам. Маскоўскі РАНА пайшоў на гэта дзеля дасягненьня бесьперапыннасьці навучаньня: школа, што суседзіць з садком, беларускамоўная. Старэйшую групу, праўда, зрабілі пераходнай — дзьвюхмоўнай. Вельмі спрыяльна паставілася да беларусізацыі садка загадчыца, паступова пераходзяць на беларускую мову і выхавацелькі, для якіх зьбіраюцца зладзіць ад-мысловыя курсы пры аддзеле адукацыі. Пакуль што бракуе адпаведных мэтадычных матэрыялаў і іншай літаратуры па-беларуску.
Прас, газета "Наша Ніва" 01.10.01 г.

    У Горках зачынілі беларускамоўную клясу горацкай СШ №2, у якой была адзіная вучаніца — Марылька Каралькова. Бацькам прапанавалі вучыць дачку ў вясковай школе або перавесьці яе ў расейскамоўную клясу. Цяпер Марылька навучаецца дома сама.
Віталь Дранік, газета "Наша Ніва" 01.10.01 г.

    Фрагмэнт інтэрв’ю Святланы Курс зь міжнародным каардынатарам "Хартыі-97" Андрэем Саньнікавым:
    "НН": Ці маральна, па-Вашаму, ігнараваць беларускую мову ў палітыцы? Я маю на ўвазе, напрыклад, татальна расейскамоўных "зуброў" і перадвыбарную агітацыю "адзінага кандыдата".
    А.С.; Наконт "зуброў" — гэта ня так. Паразмаўляйце з "зубрамі" самі й паспрабуйце знайсьці сярод іх "татальных расейцаў", калі вас не палохае парлямэнцкая лексыка. А што да палітыкі й мовы, дык я лічу памылковым падзяляць людзей на сапраўдных патрыётаў і несапраўдных па моўным прынцыпе. Гэта ня той прынцып. Калі мову зрабілі палітычньм пытаньнем, пацярпела мова. Іншая справа, што беларускія дэмакратычныя палітыкі абавязаныя замацоўваць мову ў якасьці носьбіта гісторьгі, культуры й палітыкі.
Газета "Наша Ніва" 01.10.01 г.

Сяргей Дубавец
    Варта пагаманіць з амэрыканскім кангрэсмэнам, каб зразумець, што бачаньне нашай краіны ў яго адэкватнае, што прынцыпы незалежнасьці і дэмакратыі - неадрыўныя. А варта сустрэцца з супрацоўнікамі "на месцах", каб усё гэта паплыло, каб зьявіўся аднекуль гэты каляніяльны рудымэнт расейскае мовы (нібыта "даніна рэаліям"), цябе намаўляюць выдаваць апазыцыйную прэсу і гаварыць у апазыцыйным радыё па-расейску і графіці пісаць па-расейску ("Где Гончар?"), несучы тым самым раскол і дэмаралізацыю ў апазыцыйнае асяродзьдзе.
    Адкуль гэта? Чаму ў Літве ў часы "Саюдзісу" і "Інтэрфронту" амэрыканская палітыка не чаплялася за расейскую мову? Там жа і сапраўды народ быў расколаты паводле моўнага прынцыпу. Многія патэнцыйныя дэмакраты па-літоўску не разумелі. Аднак не было там такога. Бо тады нічога б ня выйшла, не спрацавалі б амэрыканскія схемы выхаду з камунізму. Як у нас яны не спрацавалі на мінулых выбарах, аслабіўшы маральна нашу "адзіную" апазыцыю.
    Самае амэрыканскае наша радыё "Свабода", чыя палітыка ажыцьцяўляецца непасрэдна з Вашынгтону спрэс беларускае. Бо ў Вашынгтоне ясна, што дэмакратыя пачынаецца з усьведамленьня нацыянальных інтарэсаў, з мысьленьня маштабамі сваёй краіны і сваёй культуры, зь незалежнасьці. Беларусы што-небудзь могуць зьмяніць толькі ў сябе і ў сваім. А не на эўразійскай прасторы, дзе ім пяць тэлеканалаў забіваюць галаву постсавецкімі фантомамі, і не з чужой мовай у роце і ў галаве.
    Не, гэта не задача амэрыканцаў - вучыць беларусаў мове. Задача - не накідаць расейшчыны. Мы разьбярэмся самі.
    Няма беларуса, які б не разумеў па-беларуску. Але няма яшчэ беларуса, які б асацыяваў сябе з маштабамі сваёй краіны і тых задач, якія перад гэтай краінай стаяць. Таму нашы палітыкі больш любяць гаварыць пра "фактар Масквы", а эмісары Амэрыкі развджаюць пра "рэаліі", якія склаліся ў іхных менскіх офісах. Беларусь тут не разглядаецца як звычайная краіна свайго рэгіёну і свайго маштабу - як Чэхія, як Польшча, як Літва. Таму, урэшце, і вынікі палітычных кампаніяў у нас - не такія. Не нармальныя.
Газета "Наша Ніва" 01.10.01 г.

Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі
    Да, сегодня белорусский язык оказался в положении "хуже некуда". Иного и быть не могло. Не может быть заботливого отношения к языку народа у тех, кто никогда не задумывался, для чего вообще человеку дается язык и почему Всевышний так распорядился, что у каждого народа он свой. То, что язык — основа национальной культуры, их уму недоступно. Отсюда и отношение: устранить, чтобы не раздражал. Подогревают этот вандализм лица отнюдь не темные, а очень даже понимающие: умертвим язык — и никакого белорусского сепаратизма! Один язык и, следовательно, один народ, одна нация, одна держава. Это то, о чем господа хорошие день и ночь мечтают! Но дело в том, что и эти понимающие ошибаются. И только сеют вражду между национальными отрядами интеллигенции. Сегодня, подчеркиваю, сегодня убить белорусский язык уже невозможно. Поздно! Сто лет назад — до Купалы, Коласа, Богдановича, Гарецкого и сотен других мастеров белорусского слова — еще, может быть, и можно было ассимилировать белорусов. Сегодня — нет. Тем более что сейчас на защите национальных языков стоит мировая общественность.
"Белорусская деловая газета" 02.10.01 г.

    Фрагмент інтэрв’ю мэра г. Мінска Міхаіла Паўлава Людміле Коктыш:
    — Я — белорус. И горжусь этим.
    — Означает ли это, что при Павлове Минск станет более белорусским городом? Все вывески будут на белорусском языке, появятся памятники национальным героям?
    — Насчет вывесок я уже неоднократно говорил своим подчиненным: съездите во Францию, в Польшу, в Россию и найдите там хоть одну надпись на белорусском языке. Не найдете! Мы — белорусы. И не должны об этом забывать ни при каких обстоятельствах.
    — А Вам, белорусу, не стыдно, что в столице из школ практически исчез белорусский язык? Например, наш главный редактор хотел отдать внука в белорусскоязычный класс. Ему пришлось поднять на ноги не одного чиновника, чтобы в гимназии открыли ОДИН белорусский класс! Не нужно только говорить, что родители не хотят, чтобы их дети изучали белорусский язык...
    — К следующему учебному году в Минске откроется большая белорусская гимназия. Я, кстати, закончил белорусскую школу. Хорошо говорю по-белорусски. Когда в институт поступал, на экзамене по математике даже просил, чтобы мне текст задания перевели с русского на белорусский. Боялся ошибиться...
Газета "Народная воля" 03.10.01 г.

    Менск Ноччу 3 кастрычніка Валеры Пазьнякевіч, вяртаючыся дахаты, падышоў да шапіка, каб набыць цыгарэты. Да кіяскёркі ён зьвярнуўся па-беларуску і гэтым прыцягнуў увагу міліцыянтаў. Пра тое, што было далей, распавядае сам спадар Пазьнякевіч:
    (Пазьнякевіч: ) "Зьбілі мяне з ног і пачалі біць, калі я ляжаў на зямлі. Я пасьпеў толькі прыкрыць твар рукамі. Большая частка ўдараў, нанесеная мне міліцэйскім абуткам, прыйшлася па галаве. Я проста быў у поўнай адключцы, мяне фактычна, як кажуць, вырубілі".
    Валеры Пазьнякевіч перакананы, што пацярпеў менавіта за тое, што размаўляў па-беларуску.
    Пасьля міліцыянты адвезьлі яго ў пастарунак, дзе склалі пратакол: запісалі, што ён нібыта быў п'яны, чапляўся да мінакоў, біўся зь непаўнагадовымі.
    Але тэст на алькаголь паказаў, што затрыманы — цьвярозы. Зрэшты, гэта не спыніла міліцыянтаў, і адміністратыўную справу перадалі ў суд, паседжаньне якога адбудзецца 17 кастрычніка. Да гэтага часу Валеры Пазьнякевіч маецца сабраць доказы таго, што супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных справаў зьбілі яго, а пазьней незаконна затрымалі.
    Зьбіты паэт ужо сфармаваў сваю думку пра праваахоўчыя органы:
    (Пазьнякевіч: ) "Стаўленьне міліцыі да беларускай мовы зразумелае. Яны яе ніколі не любілі, не паважалі, не размаўлялі на ёй".
Ягор Маёрчык, радыё "Свабода" 04.10.01 г.

Фрагмент інтэрв'ю Ніла Гілевіча Дзянісу Шаравару:
    - Сёння становiшча беларускай мовы ў нашай рэспублiцы вельмi жахлiвае. Вы, у сваю чаргу, вядомы як чалавек, якi спрыяе яе станаўленню i ўзмацненню. Цi магчыма яшчэ што зрабiць, цi не iснуе зараз небяспека, што мова проста загiне?
    - Мову нельга разглядаць без сувязi з лiтаратурай. Возьмем 60-80-е гады - нi ў Мiнску, нi ў адным абласным цi раённым цэнтры не было нiводнай беларускай школы. Нават сельскiя школы былi беларускiмi толькi па шыльдзе... З мовай было насамрэч дрэнна, але лiтаратура ў той час мелася досыць сталая. i не зусiм слушна, калi зараз яе называюць "савецкай", а значыць, "кан'юнктурнай" i "заiдэалагiзаванай". Гэта не так, бо тады пiсалiся i выдатныя кнiгi. Зараз таксама нешта пiшуць, але ў сённяшнiх умовах сучаснай лiтаратуры вельмi цяжка. Усё тлумачыцца становiшчам, у якiм апынулася мова. Здаецца, горш няма куды, але дадушываюць, дацiскаюць, знiшчаюць рэшткi... Што можна зрабiць? Тут, ведаеце, трэба глядзець праўдзе ў вочы - калi мы не зменiм агульную палiтычную сiтуацыю ў краiне, нiчога не зменiцца. Я не спадзяюся на "раптам", што да нашага "правадыра" нехта дагрукаецца i ён будзе паважлiва ставiцца да такiх нацыянальных святынь, як мова, культура, лiтаратура. Нагадайце, як абразлiва прагучала: беларуская мова нiчога не вартая, ёсць две мовы - руская i ангельская, а астатнiя нават мовамi лiчыцца не могуць. Так мог казаць толькi той чалавек, якi не трымаў у руках нiводнай кнiгi выдатных беларускiх пiсьменнiкаў. А зараз "тронная" прамова... пачалася з цытавання Караткевiча! Караткевiча, для якога ўсiм сэнсам жыцця была любоў да гэтай мовы i клопат, каб яна ажыла, каб яна была... i пры такiм падыходзе цытуецца Караткевiч... Ды Ўладзiмiр, прабачце, у труне б перавярнуўся! Страшны цынiзм.
Газета "Свободные новости" 06.10.01 г.

    На пачатку кастрычнiка ў Мiнску прайшла нарада па пытаннях стандартызацыi геаграфiчных назваў. На гэта мерапрыемства сабралiся прадстаўнiкi Беларусi, Расii, Арменii, Польшчы, Казахстана, Азербайджана, Украiны, Лiтвы, Латвii i эксперты ААН. Для нашай краiны падобны форум быў своеасаблiвай "першай ластаўкай" - Беларусь, адна з дзяржаў-заснавальнiц ААН, нiколi не была паўнамоцным удзельнiкам канферэнцый, на якiх абмяркоўвалiся праблемы нацыянальных геаграфiчных назваў, хаця гэта пытанне знаходзiцца ў полi зроку ААН з 1959 года.
    Нават калi наша краiна стала незалежнай дзяржавай, калi ўсяму сталi старацца надаць адметны нацыянальны беларускi каларыт, назвы беларускiх паселiшчаў так i засталiся афiцыйна зафiксаванымi па-руску - мы i па сёння карыстаемся даведнiкам адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, выдадзеным ажно ў 1987 годзе. Праўда, у нас ёсць "Слоўнiк назваў населеных пунктаў" складзены Я. Рапановiчам у 70-80-я гады. Але гэта не нарматыўнае, неафiцыйнае выданне.
    Таму i маем тое, што маем: безлiч памылак у вымаўленнi назваў вёсак i нават гарадоў, якiя гучаць у тэле- i радыёперадачах, часам проста жудасныя скажэннi назваў пры напiсаннi iх у дакументах, на дарожных паказальнiках, неўразуменне простых людзей, якiя не ведаюць, як напiсаць назву роднай вёскi - цi то так, як чулi спрадвеку, цi то так, як напiсана на тым жа паказальнiку цi ў якiх-небудзь паперах...
    Карацей, на нарадзе прадстаўнiкам Беларусi было пра што гаварыць. Але не толькi пра вышэйназваныя праблемы, але i пра намаганнi нераўнадушных людзей, якiя робяць вельмi шмат, каб гэтыя праблемы вырашыць. Так, пахвалiцца нам таксама ёсць чым. Вельмi хутка пабачыць свет выданне, якое несумненна зацiкавiць многiх, а многiм стане нават неабходным у штодзённай працы, - нарматыўны даведнiк "Назвы населеных пунктаў Беларусi". Першы том яго, прысвечаны Мiнскай вобласцi, ужо цалкам падрыхтаваны да друку.
    Пра тое, што такi даведнiк ужо рыхтуецца, мы яшчэ два гады назад гаварылi з Валянцiнай Лемцюговай, старшынёй Рэспублiканскай тапанiмiчнай камiсii Акадэмii навук Беларусi. Цяпер жа, калi праект энцыклапедыi беларускiх назваў ужо фактычна спраўджаны, аб тым, якой яна будзе, як яна рыхтавалася, з якiмi цяжкасцямi давялося сутыкнуцца пры яе стварэннi, расказала Наталля Аўраменка, галоўны спецыялiст Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii, адказны сакратар Тапанiмiчнай камiсii пры Савеце Мiнiстраў.
    Праца над гэтым такiм патрэбным выданнем пачалася дзесяць гадоў назад. Вядома ж, асноўная работа лягла на плечы навукоўцаў з Iнстытута мовазнаўства Акадэмii навук, якiя займаюцца беларускай тапанiмiкай. Асноўная праблема была ў тым, што Беларусь, адзiная з дзяржаў былога СССР, не мела нацыянальных стандартызаваных назваў населеных пунктаў. Што i не дзiва - наша тапанiмiка фактычна паўтарыла лёс нашай мовы - краiна мяняла "гаспадароў" - была часткай то адной вялiкай дзяржавы, то другой, то трэцяй, i кожны раз трапляла ў iншае ўстойлiвае моўнае асяроддзе, якое, несумненна, аказвала ўплыў на беларускую мову, а яшчэ нашмат больш - на беларускiя назвы, асаблiва на iх пiсьмовае, графiчнае афармленне, якое прымалася за норму.
    Напрыклад, з канца ХVII стагоддзя, калi сейм Рэчы Паспалiтай забаранiў афiцыйнае ўжыванне беларускай мовы на дзяржаўным узроўнi, назвы нашай зямлi сталi пiсацца згодна з фанетычнымi i граматычнымi правiламi мовы польскай. Iменна тады наша мова страцiла Дарагiчын, Навагародак, Бярэсце, Гародню - iх запiсалi калiсьцi па-польску так, як цяпер вымушаны пiсаць мы: Драгiчын, Навагрудак, Брэст, Гродна... Не кажучы ўжо пра невялiкiя вёскi, назвы якiх таксама сталi ахвярай суцэльнай паланiзацыi - Берагi завуцца Бжэгамi, Воля - Вулькай...
    Не лепшымi "дабрадзеямi" былi для беларускiх назваў i расiйскiя чыноўнiкi, якiя пасля далучэння нашых зямель да Расiйскай iмперыi пачалi перарабляць усё на свой капыл - знiклi з картаў i дакументаў старажытныя традыцыйныя назвы Барбароў, Брылёў, Хорастаў. Яны з таго часу i па сёння завуцца "па-руску" - Барбарова, Брылёва, Хорастава. Цудам ацалелi ад гэткага "ўдасканалення" толькi некаторыя назвы на захадзе краiны - Крошын, Лунiн, Мiхалiн...
    I за савецкiм часам становiшча было не лепшым: картатэта назваў населеных пунктаў пры Вярхоўным Савеце БССР - самы, бадай, поўны пералiк найменняў паселiшчаў, вялася па-руску. Прычым без нацiскаў. Назвы з гэтай картатэкi перакладалiся на беларускую мову наўздагад - напiсаныя па-руску Озерцы маглi аказацца насамрэч Азярцамi i Азерцамi, Бильцевичи - Бiльцавiчамi i Бiльцэвiчамi, Заболотье - Забалоццем i Забалаццем. Без нацiску, без ведання, як вымаўляюць назву мясцовыя жыхары, той, хто перакладаў яе з рускай, заўсёды рызыкаваў аказацца непiсьменным: i адзiн, i другi варыянт мог быць правiльным. Карацей, блытанiны i памылак яшчэ прыбавiлася.
    Складальнiкi даведнiка - а назвы ў iм бадай што ўпершыню за ўсю гiсторыю падаюцца найперш па-беларуску, займалiся зборам i запiсам назваў непасрэдна на месцы iх ужывання. Такiм чынам аўтары старалiся выправiць тыя скажэннi i памылкi, якiя калiсьцi дапусцiлi польскiя, расiйскiя, савецкiя чыноўнiкi, зусiм не клапоцячыся аб захаваннi нацыянальных моўных асаблiвасцях беларускiх назваў. Менавiта жыхары вёсак з'яўляюцца носьбiтамi забытых iмёнаў сваiх паселiшчаў, перадаючы iх з пакалення ў пакаленне. Напрыклад, жыхары вёскi Латыгаль, што на Мiншчыне, завуць сваю радзiму Латыгла, Воранава на Гродзеншчыне мясцовыя людзi называюць Варанова. Ды i ў ваколiцах Брэста часцей можна пачуць Берасць, Бярэсце, чым афiцыйную назву абласнога цэнтра. Праўда, даведнiк падае назвы вялiкiх населеных пунктаў у такiм выглядзе, як яны ёсць сёння, - вельмi многа фiнансавых выдаткаў пацягне за сабой вяртанне сапраўнага напiсання назваў беларускiх гарадоў. А вось вёскам пашанцавала - iх iмёны ўпершыню афiцыйна пададзены ў сваiм спрадвечным выглядзе.
    Па словах Наталлi Аўраменка, тапанiмiчная камiсiя пры Савеце Мiнiстраў (а яна iснуе ўжо тры гады) тройчы пераправярала спiсы населеных пунктаў, дасылаючы iх на месцы, па раёнах. Там да работы падключалiся мясцовыя ўлады, краязнаўцы, настаўнiкi, проста нераўнадушныя людзi. Выпраўлялiся памылкi, перастаўлялiся нацiскi - недакладнасцяў у першапачатковых варыянтах было дастаткова. I сапраўды, толькi на месцах можна было ўдакладнiць спрэчныя моманты, бо ёсць жа ў розных кутках Беларусi Альшаны i Гальшаны, Антонава i Антанова, Сцюдзянiца i Студзянiца. Гэтыя назвы ўзнiклi на аснове мясцовых дыялектаў, i найбольш каштоўная, канешне, iх першапачатковая форма. Праўда, i тут не абышлося без праблем: у некаторых мясцовасцях iснуе па некалькi варыянтаў назваў аднаго i таго ж паселiшча. Тады звярталiся да гiстарычных крынiц (калi такiя, вядома, iснуюць), цi вывучалi, якi з варыянтаў найбольш адпавядае беларускай фанетыцы i граматыцы. Ён фiксаваўся як нарматыўны, але i за астатнiмi мясцовымi прыкладамi ўжывання назвы прызнана права на iснаване - яны не рэкамендуюцца як норма, але пералiчаныя ў асобным раздзеле "Варыянты назваў населеных пунктаў".
    Ёсць у даведнiку яшчэ адзiн каштоўны раздзел - "Страчаныя назвы населеных пунктаў". У iм пералiчаныя iмёны вёсак, якiя знiклi з твару зямлi. Гэта першая спроба пакiнуць нашчадкам памяць аб амаль страчаным моўным скарбе (толькi за апошнiя дзесяць гадоў на Беларусi перасталi iснаваць каля 700 паселiшчаў). Праўда, у серыi "Памяць", якая ўжо выдадзена ў многiх раёнах, ёсць падобныя раздзелы, але ж гэтыя кнiгi больш вузкага, мясцовага ўжывання, да таго ж не ўсе з iх утрымлiваюць пералiк населеных пунктаў, якiя не iснуюць. Так што гэты раздзел даведнiка сапраўды закрые вялiкую белую пляму ў нашай тапанiмiцы.
    На жаль, у даведнiку нiякiм чынам не будуць пазначаныя назвы, якiя сталi ахвярамi перайменаванняў. З яго не даведаешся, што вёска Журавiнка звалася да 1964 года Сыроватка, а Малiнаўка насiла iмя Свiнка. Праўда, у прадмове да кнiгi Валянцiна Лемцюгова ўдзялiла нямала ўвагi гэтаму пытанню i прывяла шмат яскравых прыкладаў. Да таго ж, па словах Наталлi Аўраменка, рыхтуецца да выпуску Дзяржаўны каталог геаграфiчных назваў, у якiм разам з сучаснымi найменнямi паселiшчаў будуць пазначаныя i тыя, што былi змененыя.
    У даведнiку пададзены назвы населеных пунктаў на беларускай, рускай мове, а таксама транскрыпцыя на лацiнцы. Лацiнская транскрыпцыя, як таго патрабуюць эксперты ААН, зроблена з нацыянальнага, беларускага варыянта. Што ж датычыцца рускамоўнага напiсання назваў - яны захоўваюць беларускую форму, але пiшуцца згодна з рускiм правапiсам. Пры гэтым у кожнай назве стаiць нацiск, так што памылак павiнна стаць нашмат меней. Назвы ў даведнiку нi ў якiм разе не перакладаюцца: Чырвоны Араты так i пiшацца па-руску "Чирвоны Араты".
Алена ЛЯЎКОВIЧ, азета "Звязда" 17.10.01г.

    Во вторник в Минске председатель комитета Государственной думы России по делам СНГ Борис Пастухов не постеснялся выставить за двери журналистов, официально аккредитованных на заседании экспертно-аналитического совета по подготовке Конституционного акта Союзного государства Беларуси и России. Этот акт действительно содержит слишком много интересного.
    Проект Конституционного акта, представленный на заседание совета одним из его разработчиков Алексеем Автономовым - заведующим сектором сравнительного права Института государства и права Российской Академии наук, - фактически предусматривает автономизацию пока еще независимых и суверенных Беларуси и России.[…]
    13-я статья объявляет государственными языками СГБР госязыки его субъектов, но добавляет: "Делопроизводство в органах Союзного государства ведется на русском языке".
Агенства "Ю.С.Ньюс", газета "Наша свабода" 22.10.01 г.

    Прызначэнне міністрам адукацыі Пятра Брыгадзіна (нарадзіўся ў 1949 годзе на Брэстчыне) замест занадта заседзеўшагася ў гэтым крэсле Васіля Стражава падаецца не такім ужо адыёзным і бесперспектыўным. І нечаканым. Сярод патэнцыйных кандыдатураў на гэтую пасаду ў чутках па міністэрстве адукацыі часцей за ўсё згадвалася Ядвіга Грыгаровіч, якая ўзначальвае універсітэт культуры.
    Новы міністр - колішні рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і колішні першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Калісьці Пётр Брыгадзін узначальваў там кафедру найноўшай гісторыі. Што цікава, цяпер П.Брыгадзін стане над сваім былым шэфам - рэктарам БДУ Аляксандрам Казуліным.
    Пры Пятру Брыгадзіне міністрам адукацыі ёсць спадзеў на развіццё і пашырэнне беларускамоўнай адукацыі. Хоць, памятаецца, неяк яшчэ на пасадзе прарэктара БДУ ён, разважаючы пра перспектывы стварэння з ініцыятывы Таварыства беларускай мовы Беларускага нацыянальнага універсітэта з выкладаннем усіх дысцыплінаў па-беларуску, паставіўся да гэтага скептычна, але выказаўся за пераўтварэнне ў беларускамоўныя ўжо існуючых ВНУ. Прынамсі, за павелічэнне там беларускамоўных плыняў.
Кірэй МАНУЙЛА, газета "Наша свабода" 22.10.01 г.

А.Г.ЦIКАВЕНКА, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь.
    У заметцы В.Грыцука "Чарговая абраза беларусаў" ад 11 верасня 2001 г. гаварылася аб выпадках процiдзеяння карыстанню грамадзянамi беларускай мовай, якiя сустракаюцца ў судовай практыцы.
    Як вядома, артыкул 17 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь ўстанаўлiвае юрыдычнае раўнапраўе беларускай i рускай дзяржаўных моваў, якое было замацавана на канстытуцыйным узроўнi ў сувязi з вынiкамi рэферэндуму 1995 года. Закон аб мовах у Рэспублiцы Беларусь у рэдакцыi 1998 года з'яўляецца важнейшай гарантыяй забеспячэння канстытуцыйнага раўнапраўя дзяржаўных моваў. Так, згодна з артыкулам 4 указанага Закона, кiраўнiкi, iншыя работнiкi дзяржорганаў, органаў мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый павiнны валодаць беларускай i рускай мовамi ў аб'ёме, неабходным для выканання iмi сваiх службовых абавязкаў. Аднак дадзеная норма -- гарант юрыдычнага раўнапраўя дзяржаўных моваў -- не знаходзiць паслядоўнага замацавання, далейшай канкрэтызацыi ў iншых спецыяльных законах. Нi Закон аб асновах службы ў дзяржаўным апараце, нi Закон аб судовым ладзе i статусе суддзяў не змяшчаюць абавязак валодання беларускай мовай асобамi, якiя прэтэндуюць на пасаду служачага дзяржапарата або суддзi.
    Разам з тым Закон аб мовах (артыкул 14), Грамадзянскi працэсуальны кодэкс (артыкул 16) i Крымiнальны працэсуальны кодэкс (артыкул 21) устанаўлiваюць вядзенне судаводства на беларускай або рускай мове, што прадугледжвае абавязковае веданне суддзямi абедзвюх дзяржаўных моваў. Вядзенне спраў аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях таксама ажыццяўляецца на беларускай або рускай мове (артыкул 15 Закона аб мовах).
    Як вiдаць, заканадаўца, ужываючы ва ўказаных палажэннях раздзяляльны злучнiк "або", дае магчымасць самiм суддзям, кiраўнiкам, службовым асобам выбiраць дзяржаўную мову вядзення судаводства, што, аднак, не дае iм права ўсюды i пастаянна ўжываць толькi адну з моваў i тым самым ушчамляць моўнае раўнапраўе. Прынцып канстытуцыйнага раўнапраўя дзяржаўных моваў арыентуе на захаванне моўнага балансу, парытэтнага ўжывання моваў пры вядзеннi судаводства ў мэтах забеспячэння iх рэальнага раўнапраўя. Па абгрунтаванай, справядлiвай думцы старшынi Канстытуцыйнага Суда Р.А.Васiлевiча, iсцец па грамадзянскай справе павiнен мець права выбару мовы судаводства (Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь: навукова-практычны каментарый". Мн., 2000. С.93).
Газета "Народная воля" 22.10.01 г.

    Сёння Тэатр юнага гледача адкрывае эксперыментальную сцэну прэм'ерай "Гiсторыя кахання Паласатага ката i сеньярыты Ластаўкi" [...]
    У наш час, калi тэатрам вельмi цяжка жывецца, а беларускамоўнаму дзяржаўнаму ТЮГу асаблiва, адкрываецца новая пляцоўка менавiта ў Тэатры юнага гледача. Да таго ж, яна адкрываецца спектаклем, якi калiсьцi iшоў у гэтым тэатры з вялiкiм поспехам. Паставiла спектакль (на рускай мове) тая ж самая Валянцiна Еранькова, музыку напiсаў той жа самы Аляксей Еранькоў, а iграюць у iм акцёры некалькiх тэатраў i студэнты.
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, газета "Звязда" 23.10.01г.

    Фрагмент інтэрв'ю з беларускім тэнісістам Максімам Мірным:
    - Какие языки ты знаешь?
    - Мне нравятся языки, и я их довольно успешно постигаю. Говорю по-русски и белорусски. С тех пор как я уехал в США (было мне тогда 13 лет), выучил английский в высшей школе во Флориде. Позже в моем арсенале появились французский и испанский.
Алена Наважылава, "Белорусская деловая газета" 24.10.01г.

    Рэгулярна гляджу па БТ "Тэлебарометр" (вядучая "Тэлебарометра" Інга Бялова - заўв. склад.), і не толыа таму, што мяне, як і ўсіх людзей, цікавіць прагноз надвор'я, а таму, што гэта ці не адзіная беларуская праграма. Толькі ў ёй можна пачуць беларускі верш і нават сустрэцца з пісьменнікам.[...]
    Сумныя думкі апанавалі мяне. Прыгадалася даўняя сустрэча тэлегледачоў з супрацоўнікамі БТ. На той сустрэчы Л.Левановіч расказваў аб планах літаратурна-драматычнай рэдакцыі, якую ён тады ўзначальваў. Не паленавалася, пайшла ў родную мне "Ленінку" - я працавала там шмат гадоў, перад выхадам на пенсію была намеснікам дырэкгара па навуковай рабоце.
    Дык вось, падняла я газеты 1981 года, пачытала праграмы БТ і дзіву далася: колыа перадач пра літаратуру і мастацтва! Мяркуйце самі. Штомесяц выходзіў у эфір тэлеальманах "Літаратурная Бе-ларусь". І доўжылася перадача 45 хвілін. Столькі ж і "тэлебібліятэка". А яшчэ "Слова паэзіі", "Пісьменнік і пяцігодка", творчыя партрэты пісьменнікаў, мастакоў, акцёраў, запісы вечароў з Дома літаратара. Пад рубрыкай "Мой родны кут" былі перадачы пра мясціны, дзе нарадзіліся славутыя пісьменнікі.
    Былі таксама перадачы пра літаратурна-культурныя сувязі з іншымі тагачаснымі рэспублікамі. Напрыклад, пра беларуска-казахскія і беларуска-кіргізскія літаратурныя сувязі, дзе вядучым быў Л.Левановіч. Дарэчы, у ролі вядучых "Літаратурнай Беларусі" выступалі Сяргей Грахоўскі, Анатоль Грачанікаў, Уладзімір Някляеў, Вольга Іпатава. Якія імёны! А старшынёй Дзяржтэлерадыё доўгі час працаваў Генадзь Бураўкін.
    А колькі было раней тэлевізійных спекгакляў! Знайшла ў газетах паведамленне: на фестывалі ў Кішынёве тэлеспекгакль паводле рамана І.Мележа "Завеі, снежань" атрымаў дыплом псршай ступені. Неяк паўтаралі тэлеспекгакль "Федра" Расіна з Ліліяй Давідовіч у галоўнай ролі, дык гэта ж еўрапейскі ўзровень! Дарэчы, калі развучыліся рабіць новыя пастановачныя рэчы, дык хоць бы паказвалі ранейшыя. Мусіць, таму і не паказваюць, бо сорамна...
    Меліся тады перадачы пра мастакоў - "У жывапісе, графіцы, скульптуры", пра беларускае кіно - "24 кадры ў секунду". У тыя гады Беларускае тэлебачаннс актыўна і плённа вучылася гава-рыць... па-беларуску. А зараз - усё наадварот.
    Мяне здзіўляе антыбеларускасць нашага БТ, яго варожасць да ўсяго беларускага. Сама я рус-кая па нацыянальнасці, нарадзілася на Волзе, праўда, гадавалася, вучылася ў Цімкавічах, на радзіме Кузьмы Чорнага, і Беларусь стала для мяне другой радзімай. Шчырым беларусам быў мой муж, колішні супрацоўнік Міністэрства культуры і падведамасных устаноў, мае дзеці, унукі - беларусы, і гэтым яны ганарацца.
    Магчыма, я занадта згушчаю фарбы? Усё малюю чорным? Экран жа каляровы! Можа, ёсць свая сімволіка ў тым, што "Тэлебарометр" паказвае на... беларускасць? Прыемна, што пайшоў у нябыт адыёзны "Рэзананс", але застаецца "Панорама аналитическая". Здзек дый годзе! Быццам, аналізаваць можна толькі на расійскай мове. Мабыць, нейкі "вертыкальны" начальнік лічыць, што ранішняя зарадка па радыё можа быць толькі на рускай мове. Таму і "шагает" нястомная Шагойка. А была ж гімнастыка на беларускай мове, і добра гучала! Натуральна, арганічна ў суверэннай дзяржаве на мове тытульнай нацыі. А як жа інакш?!
    Нельга не ўзгадаць і такую перадачу, як "Сустрэчы ў Траецкім", вядучы якой Аляксандр Дамарацкі (вельмі сімпатычны мне ў свой час) раптоўна "забыўся" на беларускую мову і стаў рускамоўным, правакуючы і сваіх гасцей весці гаворку на рускай мове. Такім чынам, "Сустрэчы..." ператварыліся ў "Встречи...".
    ...Сімпатычная вядучая "Тэлебарометра" Інга Бялова трымае ў руках кавалачак бурштынавых сотаў і кажа на развітанне, што яны наеліся смачнага Левановічаўскага мёду і што ім было добра ў гасцях у пісьменніка. А на маю думку, гэта горкі мёд і горкае вяртанне: мільганулі кнігі, мільгануў сам аўтар. Рамкі гэтай перадачы не дазваляюць даць вядомаму пісьменніку больш як трыхвіліны...
Ірына ПРЫЛІШЧ, газета "Народная воля" 24.10.01 г.

    Выдавецтва "Райзэ ноу-хау" выпусцiла з друку трохтысячным накладам першы ў гiсторыi Нямеччыны нямецка-беларускi размоўнiк для шырокага карыстання, падрыхтаваны менавiта Хольгерам. I, навошта маладому немцу ў Германii беларуская моваi З гэтага i пачалася ў рэдакцыi ПАГОНI мая размова з Хольгерам Кнауфам:
    - Гэта надзвычай карысны размоўнiк. На Беларусь едуць шмат немцаў. У большасцi сваёй гэта людзi, якiя вязуць сюды гуманiтарную дапамогу. I яны не толькi прывозяць груз i адразу назад. За гэтыя 10 год, як дзейнiчае гуманiтарная мiсiя, завязалася ўжо шмат асабiстых кантактаў немцаў з беларусамi. I, нават, нягледзячы на тое, што ў Беларусi сапраўды няшмат людзей гавораць па-беларуску, ведаць беларускую мову для немца карысна. З другога боку, неабходна ведаць беларускую мову хаця б дзеля таго, каб разабрацца ў горадзе, дзе, нягледзячы на русiфiкацыю яшчэ засталося шмат надпiсаў i шыльдаў па-беларуску.
    - Атрымоўваецца, нават у Нямеччыне можна зарабiць капiтал, выдаючы кнiгу па-беларускуi
    - Зарабiць грошы - гэта, так бы мовiць, iншае пытанне. За кожны прададзены паасобнiк размоўнiка я атрымлiваю 50 пфенiнгаў (кошт размоўнiка ў нямецкiх крамах - 15 дойчмарак. - П.М.). Тут галоўнае, што кожны чалавек, якi едзе на Беларусь, можа дазволiць сабе ўзяць у дарогу кнiгу i вывучыць элементарныя беларускiя выказваннi, якiя, спадзяюся, дапамогуць яму ў Беларусi.
    - Твае б словы ды Богу ў вушы... У Беларусi некалькi год таму вучыўся студэнт з Японii, якi вывучаў беларускую мову. Дык вось на адной з дэманстрацыяў ён быў жорстка збiты мiлiцыяй. Ты не думаеш, што немцаў, якiя прыедуць сюды i будуць гаварыць па-беларуску, можа чакаць тое самаеi
    - Пакуль што я гэтага не баюся. Хаця ведаю, што людзей на дэманстрацыях тут сапраўды збiваюць.
    - А цябе не здзiвiла, што, напрыклад, у Гродне ўжо практычна не засталося нiводнай беларускамоўнай школыi
    - Так!i Я пра гэта, шчыра скажу, не ведаў. Я чуў, што за апошнiя пяць-сем гадоў колькасць беларускамоўных школаў у краiне значна знiзiлася. Шкада, i , нават, не столькi шкада, колькi крыўдна.
    - Як бы ты акрэслiў месца беларускай мовы сярод iншых моваў у свецеi Гэта не павiнен быць адказ навукоўца, а словы чалавека, якi ў свой час вырашыў вывучыць гэтую мову.
    - Я паважаю ўсе маленькiя мовы i ўсе маленькiя дыялекты. Упэўнены, што ўсе яны павiнны мець права на iснаванне. Беларускiя словы шалёна прыгожа гучаць. Больш таго, гэта мова, якая мае багатую лiтаратуру. З iншага боку, кожны год у свеце якая-небудзь мова знiкае. Беларуская мова, я магу зрабiць такую выснову, у Беларусi не мае прэстыжу. Людзi прыязджаюць з вёскi ў горад i iмкнуцца хутчэй пачаць гаварыць па-руску. Я неверагодна ганаруся, што, жывучы ў Нямеччыне, магу нешта зрабiць дзеля захавання беларускай мовы. Хаця б трошкi.
    - У навуковых асяродках у Германii iснуе ўпэўненасць, што беларускай мове пагражае знiкненнеi Я правiльна зразумеўi
    - Такая перспектыва ёсць. Пахадзi па горадзе, колькi разоў ты пачуеш беларускiя словыi З iншага боку, мне вельмi не падабаецца, як тут пагарджаюць вясковай мовай цi трасянкай. Чаму трэба размаўляць толькi на нарматыўнай, лiтаратурнай беларускай мовеi Трэба паважаць мову вясковых людзей. Гэта жывая мова, гэта мова, на якой гавораць.
Павал Мажэйка, газета "Пагоня" 25.10.01 г.

Юры СВІРКО
    Некаторыя нядобразычліўцы называюць БТ "першым антынацыянальным тэлеканалам". Яшчэ больш злыя ды прыхільныя да тарашкевіцы языкі, наглядзеўшыся "Тайных спружынаў" з "Рэзанансамі", пачулі саманазву БТ як "першы нацы- й анальны тэлеканал".
    Нельга не пагадзіцца з такімі характарыстыкамі. Бо я помню, як усё пачыналася. Калі Алеся Круглякова і згаданую Хрушчову зрабілі новымі тварамі "Панарамы", мне прапаноўвалі стаць вядучым тыднёвай аналітычнай праграмы. Чамусьці кіраўнікі БТ былі заўжды ўпэўненыя, што аналітыка на гэтым тэлеканале можа быць толькі рускамоўнай. У гэтым сваім перакананні яны дайшлі да таго, што сталі выпускаць на выхадныя аж дзве нервна-паралітычныя праграмы на рускай, як ім здаецца, мове - вытворчасці Аляксандра Зімоўскага і Юрыя Казіяткі. Тэлегледачы ўжо забыліся, што Зімоўскі яшчэ раней меў партнёра па "аналітыцы па-руску" - Ігара Грышана, якога, аднак, хутка з'елі ды саслалі ў не менш антынацыянальную цяпер "Народную газету", дзе ён служыць намеснікам рэдактара.
    Але варта нагадаць, што першым зімоўскім на БТ быў Павел Шарамет, які рабіў нядзельную аналітычную праграму "Проспект" - першую перадачу такога кшталту на рускай мове. Тады гэта было незвычайным. Цяпер незвычайнай ва ўсіх праграмах БТР выглядае беларуская мова.
    Пасля галасавання Аляксандра Лукашэнкі на леташніх выбарах у Палату прадстаўнікоў я задаў яму пытанне, чаму з БТ знікае беларуская мова і чаму ён загадаў паведамляць пра сябе толькі па-руску. "Дзе гэта вы пабачылі?" - тэатральна здзівіўся Лукашэнка, але ўжо праз пару сказаў сам заявіў: "Але і я ўбачыў гэты перакос". Тады ж ён паабяцаў, што для БТ рыхтуюцца новыя журналісты, якія будуць добра валодаць як беларускай, гэтак і рускай мовамі.
    Замест гэтага ўсе "жывыя" эфіры Агенцтва тэлевізійных навінаў сталі толькі рускамоўнымі. Падводку прачытаць - на гэта дыктарам беларускай мовы яшчэ хапае, а задаць пытанне карэспандэнту - не.
    Яшчэ мяне вельмі ўразіла перадачка "Добры дзень, Беларусь!" Адна з вядучых там - аўтарка штосуботняй сексуальна заклапочанай калонкі ў "Советской Белоруссии" Танюша Сулімава. Гэтую Танюшу толькі на праспект Скарыны паміж цыркам і домам-музеем першага з'езда РСДРП выстаўляць - не, не ўначы, як вы падумалі, а ўдзень, прычым з рэкламным плакатам "Советская Б. - солидная г.". А яна чамусьці ў кадры апынулася і нават зацягнула ў сваю перадачку Генадзя Давыдзьку з Купалаўскага тэатра.
    Танюша С. яму пытанне па-руску задае, а той толькі па-беларуску адказвае. Вы думаеце, яна перайшла на беларускую? Не, працягвала з "абарыгенам" гутарыць на гасударсцвенным языку, ды яшчэ з бравадОй (націск Танюшы С.), а ў канцы паабяцала запрасіць госця на эфір яшчэ раз.
Газета "Наша свабода" 26.10.01 г.


Уверх
Папярэдні месяцНаступны месяц