![]() |
-- Моўны маніторынг--
1999 Люты Як паведаміла ў "адкрытым лісце" Лагойская раённая рада БНФ "Адраджэнне", у старажытным Лагойску адбываецца змена шыльдаў з беларускамоўнымі назовамі вуліц на рускамоўныя шыльды.
Б. П., газета "Навіны" 02.02.99 г. Радзім Гарэцкі, акадэмік НАН Беларусі і Расійскай АН
Пасля таго, як Акадэмія навук Беларусі стала называцца "Нацыянальнай", з ужывання Прэзідыўма акадэміі, яе агульных сходаў, афіцыйных дакументаў амаль зусім знікла родная беларуская мова. Замест таго, каб паказаць прыклад у пашырэнні карыстання мовай, кіраўнікі і большасць супрацоўнікаў Акадэміі навук - эліта беларускай інтэлігенцыі - стараецца (толькі б дагадзіць) цалкам працаваць пад сучасную ўладу (не дай бог абвінавацяць у "нацыяналізме"- страх бярэ!). Было сорам, калі на ўрачыстым сходзе ў Вялікім тэатры оперыі балета, прысвечаным юбілею (70-годдзю Акадэміі навук - заўв. склад.),ад беларускіх дзеячаў (нават ні ад прэзідэнта краіны, ні ад прэзідэнта акадэміі) не прагучала ніводнага беларускага слова. Пасароміў усіх прадстаўнік "старэйшага брата" віцэ-прэзірэнт РАН акадэмік У. Кудраўцаў, які зачытаў сваё прывітанне на беларускай мове. Зусім нядаўна ў Кіеве адзначалася 80-годдзе Нацыянальнай акадэміі навук Украіны - там шырока гучала ўкраінская мова.
Газета "Нардная воля" 02.02.95 г. Фрагмент гутаркі Сяргея Грыца з начальнікам аддзела перапісу насельніцтва Міністэрства статыстыкі і аналіза Стэфаніяй Лукашэвіч:
Уключэнне ў перапісны ліст пытання аб мове, на якой чалавек звычайна размаўляе дома, мае толькі адну мэту - вывучыць ступень распаўсюджанасці моў у краіне. Дарэчы, цяперашні варыянт апытання па мовах поўнасцю адпавядае рэкамендацыям Статыстычнай камісіі ААН па правядзенню перапісаў насельніцтва і жыллёвых памяшканняў у 2000 годзе, прычым гэтыя рэкамендацыі датычаць усіх дзяржаў свету, у тым ліку і Беларусі. […]
- Яшчэ адно даволі спрэчнае пытанне. Чаму перапісныя лісты надрукаваны толькі па-руску? - Гэта, мягка кажучы, не зусім адпавядае рэчаіснасці. Згодна з прынятыму краіне двухмоўем, перапісныя лісты надрукаваны як на рускай, так і на беларускай мовах. Газета «Звязда» 02.02.99 г. 29-30 студзеня 1999 года ў Менску, сталіцы Рэспублікі Беларусь, прайшоў ІІ Кангрэс дэмакратычных сілаў Беларусі. На кангрэсе прысутнічала больш тысячы дэлегатаў практычна ад усіх палітычных і грамадскіх арганізацый нашай краіны, а таксама шматлікія госці з дыяспары і суседніх краін: Расеі, Украіны, Летувы, Польшчы ды інш. Кангрэс, у прыватнасці, прыняў рэзалюцыю "Пра дыскрымінацыю беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь", дзе гаворыцца: "Кангрэс дэмакратычных сілаў канстатуе, што ў Рэспубліцы Беларусь груба парушаюцца правы карэннай этнічнай супольнасці на свабоднае развіццё сваёй мовы і культуры.
Мы рашуча патрабуем ад кіраўніцтва краіны спыніць мэтанакіраваны ўціск беларускай мовы і культуры і спадзяёмся на салідарнасць міжнароднай грамадскасці ў абароне нацыянальных інтарэсаў беларусаў." Газета «Наша слова» 03.02.99 г. Фрагмент інтэрв’ю з Міхаілам Чыгіром у газеце«Наша Ніва»:
" "НН": За часамi Лукашэнкi беларуская мова падлягае сьведамай дыскрэдытацыi i дыскрымiнацыi. Колькасьць беларускiх школаў, выданьне беларускiх кнiг сьцяліся да памераў меншых, чым нават за савецкiм часам. Што прапанавалi б вы?
М.Чыгiр: Я думаю, што ня можа быць беларускай дзяржавы безь беларускай мовы! Ужо шмат было зроблена дзеля адраджэньня мовы: пашыралася выкладаньне ў школах, перакладалiся дакумэнты. Той Закон аб мове, якi быў да Лукашэнкi, быў нармальны. На яго падставе i трэба было рухацца далей. Шмат добрага было зроблена... Але сёньня мы ўсё згубiлi. Трэба будзе вяртацца на тыя ранейшыя пазыцыi, вяртаць на сваё месца нашу мову. Для мяне гэта прынцыпова. Газета «Наша Ніва» 08.02.99 г. Мара Куніна, што вядзе Клюб гісторыі славянскіх народаў, якую два тыдні таму міліцыянт на станцыі мэтро "Плошча Перамогі" з словамі "Ты еще поговори у меня по-белорусски!" ударыў па твары, — дык вось, гэтая самая Мара 2 лютага зайшла ў краму "Прырода", каб набыць пацучка. Расейскамоўная прадаўшчыца адмовілася яе разумець. "Мне пацучка!" — настойвала Мара. Тады прадаўшчыца выклікала міліцыю.
Паразумецца з гэтым міліцыянтам аказалася значна лягчэй: у адрозьненьне ад мэтроўскага, ён не забыўся роднае мовы й ня выклікаў варанок, а проста патлумачыў жанчыне за прылаўкам, чаго хоча Мара. Паўлюк Севярынец, газета «Наша Ніва» 08.02.99 г. Адзінокія галасы пратэсту супраць расейскамоўных перапісных лістоў, а таксама адчайныя заклікі байкатавання з той нагоды, маючага адбыцца перапісу насельніцтваў Рэспубліцы Беларусь, што пачынаецца 15 лютага б.г., прымусілі ўлады ўспешным парадку надрукаваць іх беларускамоўны варыянт. Наклад відаць невялікіі, пэўна разлічаны на тое, каб супакоіць непрымірымых прыхільнікаў роднага слова.
Язэп Палубятка, газета «Наша слова» 10.02.99 г. Алесь Сабаленка, г. Мінск
У верасні 1998 года мой сын Антон павшнен быў ісці ў першы клас. Наша сям’я марыла, каб ён пайшоў у беларускамоўную школу і атрымаў адукацыю на роднай мове. Пачынаючы з вясны 1998 года я неаднаразова звяртаўся ў Савецкі выканкам г. Мінска і Савецкі аддзел народнай адукацыі г. Менска, каб высветліць гэтае пытанне, але атрымліваў прымітыўныя адпіскі. З адказаў Савецкага аддзела народнай адукацыі вынікала, што ў Савецкім раёне г. Менска няма ніводнай беларускамоўнай школы, і мой сын не можа ў Менску атрымаць паўнавартаснай беларускамоўнай адукацыі. Таму я вымушаны быў адвесці сына на вучобу ў расейскамоўную школу. Некалькі маіх сяброў таксама не змаглі даць сваімдзецям адукацыю на роднай мове. Лічу гэта парушэннем маіх канстытуцыйных правоў і фактам дыскрымінацыі беларусаў.
Газета «Наша слова» 10.02.99 г. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што значная частка агітацыйна-рэкламнай прадукцыі (плакаты, аб’явы і г. д.), пасведчанні лічыльнікаў, асноўны тыраж перапісных лістоў надрукаваны на рускай мове. Як лічыць начальнік аддзела перапісу насельніцтва Міністэрства статыстыкі і аналіза Стэфанія Лукашэвіч, не варта выкідваць грошы на пераклад. Такое стаўленне мінстатаўцаў да дзяржаўнай мовы наўрад ці назавеш карэктным.
Аляксей Стрэльнікаў, газета «Культура» 13.02.99 г. Пікет ладзіўся з ініцыятывы Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Менавіта гэтая грамадская структура выказала найбольшую занепакоенасць зместам і формай маючага адбыцца перапісу насельніцтва. ТБМ убачыла ў гэтайдзяржаўнай акцыі яшчэ адну спробу сённяшняга кіраўніцтва краіны зрабіць далейшы ўціск на карэнную нацыю, на яе мову. Пра гэта лідэры таварыства шырока заявілі ў друку, падкрэсліўшы, што перапіс улады хочуць правесці так, каб яго вынікі засведчылі знікненне беларусаў на сваёй спрадвечнай зямлі, што адпавядае прэзідэнцкай палітыцы скасавання незалежнасці Беларусі. Актыўныя пратэсты ТБМ-аўцаў ужо далі некаторыя вынікі. Сёння на пікеце намеснік старшыні таварыства Алег Трусаў паказаў журналістам беларускамоўны перапісны бланк, які разам з адказам на афіцыйны запыт пра парушэнне Канстытуцыіў арганізацыі перапісу нарэшце даслаў у сакратарыят ТБМ міністр статыстыкіі аналізу сп. Зіноўскі. […] Дарэчы ў Лідзе ўлады не дазволілі актывістам беларушчыны правесці пікет з аналагічнымі менскаму патрабаваннямі. Што ж да самога адказу міністра Зіноўскага, то ён напісаны па-руску. І ўжо гэтым міністр выявіў свае адносіны да патрабаванняў праводзіць перапіс па-беларуску. […]
З неафіцыйных крыніцаў сёння на пікеце стала вядома, што ёсць ужо і лічба колькасці беларусаў, якую мусіць выявіць перапіс - 44% ад усяго насельніцтва краіны. Паводле перапісу 1989 года беларусаў у краіне былі 77,9%. Таму ўдзельнікі пікета сёння заклікалі грамадзянаў не стаць удзельнікамі статыстычных маніпуляцый улады са сваім народам. Людны менскі пляц імя Якуба Коласа на працягу дзвюх гадзін быў аздоблены плакатамі: "Перапіс - інструмент русіфікацыі", "Патрабуйце перапісныя лістына беларускай мове", "Беларусы, абаронім сваю дзяржаўнасць!" ды шмат іншых. Менчукі і госці сталіцы жыва рэагавалі на пікет. Валянціна Аксак, радыё «Свабода» 13.02.99 г. Э. Салагуб, г. Маладзечна
Нават пры Сталіне ў Маладзечне адна з дзвюх школ (гэта значыць 50%) была беларускамоўная. А цяпер з 12 школ толькі адна на беларускай мове (8.3%).
Беларускасць выбівалі і выбіваюць на прадпрыемствах і ва ўстановах, у школах і садках, у калгасах і саўгасах. Над беларускамоўнымі ў твар рагочуць. Газета «Навіны» 16.02.99 г. Пачула па радыё, як слухач пацікавіўся ў выступоўцы сп. Лукашэвіч, што кіруе перапісам насельніцтва Беларусі: чаму перапісныя лісты-анкеты надрукаваны ў асноўным на адной мове - рускай? Адказ прагучаў вельмі «пераканаўча»: маўляў, па-першае, у дзяржавы няма сродкаў на двухмоўнае друкаванне, а па-другое... Па сцверджанні сп. Лукашэвіч, на Беларусі 80 працэнтаў насельніцтва размаўляе па-руску і толькі 20 працэнтаў - па-беларуску. Дык, маўляў, ціварта браць пад увагу такую дробязь? […]
Па ўсім відаць, што задача перад «перапісчыкамі» пастаўлена пэўная, і нават лічбавыя арыенціры ўжо ёсць. А значыць, гэта не перапіс, а фарс: што ніадказвай, «атрымаецца» тое, што трэба ўладам. Ірына Шэршань, г. Мінск, газета «Народная воля» 18.02.99 г. Нечакана высветлілася, што ў Мінску мясцовая тэрытарыяльная камісія намерылася друкаваць выбарчыя бюлетэні на рускай мове. Гэта выклікала крытыку з боку старшыні Цэнтрвыбаркама Л. Ярмошынай. Паводле яе слоў, у сталіцы, як нідзе трэба зважаць на праблемы, звязаныя з моўнымі пытаннямі, і неабходна друкаваць выбарчыя бюлетэні толькі на беларускай мове, як гэта рабілася ўвесь час дагэтуль. Іначай, па словах Л. Ярмошынай, «могуць нават сарвацца выбары». «Што вы будзеце рабіць, калі людзі будуць адмаўляцца атрымліваць бюлетэні на рускай мове?» сказала яна, засяродзіўшы ўвагу прысутных, што тут трэба праявіць максімум такту і палітычнага чуцця...
Юрась Ляшкевіч, газета «Звязда» 20.02.99 г. Тадэвуш Гавін, старшыня Саюза палякаў Беларусі
Увядзенне ў краіне беларуска-рускага двухмоўя выцесніла нацыянальныя мовы, у прыватнасці польскую. Скажыце, чаму дзеці з польскіх сем’яў Гродзеншчыны павінны вывучаць у поўным аб’ёме рускую мову? На гэтых землях рускія, як і мы - нацыянальная меншасць, якая колькасна (у два разы) саступае нам, палякам. Калі адзінай дзяржаўнай мовай была беларуская мова, ніякіх праблем не ўзнiкала.
Газета «Народная воля» 23.02.99 г. У вёсцы Пацкі Дзяржынскага раёна сталічнай вобласці загадчыца клуба, якая перапісвала бабулек, увогуле не задавала пытанняў пра мову. Наяўнасць такога пытання тыя даведваліся толькі ад сталічных родных.
Алесь Лазоўскі, радыё "Свабода" 23.02.99 г. Ала Петрушкевіч
Нас "перапісаць" не захацелі. Прычына - вельмі простая: я адмовілася, каб перапісны ліст запаўнялі па-руску. […] [Лічыльніца] катэгарычна запрапанавала: альбо я запаўняю ліст па-руску, альбо ідзіце самі і запаўняйцеся. Бо лістоўна беларускай мове ў яе, як сцвярджалася, не было.
Газета "Пагоня" 23.02.99 г. Рэдакцыя "Навінаў", а таксама Таварыства беларускай мовы атрымалі шмат тэлефанаванняў ад грамадзянаў, якія скардзіліся на лічыльнікаў. Найбольш - за адсутнасць перапісных лістоў на беларускай мове. Па гэтай прычыне некаторыя адмаўляліся наогул адказваць на пытанні. Здаралася, што лічыльнікісамі вырашалі моўнае пытанне. Напрыклад, у вайсковай частцы "Печы" капітан Трусаў прымушаў салдат называць рускую мову роднай. Капітан сцвярджаў, што атрымаў інструкцыю лічыць роднай тую мову, на якой яго падначалены вучыўся ў школе. Жыхар горада Іванава Васіль Прадун распавёў, што ў час перапісу яго 77-гадовай маці лічыльніца запісала роднай рускую мову, хаця яна размаўляе на заходнепалескай. Лічыльніца адказала, што ёй загадалі пісаць менавіта так.
Алесь Гурыновіч, Мікола Вайтовіч, газета "Навіны" 24.02.99 г. Адказ магілёўскаму выкладчыку матэматыкі М. Булавацкаму на яго ліст:
"На Ваше обращение в управление образования Могилевского облисполкома по вопросу трудоустройства учителем математики в первые классы с белорусским языком обучения сообщаем, что в городе Могилеве такой возможности нет. Можем предложить работу в сельской местности.
Начальник управления образования В. С. Богданов"
Газета "Наша слова" 24.02.99 г. Аляксандр Самец знайшоў 18 чалавек, ахвотных уступіць у ТБМ (у г. Карэлічы- заўв. склад.). На ўстаноўчы сход вырашылі запрасіць са сталіцы Алега Трусава і Уладзіміра Арлова. Аляксандр пайшоў да старшыні райвыканкама Веры Грышэчкі, патлумачыў ёй, што хоча стварыць арганізацыю ТБМ і просіць памяшканне. "Калі трэба, заплоцім", - зазначыў Самец. Пасля доўгай важданіны вольнае памяшканне знайшлося ў музычнай школе. Быў выпісаны рахунак, з якім Аляксандр накіраваўся ў рэдакцыю райгазеты, каб даць аб'яву аб маючым адбыцца сходзе, заплаціў за яе, аднак аб'яву не надрукавалі, а памяшканне адмовілі, маўляў, Грышэчка з райвыканкама забараніла. "Вы супраць улады,- адказала яна яму, - Мы не можам з вамі супрацоўнічаць".
Сяргей Астраўцоў, радыё "Свабода" 25.02.99 г. ![]() Папярэдні месяц Наступны месяц
|
|||