Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Моўны маніторынг--



2000   Студзень


    Насамрэч адметная падзея: сольны канцэрт Ірыны Дарафеевай ды ягоная трансьляцыя па БТ на працягу дзьвюх з паловай гадзінаў (19. ХІІ). На жаль, я глядзеў яго трохі не ад самага пачатку. Але з тых песень у ейным выкананьні, якія мне давялося паслухаць, толькі 3 (тры) былі на беларускай мове, а 15 (пятнаццаць) — на расейскай. Без камэнтару...
Аляксандар Урбановіч, газета "Наша Ніва" 03.01.00 г.

Ларыса Сімаковіч, кіраўнік дзіцячага ансамблю беларускага тэлебачаньня "Госьціца"
    Я і цяпер кажу сваім выхаванцам: адзінае, чым можна супрацьстаяць гэтай пануючай шэрасьці — гэта сваёй беларускай мовай. У мяне ў "Госьціцы" дзяўчынкі, таму я ім кажу: "Са зброяй вы ня выйдзеце, нават на мітынг ня пойдзеце, бо вы дзяўчаты, а там невядома як скончыцца, дык вылучайцеся хоць мовай". Я працую на БТ. Я тут можа адна з усяго трох-чатырох беларускамоўных. Але, працуючы на БТ, дзяржаўным тэлебачаньні, я ўсё раблю супраць дзяржавы — такой дзяржавы, якая ўсё робіць супраць мовы, мастацтва, культуры.
Газета "Наша Ніва" 03.01.00 г.

    Старшыня лукашэнкаўскай тэлерадыёкампаніі Рыгор Кісель без тлумачэньня прычынаў загадаў зачыніць газэту "Беларускае тэлебачаньне і радыё". Гэта была адзіная ў краіне газэта, дзе друкавалася праграма вяшчаньня дзяржаўнага радыё і адзіная ТВ-газэта, што выходзіла па-беларуску.
Юрась Барысевіч, газета "Наша Ніва" 03.01.00 г.

    Сёння на хвалях 105,5 FM распачало сваё вяшчанне Радыё Рацыя ў Беластоку" - прагучэла 29 снежня 1999 г. першая вестка беларускай радыёстанцыі ў Польшчы. Перадачы пайшлі гадзінныя, ад 16 да 17 гадзіны. У іх навіны па-беларуску, па-польску, музыка, фельетоны, гадавіны, літаратура ды шмат-шмат чаго іншага.
    Захады аб стварэнні беларускамоўнай радыёстанцыі ў Беластоку цягнуліся сама менш год часу. Прашэнне пра канцэсію на вяшчанне было фармальна пададзена ў Краёвую раду радыёвяшчання і тэлебачання ў пачатку 1999 г. Навосень гэтага ж году Краёвая рада выдзеліла частотнасці. Пайшла арганізацыйная праца па стварэнні радыёцэнтра ў Беластоку - знаходзіцца ён цяпер па вул. Цеплай 1. Супрацоўнікі радыёстанцыі набіраліся на конкурснай аснове. Усіх іх каля дзесятка чалавек.
    Радыёстанцыяй "Рацыя" кіруе суполка з такою ж назвай, большасць удзелаў у якой мае Беларускі саюз у Рэчы Паспалітай. Прадстаўніком Саюза ў радзе суполкі з’яўляецца Алег Латышонак. Ён у першым выпуску звярнуўся да слухачоў, кажучы, што гісторыя ўзнікнення радыёстанцыі - гэта гісторыя змагання. Нешта ў гэтым ёсць, бо ўсе мы памятаем, што "Рацыю" асудзілі і засудзілі яшчэ да выхаду ў эфір першай радыёперадачы. Даказвае гэта толькі, што кожная беларуская незалежная ініцыятыва ў Польшчы ўспрымаецца з некаторай (мякка кажучы) істэрыкай - перш за ўсё, з боку асоб, якія ў іншых кантэкстах гатовы біцца ў грудзі - "таксама беларус". Можна толькі мець надзею, што выхад перадач у эфір канчаткова скарэктуе ўсякую паклёпніцкую міфалогію, а перадачы будуць ацэнены адзіным верагодным суддзёю - слухачамі.
Аляксандр Максімюк, "Ніва" 09.01.00 г.

Зінаіда Бандарэнка
    На БТ вельмі мала прафесіяналаў, на жаль. У мяне вельмі шмат прэтэнзій да нашых вядучых: па мове, па гутарцы, па культуры паводзін. [...] Магу сказаць, што з адыходам дыктараў згубілася чысціня беларускай мовы, і тое, што без жывой канкурэнцыі, а менавіта без альтэрнатыўнага канала добрага тэлебачання не будзе.
Газета "Звязда" 12.01.00 г.

    Па звестках абласнога ўпраўлення адукацыі, у класах з беларускай мовай навучання на Віцебшчыне займаюцца 52300 дзяцей, што складае 26% ад агульнай колькасці вучняў. Большасць беларускамоўных школ - сельскія, сярод якіх шмат малакамплектных.
    Калі гаварыць аб першых класах, то ў сёлетнім навучальным годзе вучыцца на роднай мове пачалі ад 60% да 70% вучняў у Глыбоцкім, Докшыцкім, Мёрскім, Расонскім, Ушацкім, Шаркоўшчынскім, Шумілінскім раёнах і значна менш ад 30% да 45% - у Аршанскім, Лепельскім, Чашніцкім, Верхнядзвінскім.
    Што тычыцца гарадоў, то тут вельмі трывожная сітуацыя. У Оршы, напрыклад, сёлета не створана ніводнага беларускага класа, а ў Віцебску па-беларуску ў першых класах вучыцца толькі 1,4% дзяцей. Між тым, як сведчаць звароты ў ТБМ, значна больш бацькоў жадаюць, каб іх дзеці атрымалі беларускамоўную адукацыю.
В. Кадушка, газета "Наша слова" 12.01.00 г.

    Беларуская мова амаль цалкам зьнікла з паштовак, капэртаў,тэлеграмных блянкаў ды іншай прадукцыі Міністэрства сувязі краіны.[...] Прычым, няма ня тое што разнастайных па аздобе, фармату, тэкставым зьмесьце, няма навогул паштовак на беларускай мове. [...]
    Некалькі месяцаў таму сакратарыят ТБМ зьвярнуўся ў Міністэрства сувязі з просьбаю забясьпечыць усе паштовыя аддзелы неабходнымі блянкамі на дзяржаўнай беларускай мове.
    У сваім адказе на гэты зварот намесьнік міністра спадар Малочка адказаў, што пры падрыхтоўцы блянкаў паштовыя прадпрыемствы кіраваліся артыкулам 28 Закону Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь", згодна зь якім надпісы могуць выконвацца "на расейскай або беларускай мове". А таму, маўляў, напісалі па-расейску, аніякіх законаў не парушалі і нічога папраўляць не зьбіраемся.
    Такая адмысловая лёгіка сувязістаў падпадае пад дзеяньне артыкулу 172 пункту 2 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйнай адказнасьці, палічылі "ТБМ-аўцы", ды нагадалі пра гэта спадару Малочку.
    Аднак той стаіць на сваім. "Аніякіх перашкодаў ды абмежаваньняў жыхарству пры карыстаньні ім дзяржаўнымі мовамі прадпрыемствы паштовай сувязі не ствараюць", – заяўляе спадар Малочка ў сваім наступным лісьце ў ТБМ. Там жа ён піша, што на беларускамоўную прадукцыю Міністэрства сувязі ня мае сродкаў. [...]
    На зварот ТБМу старшыня Канстытуцыйнага суду спадар Васілевіч паведаміў, што ягоная ўстанова накіравала ва ўрад краіны прапанову аб падрыхтоўцы ўказаньня дзяржаўным ворганам, прадпрыемствам, установам, арганізацыям ды грамадзкім аб’яднаньням аб неабходнасьці ўжываньня афіцыйных блянкаў на абедзьвюх дзяржаўных мовах. [...]
    На прапанову ТБМ выпусьціць сёлета паштоўку ды капэрту з адмысловай маркаю, прысьвечаных 160-годзьдзю з дня нараджэньня клясыка беларускае літаратуры Францішка Багушэвіча, намесьнік міністра спадар Малочка паведаміў, што прапанова гэтая ягоным ведамствам не падтрыманая.
Валянціна Аксак, радыё "Свабода" 13.01.00 г.

    Ужо трэці месяц дзейнічае ў Докшыцкім раёне распараджэнне райвыканакама "Аб прапарцыянальнай падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў на рускай і беларускай мовах". Згодна з гэтым рашэннем, не толькі ўнутры апарата мясцовай улады, але і на ўзроўні прадпрыемстваў, гаспадарак, арганізацый, сельвыканкамаў шмат якая дакументацыя ў справаводстве вядзецца па-беларуску. У прыватнасці на роднай мове афармляюцца кадравыя прызначэнні, дакументы па перадачы правоў кіравання маёмасцю, прадстаўленні да ўзнагароджанняў, размеркаванні грашовых сродкаў і ішыя важныя пытанні для бягучай дзейнасці.
Уладзімір Раманчук, газета "Народная воля" 14.01.00 г.

    Фрагменты інтэрв’ю Марыны Бахаравай з настаяцелем Св. Петра-Паўлаўскага сабору пратаіярэем Георгіем Латушкам:
    - Беларусаў, якія хочуць маліцца ў праваслаўным храме па свойму, меншасць?
    - Так, згодзен. Але трэба заўважыць, што яны неяк мусова выціснуты з царквы агрэсіўна настроенымі людзьмі. Ваяўніча не прымаецца многімі беларуская гаворка ў храме; колькі разоў людзі казалі пра тое, што пытанне ці фраза па-беларуску выклікаюць абурэнне: "А вы не можете нормально разговаривать?!"
    - А ці можна ўхіліцца ад гэтых непаразуменняў перакладам асноўных трэб, чытаннем пропаведзі на беларускай мове, але не закранаць цэнтр царкоўнага жыцця – літургію?
    - На жаль вельмі далёка зайшло супрацьстаянне і час рабіць больш рашучыя крокі. Калі б не было такой непрыязнасці рускамоўнай большасці, то і праблемы не было б і працэс перакладу не трэба было б паскараць. Але людзі, для якіх беларуская – родная мова, хочуць адчуць, што яны не чужыя ў царкве, што царква для іх не мачаха[...]
    - Ці няма якіх-небудзь палітычных уплываў на працэс перакладу праваслаўнага багаслужэння на нацыянальную мову?
    - Ніколі не было. Цяперашні ўрад зусім не папракнеш у навязванні беларускай мовы. Ні ў царкве, ні наогул…
Газета "Літаратура і мастацтва" 14.01.00 г.

Васіль Быкаў
    То, что делает Лукашенко и его режим, направлено на ликвидацию, на полную ликвидацию, так сказать, этой суверенности (Беларусі - заўв. склад.). И если бы только в этом состоял смысл этой акции (стварэння саюза Расеі і Беларусі - заўв. склад.). Но, кроме того, он ведь под этим предлогом ликвидирует национальную культуру, национальную литературу, национальный язык. [...]
    Еще этой интеграции не произошло, но я вижу, как уничтожается, удушается белорусская национальная культура. И это делается планомерно, самым циничным образом. Потому что культурой в Белоруссии заправляют бывшие советские полковники, и естественно, у них выучка - советская, коммунистическая. И вообще, весь менталитет этого режима - коммунистический.
Русская редакция "Радио Свобода" 16.01.00 г.

Сямён Шарэцкі, Старшыня Вярхоўнага Савета 13 склікання

    Против нас нет войны со стороны России, но против нас ведётся та же зачистка (як у Чачэніі - заўв. склад.), зачистка Беларуси от белорусского языка. Как иначе можно расценить тот факт, что белорусскую культуру, науку, образование курирует российский полковник Заметалин.
"Белорусская газета" 17.01.00 г.

    Старшыня Савету міністраў Беларусі Сяргей Лінг забавязаў кіраўнікоў ведамстваў ды ўстановаў, якія падначаленыя ўраду, строга захоўваць патрабаваньне заканадаўства пра ўжываньне ў афіцыйнай перапісцы блянкаў на абедзьвюх дзяржаўных мовах. [...] Гэта сталася вынікам таго, што старшыня ТБМ Алег Трусаў зьвярнуўся ў Канстутыцыйны суд з просьбаю змусіць высокіх службоўцаў выконваць дзейнае заканадаўства аб дзяржаўнасьці беларускае мовы.
    ТБМ атрымала ад ахоўнікаў закону адказ наступнага зьместу. Цытую: "…у сувязі са зваротам Канстытуцыйнага суду прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь забавязаў кіраўнікоў міністэрстваў ды іншых рэспубліканскіх ворганаў дзяржаўнага кіраваньня, аб’яднаньняў, падначаленых ураду Рэспублікі Беларусь, вабласных выканаўчых камітэтаў ды Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту строга захоўваць патрабаваньне заканадаўства аб ужываньні ў афіцыйнай перапісцы блянкаў на абедзьвюх дзяржаўных мовах".
    Дзіўнае ўказаньне ва ўмовах пакуль што сувэрэннай краіны, грамадзянам якое, дзеля таго, каб мець мажлівасьці афіцыйных стасункаў з чыноўнікамі на мове, якая дае назву гэтай краіне, патрэбна заклікаць на дапамогу Канстытуцыйны суд.
Валянціна Аксак, радыё "Свабода" 17.01.00 г.

    Фрагмент гутаркі Алены Ляўковіч з прэс-сакратаром прэм’ер-міністра Іванам Знаткевічам з нагоды звароту Канстытуцыйнага суда да дзяржаўных органаў ужываць беларускую мову ў афіцыйных дакументах:
    - Сапраўды, у асобных выпадках патрабаванні Канстытуцыі, якая гарантуе роўнае права абедзвюм дзяржаўным мовам, у афармленні афіцыйных дакументаў не выконваліся. Таму пісьмо прэм’ер-міністра – заканамерная рэакцыя на гэтыя парушэнні і на зварот Канстытуцыйнага суда. Гэта не першы крок урада па ўкараненні беларускай мовы ў дзяржаўных установах нароўні з рускай. Скажам ужо даволі працяглы час пастановы Савета Міністраў выдаюцца па-беларуску.
    - Але ж нават, калі раўнапраўе моў не парушаецца – калі бланкі двухмоўныя – пры іх запаўненні пераважае найчасцей мова руская. Ці зменіцца сітуацыя зараз?
    - Размова пакуль ідзе найперш аб афармленні. На якой мове будзе пісацца тэкст – залежыць ад кожнага чыноўніка індывідуальна. Але калі беларуская мова будзе паўсюль фігураваць у афіцыйных паперах, магчыма яна хутчэй з’явіцца і ў тэкстах, якія пішуць чыноўнікі.
Газета "Звязда" 18.01.00 г.

    У нядзелю 16 студзеня ў Барысаве адбылося чарговае пікетаванне, якое ладзілі прадстаўнікі мясцовых суполак дэмакратычных партый. [...] Галоўнай мэтай было маральна падтрымаць экс-прэм’ера М. Чыгіра, супраць якога ўлады распачалі судовы працэс. [...]
    Пікетоўшчыкі здолелі пратрымацца паўгадзіны. Прыехаўшыя міліцыянты затрымалі кіраўнікоў гарадскіх арганізацый БСДГ, БСДП (НГ), і БНФ Генадзя Гаўрусёва, Алеся Абрамовіча, Анатоля Аскерку, актывістку БСДП Алесю Ясюк. Падчас здымання паказанняў Анатоль Аскерка запатрабаваў перакладчыка, адмовіўшыся размаўляць на расійскай мове, як таго хацелі міліцыянты. Раз’юшаны капітан міліцыі А. П. Кірын, які здымаў паказанні, паабяцаў адправіць Аскерку на Калыму.
Алесь Абрамовіч, газета "Народная воля" 20.01.00 г.

Землякоў Ігар
    Пачалася служба (у касцёле горада Віцебска - заўв. склад.). Калі сказаць, што я быў уражаны - гэта значыць нічога не сказаць. У касцёле гучала руская мова з беларускімі словамі ды з польскім акцэнтам! Можа гэта сон? - спытаў я сам сябе. Ды не, увесь гэты жах сыходзіў з вуснаў ксяндза, які вёў імшу. Шчыра кажучы, нама слоў! Каб у касцёле, ды па-руску!
Панаскіна Таццяна
    Статус беларускамоўнай у Барысаве на гэты час захавала толькі адна школа - гімназія № 2.
А. Балошка
    Увечары 3-га лістапада я ішла на сустрэчу з нашымі славутымі "Харошкамі" (Дзяржаўны ансамбль народнай музыкі - заўв. склад.). [...] І вось... Трымаю ў руках праграму канцэрта. Вочы адмаўляюца зразумець напісанае: праграма пададзена па-руску! Чаму! [...] Перад пачаткам колькі слоў было сказана гледачам адным з кіраўнікоў ансамбля. І таксама па-руску!
Газета "Наша слова" 26.01.00 г.

    Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта, Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута, група выкладчыкаў і настаўнікаў абласнога цэнтра звярнуліся з абуральным пісьмом да міністра адукацыі Васіля Стражава з нагоды выказванняў галоўнага інспектара ўпраўлення адукацыі Мігілёўскага аблвыканкама Л. Кірэева, якія апублікаваны на старонках гарадской газеты "Де-факто" 19 лістапада 1999 года: "Не скажу за всех родителей, но большинство из родителей предпочитают не отдавать своих детей в классы с углубленным изучением белорусского языка. В Беларуси всегда было двуязычие, причем белорусский язык был по своей значимости далеко не самым главным. И все это знают. Наш, можно сказать, национальный язык - русский, а людей, говорящих на белорусском языке, - очень мало. Для большинства жителей республики он ассоциируется с иностранням языком. И поэтому я могу сказать, что даже через сто лет белорусский язык не сможет занять место русского языка".
    Студэнты пішуць: "Такія адносіны да роднай мовы работніка адукацыі проста ашаламляюць і шакіруюць. [...] Гэткіх людзей нельга дапускаць да кволых дзіцячых душ, каб не атрымаць потым такіх жа, як ён, нацыянальных нігілістаў".
Святлана Кліменценка, газета "Народная воля" 27.01.00 г.

Зміцер Падбярэзскі
    Русский формат «Радио Би-Эй» напоминает мне политику властей в области языка, когда двуязычие, по существу, узаконило только один язык (русский - заўв. склад.).
"Белорусская деловая газета" 29.01.00 г.

    У Магілёве старшыня гарадзкой суполкі ТБМ Міхась Булавацкі правёў аднаасобнае шэсьце па Першамайскай вуліцы, несучы на сабе плякаты "Я магу добра вучыць матэматыцы", "Я хачу вучыць беларусаў на іх роднай мове", "У Магілёве ўлады не жадаюць адкрыць ніводнага беларускага класу".[...]
    Як патлумачыў вашаму карэспандэнту сам Міхась Булавацкі, ён, вядомы нават за межамі краіны выкладчык матэматыкі, амаль 2 гады зьяўляецца беспрацоўным. Адзінае ягонае жаданьне - выкладаць свой прадмет па-беларуску. Дык вось, не даюць.
Сымон Глазштэйн, газета "Наша Ніва" 31.01.00 г.

    База данных Бизнес-Беларусь 2001 (распрацоўка кампаніі Golden Software- заўв. склад.), увидевшая свет в этом году стала первым массовым программным продуктом с интерфейсом на белорусском языке. Обладая дружественным пользователю, эргономичным интерфейсом программа позволяет осуществлять поиск предприятия по виду деятельности, телефону, адресу, помогает организовать рекламную почтовую рассылку, печать конвертов и наклеек.
Газета "Компьютерра Белоруссия" 31.01.00 г.


Уверх
Папярэдні месяцНаступны месяц