Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Моўны маніторынг--



2000   Кастрычнік


    У мястэчку Вісагінас, што пры Ігналінскай АЭС, ля самае беларускай мяжы, жывуць тысячы беларусаў. Да нядаўняга часу тут дзеялі 4 беларускамоўныя клясы ў Вісагінскай сярэдняй школе "Атэйціс". Але зараз ім пагражае закрыцьцё. Распараджэньнем мэра гораду, лібэрала Вітаўтаса Рачкаўскаса, ад 15 верасьня беларускае школьніцтва мусіць быць зьліквідавана.[...]
    У мінулую сераду, 27 верасьня, з гэтай нагоды памежны горад наведаў амбасадар Беларусі ў Літве Уладзімер Гаркун. Падчас сустрэчы з мэрам Вісагінаса была дасягнутая дамоўленасьць пра адкліканьне ягонага распараджэньня [...]. Аднак наступнае раніцы мэр, склікаўшы Раду самакіраваньня, прыняў наступнае рашэньне: 1-ю і 3-ю клясы аб’яднаць, 5-ю пакінуць, а 7-ю злучыць з расейскай клясаю.
Генрых Рамашкевіч, газета "Наша Ніва" 02.10.00 г.

    У чацьвер газэта "Звязда" выйшла з расейскамоўнай укладкай, прысьвечанай "парлямэнцкаму сходу Беларусі і Расеі" ( "Звязда" зарэгістраваная як беларускамоўнае выданьне, і ніякія расейскамоўныя ўкладкі пасьведчаньнем не прадугледжваюцца).
Б. Т. газета "Наша Ніва" 02.10.00 г.

    Калі разгледзець колькасць беларускіх школаў, то ў 1999/2001 навучальным годзе (далей - н.г.) іх было 61,7% у параўнанні з 63% у 1995/1996 н.г., рускіх школаў было адпаведна 24,8% і 12,4%, са змешаным навучаннем 13,4% і 24,6%. З гэтых лічбаў хаця і бачны рэзкі рост колькасці рускіх школаў, але колькасць беларускіх школаў выглядае стабільнай.
    На самой справе ў 1999/2001 н.г. 50,5% беларускіх школаў складаюць малакамплектныя пачатковыя і базавыя школы, а 78,3% рускіх школаў - сярэднія школы, прычым ва ўсіх школах па-беларуску навучалася 30%, а па-руску - 70%. Больш паказальна адлюстроўваюць стан беларускай мовы змяненні ў сетцы школаў на працягу апошніх пяці гадоў, паказаныя ў табліцы. Навучальны год 1995/1996 1996/1997 1997/1998 1998/1999 1999/2001 За 5 гадоў
    Школы з беларускай мовай навучання -108 -72 -59 -24 -27 -290
    Школы з рускай мовай навучання +335 +205 +160 +117 +117 +934
    Школы з рускай і беларускай мовамі навучання -298 -178 -156 -133 -97 -862
    У табліцы знак (-) азначае змяншэнне колькасці школаў, (+) - павелічэнне.
    Варта адзначыць, што школамі з дзвюма мовамі навучання лічацца тыя, дзе хоць адзін з усіх класаў навучаецца па-беларуску. Катастрафічнае змяншэнне колькасці дзвюхмоўных школаў амаль заўсёды азначае перавод беларускіх класаў на рускую мову навучання.
    Яшчэ больш паказальныя звесткі прыёму вучняў у перашыя класы, а з 1998/1999 н.г. - у падрыхтоўчыя класы ў сталіцы краіны, дадзеныя ў табліцы.
    Навуч. год 1993/1994 н.г. 1994/1995 н.г. 1995/1996 н.г. 1996/1997 н.г. 1997/1998 н.г. 1998/1999 н.г. 1999/2001 н.г.
    % ад агульнай колькасці 58,6 58 19,5 12,1 7,3 4,9 4,7
    Варта адзначыць, што ў буйнейшых гарадах Беларусі практычна ліквідавана беларускамоўнае навучанне, напрыклад, у горадзе Віцебску (колькасць насельніцтва на 01.01.00 г. - 349 тыс. чал.) толькі 1,4% дзяцей прынята на беларускамоўнае навучанне - гэта значыць, што ў горадзе адна беларуская школа, такая ж сітуацыя ў Гомелі (487 тыс. чал.). У Гродне (304 тыс. чал.), Магілёве (358 тыс. чал.), Бабруйску (221 тыс. чал.), Оршы (136 тыс. чал.), Пінску (131 тыс. чал.) наогул на прымалі на беларускамоўнае навучанне. […]
    Жахлівым фактам з’яўляецца практыка пераводу класаў і цэлых школ на рускую мову навучання. Падчас гэтай гвалтоўнай працэдуры незваротна калечыцца псіхіка дзяцей, якім такім чынам унушаецца другаснасць і непатрэбнасць беларускай мовы ў параўнанні да мовы рускай. Па нашых падліках толькі ў сталіцы краіны за 6 апошніх гадоў, пачынаючы з 1995/1996 н.г. на рускую мову пераведзена больш 33 тысяч школьнікаў, якія паступалі на навучанне па-беларуску.
    Асабліва актыўна класы пераводзяцца на рускую мову пасля заканчэння пачатковага навучання пры пераводзе вучняў з 4-га класа ў 5-я, а таксама старэйшыя класы, калі ў класах уводзіцца спецыялізаванае навучанне.
    У большасці выпадкаў ініцыятарамі пераводу з’яўляюцца адміністарацыя школ: спачатку сярод бацькоў і дзяцей распаўсюджваюцца чуткі, што няма беларускіх падручнікаў, няма настаўнікаў якія б маглі выкладаць па-беларуску, што клас з-за малой колькасці не можа існаваць па фінансавых меркаваннях, затым у травені месяцы на заключных бацькоўскіх сходах прапануецца напісаць заявы на перавод навучання на рускую мову. Кожны год у ТБМ ідуць просьбы дапамагчы ўратаваць беларускія класы ад пераводу на рускую мову навучання. Не заўсёды гэта ўдаецца зрабіць. Так, вясной гэтага 2001 года на рускую мову пераведзены 4 клас СШ-209 г. Мінска, 7 клас СШ-205 г. Мінска, 5 клас СШ-26 г. Гродна. Пад пагрозай існаванне беларускіх класаў у Белаазёрскай СШ-1, шэрагу школ г. Мінска, другіх гарадоў.
    Тыя бацькі, якія згажаюцца на перавод на рускую мову навучання сваіх дзяцей, у якасці асноўнага аргумента ўказваюць на адсутнасць у краіне беларускамоўных ВНУ
В. Палсцюк, газета "Наша слова" 04.10.00 г.

    Многім вядома, што ад надахопу ведаў па беларускай мове, часцяком па радыё і на тэлебачанні гучыць так званая «трасянка». Не выключэннем тут з'яўляюцца і перадачы «Новага Радыё-Магілёў» - абласнога радыё Магілёўшчыны.
    Іншы раз дзіву даешся ад такіх моўных кульбітаў. Аднойчы па гэтаму радыё, слухаючы прагноз надвор'я , пачуў па-беларуску: «назаўтра па вобласці чакаецца дождж з грозамі». Ці, напрыклад, наступнае: «На плошцы Леніна адбудзецца ярмарка». А чаму не кірмаш? І г.д.[…]
    Але ж ёсць і прыемнае: на чысцюткай беларускай мове гучаць "Алёнчыны казкі" па панядзелках у выкананні Вольгі Цішкоўскай. […]
    Калі раней застаўка абласнога тэлебачання была з надпісам "Магілёў", то зараз яна на рускай мове.
Святаслаў Маханёк, газета "Наша слова" 04.10.00 г.

    Реформы, проводимые на БТ лидером КПБ Виктором Чикиным, очень напоминают приснопамятную борьбу с "тлетворным влиянием Запада". С 1 октября прекратили свое существование 19 телевизионных программ. Высокопоставленных чиновников разгневали в основном развлекательные проекты на белорусском языке.
    Стоит отметить, что под чикинскую реформу попали отнюдь не худшие программы блеклого отечественного эфира. Среди них: "Абiбок", "Аўтапарк", "Сёння з вамi" и "Акалада", а также многое из того, что впервые увидело свет в конце весны нынешнего года. Обращает на себя внимание тот факт, что как минимум две программы из числа неугодных информировали зрителя о современных веяниях в белорусской культуре и музыке. Причем "Акалада" была единственной программой, опекавшей таких китов белорусской рок-музыки, как "NRM", "Новае неба", "Улiс", "Нейро-дюбель" и других национально сознательных музыкантов. И именно этой программе не нашлось в эфире никакой адекватной замены.
«Белорусская деловая газета» 06.10.00 г.

    Фрагмент гутаркі Сяргея Шапрана з былым Старшынёй Савета Міністраў Вячаславам Кебічам.
    - Белорусский язык вы относите к символам?
    - Да. Но положение, в каком он сегодня оказался, -это, опять же, тяжелое наследие прошлого.
    - Вы сами по-белорусски говорите?
    - Я окончил десять классов белорусской школы. И раньше говорил только по-белорусски. Поэтому мне не нравится, когда некоторые относятся к белорусскому языку крайне пренебрежительно.
«Белорусская деловая газета» 06.10.00 г.

    На адкрыцьці (міжнароднай навуковай канфэрэнцыі "Літаратура - мова - культура - ІІ", што адбылася ў Белдзяржунівэрсытэце - заўв. склад.) высьветлілася, што дэканка філфаку Ларыса Мурына беларускай мовай валодае настолькі слаба, што пад канец свайго выступу папросту перайшла на расейскую, зрэдку ўстаўляючы ў гаворку беларускія словы - для "калярыта", ці што?
Адась Воршыч, газета "Наша Ніва" 09.10.00 г.

Юлiя Дарашкевiч
    Старшыня Маладога Фронту, Андрэй Мялешка, як заўсёды, а палове на дзевятую зачыняе дзьверы будынку, дзе месьцiцца Гарадзенская ўправа БНФ i рэдакцыя газэты ПАГОНЯ. Яшчэ два хлопцы i дзьве дзяўчыны стаяць побач i ўголас абмяркоўваюць пляны на вечар. У гэты час, пачуўшы беларускую гамонку, запавольваюць крок тры салдаты тэрмiновай службы, якiя патрулявалi вулiцу К.Маркса.
    - А гэта што яшчэ такое? - чалавек у плямiста-сiнiм вырывае з рук дзяўчыны налепку "Марш Свабоды". - Маладыя людзi, вам давядзецца прайсьцi з намi ў мiлiцэйскi пастарунак.
    - На якой падставе? За расклейку ўлётак? Мы ж нiчога не клеiлi!!! Ды й акцыя дазволеная ўладамi... Як гэта, там разьбяруцца? Мы журналiсты, мы будзем скардзiцца!
    - Пляваць я хацеў на вашыя скаргi, я ў войску служу, а не ў мiлiцыi, мне прэмii за гэта ня плоцяць, - старшыня нараду Iван Навiцкi дакладае па рацыi: - ...5 чалавек...расклейвалi ўлёткi... Падганiце машыну!
    - Мы не паедзем - нас пяцёра, а ў машыну можна толькi чатыры чалавекi пасадзiць,- пярэчыць дасьведчаны студэнт-юрыст. Не, не паедзем - моладзь сядае на кукiшкi проста на тратуары. - Падганяйце дзьве машыны!
    Замест двух "козьлiкаў" падбягаюць яшчэ два хлопчыкi ў плямiста-сiнiм: - Зая...сь, это ещё б..я, кто такие? - пацiкавiўся адзiн зь iх. - Што б..я, па беларуску базарят? Пi..ц, я ж тожа беларус, вашу мать! Ды ё.., тяни их на х.. в РОВД! [...]
    А палове на дванаццатую вечара хлопцаў i дзяўчат нарэшце выпускаюць. Пасьля душнага i пракуранага памяшканьня ў нос б'е сьвежае паветра. А ў вочы кiдаецца бел-чырвона-белая налепка на ўваходзе ў РАУС. Марш Свабоды пачаўся.
Газета "Пагоня" 12.10.00 г.

    Расказвае прэзiдэнт грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай школы" Алесь ЛОЗКА:
    - Днямi адбылася размова з рэктарам БДУ А.Казулiным i прарэктарамi. Мы абмяркоўвалi iдэю стварэння пры БДУ вышэйшай навучальнай установы, дзе ўсе прадметы выкладалiся б па-беларуску. Распрацоўваць канцэпцыю гэтай ВНУ будуць акадэмiк М.Гарэцкi, я i некаторыя iншыя навукоўцы. Ужо 1 верасня можна будзе пачаць працу. Ад БДУ гэту справу курыруе першы прарэктар, прафесар А.Жук.
    Таксама трэба адзначыць, што такая канцэпцыя стварэння беларускамоўнага ВНУ з'яўляецца вельмi ашчаднай эканамiчна. Ствараецца ён на грошы, выдаткаваныя БДУ. Проста частка iх перакладзецца з адной кiшэнi ў iншую. […]
    - А з беларускамоўнымi выкладчыкамi праблем няма?
    - Ужо сёння ў нас ёсць больш за сотню выкладчыкаў з БДУ i iншых ВНУ Беларусi. Акрамя таго, у гэтай навучальнай установе пажадалi выкладаць спецыялiсты з Англii, Германii, Францыi, Расii i iншых краiн. Сярод усiх выкладчыкаў - дацэнты, прафесары, акадэмiкi, якiя здольныя выкладаць на беларускай мове.
Андрусь Латышэвіч, газета "Свободные новости" 13.10.00 г.

Алег Манаеў, сацыёлаг, прафесар, дырэктар НІСЭП
    Анализ убежденных сторонников А.Лукашенко и его убежденных противников привел к очень интересным и даже неожиданным результатам. Национал-демократы традиционно считают, что носители белорусского языка более демократичны, чем русскоговорящие. Оказалось, однако, что говорящие на белорусском языке в гораздо большей степени поддерживают А.Лукашенко, чем русскоговорящие. Белорусским языком в основном пользуются пожилые и малообразованные жители деревень, "славящиеся" своим консерватизмом. Мы говорили об этом уже давно, и лидеры оппозиции, если они действительно хотели прийти к власти, должны были бы это обстоятельство учитывать, чтобы не отталкивать от себя русскоговорящих и не возводить "мову" в своеобразный культ. Но 27 июля этого года на торжественном собрании в миссии ОБСЕ, посвященном 10-летию принятия Декларации о независимости Беларуси, на котором собралась оппозиционная элита, один из ее представителей Олег Трусов выступил с докладом на тему "Беларуская мова як фактар дэмакратызацыi грамадства", в котором доказывал абсолютно противоположную точку зрения. А ведь уже был референдум 1995 г., подтвердивший стремление большинства населения к двуязычию, были парламентские выборы того же года, на которых проиграли все лидеры национал-демократической оппозиции, в том числе и господин Трусов. Выходит, не хотят извлекать уроков?
Газета "Свободные новости" 13.10.00 г.

    Алег ЛАТЫШОНАК пра выступленне пасла д-ра Віка, кіраўніка КНГ АБСЕ ў Беларусі на міжнароднай канферэнцыі ў Беластоку:
    – Я чуў на свае вушы, як сп. Вік сказаў, што Еўропа мае патрэбу ў расійскай нафце. Таму Беларусь штурхалі ў бок Масквы, якая нібы на ўласным прыкладзе навучыць нас прынцыпам дэмакратыі. Вік абмінаў пытанні нацыянальнай культуры, мовы. Проста не адказваў на іх. Тое, што ўся размова на канферэнцыі круцілася вакол расійскай нафты, пацвердзілася, калі праз пару дзён Еўрасаюз гаварыў з Масквой пра будаўніцтва газаправода. Такія краіны, як Беларусь і Польшча, пра гэта і пытаць не будуць.
Газета "Наша свабода" 13.10.00 г.

    Пытаньне пашырэньня моваў у часе перапісу насельніцтва 1999 г. разглядалася ў комплексе: прапаноўвалася пазначыць сваю родную мову, мову, на якой чалавек гаворыць дома і другую мову, якою свабодна валодае. Назвалі роднаю мову свае нацыянальнасьці амаль 82% насельніцтва, 18% грамадзян прызналіся, што ўважаюць за родную мову не свае нацыянальнасьці. У 1989 годзе гэтыя паказьнікі складалі 78% і 22%, што сьведчыць пра ўзрост ліку нацыянальна сьведамых людзей у агульнай масе насельніцтва краіны — на гэта паўплываў працэс беларускага нацыянальнага адраджэньня, разам зь якім сталі адраджацца культуры іншых народаў, што здаўна жывуць у нашым краі. На мове свае нацыянальнасьці ў Беларусі, аднак, не зважаючы на высокі ровень нацыянальнае самасьвядомасьці, гавораць дома толькі 45%, ці 4,5 мільёна жыхароў Рэспублікі. Гэткі малы адсотак абумоўлены перадусім значнаю доляй асоб беларускае нацыянальнасьці, якія забылі сваю мову й аддаюць перавагу ў камунікаваньні іншай, найчасьцей расейскай.
    Па-беларуску ў лютым 1999 году гаварылі 3683 тысячы чалавек, або 37% ад усіх перапісаных, зь іх 3373 (92%) — беларусы. Але сярод беларусаў, як бачым, толькі 41% паслугуецца дома, на працы, на вуліцы роднаю моваю. Расейскаю моваю гавораць 6308 тысяч чалавек (63% насельніцтва), зь іх 4783 тысячы чалавек — беларусы. Гэткім чынам, расейскую мову замест беларускае выбірае сабе на паўтара мільёна беларусаў болей. Гэтая лічба роўная колькасьці жыхароў Менску.
    Расейская мова выйграе ў беларускае коштам места, а найперш колькасьцю амаль суцэльна расейскамоўных менчукоў. У Менску роднаю вызнаюць беларускую мову 61,9% жыхароў сталіцы, і толькі 12,9% месьцічаў гавораць па-беларуску дома. Яшчэ радзей пачуеш родную мову ў краме і ў транспарце. А вось калі адкінуць Менск і паглядзець на адпаведныя паказьнікі на Меншчыне, дык менавіта гэты рэгіён стаіць на першым месцы паводле тых, хто вызнае беларускую мову роднаю (83,6%) і гаворыць на ёй (58,5%). Наступная паводле свае беларускасьці Горадзеншчына: тамака 72,6% людзей абралі роднаю беларускую мову і 53,6% назвалі яе гутарковай. У іншых рэгіёнах у сярэднім 70-75% людзей назвалі роднаю беларускую мову. Паводле колькасьці носьбітаў мовы ідуць адна па аднэй: Берасьцейшчына (39%), Гомельшчына (34,5%), Віцебшчына (31,7%) і Магілёўшчына (30,3%). На радзіме першага прэзыдэнта па-беларуску гаворыць удвая менш людзей, чым на бацькаўшчыне першага прэм’ера незалежнае Беларусі.
Віктар Мухін, газета "Наша Ніва" 16.10.00 г.

Андрэй Дынько
    Стабільнасьць у Беларусі ня будзе дасягнута, пакуль ня будзе пакладзены край дыскрымінацыі беларускамоўнага і беларускага насельніцтва краіны, абумоўленай імкненьнем як найхутчэй асыміляваць яго. Няўвага да гэтага пытаньня, а таксама мэтад чэмбэрленаўскага гандлю будзе заўжды даваць глебу для крытыкі. Любыя перадзелы межаў і палітыка дваістых стандартаў прывядуць да эрозіі базавых вартасьцяў эўрапейскае дэмакратыі. І тады стратэгічныя выдаткі ад амаральнасьці ў палітыцы нашмат пераважаць эфэмэрныя эканамічныя выгады.
    Дыскусія вакол сутнасьці выступу др.Віка ў Беластоку дае нагоду задумацца над вынікамі працы місіі. Яны сапраўды выклікаюць неўразуменьне, зьняверу, а момантамі — шок. [...]
    Беларускамоўныя, якія складаюць 37% насельніцтва краіны (гэта лічба з праведзенага ўладамі перапісу), апынуліся ў стане беспрэцэдэнтнай дыскрымінацыі: пашукайце беларускамоўных на адказных пасадах у дзяржапараце, пашукайце беларускамоўных афіцэраў у сілавых структурах, пашукайце са сьвечкаю сярод зарэгістраваных кандыдатаў у парлямэнт! КНГ наконт гэтай дыскрымінацыі маўчыць. Маўчаньне ў дадзеным выпадку – знак згоды. Гэтае злавеснае маўчаньне пераконвае ў тым, што словы Г.-Г.Віка ў Беластоку былі ня проста абмоўкаю ці памылкай перакладчыка, яшчэ больш, чым пацьверджаньні з вуснаў др.Голубева і др.Латышонка.
Газета "Наша Ніва" 16.10.00 г.

    Бюжэты пра Лукашэнку транслююцца цяпер толькі па-руску. Кажуць, гэта ягонае асабістае пажаданне. Наогул, што да беларускай мовы, то такое ўражанне, што ад яе на тэлебачанні вырашылі паступова пазбаўляцца. Дыктарам і вядучым ёсць негалосная ўстаноўка старацца пазбягаць "амерыканізмаў" і "паланізмаў". Такое ўражанне, што на БТ, дзе і без таго працуюць адзінкі беларускамоўных, гэта ўспрынялі як "зялёнае святло" моўнаму гармідару. Ужо зараз дыктары навінаў, якія мусяць мець як ніхто ўзорную культуру мовы, да сваіх аскомінна-звычайных "два прэзідэнт-а", "па футбол-у", пачалі наўпрост сыпаць русізмамі.
Кірэй Мануйла, газета "Наша свабода" 24.10.00 г.

    "Навошта дзецям мёртвая мова?" - менавіта так адказалі адной маёй знаёмай, калі яна спрабавала ўладкаваць сваё дзіця ў беларускамоўны садок. Мёртвай, зразумела, назвалі беларускую мову...
    У Міністэрстве адукацыі гавораць, што беларускамоўныя садкі і групы па ўсёй Беларусі адчыняюцца па бацькоўскіх патрабаваннях. Маўляў, праблема прыцягнута за вушы, паглядзіце на статыстыку.
    Спіс 12 мінскіх беларускамоўных садкоў на пачатак 1999-2001 навучальнага года. Тэлефаную амаль ва ўсе. Натуральна, прадстаўляюся не журналістам "Народнай волі", а маці, якая хоча ўладкаваць сваю 4-хгадовую дачку менавіта ў беларускамоўны садок. Мне падалося, што загадчыцы гаварылі шчыра...
    Зоя Батурыцкая, загадчыца садка №287:
    - Нашы выхавацелі ведаюць беларускую мову. Заняткі, асабліва ў старэйшых групах, праводзяцца па-беларуску, але паміж сабой размаўляюць па-руску. Калі мы толькі пачыналі, у побыце таксама карысталіся беларускай мовай. А потым руская мова атрымала статус дзяржаўнай і надзея, што на Беларусі некалі з’явяцца беларускія ВНУ знікла... Няма беларускамоўнага асяродка. У сем’ях нашых дзяцей ніхто не размаўляе па-беларуску. У садочку ёсць толькі адна цікавая сям’я, дзе маці размаўляе па-беларуску, а бацька па-руску. Таму для дзяцей няма вялікай розніцы - руская ці беларуская мова, разумеюць тую, і другую. Паміж сабой, напрыклад, лапочуць на рускай. Пра што гаварыць, калі яны не чуюць беларускай мовы?
    Не ведаю, што вам параіць... Відаць. не знойдзеце вы такога садка, які хочаце... Між іншым, калі сабралася б група дзетак, бацькі якіх і дома размаўляюць па-беларуску, я з вялікім задавальненнем адкрыла б беларускую групу. І выхавацеля пастаралася б знайсці такога, які працаваў бы толькі на мове, але... Гэта залежыць не толькі ад мяне. Напрыклад, наш садочак прымацаваны да беларускамоўнай школы. Але многія з бацькоў не хочуць аддаваць туды сваіх дзяцей. Нама патрэбы, попыту няма...
    Ведаеце, у нашым садочку хоць магчымасць ёсць вывучаць беларускую мову. У іншых і гэтага няма... Дарэчы, да нас з просьбай навучацца на беларускай мове звяртаюцца не часта. Вы - другая ў гэтым годзе...
    Таццяна Гладкая, загадчыца садка № 456:
    - На жаль мае супрацонікі не вельмі добра ведаюць беларускую мову. Як могуць, так і размаўляюць. У гэтым годзе, напрыклад, прыйшла з дэкрэту выхавацелька, якая наогул не ведае мовы...
    Так, мы лічымся беларускамоўным садком, але з 12 груп беларускамоўных толькі 6. Некаторыя заняткі там праводзяцца на рускай мове, некаторыя - на беларускай.
    Я працавала ў садочку, дзе ўсе групы былі беларускамоўныя. Потым выхавацелі з-за мізэрнай зарплаты пазвальняліся і на іх месца прыйшлі тыя, хто мовы зусім не ведае. І як мне было ствараць беларускую групу? Неабходна, каб педагогі спачатку навучыліся бездакорна размаўляць на матчынай мове... Падрыхтоўчыя класы таксама займаюцца на рускай мове, бо садок прымацаваны да рускай школы...
    Лілія Савіна, загадчыца садка №539:
    - Если вы думаете, что в нашем садике всё замечательно, то сильно ошибаетесь. Проблема с кадрами. На сегодняшний день, например, у нас четыре няни на 12 групп. Да и потом, вы же знаете, какое сегодня отношение к белорусской мове...
    Да, наш садик считается белорусскоязычным. А дальше что? Мы учим детей мове в силу собственных возможностей. Я разговариваю на беларускай мове, но вот так сразу перейти мне на нее тяжело. В общем-то, раньше в садике была методист, которая добра валодала беларускай мовай. Сейчас она от нас уходит. [...] Поэтому не расчитывайте, что мы тут вашего ребенка научим беларускай мове...
    Яўгенія Заяц, загадчыца садка №202:
    - Калі ласка, прыходзце. У нас заняткі амаль поўнасцю вядуцца на беларускай мове. Выключэнне - заняткі па навучанні чытанню. Справа ў тым, што ў нас няма адпаведнага беларускамоўнага дыдактычнага матэрыялу. Будзем спадзявацца, што такі матэрыял хутка з’явіцца... Выхавацелі ў нашым садку, канечне ж размаўляюць выключна па-беларуску.[...]
    Ала Кабарыха, загадчыца садка №468 (Дарэчы, менавіта ў гэты садок мне настойліва раіла патэлефанаваць ці разам з’ездзіць адна чыноўніца з аддзела дашкольнага выхавання Міністэрства адукацыі. Па яе словах, садок № 468 у сэнсе беларускай мовы - ледзь не самы паказальны ў Мінску. Маўляў, і выкладчыкі тут размаўляюць па-беларуску, і групы ўсе беларускамоўныя...):
    У нас нет белорусских групп. Совсем. Вы - первая, кто нам позвонил с такой просьбой. Если хотите, приводите свою дочку, воспитатели будут разговаривать с ней по-белаорусски. Но с детьми ей все равно придется общаться по-русски...
    Вам в министерстве сказали, что у нас белорусскоязычный садик? Может быть перепутали... У нас есть первый подготовительный класс, в котором все предметы ведуться на польском или белорусском языках. Правда, белорусский там преподается как иностранный. А если честно, в Минске вы не найдете ни одного детского сада, в котором преподавание велось бы на чисто белорусском языке. Послушайте, как говорят преподаватели. Сплошная трасянка...
    Марына Вайцаховіч, стваральніца беларускамоўнай групы ў дзіцячым садочку №314:
    - Я хацела аддаць свайго дзіцёнка ў беларускамоўны садок, каб ён вучыўся размаўляць па-беларуску. Садочка, які задавальняў бы мяне па месцы знаходжання і мове выхавацеляў, яне не знайшла. Трэба было нешта рабіць самой...
Марына Коктыш, газета "Народная воля" 25.10.00 г.

    Учора ўвечары менская міліцыя затрымала сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскае партыі БНФ Галіну Дзягілеву, Алену Ждановіч і Ўладзімера Юхо. Усе яны некалькі гадзінаў правялі ў апорных пунктах раённых аддзелаў міліцыі.
    "Падазронасьць" Галіны Дзягілевай і Алены Ждановіч міліцыянты матывавалі найперш тым, што жанчыны размаўлялі між сабою па-беларуску. Вобшук быў праведзены наўпрост на месцы, у выніку чаго ў рукі праваахоўнікаў трапіла, так бы мовіць, бясспрэчная "крамола" — зварот Зянона Пазьняка да беларусаў. Спадарожна жанчыны былі абвінавачваныя ў тым, што нібыта распаўсюджвалі ўлёткі пра сьвяткаваньне Дзядоў: зь дзясятак такіх ўлётак міліцыянты яшчэ раней павыцягвалі з паштовых скрыняў. Адмовіўшыся паказаць дакумэнты, міліцыянты пацягнулі жанчын у пастарунак на вуліцы Алібегава, дзе былі складзеныя рапарт і пратакол.
    Пазьней спадарыні Дзягілева й Ждановіч даведаліся, хто менавіта правёў апэрацыю затрыманьня: гэта зусім маладыя лейтэнанты Шут і Раўнейка.
    Прэсавы сакратар Кансэрватыўна-Хрысьціянскае партыі БНФ Валеры Буйвал лічыць, што антыбеларускія выпады бяруць пачатак ня зараз, а з даволі глыбокай даўніны…
    (Буйвал: ) "Гэтую тэндэнцыю мы назіраем ужо даўно, з 1795 году, мы і нашыя продкі. Проста час ад часу назіраюцца абвастрэньні гэтай тэндэнцыі, гэтай акупанцкай хваробы. Калі людзей, асабліва ў вечаровы час, затрымліваюць, арыштоўваюць, зьдзекуюцца над імі, караюць за тое, што яны размаўляюць на беларускай мове. Такое ўяўленьне ў ахоўнікаў правапарадку ў нашай краіне, што калі чалавек размаўляе па-беларуску, значыць ён належыць да апазыцыі. Ну і трэба сказаць, яны часта не памыляюцца. Толькі ў гэтым выпадку жанчыны якраз сваю партыйную працу не рабілі, улёткі не распаўсюджвалі, але ўсё роўна сталіся вінаватымі.[...]
    Адбыўся грубы напад на жанчынаў, абсалютна беспадстаўны. Маладымі дзецюкамі ў міліцэйскіх пагонах без прад’яўленьня дакумэнтаў была ўжытая грубая і абсалютна беспадстаўная сіла. Галіну Дзягілеву валаклі па кустах, па ходніку, прывезьлі ў пастарунак і там груба заштурхнулі ў клетку. Усё гэта сьведчыць пра проста зьверскія адносіны да людзей – абсалютна беспадстаўнае ўжыцьцё грубай сілы".
Ігар Карней, радыё "Свабода" 25.10.00 г.

    Фяськоў М. С., начальнік Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі
    Галоўнае ўпраўленне агульнай адукацыі вывучыла становішча з выданнем сшыткаў на беларускай мове.[...] На вокладцы сшыткаў, якія выдаюцца ў г. Мінску і ў г. Гомелі, няма тэкстаў, таму яны могуць выкарыстоўвацца як у школах з беларускай, так і ў школах з рускай мовамі навучання. Сшыткі, якія выдаюцца ў г. Добрушы, сапраўды маюць тэкст толькі на рускай мове.
Газета "Наша слова" 25.10.00 г.

    Аляксандар Лукашэнка заўважыў, што дзяржаўная тэлевізія паведамляе пра яго толькі на расейскай мове, і назваў гэта "перакосам". У найбліжэйшай будучыні ён абяцае паказаць на экране новых дыктараў ды журналістаў, якія добра валодаюць беларускай мовай.
    Апошняе пытаньне Аляксандру Лукашэнку пасьля таго, як ён прагаласаваў у нядзелю на сваім участку, задаў я: "Чаму Беларуская тэлевізія ўсё больш пераходзіць на расейскую мову, а пра вас дык зусім забаранілі распавядаць па-беларуску?"
    (Лукашэнка: ) "Пра мяне па-беларуску? Ведаеце, гэта нешта новае, па-першае. А па-другое, канцэптуальна мова йшла так — калі, напрыклад, эпізод нейкі йдзе на расейскай мове, дык пажадана й камэнтаваць яго на расейскай мове. Але не абавязкова — гэта справа журналіста", — адказаў Аляксандар Лукашэнка.
    Ён заявіў таксама, што, калі журналіст можа ды хоча камэнтаваць на расейскай мове, напрыклад гэтую ж прэсавую канфэрэнцыю, дык, "калі ласка, камэнтуйце па-расейску, камэнтуйце па-беларуску". Але спадар Лукашэнка дадаў: "Хаця зноў жа, не хачу крывіць душою, я заўважыў, можа быць, нейкі перакос. Мы дапусьціць гэтага ня мусім. Усё ж такі ў нас расейская, беларуская мова маюць роўныя правы. І сёньня ўшчамляць беларускую мову таксама нельга. Таму што вось гэтыя крайнасьці заўжды вядуць да іншых крайнасьцяў", — зазначыў Аляксандар Лукашэнка.
    Паводле ягоных словаў, куратарам тэлевізіі ёсьць кіраўнік адміністрацыі Міхал Мясьніковіч, а ніякіях указаньняў пераходзіць на расейскую мову не было.
    На маю заўвагу, што гэтыя ўказаньні даў асабіста старшыня Белтэлерадыёкампаніі Віктар Чыкін, спадар Лукашэнка адказаў: "Не, Вы на Чыкіна не валіце — ён гэта не вызначае, і ён ніколі на гэта ня пойдзе. Ніколі. Тым больш, я ведаю ягоную пазыцыю. Відавочна, усё ж гэта зьвязанае з тым, што многія, мы з вамі, і журналісты… — усё ж такі на нашай сакавітай беларускай мове дрэнна размаўляем", — самакрытычна заўважыў спадар Лукашэнка.
    Ён распавёў, што адзін з кіраўнікоў Беларускае тэлевізіі Аляксандар Дамарацкі вельмі прасіў яго: "Аляксандар Рыгоравіч, Вы нам дазвольце запатрабаваць ад журналістаў добрае беларускае й добрае расейскае. Добра можаш гаварыць на беларускай мове — калі ласка, вядзі рэпартаж. Ня можаш — ну, дык не заікайся ў эфіры", — паведаміў Аляксандар Лукашэнка й дадаў:
    (Лукашэнка: ) "Я ведаю, што рыхтуецца шмат і дыктараў, і журналістаў новых, якія цудоўна ведаюць беларускую мову, і ў бліжэйшы час Вы гэта ўбачыце. Але, відаць, Вы маеце рацыю, зрабіўшы такую выснову. Таму што я таксама заўважыў, што ёсьць некаторыя моманты, калі зьяўляецца больш расейскае мовы.
    Хаця я не хачу надаваць гэтаму ніякую надзвычайную палітызаванасьць. Гэта абсалютна рэгулюемае пытаньне", — сказаў Аляксандар Лукашэнка.
    Магчыма, пасьля гэтых словаў Беларускую тэлевізію ўжо адрэгулявалі — хаця нядзельная перадача "Рэзананс" была як заўсёды цалкам расейскамоўнаю, у апошнім выпуску навінаў апоўначы пра спадара Лукашэнку распавялі па-беларуску.
Юры Сьвірко, радыё "Свабода" 30.10.00 г.

    Два пятнаццацігадовыя падлеткі былі да крыві зьбітыя малойчыкамі з "РНЕ" ўчора ў трамваі шостага маршруту. Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, а трэцяй гадзіне дня, на Лагойскім тракце. Паводле сьведкаў, больш як паўдзясяткі хлопцаў у чорных скураных куртках напалі на двух падлеткаў.
    "Хутчэй за ўсё, ім не спадабалася тое, што падлеткі размаўлялі па-беларуску", — лічыць сьведка інцыдэнту Надзея Міхейчык. Жанчына кажа, што хлопцы ў скураных куртках былі старэйшыя, яны накінуліся на падлеткаў, білі іх і крычалі: "Будзеш паважаць Расею!" ды брудна лаяліся. "Здаецца, калі б людзі не заступіліся, іх бы забілі, малодшаму дык ледзь вока ня выбілі. Ягоны твар быў у крыві. Пасажырам удалося спыніць нацыстаў, і тыя павыскоквалі з трамвая на прыпынку", — распавяла Надзея Міхейчык. Яна перакананая, што гэта былі менавіта фашысты з "РНЕ", бо, калі яны саскочылі з трамвая, дык дэманстратыўна паднялі правую руку ў фашыстоўскім прывітаньні.
    Ахвяры гэтага інцыдэнту пакуль не зьвярнуліся ў міліцыю ці да праваабаронцаў. Як лічаць у праваабарончым цэнтры "Вясна", ахвяры сутычак з фашыстамі, як правіла, ня вераць, што гэта дапаможа знайсьці й пакараць хуліганаў. Паводле дадзеных цэнтру "Вясна", вінаватыя ў нядаўнім нападзе на актывістаў Маладога Фронту побач зь сядзібаю БНФ, на беларускамоўных юнакоў побач з ГУМам дагэтуль ня знойдзеныя і не пакараныя.
Алег Грузьдзіловіч, радыё "Свабода" 30.10.00 г.

    Млады мястэчка Пружаны, што на Берасьцейшчыне, распачалі наступ на суполку Таварыства Беларускае Мовы імя Францішка Скарыны, абвінавачваючы ейных сяброў у дзейнасьці, якая, нібыта, не адпавядае статутным патрабаваньням.
    Пружанскія ўлады накіравалі ў Міністэрства юстыцыі ліст за подпісам старшыні выканкаму Аляксандра Юркевіча з просьбаю прыняць меры супроць раённае рады Таварыства Беларускае Мовы ў сувязі зь нібыта парушэньнем ёю статутнай дзейнасьці. Гэтае парушэньне, на думку пружанскіх "вэртыкальшчыкаў", актывісты беларушчыны зрабілі пад час асьвячэньня помніка паўстанцам Кастуся Каліноўскага.
Валянціна Аксак, радыё "Свабода" 30.10.00 г.

    Зьміцер Абрамычаў надрукаваў 24 ліпеня ў салігорскім штотыднёвіку артыкул, дзе выказваў прэтэнзіі да гарвыканкама і ўправы КГБ. Кіраўнікі выканкама, паводле словаў журналіста, надзвычай легкадумна зацьвярджаюць на сваіх паседжаньнях замену беларускамоўных шыльдаў на расейскамоўныя на будынках. А кіраўнікі УКГБ не зважаюць на тое, што ў горадзе мясцовыя фашыстоўскія малойчыкі апаганьваюць вуліцы антысэміцкімі лёзунгамі ды знакамі.
    Праз два дні пасьля публікацыі Зьміцера Абрамычава выклікалі ў міжрайпракуратуру. Пра тое, як там гутарылі зь ім чыны з пракуратуры і з управы КГБ распавядае Зьміцер Абрамычаў:
    (Абрамычаў:) "Я быў выкліканы на гутарку да выконваючага абавязкі салігорскага міжрайпракурора Мікалая Аляксандравіча Жышкі. Прысутнічаў таксама нам. начальніка салігорскага КГБ Сяргей Міхайлавіч Галавач. Жышка заявіў, што мой артыкул можа нанесьці шкоду беларуска-расейскай інтэграцыі, бо ў мяркуемай агульнай дзяржаве будзе адна дзяржаўная мова - руская. Пракуратура палічыла, што такім чынам я распальваю варожасьць".
Алесь Мікалайчанка, радыё "Свабода" 31.10.00 г.


Уверх
Папярэдні месяцНаступны месяц