Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Моўны маніторынг--



2000   Чэрвень


    Упершыню за доўгія гады ў кафедральным касцёле св. Барбары ў Віцебску прайшло ўрачыстае пасвячэнне ў святары адразу пяці выпускнікоў Гродзенскай духоўнай каталіцкай семінарыі. [...] Абвяшчаць у рэгіёне Божае слова на роднай мове маладыя ксяндзы будуць у парафіях Полацка, Наваполацка, Лепеля, Мёр і ў храме вёскі Данілавічы Пастаўскага раёна. [...] Ў рэлігійным і касцельным жыцці ўсё больш гучыць беларуская мова.
Уладзімір Шытаў, газета "Нароная воля" 01.06.00 г.

    Выступаючы на сустрэчы з удзельнікамі гэтак званага "грамадзка-палітычнага дыялёгу" 30 траўня, Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць абмеркаваньня стану беларускае мовы ў краіне ды выказаў шкадаваньне, што ў зале паседжаньняў адсутнічалі прадстаўнікі ТБМ. Між тым, удзельнічаць у гэтай дзеі уладаў актывісты беларушчыны згодныя на пэўных умовах. Гаворыць старшыня ТБМ Алег Трусаў.
    (Трусаў: ) "Спачатку ўсе дакумэнты нам прыслалі па-расейску. Мы запатрабавалі, каб былі на дзяржаўнай беларускай мове. За дзень адміністрацыя прэзыдэнта пераклала дакумэнты і даслала нам усё па-беларуску. Дарэчы, мы паставілі ўмову, каб на дыялёгу ўсё было аформлена па-беларуску, і гэта было цалкам выканана – і шыльдачкі, і ўсё астатняе. Дагэтуль усё было па-расейску. Так што першую ўмову для ўдзелу ТБМ Русакевіч выканаў" [...]
    У гэты раз у Палац рэспублікі нас не запрасілі. Раней нам рэгулярна дасылалі паперы, а тут нас ніхто не запрашаў, нават фармальна. І таму нас вельмі зьдзівіў выступ кіраўніка дзяржавы, калі ён прыгадаў ТБМ і сказаў, што вось трэба абмяркоўваць сытуацыю з "нашым языком". Мы згодныя і пад час дыялёгу, і без дыялёгу разам зь ім сустракацца і абмяркоўваць пытаньні "з языком" (а па-нашаму з мовай), і з беларускамоўнай адукацыяй, якая хутка зьнікае", – заявіў Алег Трусаў.
Валянціна Аксак, радыё "Свабода" 02.06.00 г.

Уладзімір Федасеенка, пісьменнік

    Нельга нам ужо так лямантаваць пра ўціск роднай мовы, таму што 70% слоў у ёй рускіх, а частка і ўкраінскіх, польскіх. І невядома хто ў каго іх пераняў.
Газета "Рэспубліка" 03.06.00 г.

    По самым приблизительным расчетам, каждый десятый житель Калининградской области - этнический белорус. [...] Очень не хватает диаспоре белорусского книжного магазина, где можно было бы купить книги на белорусском языке, периодику - пусть даже и с опозданием на несколько дней!
Ларыса Ракоўская, газета "Советская Белоруссия" 06.06.00 г.


    Фрагмент інтэрв’ю Пасла Чэскай Рэспублікі ў Беларусі Алеша Фойціка Веры Ганкінай:
    - Слышала, что к русским вообще в Чехии относятся неважно, памятуя события 68-го года...
    - Но кто в этом виноват?
    И еще: желательно, чтобы белорусы говорили в Чехии по-белорусски: и отношение будет лучше, и, если говорить медленно, тебя поймут.
Газета "Рэспубліка" 06.06.00 г.

    У барысаўскім касцёле сёння можна пачуць тры мовы - польскую, беларускую і рускую. На беларускай мове штодзённа вядзе пропаведзі ксёндз Марэк Жук. Па паходжанню ксёндз - беларус. [...] У прыходах Барысаўскага раёна на беларускай мове прапаведуюць у асноўным маладыя ксяндзы, выхадцы з наваколля. [...]
    На беларускай мове ў Свята-Васкрасенскім саборы (праваслаўным - заўв. склад.) пропаведзі праводзяцца, як паведаміў бацюшка Іаан, "праз дзень ці нават часцей". Беларускай мовай на такім узроўні, каб данесці слова божае да вернікаў, валодае толькі бацюшка Аляксандр Пачэпка. Па адукацыі - філолаг. Перад тым, як стаць святаром, працаваў настаўнікам.
С. Нялюбін, газета "Наша слова" 07.06.00 г.

    У Барысаве ўсяго 24251 школьнікаў. Па-беларуску навучаюцца 1218 вучняў, з іх у 3-х класах -33 вучня, 4-х - 136, 5-х - 298, 6-х - 401, 7-х - 300, 8-х - 50. Тут не ўлічаны звесткі з беларускай гімназіі №2.
М. Пучыла, газета "Наша слова" 07.06.00 г.

    Гімназія не для беларускамоўных вучняў – так вырашыла сталічнае адукацыйнае начальства, прымаючы рашэньне пра наданьне сярэдняй школе № 146 гімназычнага статусу. Аднак ня ўсе бацькі пагадзіліся з такім рашэньнем.
    Вераніка Дзеружынская вучылася па-беларуску ў менскай сярэдняй 146-й школе зь першае клясы. Апрача роднае, дзяўчынка разам з астатнімі аднаклясьнікамі вывучала яшчэ ангельскую ды нямецкую мовы. Аднак сёлетняй вясною радасьць бацькоў з прычыны добрага ўзроўню навучаньня дачкі была засмучаная. Школа абвешчаная гімназіяй, вучыцца ў якой з наступнага верасьня будуць па-расейску.
    Вучні адзінае ў паралелі вераніцынае беларускае клясы маюць права таксама вучыцца ў гімназіі, але толькі па-расейску. Пра гэта заявіла бацькам дырэктарка школы Ала Кісялёва. Тыя, хто хоча працягваць навучаньне на роднай мове, пазбаўленыя права на больш высокі гімназычны ўзровень навучаньня, але могуць працягваць вучобу па-беларуску ў агульнаадукацыйнай клясе.
    Такая дылема для бацькоў Веранікі апынулася ў рэчышчы маральнага выбару. Вось як ацэньвае сытуацыю бацька Веранікі Авяр’ян Дзеружынскі. (Дзеружынскі: ) "Вось такая дыскрымінацыя разам з дыскрэдытацыяй беларускасьці ідзе. Вось у мяне такая праблема". – сказаў у інтэрвію нашаму радыё Авяр’ян Дзеружынскі.
    Сваю пазыцыю ва ўзьніклай у 146-й школе сытуацыі спадар Дзеружынскі выклаў таксама ў лістох на ймя адукацыйнага начальства Маскоўскага раённага выканкаму, якому падпарадкоўваецца 146-я школа, а таксама ўправы адукацыі Менскага гарвыканкаму. Апрача справядлівага абурэньня дыскрымінацыйным рашэньнем ды трывогі за будучы ўзровень навучаньня дачкі, ён зьвярнуўся да адказных чыноўнікаў з наступнымі патрабаваньнямі:
    - гарантаваць захаваньне ў школе навучаньня па-беларуску ў існуючай беларускамоўнай 6 "Г" клясе,
    - не дапусьціць папаўненьня клясу вучнямі з расейскамоўных клясаў, якія дрэнна вучыліся, гэтак званымі "адсеянымі" з гімназычных клясаў,
    - зарганізаваць, згодна з прынцыпам дэкляраванага раўнапраўя расейскае ды беларускае моваў, гімназычныя ня толькі расейскамоўныя, але й беларускія клясы.
    Тым часам пачаліся летнія вакацыі, і Вераніку бацькі адправілі на адпачынак, так і не дачакаўшыся адказаў на свае пытаньні. Мне таксама не ўдалося знайсьці іх сёньня ва ўправе адукацыі Менгарвыканкаму. Намесьнік начальніка ўправы Рыгор Махнач сказаў, што ў аснову школьнамоўнае палітыкі ў горадзе пакладзенае права выбару бацькоў. Але беларускую мову ён асабіста "падтрымліваў заўжды":
    (Махнач: ) "Мы вельмі хочам, каб больш школаў і больш клясаў у Менску было на беларускай мове. Мы вельмі гэтага хочам. Самі тут праводзім работу. Ну але націскам гэтага ня зробіш. Гэта праблема ўсіх нас. Часта здараецца так, што бацькі прыходзяць… Вось прыклад 110-й школы, адкуль у нас разоў пяць былі. Мы павінны выконваць патрабаваньні", – сказаў намесьнік начальніка ўправы адукацыі Менгарвыканкаму Рыгор Махнач. Што ж тычна канкрэтнае сытуацыі ў 146-й школе, дык ён яе ня ведае, але паабяцаў разабрацца.
Валянціна Аксак, радыё "Свабода" 12.06.00 г.

    Беларускай мове ў беларускім войску пагражае недасьведчанасьць старшыні Таварыства Беларускае Мовы Алега Трусава", – гэтак лічыць міністар абароны краіны генэрал-палкоўнік Аляксандар Чумакоў.
    Гэтае меркаваньне міністар абароны генэрал-палкоўнік Чумакоў выклаў у лісьце на імя старшыні ТБМ Алега Трусава. Ліст напісаны міністрам у адказ на заяву сакратарыяту ТБМ пра дыскрымінацыю беларускае мовы ў войску. [...]
    У сваёй заяве ТБМ патрабуе ад ураду стварыць у кожнай вайсковай частцы беларускамоўныя баталёны, перакласьці на беларускую мову ўсе вайсковыя статуты, усе ўрачыстасьці з нагоды прысягі навабранцаў на вернасьць радзіме праводзіць на мове тытульнае нацыі краіны, узнавіць курсы роднае мовы для афіцэраў, надаць вайсковай газэце "Во славу Родины" дзьвюхмоўны статус.
    У адказ на першае патрабаваньне міністар абароны піша: "Можна было б і беларускамоўны баталён стварыць для экспэрымэнту, калі ў дзяржаве грошай няма куды дзяваць".
    На ўсе беларусізацыйныя прапановы высокапастаўленыя чыноўнікі выстаўляюць адзін і той жа контараргумэнт – фінансавы. Як і ў выпадку са стварэньнем нацыянальнага ўнівэрсытэту, захаваньнем беларускіх школаў, выданьнем твораў беларускіх клясыкаў, вяртаньнем аўтэнтычнае тапанімікі. Лёгіка ў чыноўнікаў тут дзіўная: нібыта толькі беларускія справы робяцца за грошы, а вось за расейскія ў Беларусі плаціць ня трэба.
    Што ж тычна астатніх патрабаваньняў ТБМ у беларусізацыі войска, дык Аляксандар Чумакоў сьцьвярджае, што ўсе яны выкананыя ўжо даўно, а "Вы, спадар Трусаў, цягнеце нас зноў у 1992 год. Я думаю, гэта неразумна". Гэты пасаж міністра абароны мы папрасілі пракамэнтаваць старшыню ТБМ Алега Трусава…
    (Трусаў: ) "Я адзінае магу, што са спадаром міністрам пагадзіцца, што яшчэ грэкі казалі, што двойчы ў адну і тую ж раку нельга ўвайсці, і я хачу яго не ў 92 год цягнуць, а ў 2001 . Каб у 2001 годзе беларускае войска было менавіта беларускім, а не няведама якім. Таму што адна з прыкмет войска, акрамя нацыянальнай формы, гэта мова і мы хочам, каб праз 10 год – а ў 2002 годзе беларускаму войску роўна 10 год – каб гэтае войска было менавіта беларускім, і там гучала беларуская мова ад радавога да міністра абароны".
Валянціна Аксак, радыё "Свабода" 13.06.00 г.

    Гаворыць старшыня ТБМ Алег Трусаў.
    (Трусаў: ) “14 чэрвеня адбылася сустрэча з адным з кіраўнікоў адміністрацыі прэзыдэнта Іванам Пашкевічам у яго кабінэце наконт беларускамоўнай адукацыі. У першую чаргу гаворка ішла пра стварэньне беларускага нацыянальнага ўнівэрсытэта, з канцэпцыяй якога добра азнаёміліся ў адміністрацыі прэзыдэнта. І паколькі там існуюць розныя думкі наконт унівэсытэта было вырашана працягваць сустрэчы ў справе ўнівэрсытэта, а таксама філіяў іншых унівэрсытэтаў у такіх гарадах, як Ліда, Пінск, Ворша і Бабруйск, паколькі там навогул адсутнічае беларускамоўная адукацыя”, – сказаў Алег Трусаў.
    На сустрэчы з намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Іванам Пашкевічам ТБМаўцы ўзьнялі таксама праблему беларускіх школаў у сталіцы краіны. Гаворыць адзін з сустаршыняў Менскага гарадзкога бацькоўскага камітэту беларускамоўных вучняў Ігар Хляба:
    (Хляба: ) “Па-першае, мы паставілі пытаньне каб паскорыць стварэньне ў Савецкім раёне Менску беларускай гімназіі; па-другое, мы ставілі пытаньне, каб стварыць 60 пачатковых школаў, каб дзеці маглі пайсьці ў бліжэйшую з 4-5 тых, што знаходзяцца ў іх раёне; па-трэцяе, мы паставілі пытаньне, каб скарэктаваць у міністэрстве адукацыі лічбы пра максымальную напаўняльнасьць клясаў і зьменшыць іх для беларускамоўных клясаў з 25 да 15”, – сказаў Ігар Хляба.
Валянціна Аксак, радыё "Свабода" 14.06.00 г.

Людміла Гразнова, дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання
    Балтыйскі варыянт "песеннай" рэвалюцыі не прайшоў (гаворка адносна першых гадоў незалежнасці Беларусі - заўв. склад.). Больш за тое, на фоне доўгіх эканамічных шокаў няўмелая беларусізацыя выклікала рост настрояў пратэсту.
Газета "Народная воля" 16.06.00 г.

    Дзіцячы часопіс "Познайка". Яго рэклямуюць у панядзелкавых "Калыханках" на БТ. Вядучыя перадачы гутараць з ПОЗНАЙКОЙ-мульцяшкам і стваральнікамі часопісу па-беларуску, а тыя ўпарта адказваюць па-расейску. Нават малое дзіця, паслухаўшы гэта, пытаецца, чаму ПОЗНАЙКА ўсё ведае, а беларускія словы - не.
    Валянціна Рашэтнік, газета "Наша Ніва" 19.06.00 г.
    Студэнта 5-га курса геаграфічнага факультэту БДУ, лідэра Маладога Фронту Паўла Севярынца, які сёлета мусіў скончыць навучаньне па спэцыяльнасьці "геалёгія", 15 чэрвеня не дапусьцілі да абароны сваёй дыплёмнай працы "Бурштын Беларусі". Дэкан факультэту, Іван Пірожнік, не дазволіў абараняць дыплём, напісаны беларускай мовай у клясычным (тарашкевіцкім) правапісе.
Б. Т., газета "Наша Ніва" 19.06.00 г.

    Закон "Аб мовах" у пэўным сэнсе вызваляе нашу дзяржаву ад юрыдычнага моўнага рэгуляваньня. Да прыкладу, моўная сытуацыя ў школе залежыць не ад дзяржавы, як высьвятляецца, а залежыць ад грамадзян, незалежна ад таго, колькі гэтыя грамадзяне жывуць у Беларусі.
    Дзяржава фактычна ўхіляецца ад адказнасьці, ад правядзеньня пэўнай моўнай палітыкі ў сферы адукацыі. Гэта ёсьць схаваная моўная палітыка, бо ўхіленьне ад пэўнай моўнай палітыкі ў нашай неспрыяльнай для беларускай мовы сытуацыі - гэта свядомая палітыка. Калі дзяржава дэкляратыўна гэтым не займаецца, то яна гэта робіць знарок.
Радыё "Свабода" 28.06.00 г.

    Апошнім часам мяне адмаўляюцца абслугоўваць, калі я чагосьці папрашу па-беларуску. Праўда, далёка ня ўсюль. Але цярпеньне скончылася, калі ўсе апэратары пэйджынгавай кампаніі Solid адмовіліся прыняць паведамленьне. Раней са скрыпам прымалі, але вось сёньня, 23 чэрвеня, ўзялі ды адмовілі. І такімі некультурнымі, халоднымі галасамі, з такімі некультурнымі выразамі! Не хацелася б падаваць у суд ці пікетаваць кампанію, у мяне мала часу. [...]
    Як уяўлю, што людзі расейскай культуры і яго будуць дзяўбсьці за тое, што ён чалавек беларускай культуры, мне робіцца моташна. І яшчэ. Мы з мужам касуем дамову з Solid.
Сьвятлана Курс, газета "Наша Ніва" 26.06.00 г.

    Фрагмент гутаркі з Васілём Быкавым, якую вялі Вольга Гардзейчык і Войцех Мазярскі:
    — У часы камунізму культура, літаратура была перасьледаваная ў імя нейкай утапічнай ідэалёгіі. У імя чаго цяпер, пасьля падзеньня савецкай імпэрыі, рэпрэсуецца ўсё беларускае?
    — Пры савецкай уладзе бальшавікі таксама не былі сябрамі нацыянальнай культуры і літаратуры, мэтай для іх была інтэграцыя ў аднамоўным Савецкім Саюзе. Але яны мусілі, у прапагандавых мэтах, дапускаць пэўнае разьвіцьцё нацыянальных культураў. Калі памятаеце, была такая формула: культура нацыянальная па форме і сацыялістычная па зьмесьце. Тады ў творцаў былі яшчэ нейкія магчымасьці, хаця, канечне, вельмі абмежаваныя, і ў рамках цэнзуры. Але з усталяваньнем новага дыктатарскага рэжыму і тыя маленькія магчымасьці, якія мела нацыянальная культура, літаратура, тэатар, выяўленчае мастацтва, былі страчаныя, былі зьнішчаныя гэтым рэжымам. Самае страшнае, што цяпер перажывае Беларусь – гэта мэтанакіраванае, пасьлядоўнае, брутальнае вынішчэньне беларускай мовы. А мова, як вядома, у кожнай нацыі – гэта падстава нацыянальнай культуры, таму менавіта мова і вынішчаецца перш за ўсё. Пасьля вынішчаецца нацыянальная літаратура, нацыянальны жывапіс, нацыянальны тэатар і ўсё астатняе. Гэта робіцца ў кантэксьце галоўнай мэты, якую ставіць рэжым – рэінтэграцыі Беларусі ў склад Расейскай імпэрыі. А ў імпэрыі, як вядома, павінна быць адна вера, адна мова і адна ўлада.
    І першай ахвярай у рамах гэтай брутальнай задумы падае культура. З культурай можна расправіцці паліцыйнымі мэтадамі, што і адбываецца ў Беларусі.[...]
    Беларуская літаратура знаходзіцца ў крытычным стане, і не таму, што бракуе таленавітых аўтараў і добрых тэкстаў, а ў выніку палітыкі ўладаў, якія імкнуцца замяніць усё беларускае расейскім. Ці можна ўявіць сабе страшнейшую катастрофу для нацыянальнай культуры? Аб’ём гэтай трагедыі большы за чарнобыльскую бяду, бо Чарнобыль закрануў толькі адну пятую тэрыторыі Беларусі, а моўная палітыка існуючага рэжыму пануе ва ўсёй краіне. Намаганьні незалежных выдавецтваў і асяродкаў ня могуць істотна зьмяніць гэтай сытуацыі. Вось вам прыклад: у 80-х гадах 6 тамоў маіх твораў выйшлі накладам 76 тысячаў экзэмпляраў — у такіх колькасьцях друкаваліся тады беларускія кнігі. А «Сьцяна», выдадзеная ў 1998 годзе дзякуючы ініцыятывам чытачоў, мела наклад толькі 750 экзэмпляраў.
Газета "Наша Ніва" 26.06.00 г.

    Міністэрства адукацыі адрэагавала на патрабаваньні Таварыства Беларускае Мовы імя Францішка Скарыны спыніць зьнішчэньне беларускамоўных клясаў. [...] Вось што, у прыватнасьці, піша начальнік галоўнае ўправы агульнай адукацыі міністэрства Мікалай Фяськоў: "У сувязі з вашымі пісьмамі галоўнае ўпраўленне агульнай і сярэдняй адукацыі паведамляе наступнае.
    Міністэрствам адукацыі сумесна з кіраўніцтвам Мінскага гарадскога ўпраўлення адукацыі праведзена нарада, на якой абмеркаваныя пытанні ажыццяўлення моўнай палітыкі ў навучальна-выхаваўчых установах Мінска. З мэтай забеспячэння канстытуцыйных правоў грамадзян прынята рашэнне аб неабходнасці пашырэння сеткі навучальна-выхаваўчых устаноў, якія працуюць на беларускай мове, асабліва ў тых мікрараёнах, дзе такія навучальныя ўстановы на сённяшні дзень адсутнічаюць. Пытанне ўзята на кантроль".
    Разам з тым спадар Трусаў лічыць, што звыклы штамп "узята на кантроль" сам па сабе мала што значыць. Чыноўнікі многае бяруць на кантроль і так жа лёгка на гэта забываюцца… Зьдзіўляе і тое, што неабходнасьць беларускамоўнага навучаньня ў Беларусі і для беларусаў матывуецца "забесьпячэньнем канстытуцыйных правоў грамадзянаў". Гэта пры тым, што доля беларусаў у краіне перавышае 90%, а за свае канстытуцыйныя правы змагаюцца, як сьлед, нацыянальныя мяншыні. З другога боку, вельмі расплывіста паведамляецца пра намеры пашырыць беларускамоўную сетку школаў у тых мікрараёнах Менску, дзе яны адсутнічаюць. Канкрэтныя адрэсы зноўку не называюцца.[...]
    Паводле меркаваньня Алега Трусава, большае ўвагі заслугоўваюць лісты, прысланыя, так бы мовіць, "зьнізу". Толькі што ён атрымаў копію заявы, якую свайму рэктару Герасімовічу накіравалі студэнты й некаторыя выкладчыкі Беларускага аграрна-тэхнічнага ўнівэрсытэта.
    Вось пра што пішуць студэнты: "Два гады таму ў нашым унівэрсытэце спынілася выладаньне асноўных дысцыплінаў на беларускай мове. Улічваючы моўную спэцыфічнасьць кантынгэнту абітурыентаў нашага ўнівэрсытэту, прапануем утварыць на першых курсах буйнейшых факультэтаў беларускамоўныя плыні, што цалкам бы адпавядала дзяржаўнай палітыцы ў галіне мовы. Варта нагадаць, што шэраг агульнаадукацыйных катэдраў цалкам падрыхтаваныя для выкладаньня асноўных дысцыплінаў па-беларуску".
Ігар Карней, радыё "Сваблода" 28.06.00 г.

    Лидер молодежной организации БНФ "Молодой фронт" и студент географического факультета БГУ Павел Северинец 27 июня защитил дипломную работу по специальности геология. Прежние трудности, возникшие у этого молодого человека в связи с получением высшего образования, преодолены во многом благодаря вниманию общественности.[...] Cитуация с дискриминацией по языковому принципу белорусскоязычного лидера "Молодого фронта" привлекла неожиданно пристальное внимание со стороны негосударственной прессы и демократически настроенной общественности. К повторному рассмотрению вопроса о допуске Северинца к защите дипломной работы специалисты вернулись на ученом совете Белорусского государственного университета. В итоге отличник Северинец не только успешно завершил учебу в вузе, но и отстоял свои принципы.
Вадзім Доўнар, "Белорусская Деловая Газета" 28.06.00 г.

    В целом учителям, школьникам, изучающим белорусский язык в Польше, остро не хватает учебников, учебных пособий, методической и вспомогательной литературы. Кроме того, с каждым новым учебным годом становится все меньше школ, где преподается белорусский язык. Вот и теперь, по словам Тамары Русачык (настаўніца з Бельска-Падляшскага - заўв. склад.), эта печальная традиция будет продолжена.
Галіна Уліцёнак, газета "Советская Белоруссия" 30.06.00 г.

    В Театре юного зрителя закончился сезон. Закончился большим конфликтом. Артисты, получив 23 июня аванс в размере от 6 до 12 тысяч рублей, написали в дирекцию театра письмо: "...Мы вряд ли сможем работать далее." […]
    Дело в том, что ТЮЗ - театр в городе не из популярных. […]Третья [причина этого] - решусь-таки назвать! - это белорусский язык. Беда, но пока языковая ситуация в обществе такова, какова есть - превалирует русский.
Алена Малочка, газета "Советская Белоруссия" 30.06.2001 г.

    Дакумент (ліст на адрас ТБМ памочніка кіраўніка дзяржавы С. Посахава - заўв. склад.) варты цытавання, тым больш, што падпісаны добра вядомай асобай і напісаны ў беларускай мове. [...]
    "У адносінах да вашых прапаноў жадаю адзначыць, што лёс беларускай мовы - гэта справа не толькі ТБМ, але і ўсяго грамадства, а таксама яго лідэраў. Гэтую праблему трэба абмяркоўваць усебакова і усенародна, таксама як і пытанне аб стварэнні Беларускага нацыянальнага універсітэту." [...]
    Варта зазначыць, што абмеркаванне прадстаўнікамі 112 грамадскіх і палітычных арганізацыяў "у рамках дыялога" лёсу беларускай мовы выглядае найменш як кепска прыхаваны здзек. Прыкладам, як паставіўся б наскрозь расійскі чалавек С. Посахаў да таго, каб у Маскве ў рамках дыялогу абмяркоўваўся б лёс рускай мовы: забіць насмерць ці да паўсмерці?
Канстанцін Матусевіч, газета "Наша свабода" 30.06.00 г.


Уверх
Папярэдні месяцНаступны месяц