![]() |
-- Моўны маніторынг-- 1999 Травень 26 красавіка ў Наваполацку затрыманы чатыры ўдзельнікі пікету, прысвечанага 13-м угодкам Чарнобыльскай катастрофы. [...] Затрыманне праводзілі маёр Якуш і капітан Зарэцкі. Апошні з іх дазваляў сабе адкрытыя здзекі з удзельнікаў акцыі і беларускай мовы.
Андрэй Аляксандраў, газета "Пагоня" 04.05.99 г. Вадзім Болбас, старшыня Светлагорскай арганізацыі ТБМ
З 29 сакавіка па 14 красавіка ў розныя часы сутак ад 6-ці да 24-х гадзін на працягу 26 гадзін у суме праслухоўваліся 1-я і 2-я праграмы беларускага радыё. [...]
Вынікі гэтага простага даследвання наступныя: 1-я праграма: Беларуская мова гучала 8,58 гадзіны з 26, або 33,2 працэнта ўсяго часу праслухоўвання. Руская мова гучала 13,3 гадзіны, або 51,9 працэнта ўсяго часу праслухоўвання. [...] 2-я праграма: Беларуская мова гучала 8,21 гадзіны, або 32,2 працэнта ўсяго часу праслухоўвання, руская мова - 7,5 гадзіны, або 29,4 працэнта часу праслухоўвання. Газета "Наша слова" 05.05.99 г. Т. У. Трафімчык, старшыня арганізацыі ТБМ, г. Слонім
ў гэтым, і ў мінулым навучальным годзе мы так і не змаглі дапамагчы тым бацькам, якія хацелі аддаць сваіх дзяцей у першы беларускі клас. Заяў было 10-12 на школу ад бацькоў, а каб адкрыць беларускамоўны клас, трэба значна больш. Я выражаю думкі настаўніцтва, а яно, паверце, вельмі законапаслушнае. Вось чаму нам патрэбны такі закон, які б быў прыняты ў Міністэрстве асветы і дазваляў ствараць беларускамоўныя класы з колькасцю да 15 чалавек.
Газета "Наша слова" 05.05.99 г. Андрэй Дынько, дырэктар часопіса "ARCHE"
Я, напрыклад, не памятаю, каб на беларускую мову быў дубліраваны хоць адзін відэа- або тэлефільм. Цяпер вось фірма "Сотвар" па ўласнай ініцыятыве дала грошы на пераклад дзіцячых відэафільмаў на беларускую мову. Яна робіць тое, чаго не робяць - не хочуць, не здольныя - дзяржаўныя структуры.
Газета "Звязда" 13.05.99 г. Падчас святкавання дня радыё і тэлебачання, радыёчыноўнік Камітэта па радыё і тэлебачанні (нам. старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі РБ Ул.Ядранцаў - заўв. склад.), адказваючы на пытанні па тэлефону жывой лініі, заявіў, што ён асабіста забараніў на першым канале карыстацца словамі "спадар" і "спадарыня" і гаварыць на тарашкевіцы.
Алесь Гурыновіч, газета "Наша слова" 19.05.99 г. Дзевяцікласнікі 191-й мінскай школы сёлета змагаюцца за права вучыцца ў роднай краіне на роднай мове. 9 "А" клас - першы беларускамоўны клас у сваёй школе. За дзевяць гадоў навучання дзеці былі выхаваныя ў духу беларускіх традыцыяў і культуры. Беларуская мова стала для іх адзінай мовай зносінаў з роднымі і сябрамі. Яны былі цвёрда ўпэўненыя, што ў роднай краіне перспектыўна і патрэбна валодаць нацыянальнай мовай, але сёння, на парозе выпуску, сутыкнуліся з неверагодным - у іх адымаюць магчымасць працягваць вучобу на роднай мове.
Справа ў тым, што ў 191-й школе (між іншым, як і ў большасці школаў) беларускамоўныя класы даволі нешматлікія. У паралелі восем дзевятых класаў, і толькі адзін навучаецца на беларускай мове. Усяго ў класе дваццаць вучняў. Пасля 9-га класа, як правіла, частка школьнікаў паступае ў тэхнікумы і СПТВ. У выніку ў 10-м "А" застанецца 10-12 чалавек. Утрымліваць такі малы клас школа лічыць нерэнтабельным. Цікава, што ў СШ-191 у кожнай паралелі з 1-га класа па 9-ты клас ёсць па адным беларускамоўным класе. Колькасць вучняў у іх вагаецца ад 15 да 20. Атрымліваецца, што пасля 9-га класа кожны беларускамоўны клас зноў жа апынецца нерэнтабельным і будзе падлягаць роспуску. [...] Дзеці-беларусы ў паніцы. Яны прызвычаіліся да сваёй школы, да настаўнікаў, адзін да аднаго. А сёння ім прапануюць альтэрнатыву, якая абсалютна нікога не задавальняе. Альбо працягваць навучанне ў старой школе, але на рускай мове, альбо пераходзіць у іншую школу і вучыцца на роднай беларускай мове. Пятнаццацігадовыя хлопцы і дзяўчаты добра ўсведамляюць сваё права навучацца ў сваёй школе на роднай мове і з максімалізмам, уласцівым юнацтву, пытаюцца ў лісце: "Што ж гэта робіцца ў нашай краіне, калі знішчаецца беларускі этнас і ўсё, што яму належыць?" Bарта адзначыць наступныя цікавыя абставіны. Клас лічыцца скамплектаваным, калі ў ім вучыцца 25 чалавек. Паколькі ў класах з беларускай мовай навучання недабор, то ў іх час ад часу спрабуюць "спіхнуць" слабых вучняў з іншых класаў - тым, як правіла, усё роўна, на якой мове вучыцца. Акрамя таго ўжо 10-я класы падзяляюцца па профілях: фізіка-матэматычны, эканамічны, гуманітарны. У 10-м фізіка-матэматычным класе навучаецца 18 чалавек. Пра недабор і "нерэнтабельнасць" тут размова не ідзе... Беларускамоўны ж клас традыцыйна палічылі нерэнтабельным. Ужо самі настаўнікі пайшлі насустрач вучням, якія пажадалі атрымаць адукацыю на роднай мове. Гісторыкі, хімікі, матэматыкі сталі самастойна вывучаць беларускую мову, каб выкладаць на ёй свае прадметы. Дырэкцыя школы разводзіць рукамі - шкада, але "не ў нашых сілах паправіць сітуацыю". Наталля Радзіна, газета "Навіны" 19.05.99 г. Два пікеты арганізавала Таварыства Беларускай мовы ў сталіцы краіны вечарам 25 травеня. Адзін з іх прайшоў у Міхайлаўскім скверы. У ім удзельнічалі ад 20 да 40 чалавек, сярод іх студэнты БДУ, рабочыя, пенсіянеры. Пікетоўцы патрабавалі спыніць русіфікацыю школы, збіралі подпісы за адкрыццё беларускага Нацыянальнага ўніверсітэта.
Другі пікет адбыся на плошчы Якуба Коласа. У ім бралі ўдзел прыкладна столькі ж чалавек. У пікеце ўдзельнічалі вучні і бацькі 9-га класа СШ-191, якія змагаюцца супраць пераводу іх класа на рускую мову навучання. Палсцюк Валеры, 25.05.99 г. Генадзь Давыдзька, дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы
Нaцыянальная годнасць кожнага беларуса павінна быць на максімальным узроўні. [...]
Я сам палову дня размаўляю па-беларуску, а палову дня па-руску. Амаль усе дзяржаўныя чыноўнікі размаўляюць са мной па-руску. І я з імі таксама. Каб не раздражняць... Газета «Народная воля» 27.05.99 г. С. Голубев
Но, вообще говоря "белорусизация" и "демократизация"- это две стороны одной медали, они шли рука об руку, прикрываясь друг другом. Как сказал бы сегодня поэт: "мы говорим "демократизация", подразумеваем "белорусизация", ну и, конечно, наоборот. Но и непосредственная вина белорусизации в собственно языковой деградации нашей молодежи не стоит, конечно, преуменшать. [...]
Поэтому не мифическое и вполне абсурдное "адраджэнне", как черт ладана, боящееся всего русского и оборачивающееся деградацией языка и культуры, как таковых, а сохранение русского языка, вот что нам сегодня нужно! Ведь он находится под угрозой! Поэтому, если мы действительно хотим сохранить свою культуру, свой образ мысли, свой Дом и свой Мир, обрести свою национальную идею, нам необходимо понять, что сегодня надо спасать русский язык, и это особенно важно для белорусов. Газета "Личность" 27.05.99 г. Алесь Лозка, віцэ-прэзідэнт Таварыства беларускай школы
У Мінску няма ніводнай школьнай установы з беларускай мовай навучання. Цяпер ужо не толькі сталічная СШ-19 імя Я. Купалы не мае ніводнага роднамоўнага класа (у мінулым яна мела добрыя беларускія традыцыі), але і Вязынкаўская, што працуе на радзіме вялікага песняра, перайшла на рускую мову. Ці не дзікунства?
Газета «Народная воля» 29.05.99 г. Часовы павераны ў справах Чэскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Алеш Фойцік
Мне кажется, что белорусы забывают, что белорусский язык столетиями был единственным официальным языком Великого княжества Литовского (до 1697 года) и что Беларусь, в принципе, потеряла свою самостоятельность только в 1793-1795 гг., когда в первый раз начала подчиняться Москве.
Газета «Белорусская газета» 31.05.99 г. ![]() Папярэдні месяц Наступны месяц
|
|||