Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Моўны маніторынг--



2000   Жнівень


    Паслухайце, як на Беларускім радыё, - падкрсліваю: на Беларускім радыё, - заклікае беларусаў любіць і шанаваць сваю радзіму Расію і яе духоўную культуру артыстка Асмалоўская. Як пранікнёна, узнёсла, зусім забыўшы, у якой краіне жыве, падахвочвае нас, што толькі наша вернасць караням сваёй духоўнасці "может возродить и воссоздать великую грядущую Россию"![...] Колькі цынічнага хамскага здзеку мусіць выцерпець беларус на сваёй роднай беларускай зямлі, які наважыў дабіцца, каб яго дзіця вучылася на роднай беларускай мове! І ў гэты самы час трубачы рэжыму, вызваліўшы сябе ад элементарнай прыстойнасці, трубяць пра раўнапраў’е дзвюх моваў і пра клопат уладаў аб беларускай мове!
Газета "Народная воля" 03.08.00 г.

    Актывізаваліся стваральнікі беларускамоўнага ўнівэрсытэту. Міністар адукацыі В. Стражаў прыняў Р. Гарэцкага, А. Трусава і А. Лозку, кіраўнікоў ініцыятыўнай групы. Зазваў, каб сказаць, што справа не дасьпела, сродкаў няма. Дый, маўляў, непатрэбная нам новая ВНУ. І так доля студэнтаў у нас ці не найбольшая ў Эўропе. Замест унівэрсытэту міністэрства хацела б абмежавацца беларускамоўнымі плынямі ў пары ВНУ, і тое толькі з 2001 году. А статус нацыянальнага ўнівэрсытэту ў пэрспэктыве падумваюць аддаць... былому менскаму педінстытуту.
Андрэй Дынько, газета "Наша Ніва" 07.08.00 г.

    Уступныя іспыты ў дзяржаўных ВНУ кантраляваліся адмысловай дзяржаўнай камісіяй начале з Ігарам Валатоўскім, віцэ-прэзыдэнтам Нацыянальнай акадэміі навук. Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ён распавёў, што абітурыентаў сёлета было 65000. [...] Ён адзначаыў, што колькасьць двоек паменьшала па беларускай мове і літаратуры. Калі летась колькасьць двоек сярод тых, хто здаваў уступныя іспыты па гэтым прадмеце склала 14%, дык сёлета - 9%. Колькасьць пяцёрак па беларускай мове павялічылася з 9% да 11%. Усяго ж напісалі беларускае сачыненьне ці дыктоўку на добра і выдатна 67% абітурыентаў. Дыктоўку па-расейску не асілілі 30% абітурыентаў. Калі летась ахвотнікаў пісаць сачыненьне па-беларуску было столькі ж колькі і сёлета, то колькасьць жадаючых пісаць дыктоўку па-беларуску ўзрасла ў паўтары разы з 2600 да амаль 4000."
Юры Сьвірко, радыё "Свабода" 10.08.00 г.

    У Радуньскай школе № 2 (Воранаўскі раён – заўв. склад.) склалася крытычная сітуацыя не толькі з беларускімі класамі, але і з вывучэннем беларускай мовы. Разбуральная дзейнасць некаторых гора-настаўнікаў прывяла да таго, што многія вучні не ўмеюць як мае быць размаўляць па-беларуску. Толькі высілкамі навучэнцаў і грамадскасці ўдалося захаваць адзіны беларускі клас. Але і ён пад пагрозай пераходу на "человеческий язык".."
Віталь Куплевіч, газета "Пагоня" 10.08.00 г.

    Міністр культуры А. Сасноўскі зняў з пасады мастацкага кіраўніка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ("Вольная сцэна") Валерыя Мазынскага, што выклікала пратэсты трупы тэатра і грамадскасці. Кіраўнік Саюзу тэатральных дзеячаў, драматург Аляксей Дудараў: "Калі Мазынскі не застанецца кіраўніком "Вольнай сцэны", адным беларускім тэатрам на Беларусі стане менш. Шкада, калі менавіта на гэта скіравана палітыка Міністэрства культуры..."
Газета "Народная воля" 12.08.00 г.

    Сустрэча начальніка Ўпраўленьня адукацыі Менгарвыканкаму сп.М.Ціцянкова, начальніка аддзелу агульнай сярэдняй адукацыі сп.А. Фраловай з старшынёй гарадзкой Рады ТБМ імя Ф.Скарыны сп.А. Анісім адбылася 10 жніўня 2001 г. Асноўнае пытаньне, якое абмяркоўвалася на сустрэчы — адкрыцьцё беларускамоўнай гімназіі ў цэнтры сталіцы. Сп. М.Ціцянкоў паведаміў, што рэальная дата адкрыцьця такой гімназіі – праз чатыры гады на базе 19-й або 23-й СШ. У ходзе абмеркаваньня сп-ні А.Анісім была перададзеная інфармацыя на расейскай мове аб колькасьці заяваў, прынятых у падрыхтоўчыя клясы Менску па мовах навучаньня на 2001 /2001 навучальны год (па стане на 7 жніўня). Прывядзем зьвесткі па колькасьці заяваў на беларускамоўнае навучаньне. Раён Усяго заяваў Нумар школы Колькасьць заяваў на 07.08.00. Заводзкі 161 СШ-8 7 СШ-68 15 СШ-109 9 СШ-111 87 СШ-131 35 СШ-210 8 Ленінскі 40 СШ-2 38 СШ-15 2 Кастрычніцкі 69 СШ-11 18 СШ-89 19 СШ-90 1 СШ-110 31 Маскоўскі 47 СШ-39 5 СШ-60 42 Партызанскі 45 СШ-72 38 СШ-108 7 Першамайскі 87 СШ-84 16 СШ-190 12 СШ-191 10 СШ-49 1 СШ-137 4 СШ-177 4 Гімн.9 40 Савецкі 27 СШ-19 12 СШ-23 15 Фрунзэнскі 77 СШ-38 6 СШ-81 3 СШ-96 1 Гімн.4 64 СШ-156 1 СШ-211 1 Цэнтральны 20 Маст. ліцэй 26 20 Разам 573
Старшыня гарадзкой Рады ТБМ імя Ф.Скарыны А.Анісім, газета "Наша Ніва" 14.08.00 г.

    Кіраўнік Камуністычнай Партыі Беларусі Віктар Чыкін усё яшчэ знаёміцца з абстаноўкай на новым фронце працы — нацыянальным тэлебачаньні. Дагэтуль усе рэдакцыі (акрамя, вядома, АТН) знаходзяцца ў "падвешаным" стане й ня ведаюць дакладна сваёй будучыні. Стала вядома толькі, што ў БТ-шным эфіры могуць зьявіцца менскія навіны ад СТВ, што выходзяць на 8-м канале. Значыць, яшчэ адной расейскамоўнай праграмай на БТ стане больш. Наўрад ці Чыкін зь Зімоўскім (намесьнік Чыкіна – заўв. склад.) запатрабуюць ад СТВ дзеля выхаду на БТ на беларускую мову перайсьці.
Арцём Лук'яновіч, газета "Наша Ніва" 14.08.00 г.

    Мы папрасілі пракаментаваць сітуацыю, якая складваецца зараз вакол ідэі Беларускага нацыянальнага універсітэта (БНУ), міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Васіля Іванавіча СТРАЖАВА.
    - Перш, чым разважаць над праблемай стварэння БНУ, - гаворыць наш суразмоўца, - трэба ўдакладніць, аб чым менавіта ідзе размова. Аб магчымасці атрымліваць вышэйшую адукацыю на беларускай мове? Гэтае жаданне маладых людзей мы ў нейкай ступені можам задаволіць і сёння. Хоць, безумоўна, клапаціцца аб развіцці нацыянальнай мовы ў галіне адукацыі трэба яшчэ шмат: ствараць беларускамоўныя плыні спачатку ў класічных універсітэтах, потым у іншых ВНУ… Да таго ж ужо праз год можна перавесці цалкам на беларускую мову навучання Беларускі універсітэт культуры, і зараз гэтае пытанне абмяркоўваецца з прадстаўнікамі яго адміністрацыі. Толькі рабіць усе гэтыя захады трэба паступова, па меры падрыхтоўкі выкладчыкаў і стварэння навукова-метадычнай базы. Калі ж размова ідзе аб адкрыцці менавіта нацыянальнай ВНУ… Прабачце, але з такім выразам я пагадзіцца не магу. У нас ужо ёсць нацыянальная сістэма адукацыі. Таму ў дадзеным выпадку мы можам гаварыць толькі аб стварэнні ў межах гэтай сістэмы адной вышэйшай навучальнай установы. Адразу паўстае пытанне: ці патрэбна гэта?
    Даць адказ цяжэй… Праўда, на заканчэнне размовы Васіль Іванавіч упэўнена паабяцаў: "Хутка створым спецыяльную камісію па гэтым пытанні, у якую ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскіх аб'яднанняў, разнастайных ВНУ, навукоўцы. – І дадаў: – Ідэя развіцця беларускай мовы і культуры – справа высакародная. Шкада толькі, што ў некаторых выпадках яна мае пад сабой палітычную падаплёку".
Наталля Шчасная. "Чырвоная змена", 15.08.00 г.

    Те, кто еще помнит, что у нас два государственных языка, уже подсчитали, что на белорусском языке диктант писали 3.953 абитуриента, сочинение - 4.872, изложение - 4.335. На русском соответственно - 2.880, 6.934, 12.093...
Іна Качаткова, "Аргументы и факты в Беларуси" 16.08.00 г.

    Тварыства беларускай мовы (ТБМ) получило из администрации президента ответ на свое предложение создать в республике национальный университет.[…]
    Особого энтузиазма эта инициатива у Минобразования не вызывает. Министерство ссылается на то, что преподавание на белорусском языке сегодня возможно во всех вузах. Однако в ТБМ считают, что в большинстве из них это право труднореализуемо. Обеспечить всем желающим обучение на белорусском языке - это обязанность государства, уверены инициаторы проекта. По их мнению, необходимо создать полностью белорусскоязычный вуз, где белорусский язык стал бы средством общения, поскольку при любом ином подходе подготовить настоящую белорусскую национальную элиту не удастся.[…]
    Реакция администрации президента на предложение ТБМ довольно уклончива. Как говорится в письме, "настоящим национальным университетом является Белорусский государственный университет, а также вся уникальная система высшего образования республики, которая включает 43 вуза, в том числе 7 классических и 17 профильных университетов, 9 академий, а также 13 негосударственных высших учебных заведений. На наш взгляд, эта система в полной мере удовлетворяет потребностям всех отраслей народного хозяйства, всех сфер жизни белорусского общества...".
    Администрация президента считает предложение создать Белорусский национальный университет "политической акцией, которая не имеет под собой серьезных организационных, материально-технических и творческих разработок". Однако категорически обсуждать эту тему не отказывается.
"Белорусская деловая газета" 18.08.00 г.

Віктар Іўчанкаў, вядучы эксперт Міністэрства адукацыі РБ
    Сваёй стабільнасцю і адданасцю беларускай мове мне падабаюцца нашы газеты: "Звязда", "ЛіМ", "Чырвоная змена". Апошнімі часамі палепшылася мова на радыё. А вось поўнай абыякавасцю да ўнармаванага маўлення вызначаецца, канечне, наша тэлебачанне. Часам нельга стрымаць раздражнення ад процьмы памылак, што падаюць на галовы гледачоў.
Газета "Чырвоная змена" 19.08.00 г.

    Надзвычай цікавымі шляхамі вырашыла пазмагацца за пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў побыце група студэнтак Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. […] Студэнткі вырашылі пікетаваць прадстаўніцтвы славутых фірм, патрабуючы ад іх аздаблення тавараў па-беларуску, а не на рускай мове. Адна з ініцыятарак гэтай ідэі студэнтка ЕГУ Алена Сідаровіч кажа: "Цяжка ўявіць іншыя тавары настолькі блізкія практычна кожнай жанчыне, як гігіенічныя пакеты, імпартная касметыка…".
Маргарыта Аляксандрава, газета "Чырвоная змена" 19.08.00 г.

Уладзімір Дамашэвіч, пісьменнік
    Даўно расчараваўса ў беларускіх чыноўніках. Падумаўшы, дык іх ужо і беларусамі назваць нельга, бо яны сталі рускімі – яны ўсе даўно працуюць і думаюць па-руску, са сваім народам гавораць на мове вялікага суседа. Не толькі на мове – яны ўжо нават і па свядомасці – рускія, хоць і з беларускім акцэнтам. […]
    Паслухаўшы радыё, паглядзеўшы тэлевізар, лішні раз пераконваюся, што ўжо няма нічога беларускага. А пра беларускія праблемы гавораць нейкія людзі, якія нават не ведаюць беларускай мовы. Хто паверыць, што яны беларусы, што ў іх баліць душа за Беларусь? Яны хутчэй за "рускую" Беларусь – калі гаварыць спрошчана.
Газета "Чырвоная змена" 19.08.00 г.

Леанід Злотнікаў
    В декабре 1999 г. при принятии политсоветом Объединенной гражданской партии документа "Путь Беларуси в демократии" мое предложение о признании двуязычия как неизбежной реальности было отвергнуто. Вместо этого была поставлена задача "реального утверждения белорусского языка в качестве государственного". (Я не против развития белорусского языка. Но не может партия закрывать глаза на реалии жизни, если она не хочет уйти на обочину политической жизни.) Одновременно было объявлено, что ОГП является "народной партией".
    Очевидно, что эти два решения несовместимы с идеологией либерализма и ценностями западной цивилизации. Отказать гражданам и организациям в праве выбора языка своего обучения или языка делопроизводства (а иначе не будет "реальности" белорусского языка) - значит подчинить права человека интересам нации, подчинить человека чему-то мистически целому.
Газета "Белорусский рынок" 21.08.00 г.

Васіль Якавенка, пісьменнік
    Выкажу сваю падтрымку і павагу ідэі стварэння і адкрыцця Беларускага нацыянальнага універсітэта. Скажу шчыра, у мяне выклікае захапленне настойлівасць з якой ТБМ дамагаецца ад ураду рэалізацыі гэтай ідэі. І дзівіць адсутнасць хоць якой-небудзь станоўчай рэакцыі з боку афіцыйных структур. Апошняе можна вытлумачыць хіба адсутнасцю ў краіне нацыянальнай палітыкі і поўным ігнараваннем уладамі нацыянальнай культуры, адукацыі і дыскрымінацыяй беларускамоўнага насельніцтва.
    Мне не аднойчы даводзілася сустракацца са скаргамі маладых людзей, выпускнікоў беларускамоўных школ і класаў на тое, што ім няма дзе і няма як працягваць вучобу на роднай мове. Больш за тое, нямала выпадкаў, калі рускамоўныя выкладчыкі ВНУ ставяцца варожа, са здзекам да такіх абітурыентаў.
Газета "Наша слова" 23.08.00 г.

    Цмяная перспектыва застаецца ў сiтуацыi з атрыманнем адной са слонiмскiх школ статуса беларускамоўнай. Напомнiм, што яшчэ ў снежнi 1998-га слонiмскi гарвыканкам прыняў рашэнне, паводле якога планаваў разгледзець гэтае пытанне "у мэтах павышэння ролi роднай мовы ў духоўным жыццi грамадства". Час iшоў, а беларускамоўная школа ў Слонiме так i не з'явiлася. Па словах загадчыка гарадскога аддзела адукацыi Аркадзя Бумагiна, яшчэ вясной планавалi надаць статус беларускамоўнай СШ № 1, але "не падтрымалi бацькi". "Мы ж не можам iсцi супраць бацькоў", - сказаў Аркадзь Рафаэлавiч.
"Газета Слонімская" 24.08.00 г.

    Ужо сёньня відавочна, што захаваецца тэндэнцыя зьмяншэньня колькасьці школьнікаў, якія вучацца ў школах Беларусі па-беларуску. Вось толькі некаторыя з фактаў, сабраных ТБМ.
    Чакаецца, што ў падрыхтоўчых клясах менскіх школаў навучаньне па-беларуску распачнуць каля 550 вучняў. Калі гэтую колькасьць падзяліць на колькасьць сталічных школаў, то выйдзе на адну школу прыпадаюць два такія вучні. Вядома таксама, што ў Слуцку няўдачаю скончыліся спробы энтузіястаў адкрыць адну на ўвесь горад беларускую клясу. Такім чынам у Слуцку першакляснікі па-беларуску вучыцца ня будуць. У Лагойску таксама беларускіх клясаў ня будзе.
    Сытуацыю каментаруе кіраўнік справамі ТБМ Сяргей Кручкоў.
    (Кручкоў): Мы думаем, што ў гэтым годзе лічба першаклясьнікаў, якія навучаюцца па-беларуску, будзе менш, чым летась, а менавіта менш за 4%. Ва ўпраўленьні адукацыі гавораць аб тым, што, як быццам, нікому не забараняецца на якую мову падаваць заявы, але, калі бацькі прыходзяць падаваць заявы, то адміністрацыя школаў і раённых упраўленьняў адукацыі не інфармуюць, што ў гэтай школе можна вучыць дзяцей па-беларуску. Так адбылося ў 10-й гімназіі.
Юрась Бушлякоў, радыё "Рацыя" 24.08.00 г.

    Напярэдадні новага навучальнага году ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэсавая канфэрэнцыя міністра адукацыі Васіля Стражава […]
    Міністар адукацыі паабяцаў журналістам, што 1 верасьня ў беларускіх школах нічога адметнага не адбудзецца. І гэта, на ягоны погляд, вельмі добра, бо сьведчыць пра тое, што ў школах усё падрыхтавана да новага навучальнага года — будынкі адрамантаваныя, у школах ёсьць і падручнікі, і настаўнікі.
    Цяпер у Беларусі, як паведаміў Стражаў, 35 адсоткаў дзяцей атрымліваюць адукацыю ў беларускамоўных клясах ці школах. Пяць год таму гэтая лічба была большай — 45 адсоткаў. На пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода датычна прычынаў гэтага памяншэньня, Васіль Стражаў адказаў наступнае:
    (Стражаў: ) "Калі Вы гаворыце аб лічбах, дык яны ў апошнія часы скарачаюцца, таму што бацькі – іх ўсё меншая лічба зьяўляецца, якія хочуць, каб дзеці навучаліся на беларускай мове. Але я вось што падкрэсьлю. У так званых рускамоўных школах прыкладна сёньня каля 40 працэнтаў прадметаў выкладаюцца на беларускай мове".
    Сваё стаўленьне да стварэньня Беларускага Нацыянальнага ўнівэрсытэту міністар адукацыі вызначыў наступным чынам: "У Беларусі няма патрэбы адкрываць новую навучальную установу".
Ганна Соусь, радыё "Свабода" 29.08.00 г.

    Амаль 6 гадоў правучыліся вучні цяперашняга 6 "А" класа СШ № 1 г. Белаазёрску па-беларуску (можна яшчэ дадаць і паўтары гады ў дзіцячым садку). Праўда, далёка не ўсім настаўнікам гэта падабалася, парою нават запісы ў журнале адзнакаў рабіліся па-расейску, але ж клас значыўся беларускім. І вось маці адной з вучаніцаў класа (настаўніца спеваў школы) чарговы раз вырашыла дамагчыся пераводу класа на расейскую мову навучання. Першая спроба яшчэ ў чацвёртым класе вынікаў не дала. Тады на бацькоўскім сходзе класа выступалі ў асноўным удваіх: настаўніца спеваў – за расейскую мову і яе апанентка – маці другой вучаніцы Ірыны Драчэнкі, якая даводзіла, што дзеці павінны вучыцца на мове сваёй, а не суседняй краіны. Большасць бацькоў маўчала і ў спрэчцы не ўдзельнічала, а толькі слухала, і ў рэшце падтрымала спадарыню Ірыну.
    Цяпер настаўніца пайшла іншым шляхам. Яна навучыла дзяцей, што трэба, каб бацькі паставілі свае подпісы пад адпаведнаю заяваю. Пры гэтым прапаноўвала, калі нехта з бацькоў выступае за беларускую мову навучання, а другі – за расейскую, звяртацца да другога (пажадана, калі першага не будзе дома), або нават да дзядулі ці бабулі, калі нехта з іх – за расейскую мову. Такім чынам рукамі дзяцей і было сабрана пад агульнаю заяваю 16 подпісаў бацькоў, у класе – 19 вучняў. Пры гэтым многія з бацькоў не вельмі і імкнуліся разабрацца, што да чаго. Сказала дачка (ці сын), што клас пераводзяць на рускую мову, і трэба распісацца, ну яны і распісаліся. Падкрэслю, што былі сабраныя не 16 асабістых заяваў ад бацькоў, а агульная заява з 16 подпісамі, што ёсць пэўным парушэннем. Не было і бацькоўскага сходу класа.
    Ірына Драчэнка зноў пачала змагацца за беларускую мову. Турбавала школьнае і раённае кіраўніцтва. Павінны быў адбыцца бацькоўскі сход. Дырэктар школы папрасіла спадарыню Ірыну не запрашаць на яго ні вядомую паэтку з Белаазёрска Ніну Мацяш, ні прадстаўнікоў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. На сход 13 красавіка г.г. аднак прыйшло толькі трох бацькоў. Астатнія ці не змаглі, ці ім усё роўна. Дырэктар школы і загадчык раённага аддзелу адукацыі запэўнівалі спадарыню Ірыну, што клас у такім разе застанецца беларускім.
    Аднак усё перамяніў фактычна ананімны званок у раённы аддзел адукацыі, як быццам бы ад аднаго з бацькоў, што паставілі свой подпіс пад агульнаю заяваю. На наступным бацькоўскім сходзе, на які зноў сабралася толькі сямёра бацькоў, ім быў зачытаны ліст з рашэннем аб тым, што з наступнага навучальнага году клас стане рускамоўным. Намесніца загадчыка раённага аддзелу адукацыі сп. Н. Данілковіч, што падпісала ліст, спасылалася на волю 16 бацькоў, што падпісаліся пад агульнаю заяваю. На сходзе высветлілася, што бацькі, якія быццам бы званілі ў райана, у сапраўднасці гэтага не рабілі. Нехта пазваніў ад іхняга імя. На сход не прыйшла ні дырэктарка школы, не прыехаў і прадстаўнік з райана, хоць у тэлефоннай размове і абяцалі. Ірына Драчэнка працягвае змаганне, хоць і, як у дрыгве, – усе кіраўнікі ківаюць у бок адзін другога.
Сяржук Русецкі, газета "Наша слова" 30.08.00 г.


Уверх
Папярэдні месяцНаступны месяц