![]() |
-- Моўны маніторынг-- 1999 Снежань: С момента референдума в мае 1995 года, когда почти 54 процента избирателей проголосовали за придание русскому языку статуса государственного, сфера употребления белорусского языка резко сузилась. Такой вывод делается в Национальном отчете о человеческом развитии за 1999 год, который подготовлен Программой развития ООН совместно с Администрацией президента и рядом министерств и научно-исследовательских центров страны, сообщает 1 декабря БелаПАН.
В частности, белорусским языком перестали пользоваться во всех органах законодательной, исполнительной и судебной власти, отмечается в отчете. Значительно сократилось употребление белорусского языка в сфере образования. В 1994/95 учебном году количество учеников в школах с белорусским языком составляла 20,4%, с белорусским и русским языками обучения - 68,6%, с русским языком - 11%. В 1998/99 году доля учеников в школах с белорусским языком обучения уменьшилась до 19%, с белорусским и русскими языками обучения - до 37%, а доля учеников в школах с русским языком обучения выросла до 44%. Поскольку белорусский язык исчез из большинства сфер социальной и экономической деятельности, его знание сделалось практически ненужным. "Нет никаких признаков того, что части 4 и 21 закона "О языках в Республике Беларусь", которые обязывают государственных служащих и руководителей предприятий знать белорусский язык, когда-нибудь будут исполняться" - говорится в отчете ООН. Сайт "Хартыя-97" 01.12.99 г. Фрагмент інтэрв’ю выкладчыка біялогіі Гарадзенскага медінстытута Алеся Астроўскага Алене Сіневіч:
– Спадар Астроўскі, выбар мовы выкладання – гэта форма пратэсту, ці нешта іншае? – Да рэферэндуму я чытаў асобныя тэмы на беларускай мове. Аднак пасля 1995 года менавіта ў знак пратэсту супраць сатанізму рэжыму я пачаў чытаць увесь курс і весці размову са студэнтамі толькі па-беларуску. Гэтым рэферэндумам знішчана ўсё жывое, шчырае, сумленнае – мова, сімволіка. У цяперашніх умовах нармальны чалавек можа захоўваць сваю годнась толькі калі ён будзе пратэставаць кожны дзень. Газета "Пагоня" 02.12.99 г. Фрагмэнты дыскусіі на радыё "Свабода" - "Месца беларускай мовы ў сучаснай палітычнай сытуацыі, у барацьбе за дэмакратыю і супраць таталітарызму", якую вяла Алена Радкевіч.
Удзельнікі: выканаўчы дырэктар Міжнароднай лігі правоў чалавека Кэці Фіцпатрык (Ню-Ёрк), кіраўнік адной з частак падзеленага БНФ Вінцук Вячорка (Менск), аналітык Радыё Свабода Ян Максімюк (Прага). [...] (Радкевіч: ) "На гэтым тыдні стаў вядомы тэкст нацыянальнай справаздачы "Аб чалавечым разьвіцьці за 1999 год", падрыхтаванай Праграмай разьвіцьця ААН супольна з Адміністрацыяй прэзыдэнта і шэрагам афіцыйных установаў Беларусі. У справаздачы адзначаецца, што за апошнія 5 гадоў - ад моманту рэфэрэндуму 1995 году, калі амаль 54 працэнты прагаласавалі за наданьне расейскай мове статусу дзяржаўнай, - сфэра ўжываньня беларускай мовы рэзка звузілася. Тых, хто жыве ў Беларусі, такім назіраньнем ня зьдзівіш, аднак насьцярожваюць высновы, зробленыя ПРААН. Я цытую: "Паколькі беларуская мова зьнікла з большасьці сфэраў сацыяльнай і эканамічнай дзейнасьці, веданьне гэтай мовы зрабілася практычна непатрэбным." І далей: "У Беларусі адсутнічае крытычная маса носьбітаў беларускай мовы, якая б магла зрабіць эфэктыўнай барацьбу за яе захаваньне," - лічаць аўтары справаздачы. [...] (Вячорка: ) "Добры дзень. Гэта ўсё роўна, як бы Праграма Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў зь яшчэ нечага, прааналізаваўшы сытуацыю з правамі чалавека на свабоду слова, паклікаўшыся на вынікі рэфэрэндуму 1996 году і пераканаўшыся, што ў краіне адсутнічае крытычная маса носьбітаў свабоды слова, прыйшла б да высновы аб беспэрспэктыўнасьці далейшай барацьбы за свабоду слова. Падзея небясьпечная. Рэжым, які рыхтуе ня толькі юрыдычныя, але й культурныя, псыхалягічныя падставы для зьнішчэньня незалежнага статусу нашай краіны, знайшоў паразуменьне зь міжнароднай арганізацыяй, якая ніколі не вылучалася асабліваю пасьлядоўнасьцю і цьвёрдасьцю у адстойваньні падставовых правоў чалавека. Сярод іх і права на этнічную і нацыянальную саматоеснасьць і права на родную мову. І, нягледзячы на тое, што менавіта ў рамкі ААН намагаюцца ўлучыць новыя праваабарончыя дакумэнты, такія сеткі праваабарончых арганізацыяў як Сусьветная Фэдэрацыя Пэн-цэнтраў - я маю на ўвазе сусьветную дэклярацыю лінгвістычных правоў - пакуль што да яе разгляду на ААНаўскім узроўні не дайшло. Я выказваю шкадаваньне, што чыноўнікі з ААН аказаліся маніпуляванымі лукашэнкаўскім рэжымам, а можа быць ня толькі ім, і што зьявіўся на сьвет такі бяздарны з навуковага гледзішча і правакацыйны з гледзішча палітычнага дакумэнт". [...] (Фіцпатрык: ) "Вы знаете, я вообще с недоверием отношусь к этим отчётам ПРаООН. Почему? Потому что они основаны на официальной статистике. Они сами не проводили независимого исследования на территории Беларуси. Они не наняли независимых экспертов, типа от Новака. Эти статистики приготовлены в Администрации, одобрены в Администрации. Это раз. Потом этот термин "критическая масса". Ведь это не юридический термин, и непонятно. Скажем, в Нью-Йорке есть критическая масса испаноговорящего народа. Может быть и нет, но, тем не менее, во всех учреждениях, везде, в метро, можно найти и испанский язык вместе с английским языком. Так что это надо учесть. Всё-таки мы понимаем, что в связи с кампаниями государства за это время, то, что закрывали вузы, стали шантажировать людей, были даже случаи, избивали людей, когда они говорили на своём родном языке. Мы знаем, что с такой жёсткой кампанией против языка, конечно, статистика, даже независимая статистика, может показать, что меньше людей уже будут использовать этот язык. Такие выводы мы делаем из этого. Я считаю, что Программа Развития ООН, имея такой отчёт, должен немедленно обратиться к другим органам и инстанциям ООН, например, в Комитет по социальным и экономическим правам, где и права на свой родной язык обеспечены и в других документах и пактах. [...] (Максімюк: ) "Я б сказаў так, што крытычнай масы носьбітаў мовы, якія б змагаліся менавіта за існаваньне гэтай мовы, выступалі б у гісторыі Беларусі, мы наўрад ці спаткаем. За апошнія 200 гадоў мова гэтая выжыла і жыве далей практычна, калі не было інстытуцыялізаванага змаганьня за існаваньне гэтай мовы. Мова гэтая жыла, скажам, як мова прыватных зносінаў народу, датрывала да сёньняшняга часу. Сёньня гэта ні што іншае як палітычная замова і палітычная правакацыя афіцыйнага Менску, які хоча пэўным чынам апраўдаць сваю русіфікатарскую палітыку інтэграцыі з Расеяй. [...]". (Вячорка: ) "Для мяне, як для чалавека, які нешта ведае ў лінгвістыцы, відавочна, што ідэнтыфікаваць колькасьць людзей, якія карыстаюцца беларускай літаратурнаю моваю і колькасьць людзей, якія карыстаюцца беларускай моваю ва ўсіх яе варыянтах, дыялектных варыянтах, у выглядзе гарадзкога кайнэ зь вялікай інфільтрацыяй расейскамоўных элемэнтаў, - гэта альбо рабіць дылетанскую памылку альбо рабіць сьвядомую палітычную фальсыфікацыю. Нават за камуністычныя часы бальшавікі абсалютна не былі зацікаўленыя ў тым, каб тут былі беларуская нацыянальная культура і мова. Мы добра ведаем, што насуперак уціску, насуперак адсоўваньню беларускай мовы на перыферыю, абсалютная бальшыня насельнікаў нашай краіны называлі сваёю роднаю моваю беларускую. Гэта значыць, што ў каштоўнаснай пірамідзе родная мова ўсё роўна выступала. Іншая рэч, ці валодаў чалавек гэтаю моваю на літаратурным узроўні. Гэта ня так істотна. Найважнейшае, што ў душы вось гэты маячок прысутнічаў, і гвалтам адбіраць права ў душы на гэты маячок - звужаць базу для духоўнай асновы дэмакратычнага супраціву ў цяперашняй Беларусі. Уся гісторыя беларускага дэмакратычнага руху, першыя зборы подпісаў 1983-84 гады - яны былі за беларускую школу. Першыя несанкцыянаваныя пікеты - 87 год - яны былі за права вучыцца на беларускай мове. Тая эвалюцыя, якую мы назіралі ў многіх і многіх людзей, якія палітычна ўзрасталі да ступені адказнасьці за лёс дзяржавы і пераходзілі на беларускую мову пры іх палітычных зносінах з народам, яна паказвае, што гэта ёсьць каштоўнасьць у беларускіх варунках, неад'емная ад іншых каштоўнасьцяў дэмакратычных. Так, я праводжу знак тоеснасьці. У нас ёсьць дакладная шкала: ты - незалежнік, ты - прыхільнік эўрапейскай, значыць, дэмакратычнай ідэнтыфікацыі беларускага народу. Ты прытрымліваесься антыдэмакратычных поглядаў - ты арыентуесься на дэнацыяналізацыю беларусаў".[...] (Фіцпатрык: ) "Ну, если я правильно поняла Вечёрку, для него белорусский язык носит внутри себя государственность белоруса. И ещё, кроме всего прочего, носит в себе либеральные ценности, демократию, стремление к Европе. С точки зрения американцев, язык не несёт такого бремени. Государственность - это как бы отдельная концепция для нас. Почему? Мы ведь отделились от Англии. У нас своя независимость. И Канада имеет независимость от Америки. Не говоря уже об Австралии и Новой Зеландии. Все эти страны говорят на английском языке. Просто мы не связываем эти вот концепции, что государственность - в языке. Государственность - в сердцах народа, во флаге, в некоторых идеалах и так далее. Я считаю, что в Беларуси русский язык может носить в себе на территории Беларуси эти идеалы государственности, независимости, европейских ценностей. Всё-таки, Россия - сосед, и есть люди, которые говорят на этом языке, но, может, придумать отдельный государственный русский язык, на котором люди в Беларуси будут говорить, но это не значит, что они стремятся к поглощению Беларуси Россией. Поэтому я выступаю за то, чтобы всё-таки было Радио "Свобода" на русском языке. Именно для Беларуси. [...] (Максімюк: ) "Спадарыня Фіцпатрык, я б хацеў Вам падаць такі матэматычны доказ таго, што пераход беларускага сродка масавай інфармацыі на расейскую мову ніякім чынам ня збольшвае колькасьці атрымальнікаў гэтай інфармацыі. Напачатку 90-х гадоў газэта "Свабода" выходзіла ў Менску на беларускай мове і яшчэ, так сказаць, у сваім тарашкевічавым правапісе мела 100-тысячны тыраж. Нешта такое, што нікому й ня сьнілася ў Беларусі. Прайшло некалькі гадоў, у "Свабоды" зьмяніліся спонсары і гаспадары, і "Свабода", каб яшчэ пабольшыць тыраж (а проста гэты тыраж пачаў падаць, бо быў адліў апазыцыйнай актыўнасьці), "Свабода" перайшла на дзьвюхмоўны варыянт выданьня. На беларуска-расейскі. Тое, што колькасьць атрымальнікаў газэты не пабольшала, не спыніўся спад тыражу, - гэта Вам доказ таго, што кола атрымальнікаў дэмакратычнай, незалежнай інфармацыі ў Беларусі, не залежнае ад таго, на якой мове яна падаецца".[...] (Вячорка: ) "Ні ў якім разе нельга транспанаваць сытуацыю, напрыклад, Канады, на сытуацыю ў Беларусі. Я тут ня буду паўтараць відавочныя для нашых слухачоў рэчы пра аўтахтонны народ, пра тое, што адзіная сфэра бытаваньня беларускае мовы - гэта гэтая краіна, і іншай сфэры няма і ня будзе. Ня буду гаварыць пра адказнасьць кожнага, хто зьвязаны з інфармацыйным полем, са стварэньнем моўнага поля, у якім жыць беларусу. Зазначу толькі дзеля большага ўдакладненьня, што чалавек, напрыклад, менскі інтэлігент можа штодня карыстацца расейскай літаратурнай мовай. Ну, зь беларускім акцэнтам і гэтак далей. Але ў сыстэме ягоных каштоўнасьцяў прысутнічае беларуская мова. І калі я гавару пра антыдэмакратычны пляст, я маю на ўвазе людзей, настроеных на выцясьненьне беларускае мовы. Я маю на ўвазе людзей, якія разам з чыноўнікамі ПРаААНаўскімі кляпалі гэтую справаздачу. [...] І памятаем мы ўсе, як зь сярэдзіны 80-х гадоў - да абвешчаньня незалежнасьці - пад ціскам людзей, пад ціскам бацькоў у беларускай сталіцы пачалі зьяўляцца беларускія клясы і школы. Гэта не была ініцыятыва Міністэрства адукацыі, гэта быў ціск людзей. І ў пачатку 90-х, калі была абвешчаная незалежнасьць і зьмянілася, ці, прынамсі, стала больш нэўтральнаю дзяржаўная палітыка, як дынамічна і хутка адраджалася сыстэма беларускамоўнай адукацыі. Гэта не выклікала канфліктаў. Гэта было натуральна. Людзі ўспрымалі як нешта натуральнае зьяўленьне беларускамоўнай адукацыі для іхных дзяцей. Пры гэтым ад іх саміх, ад бацькоў ніхто не вымагаў пераходу на беларускую літаратурную мову. Як яны разважалі? Няхай дзеці, няхай унукі гавораць. Паступова ўсё адбудзецца. Такім чынам, псыхалягічны аспэкт успрыняцьця беларускамоўнасьці вакол сябе - ён бесканфліктны ў Беларусі. Далей. Функцыянальна для 99 працэнтаў насельнікаў Беларусі, а можа быць і для 100 працэнтаў насельнікаў Беларусі, якія жывуць тут болей за 3 гады, не існуе праблемы зразуменьня беларускае мовы. Не існуе. Я гавару як лінгвіст. І ў савецкія часы навіны ў беларускім радыё і беларускай тэлевізіі йшлі па-беларуску. Усе гэта памятаюць. І цяпер, калі эфір запоўнены, ну, перадусім кароткахвалёвы эфір, расейскамоўнымі станцыямі, чалавек, круцячы ручку настройкі, шукае знаку, сыгналу, што гэтая станцыя працуе для беларусаў, на Беларусь. І такі знак ёсьць беларуская мова. І яшчэ адзін прыклад. Радыё 101.2. У жорсткай FMаўскай канкурэнцыі, ну калі існавала адносная свабода ў гэтым дыяпазоне, Радыё 101.2 упэўнена і хутка выйшла ў лідэры, паводле сваёй папулярнасьці. Можа быць, у тым ліку, што яно было беларускамоўным. Але ніяк не насуперак". Радыё "Свабода" 05.12.99 г. В ходе подготовки костела к юбилею и согласно решению Второго Ватиканского собора в Беларуси ведутся переводы литургических книг на национальный язык. В ходе этой работы литургическая комиссия по переводу часто обращалась за консультациями к профессиональным филологам. Одна из проблем заключается в том, что в белорусском языке костел и православная церковь одну и ту же вещь или явление могут называть по-разному. Но работа тем не менее сделана, и подарком для паствы станет книга для ведения службы на белорусском языке, подготовлены два молитвенника, которые увидят свет в будущем году.
Вераніка Чаркасава, "Белорусская деловая газета" 06.12.99 г. Валянцін Аскоцкі, маскоўскі літаратар
Два ці тры гады таму, Аляксандар Лукашэнка, адказваючы на пытаньне карэспандэнта, сказаў, што ён часьцей аддае перавагу прамовам на расейскай мове перад беларускай, таму што расейскую мову ён лепш ведае. З горкай усьмешкай я падумаў: уявім сабе падобную заяву ў вуснах, скажам, прэзыдэнта Францыі Шырака, альбо канцлера ФРГ Шродэра. На гэтым бы іхная палітычная кар'ера скончылася б.
Радыё "Свабода" 07.12.99 г. Отдел расследований "БДГ"
С начала 90-х по инициативе Зенона Позняка Чернобыль как парализующий волю нации, стоящей на пути "адраджэння", был задвинут в разряд дежурных. Во Фронте возобладала идея "белорусизации", "беларускамоўнасцi", для которой население чернобыльских регионов с их провосточной ориентацией не могли послужить соответствующей базой. [...]
"Белорусизация" провалилась. И иногда кажется, что в зоне сегодня гораздо больше молодежи, говорящей на немецком, итальянском, даже ирландском... Чернобыльские дети полюбили не "родную мову", а европейцев, которые вывозят их на оздоровление. "Белорусская деловая газета" 07.12.99 г. Фрагмент інтэрв'ю вакаліста гурта "ULIS" Вячаслава Кораня Алесю Гурыновічу:
- Слава, як вы лічыце, у якім стане знаходзіцца сёння беларуская рок-культура? - У 80-х адбываўся ўздым беларускай рок-культуры, у прыватнасці, мы гралі на роўных з такімі выканаўцамі як "ДДТ", "Чайф", "Гражданская оборона", Грабеншчыкоў, гурт Гарыка Сукачова і іншымі. [...] Зараз у пераходах вісяць афішы ўсіх вышэйзгаданых рускамоўных гуртоў, а нас як бы не існуе. Для нас зачыненыя радыё і тэлебачанне. Нам забараняюць выступаць на сцэнах ДК і канцэртных залаў на тых жа падставах, на якіх рускамоўным гуртам - зялёнае святло. У Беларусі мы знаходзімся ва ўмовах інфармацыйнай ізаляцыі. Апошнім часам у Менску ўлады зачынілі тры рок-клубы, у якіх рэальна фармавалася беларускамоўная музычная культура. Ва ўсім гэтым мы бачым цынічную, мэтанакіраваную палітыку ўладаў па вынішчэнні беларускай мовы. Газета "Наша слова" 08.11.99 г. Фрагмент інтэрв'ю кіраўніка службы навін "Радио Би-Эй" Аляксандра Караблікава Сяргею Шапрану:
- В связи с вашим переходом на русский формат было много разговоров о том, что этот формат мог быть выбран вами в угоду актуальной ныне теме белорусско-российской интеграции. Поговаривали, что это могло быть сделано с подачи белорусских властей. - В действительности никакого давления не оказывалось. Мысль о переходе на русский формат возникла неслучайно. Был проведен мониторинг, показавший, что станция с русским форматом всегда будет первой. Пример - "Русское Радио" в Москве, которое, едва пришло на российский рынок, моментально завоевало ведущие позиции. И это естественно, поскольку в той же Америке лидирующие позиции занимают станции, передающие кантри-музыку, поскольку это формат national.[...] - По поводу русского формата: но вы же в Беларуси живете! - Если кто-то из белорусских исполнителей хочет "раскрутиться" на нашей радиостанции, мы всегда готовы помочь. Но при единственном условии - должны быть качественные аудионосители и качественная музыка. И никто из-за того, что вы поете по-белорусски, отфутболивать вас не будет. Кроме того, существует еще и официальное распоряжение следующего характера: если некий человек дал интервью нашей службе новостей на белорусском языке, то и "подводка" (т.е. текст, читаемый корреспондентом) тоже должна быть озвучена по-белорусски. "Белорусская деловая газета" 09.12.99 г. Міністэрства адукацыі Беларусі распрацавала праект праграмы падтрымкі беларускамоўнай адукацыі ва ўсіх узроўнях сыстэмы навучальных установаў. [...]
Самі аўтары, прыводзячы лічбы сучаснага стану беларускамоўнай адукацыі, апісваюць, да чаго дайшла гэтая сыстэма пад кіраўніцтвам тых самых уладных структураў, якія сёньня забілі трывогу. У 1998-99 навучальным годзе ў гарадзкіх школах краіны па-беларуску вучыліся толькі 6,8 адсотка ад агульнае колькасьці першаклясьнікаў, паведамляюць аўтары праэкту, пры гэтым, праўда, не гаворачы, што ўсяго пяць гадоў таму гэтая лічба была 58,6 адсотка. Нават у традыцыйна беларускіх сельскіх школах цяпер на роднай мове вучыцца толькі 77 адсоткаў школьнікаў. Выснова з прыведзенай (хоць і абмежаванай) статыстыкі робіцца аўтарамі праекту слушна: "Сытуацыя сьведчыць аб неабходнасьці прыняцьця захадаў у прыпыненьні працэсу пераводу беларускамоўных школаў і клясаў на рускую мову навучаньня". Захады, якія прапануюцца гэтым праектам, больш нагадваюць кампартыйную пастанову, чым канкрэтную праграму выпраўленьня сытуацыі. "Стварыць каардынацыйную раду…", "Прааналізаваць стан…", "Ажыцьцявіць паступовы перавод на беларускую мову візуальнай інфармацыі ва ўстановах навучаньня…", "Узмацніць патрабаваньні да вядзеньня справаводзтва на беларускай мове…" У такіх няпэўных фармулёўках гэты праект складзены амаль цалкам. Асабліва уражваюць пункты кшталту: "Забясьпечыць усе дашкольныя ўстановы, якія працуюць на беларускай мове, праграмаю навучаньня й выхаваньня "Пралеска" (беларускамоўны варыянт)". З чаго вынікае, што зараз названыя беларускамоўнымі дзіцячыя садкі працуюць па-руску, што падцьвярджаюць дадзеныя ТБМ па Менску. З 12-ці афіцыйна беларускіх садкоў на самрэч такім, ды й тое з пэўнымі агаворкамі, ёсьць толькі сад № 189. Ці такі вось пункт: "Прыняць неабходныя захады ў забесьпячэньні ў беларускамоўных школах выкладаньня ўсіх прадметаў на беларускай мове…" [...] З нешматлікіх канкрэтных прапановаў праекту трэба адзначыць намеры адчыніць сетку беларускамоўных гімназіяў, а таксама беларускамоўныя плыні ў вышэйшых і сярэдніх спэцыяльных навучальных установах, ажыцьцявіць перавод на беларускую мову пэдагагічных ўстановаў. Што, аднак таксама ня новае, а ўжо было ў сыстэме адукацыі за часам Шушкевіча. І яшчэ адная выснова з гэтага праекту. Шматгадовыя кантакты зь Міністэрствам адукацыі даюць падставы сумнявацца ў ягонае беларусізацыйнай ініцыятыве. І вось папера, якая і падцьвярджае, што школьнае ведамства й на гэты раз выконвае загад зьверху. Зь неафіцыйных крыніцаў да нас трапіла службовая запіска намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Івана Пашкевіча, адрасаваная ў ліку іншых і міністру адукацыі сп. Стражаву. У ёй сказана: "Думаю, што нам трэба мець пэрспэктыўную праграму падтрымкі нацыянальнае мовы. У сувязі з гэтым прашу вас абмеркаваць у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі беларускамоўную праблему і ўнесьці прапановы дзеля дакладу кіраўніку дзяржавы". Так што школьнае ведамства ўжо адрапартавала. Валянціна Аксак, радыё "Свабода" 10.12.99 г. Договор о создании Союзного государства:
Статья 11: Официальными языками Союзного государства являются государственные языки государств-участников без ущерба для конституционного статуса их государственных языков. В качестве рабочего языка в органах Союзного государства используется русский язык. "Народная газета" 11.12.99 г. Дзевятага снежня ў судзе Савецкага раёна г. Мінска пачалося судовае паседжанне, у якім планавалася разгледзець справы чарговых затрыманых рэжыму (на акцыі пратэсту з нагоды падпісання расейска-беларускае дамовы. - заўв. склад.)[…]
Калі суддзя Іна Шэйка пачала судовы працэс супраць В. Сіўчыка на рускай мове, В. Сіўчык запатрабаваў ад суддзі весці працэс на беларускай мове. Суддзя заявіла: "На этом языке я не хочу и не буду вести процесс", а падпалкоўнік міліцыі дадаў: "На этом деревенском языке нечего говорить там, где все говорят по-русски". У спрэчку ўступіў Барыс Гюнтэр, які нагадаў суддзі і міліцыянтам, што ўступіў у сілу Закон аб абразе дзяржаўнай мовы, за парушэнне якога дзяржслужбоўцы могуць несці адміністрацыйную адказнасць ад 5-ці да 10-ці мінімальных заробкаў. Праваабарончы цэнтр "Вясна-96", газета "Наша слова" 15.12.99 г. Вынікі перапісу насельніцтва 1999 года:
Змены ў колькасці насельніцтва асноўных нацыянальнасцяў паміж перапісамі 1989 і 1999 гадоў прадстаўлены наступным чынам:
Назвалі роднай мову сваёй нацыянальнасці амаль 82% насельніцтва рэспублікі. 18% назвалі мовы іншых народаў. У 1989 годзе гэты паказчык складаў адпаведна 78% і 22%. На мове сваёй нацыянальнасці размаўляюць дома 45% насельніцтва. На беларускай мове размаўляюць дома 3683 тыс. чалавек або 37% насельніцтва рэспублікі. З іх 3373 тыс. (92%) складаюць беларусы. Аднак сярод беларусаў іх удзельная вага складае 41%. Рускую мову звычайна ўжываюць дома 6308 тыс. чалавек, або 63% агульнай колькасці насельніцтва. З іх 4783 тыс. чалавек – беларусы. Газета "Звязда" 15.12.99 г. Отвечая (падчас размовы з журналістамі ў эфіры БТ – заўв. склад.) на вопрос относительно перспектив развития белорусского языка, Александр Лукашенко заявил, что как Президент никогда и никому не будет указывать на каком языке говорить. "Язык – это признак государственности. Мы должны всячески, в том числе – финансово поддерживать белорусский язык, но при этом не вытеснять русский", - сказал он.
Газета "Советская Белоруссия" 18.12.99 г. Фрагмент інтэрв’ю вядучага праграм Беларускай тэлевізіі Юрыя Казіяткі Таццяне Падаляк:
– А чаму на БТ па-беларуску гучаць толькі назвы палітычных праграм "Падзея", "Рэзананс"? – Тэлебачанне – нацыянальнае, таму і назвы гучаць па-беларуску. А вядучы, аналітык, павінен размаўляць на той мове, на якой думае. Тым больш у краіне – двухмоўе. Пакуль кіраўніцтва кампаніі з гэтым пагаджаецца. – Вы б маглі працаваць на беларускай мове? – Гэта было б горш, чам на рускай… Ды і як правіла, нашы госці аддаюць перавагу рускай мове. Хаця з міністрам культуры Аляксандрам Сасноўскім, з пісьменніцай Вольгай Іпатавай мы размаўлялі па-беларуску. Асабіста для мяне гэта больш складана, аднак не катастрофа. Газета "Звязда" 19.12.99 г. Суд Ленінскага раёна Брэста вынес папярэджанні двум удзельнікам акцыі "Запалі свечку веры і незалежнасці". […] З акалічнасцяў гэтага працэсу яго ўдзельнікі адзначаюць забарону журналістам карыстацца дыктафонамі, а таксама грубае адмаўленне ў прадастаўленні перакладчыка (падсудныя хацелі чуць пытанні суддзі на беларускай мове).
Валянціна Казловіч, газета "Народная воля" 21.12.99 г. У Бабруйску зачынілі адзіную на ўвесь 250-тысячны горад беларускамоўную школу. Яна існавала на базе СШ-13. Не пратрымалася і 10 гадоў, не зрабіла ніводнага поўнага выпуску. Замест яе ўтварылі тут звычайную гімназію.
Сымон Глазштэйн, газета "Наша Ніва" 27.12.99 г. Анатоль Зэкаў, пісьменнік
У жлобінскай кнігарні, што месціцца пад шыльдай "Торговое прдприятие "Родник", я не знайшоў ніводнай беларускай кнігі. Вырашыў пацікавіцца ў прадаўца.
– Ёсць адна, – страпянулася жанчына. – Вунь бачыце там, высока. Сапраўды на самай верхняй паліцы – дзе ты там яе змеціш? – стаяла дзіцячая кніжка Леаніда Пранчака "Пра дзядулю, пра бабулю і пра іх унучку Юлю." Газета "Літаратура і мастацтва" 31.12.99 г. ![]() Папярэдні месяц Наступны месяц
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||